Новы свет 🌞
701 subscribers
651 photos
14 videos
2 files
546 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#birdcherry #малюнак

не магу паверыць, што гэты год нарэшце скончыўся 🥲

тг канал: t.me/birdcherrybliiin
#верш
#Хросная


Ой, маё ты цела, ой белае
Цела белае, парцалянае
Ай-люлі-люлі
Цела белае
Ой, глядзяць на цябе воўкі шэрыя
Ваўкі шэрыя, ваўкі злосныя
Ай-люлі-люлі
Ваўкі шэрыя
Ой ды хочуць тыя воўчанькі
Цела белага паспытаці
Ай-люлі-люлі
Ой, паспытаці

А ёсць у мяне талерачка,
Золатам аздобленая
Ай-люлі-люлі
Ой, аздобленая
Пакладу
у талерачку
белы ручанькі
Ай-люлі-люлі
белы ручанькі
Не дам з'есці ваўкам,
не дам шэранькім
Ай-люлі-люлі
Не дам шэранькім

Ой, з'ем я сама
ды с прыпеўкамі
Ды с прыпеўкамі
галасістымі
Ай-люлі-люлі
Ой, з галасістымі
А ёсць у мяне ножычак
Гостры, срэбранькі
Ай-люлі-люлі
Ой, ды срэбранькі
Ой, вазьму таго ножыка
Ой, адрэжу кавалачак
З цела белага
парцалянага
Ай-люлі-люлі
парцалянага
Смачна цела маё, смачна мілае
І кавалачкі ў роце так таюць
Ай-люлі-люлі
У роце так таюць

Ой, вазьму я свае вочачкі
Свае вочачкі, свае зоркія
Ай-люлі-люлі
Свае зоркія
Пакладу я іх
На талерачку
Ай-люлі-люлі
На талерачку
Пакладу, ды і
з'ем паціхенечку
Ай-люлі-люлі
Ой, паціхенечку

Смачна кроў мая
Льецца чырванню
Ой на посцілку
Ды на чорную
Ай-люлі-люлі
Ды на чорную
Ой ты кроў мая, ты гарачая
Ой віном у
кубачак выльешся
Ай-люлі-люлі
Ой, ды у кубачак
выльешся

Ой ты сэрца маё
жывенькае
Рву зубамі цябе
астрэнькімі
Ай-люлі-люлі
Ой, астрэнькімі
Застанешся ты, маё сэрданька
Не ў злых людзей,
не ў воўчыкаў
Ай-люлі-люлі
не ў воўчыкаў
А застанешся ты
усярэдзіне
Цела белага, парцалянага

Ай-люлі-люлі
Дый парцалянага
Смачны косткі мае
Смачны кішачкі
Ай-люлі-люлі
Смачны кішачкі

Пакладу сябе
На талерачку
На талерачку дый
залаценькую
Ай-люлі-люлі
Дый залаценькую

Кружаць птушкі,
ой ды прыглядаюцца
Ходзяць воўкі
Ды прыглядаюцца
Паўзуць гады
Ой прыглядаюцца
Ай-люлі-люлі
Усе прыглядаюцца

Не кружыце вы,
мілы птушачкі
Не хадзіце вы,
мілы воўчыкі
Не паўзіце вы,
гады мілыя
Ай-люлі-люлі
гады мілыя

Ой, ды з'ела сябе
Памаленечку
Ой, ды выпіла
Паціхенечку
Засталіся адны
зубы гострыя
Зубы гострыя
Дый жалезныя
Ай-люлі-люлі
Дый жалезныя
#малюнак #ТоЯ
Усе, акром Мары — тыя з кім я сядзела ў 19 камеры. Вельмі цікавыя дзяўчыны 💖
#birdcherry #малюнак

кацянята 😤🤏

тг канал: t.me/birdcherrybliiin
#верш
#Хросная
Мы ляцелі з раскіданых гнёздаў
як кулі
І прама ў лоб
Тыя, што нас падманулі
Не ведалі слова "стоп".

Кулі шукаюць дарогу
На роздум -
Ці дзень, ці два...
Ды не патрэбны богу:
Прастрэлена - галава.

