Новы свет 🌞
678 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
Audio
#Алесь_Гулевіч
#песня #музыка
#пераклад
Бумбокс—Вахцёрам, мой уласны пераклад (часткова з расейкай, часткова з украінскай версіі) і выкананне (спадзяюся прыстойнае). Тэкст ё па спасылцы

https://t.me/aleshulevic
#ADM

вітаю, шаноўнае спадарства! гэты год амаль скончыўся, з чым я хачу вас павіншаваць. ён быў цяжкі і вельмі няпросты, але ж нельга казаць, што нічога добрага не адбывалася. адбывалася, і яшчэ як!

у гэтым годзе нарадзіўся «новы свет», набраўшы 450 цудоўных падпісчыкаў. шмат творцаў знайшлі сваіх глядачоў і пазнаёміліся з калегамі па цэху. мы нават ёсць на сайце mova.how! але ўсяго гэтага не было б без вас. мы вельмі ўдзячныя вам за тое, што застаёцеся разам з намі, выкладаеце свае творы і ўдзельнічаеце ў жыцці канала. :)

працягвайце рабіць тое, што робіце, натхняйце і натхняйцеся, кахайце, сябруйце, і проста жывіце! пад гэты пастом можаце напісаць тое, што пасьпелі зрабіць вы ў гэтым годзе, і якія ў вас мэты на наступны.

з любоўю, пані яніна. 💗
#пераклад
#проза
#Nichto_Absalutna

Любіце чытаць і ня ведаеце, як стварыць навагодні настрой? А ці ведалі вы, што калядныя спэшлы - вынаходка далёка ня новая? Калі не, то ў якасьці навагодняга падарунка прапаную вашае ўвазе пераклад з ангельскае мовы апавяданьня славутага Артура Конан Дойла "Прыгоды блакітнага граната" ("The Adventure of the Blue Carbuncle") (і калі так - таксама прапаную, вядома ж)

Вас чакаюць дэдуктыўныя развагі Голмза (так, гэтак гучыць ягонае імя ў тарашкевічным варыянце, чаго толькі місіс Гадсан вартая), брытанскі гумар і сапраўдны калядны дух канца 19 стагодзьдзя.

P.S. У мяне на гэта 22 гадзіны сышло, прачытайце, кллск)

https://docs.google.com/document/d/1Imzi9d5pLk4AGdeYphK5hMUc_WY-XlQk/edit?usp=sharing&ouid=107606330691610310981&rtpof=true&sd=true
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#малюнак #ТоЯ
З Новым Годам, даражэнькія❄️💖
Forwarded from Кнігар
Дабрыдзень, паны і паненкі!

У нас з'явілася вельмі-вельмі цікавая ідэя, па якой мы можам зрабіць невялікае пераасэнсаванне Кнігара! 😉 Спачатку адкажыце на пытанне: ці падабаецца вам гульня Таемны Санта? 🎄🎄🎄
Final Results
84%
Так
16%
Не
#верш
#госць
#пава_рамонак

ПЕГАС
гадзіннік адбівае апошнія секунды,
у сярэдзіне года
я згубіў свайго пегаса:
цігр даў мяса,
яго мяса мне ў рукі,
і з гэтага не магу
знайсці свайго месца
ў гэтым шэрым доме,
тут гуляе сум,
аж больна...
я не шукаю нумар таксі,
каб знайсці тое месца,
дзе б мае пачуцці
не былі за жалюзі,
я хачу знайсці чалавека,
які б абняў,
калі няма нікога навокал,
які б выцер слёзы,
выцягнуў на вечарыну.
гадзіннік адбівае апошнія секунды,
новы год
не выклікае ўсмешкі ў мяне,
новы год
не выклікае ўсмешкі ў мяне,
стары пакінуў у адзіноце мяне,
калі я шукаў свайго пегаса ў ва сне.
#верш
#госць
#вярба

Пачынаецца ўсё са словаў
Такіх як дыхай, любі.
Маленькіх быццам прамоваў,
Што кажуць адно — жыві.

Жыві у змаганьні зь нядоляй,
да неба часам крычы.
Хай чуюць, як б’юцца вясновай
Надзеяй праменьні душы.

Бо покі хоць попел сумленьня
Захоўвае сэрца з імглы,
Распаліцца вера, надзея,
Растопяць пакутныя льды.
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Ты»

І кожны дзень, і кожную хвіліну,
Хачу я думаць толькі пра цябе.
Ты для мяне, як для П’еро Мальвіна,
Ты для мяне занадта больш чым увесь астатні сьвет.

Апошнім часам разумею,
Як шмат я не пасьпеў сказаць.
На жаль і час вяртаць я не ўмею,
Каб не згубіць цябе паспрабаваць.
#ТоЯ #малюнак
Неімаверны радыёдэман з "Гатэлю Хазбін"👹❤️
#Алесь_Гулевіч
#шыза))
#верш

Выключу ліхтар у цемры непрагляднай,
Крэйдай на падлозе намалюю круг,
Каб пачуццем роспачы каляднай
Не запырскаць навакольны луг.

Я ўглядаюся у чорну бездань,
Бездань жа ўглядаецца ў мяне.
Параўнаць такія душы мімаездам,
Як не закахацца па вясне.

Я б ляжаў жыццё на той канапе,
З гуму штучнай похвай націрая струк.
Дой мой б знік на электроннай мапе.
Я б сядзеў у сетцы як павук.

Адысея ж прывязалі дротам,
Каб пачуць ён мог напевы скал.
Усё жыццё—то бой з вадаваротам.
Я ў жыцці—прыроджаны змагар.

https://t.me/aleshulevic
#верш
#Хросная

Нараджаліся людзі злосныя
Попел з матчынай кроўю змешвалі
Разарванай похвай і млоснасцю
ахрышчоныя. Але грэшныя.
Як ахрышчаны - то пакутаваць.
І з пакорай чакаць збавіцеля
І лічыць свободу атрутаю
за варотамі ціхай абіцелі.
Вырывалі нам зубы вострыя
Каб не смелі думаць пра лепшае
Зноў расцілі слязамі, злосныя -
у нянавісці сталі першымі.
Ды гарачая бель пальтовая
Не змагла нам усе вочы выесці -
Нас забілі чужымі асновамі
называючы гэта міласцю.
І, здаецца, бачым забытае
Вось і ходзім, нібыта п'яныя -
І збіраем кроплі пралітыя:
ахінаем душу туманамі
#верш
#госць
#Savavožyk

Ад каго ты ўцякаеш, рысь-скідзень?
Ўспомніш ты, як сабака плакаў?
Чый застылы ў вачах абрыс?
Рысь.
Сабака.
Сабака. 
Рысь. 

Абарваны ланцуг на шыі…
Пэўна, ён зразумеў, што калісь
ты таксама насіла ашыйнік,
шчыра ў волю закаханая рысь.

Я іду, у твой сьлед патрапляю,
каб твой боль сваім болем сагрэць.

Выжла, збочвай, ня з нашай ты зграі.
У твой сьлед патрапляе сьмерць.

І на сьнезе - чырвоныя макі.
Пакуль можна табе - усьміхніся.
Вось і ўсё.

Зьбеглы з дому сабака.
У прыцэле замерлая рысь.
#выраб, #Яварынка
Навязала розных навагодніх вырабаў, праўда раздаравала ўсе, але ж фота засталіся :).
На заднім фоне ў ялінкі 4 ляжыць трусік 3, бо Яварынка не ўмее фатаграфаваць :).
На апошнім фота часовы калядны куточак з мандарынкамі і маёй кветачкай замест ялінкі.