#верш #Май_Верас_Цалаваў
няясна для чаго я нашу з сабой парасон
парасон які больш падобны да баравіка
з узорамі Лёндана
навошта мне парасон
які не хавае ад дажджу
дый не сказаць, што я моцна хачу
хавацца
навошта мне парасон
які захінае мяне ад плямаў
калі хачу быць падобным
да леапарда
праз парасон
дождж трапляе толькі
на мае паношаныя кеды
з а к р э м з а н ы я
кеды якія бачылі
такое блізкае
такое страчанае
карацей кажучы
Менск
мэталічныя вочкі ў кедах
паміма шнуркоў бачылі
эмігрантаў
сяброў
урэшце рэшт
якая розьніца
а дождж паціху сьцірае
ўсе кедавы ўспаміны
(напэўна правільней кедзіны)
а ўсё праз нявыкарыстаны
парасон
які я нашу з сабой
і ніяк не дастану
няясна для чаго я нашу з сабой парасон
парасон які больш падобны да баравіка
з узорамі Лёндана
навошта мне парасон
які не хавае ад дажджу
дый не сказаць, што я моцна хачу
хавацца
навошта мне парасон
які захінае мяне ад плямаў
калі хачу быць падобным
да леапарда
праз парасон
дождж трапляе толькі
на мае паношаныя кеды
з а к р э м з а н ы я
кеды якія бачылі
такое блізкае
такое страчанае
карацей кажучы
Менск
мэталічныя вочкі ў кедах
паміма шнуркоў бачылі
эмігрантаў
сяброў
урэшце рэшт
якая розьніца
а дождж паціху сьцірае
ўсе кедавы ўспаміны
(напэўна правільней кедзіны)
а ўсё праз нявыкарыстаны
парасон
які я нашу з сабой
і ніяк не дастану
#верш #Май_Верас_Цалаваў
рэтрарычны шпацыр
сёння я ўзяў з сабой
дратовыя слухаўкі
а паміж іншым
каб вы ведалі
сёння халодна
на холадзе
дратовыя слухаўкі
становяцца больш падобнымі
да незапаранай макароны
хоць у кагосьці няма запараў
non parlo Italiano
а хацелася б
можа як-небудзь
гэты верш цягнецца
адзін аўтобусны прыпынак
як адна песьня у дратовых слухаўках
як адзін заход кантралёраў
я не люблю сіняга колеру
асабліва на камізэльках
і не люблю чырвонага
але толькі на валідатарных крыжыках
я ж не Хрыстос
і дай божа
выжыву
такі вечар рэтра
у рэтрадратовых слухаўках
бязь іх чуваць
толькі расейскую музыку
а хацеў бы трасянку
ці хаця б суржык
рэтрарычны шпацыр
сёння я ўзяў з сабой
дратовыя слухаўкі
а паміж іншым
каб вы ведалі
сёння халодна
на холадзе
дратовыя слухаўкі
становяцца больш падобнымі
да незапаранай макароны
хоць у кагосьці няма запараў
non parlo Italiano
а хацелася б
можа як-небудзь
гэты верш цягнецца
адзін аўтобусны прыпынак
як адна песьня у дратовых слухаўках
як адзін заход кантралёраў
я не люблю сіняга колеру
асабліва на камізэльках
і не люблю чырвонага
але толькі на валідатарных крыжыках
я ж не Хрыстос
і дай божа
выжыву
такі вечар рэтра
у рэтрадратовых слухаўках
бязь іх чуваць
толькі расейскую музыку
а хацеў бы трасянку
ці хаця б суржык
Апытанне для гледачоў!
Ці ёсць у вас свае творы (вершы, малюнкі, музыка, вырабы), якімі вы жадалі бы падзядіцца? У тым ліку ананімна.
Ці ёсць у вас свае творы (вершы, малюнкі, музыка, вырабы), якімі вы жадалі бы падзядіцца? У тым ліку ананімна.
Anonymous Poll
84%
Так
16%
Не
Новы свет 🌞
Апытанне для гледачоў!
