Новы свет 🌞
710 subscribers
629 photos
10 videos
2 files
521 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#проза #пераклад
#госць
#PryhniečanajaLutaść

паважаныя сябры, паколькі зараз зіма, хутка каляды, я спадзяюся, ва ўсіх ёсць трошкі навагодняга настрою, а калі і няма – нічога, зараз мы гэта выправім. прапаную пачытаць пераклад знакамітага фф па гары потэру, а менавіта марадзёрам, пад назвай "all the young dudes". прыемнага чытання
https://archiveofourown.org/works/42380631
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Uratavańne

Ідзеш, блукаеш
У цёмным лесе навакольля
Няўжо і ты яго шукаеш?
О, браце, тут няма ўратаваньня
Яго дарма ты тут чакаеш

Тут шмат хто іншы быў
Хадзіў, крычаў, маліўся
Але, ты ж бачыш, - толькі пыл
Мглой шэрай па зямлі разьліўся

Схадзі мо ў суседні лес
Да вёскі сьцежкай прабяжыся
Дайдзі да хат ды азірніся
Мо будзе там, але не тут

Ды не глядзі так на мяне
Не думай дрэнна пра сябе
Хоць ты панішчаны журбою
Але прычына не ў нас з табою

Так проста склаўся сьвет:
Яно не ў гэтым цёмным лесе.
Мо там, далёка, за мяжой?
За вёскай той, за гарызонтам
Мо там, дзе сьвеціць сонца цёплы сьвет...
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

пов: яна начыталася вершаў Кляшторнага і плакала ўвесь вечар
#верш
#госць
#Бурбалка

Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
І побач упрыцірку
Ідзе чарговы дзень

Ён быццам пад капірку
Учорашняя сьцень
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку

У часавую дзірку
Прывёў жыцьця прамень
Чарговы дзень у цырку
Вакол яго пляцень

Хай справы тыя дрэнь
І ліха хай ушыркі
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
#ТоЯ #малюнак
Каб даведацца кантэкст - @charounygai
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

невялічкія замалёўкі на дадатковых па беларускай мове
#ТоЯ #малюнак
Так ствараюцца шЭдЭЎрЫ💖🤩
#ADM
#верш
#Максім_Крывіч #Вальдэмар_Громаў #Nichto_Absalutna #Алесь_Гулевіч #скатазаўра

”Што напісана пяром...”

Разам з нашымі паэтамі мы арганізавалі невялікую выставу творчых работ. Аднак, як вы маглі заўважыць, наша выстава не засталася без сваёй асаблівай цікавасці.

Мы думаем, ніхто не будзе спрачацца: заўсёды цікава глядзець на творы, якія напісаны аўтарам ад рукі. У тэксце, здаецца, з'яўляецца нейкая свая душа.

Почырк аўтараў, дарэчы, з'яўляецца даволі цікавым прадметам даследавання. Ён можа расказаць шмат чаго пра самога аўтара, і ў некаторых выпадках нават лепш за аўтабіяграфію.

• • • У каментарах пакінем фота лепшай якасці!
#малюнак #Тоя
Я гляджу на цябе, ты глядзіш на мяне, íскра, бура, вар'яцтва 💥🌪️😵
Больш падобнага тут - @charounygai
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

Сірыус і Рэмус ідуць з травазнаўства
#ADM #рэк

Тадэвуш Падкасцюшка — канал, які дакладна пераканае вас у тым, што беларускага кантэнту хапае, бо яго мэта — распавядаць пра розныя праэкты ад беларусаў, сярод якіх абавязкова знойдзецца тое, што прыйдзецца па густу!
Мы лічым, што на такія каналы абавязкова трэба падпісвацца, бо беларускім праэктам неабходна падтрымка і ўвага. :)

t.me/tadevush
#верш
#Хросная

Вершы - гэта
публічны стрыптыз
Толькі здымаеш
не
адзенне
А
скуру
#верш
#Nichto_Absalutna

Рэквіем

Ліхтар загас.
Раптоўна ўспыхнуў, як ніколі не гарэў,
Нібыта ў марнай спробе штось давесьці сьвету,
Нячутна мільгануў, заціх і зноў зазеўраў,
Бясплённа, як эонамі раней,
Запавяшчаўшы бруку толькі
Цемру
І некалькі радкоў, што змые
Час.