Божа, навошта зляпіў Хрыста?
Тут трывогі - адна вада
тут дарогі -
ад сракі да жывата
Бяда й нуда...
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Kachańnie

Tvai abličča dy ŭśmieška
Tvoj hołas, vołas, pach
Cyhareta, huby, śmiech
Hladzieć na hetu pryhažość pryjemna

I spadziajusia, što nia son
Što nie imhnieńnie letucieńniaŭ
Što my realny, ty i ja
Što hetyja pačućci śvieta
Jość taje mary ciepłynia

Vałośsie ljeca pa vietru purhi zimovaj
A ty staiš u palito maim
I byccam by niama ničoha bolej
Jość ty, jość ja
I my staim

Chadžu, hladžu j naziraju
Za tym, jak ruchajeśsia ty
Dušu svaju ja zaklikaju
Paznać pačućci ciepłyni

Jakich daŭno ŭžo nia čuŭ ja,
Nie ŭspomnić dzie, kali jany byli
Ale ciapier ja baču, čuju
Što voś jany, što ja žyvy

Idu ŭśled, hladžu, čakaju
Ty nia ŭstanieš, nie azirnieśsia na mianie
A ja ŭsio idu nadalej
Z nadziejaj, ź vieraj, ź ciepłynioj

P.s. napisana na łacincy, hetak ža, jak ty čas ad času padpisvaješ svaju fota-tvorčaść

~ za redakturu dziakuju #пава_рамонак
#Алесь_Гулевіч
#праграмісцкі_верш
#верш

Элемент масіву мінус першы,
Без спасылкі, індэксу і права,
Здольны толькі злосна шкрабаць вершы
Пёркам без чарніла, шаркаю кульгава.

Злы на свет, абдзелены бязбожна:
Ростам, тактам, талентам і лёсам.
Крочыць па жыццю неасцярожна,
Бо між крумкачоў ён стаў бялёсым.

І гады мінаюць без прыпынкі,
Рэкурсіўны дзень пачнецца зноўку,
Без умовы выхаду, памінкі.
На сто дваццаць кінулі ў духоўку.

Ён калісці вырве сэрца з грудзяў,
Ускінуўшы яго над галавою!
І памрэ, бо не патрэбны людзям
Свет ягоны, каб зіма была вясною.

https://t.me/aleshulevic
#проза #пераклад
#госць
#PryhniečanajaLutaść

паважаныя сябры, паколькі зараз зіма, хутка каляды, я спадзяюся, ва ўсіх ёсць трошкі навагодняга настрою, а калі і няма – нічога, зараз мы гэта выправім. прапаную пачытаць пераклад знакамітага фф па гары потэру, а менавіта марадзёрам, пад назвай "all the young dudes". прыемнага чытання
https://archiveofourown.org/works/42380631
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Uratavańne

Ідзеш, блукаеш
У цёмным лесе навакольля
Няўжо і ты яго шукаеш?
О, браце, тут няма ўратаваньня
Яго дарма ты тут чакаеш

Тут шмат хто іншы быў
Хадзіў, крычаў, маліўся
Але, ты ж бачыш, - толькі пыл
Мглой шэрай па зямлі разьліўся

Схадзі мо ў суседні лес
Да вёскі сьцежкай прабяжыся
Дайдзі да хат ды азірніся
Мо будзе там, але не тут

Ды не глядзі так на мяне
Не думай дрэнна пра сябе
Хоць ты панішчаны журбою
Але прычына не ў нас з табою

Так проста склаўся сьвет:
Яно не ў гэтым цёмным лесе.
Мо там, далёка, за мяжой?
За вёскай той, за гарызонтам
Мо там, дзе сьвеціць сонца цёплы сьвет...
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

пов: яна начыталася вершаў Кляшторнага і плакала ўвесь вечар
#верш
#госць
#Бурбалка

Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
І побач упрыцірку
Ідзе чарговы дзень

Ён быццам пад капірку
Учорашняя сьцень
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку

У часавую дзірку
Прывёў жыцьця прамень
Чарговы дзень у цырку
Вакол яго пляцень

Хай справы тыя дрэнь
І ліха хай ушыркі
Ідзе чарговы дзень
Чарговы дзень у цырку
#ТоЯ #малюнак
Каб даведацца кантэкст - @charounygai
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

невялічкія замалёўкі на дадатковых па беларускай мове
#ТоЯ #малюнак
Так ствараюцца шЭдЭЎрЫ💖🤩
#ADM
#верш
#Максім_Крывіч #Вальдэмар_Громаў #Nichto_Absalutna #Алесь_Гулевіч #скатазаўра

”Што напісана пяром...”

Разам з нашымі паэтамі мы арганізавалі невялікую выставу творчых работ. Аднак, як вы маглі заўважыць, наша выстава не засталася без сваёй асаблівай цікавасці.

Мы думаем, ніхто не будзе спрачацца: заўсёды цікава глядзець на творы, якія напісаны аўтарам ад рукі. У тэксце, здаецца, з'яўляецца нейкая свая душа.

Почырк аўтараў, дарэчы, з'яўляецца даволі цікавым прадметам даследавання. Ён можа расказаць шмат чаго пра самога аўтара, і ў некаторых выпадках нават лепш за аўтабіяграфію.

• • • У каментарах пакінем фота лепшай якасці!