Ці ёсць у вас свае творы (вершы, малюнкі, музыка, вырабы), якімі вы жадалі бы падзядіцца? У тым ліку ананімна.
Ці ёсць у вас свае творы (вершы, малюнкі, музыка, вырабы), якімі вы жадалі бы падзядіцца? У тым ліку ананімна.
#навіны
Цяпер стала магчыма публікаваць свае творы ўсім ахвотным!
Падрабязней: https://telegra.ph/Kalі-zhadaece-neshta-apublіkavac-07-20
Цяпер стала магчыма публікаваць свае творы ўсім ахвотным!
Падрабязней: https://telegra.ph/Kalі-zhadaece-neshta-apublіkavac-07-20
Telegraph
Калі жадаеце нешта апублікаваць
Вы можаце адаслаць сваю творчасць праз наш бот. Гэта можа быць усё: ад фанфікаў і малюнкаў да музыкі і вырабаў. Галоўнае: каб гэта было вашым. Калі ласка, не публікуйце творы, якія зроблены не вамі.Узор ніжэй. Калі вы жадаеце шторазова адсылаць сваю творчасць…
#пьеса
#дзяўчына_якая_марыць
#няшчырае_каханьне
Арыгінальная п'еса
Жанры:
Зацікавілісь? Цяпер вы можаце ацаніць пачатак гэтай гісторыі.
#дзяўчына_якая_марыць
#няшчырае_каханьне
Арыгінальная п'еса
Жанры:
Вядзьмаркі / Ведзьмакі, уз'яднанне, выдуманая геаграфія, дыскрымінацыя па выглядзе, іранічны дэтэктыў, штучна выкліканыя пачуцці, любосная магія, магія, меладрама, недавер, неагучаныя пачуцці, нізкае фэнтэзі, выкраданне, прызнанні ў каханні, праблемы даверу, п'еса, рамантыка, казка, выпадковыя забойствы, сярэднявечча, фемінітывы.
Апісаньне: У адным казачным каралеўстве кіраваў малады прынц. Сярод народа ён славіўся сваёй дабрынёй і справядлівасцю. Нічога не прадвесьціла бяды, пакуль у тронную залу не ворволась невядомая з непрыемнай весткай.Зацікавілісь? Цяпер вы можаце ацаніць пачатак гэтай гісторыі.
#пераклад
#песня #музыка
#Максім_Крывіч
«Дурань і маланка» (КіШ)
пер. Максіма Крывіча
Грукоча гром,
Маланка зіхціць уначы,
На ўзгорку там
Стаіць шалёны і крычыць:
"Цяпер злаўлю цябе у торбу і зіхціць ты будзеш ў ёй,
Мне так хочацца, каб стала ты маёй!"
То ён да лесу імчыцца,
Да поля, да раўчку,
Усё злавіць імкнецца
Маланку!
Вясковы люд
Глядзець на гэта выбягаў,
На ўзгорку як
Шалёны бегаў ды крычаў.
"Ён, бачна, ў сварцы з галавою..."
"Вораг сам сябе жа ён..."
"Трэба ж выдумаць такое — дураньё!"
То ён да лесу імчыцца,
Да поля, да раўчку,
Усё злавіць імкнецца
Маланку!
Ранкам па бруднай дарозе
Павольна ішоў хлапец дурны —
Увесь калматы і сівы, —
І усміхаўся...
То ён да лесу імчыцца,
Да поля, да раўчку,
Усё злавіць імкнецца
Маланку!
https://t.me/m_kryvichV
#песня #музыка
#Максім_Крывіч
«Дурань і маланка» (КіШ)
пер. Максіма Крывіча
Грукоча гром,
Маланка зіхціць уначы,
На ўзгорку там
Стаіць шалёны і крычыць:
"Цяпер злаўлю цябе у торбу і зіхціць ты будзеш ў ёй,
Мне так хочацца, каб стала ты маёй!"
То ён да лесу імчыцца,
Да поля, да раўчку,
Усё злавіць імкнецца
Маланку!
Вясковы люд
Глядзець на гэта выбягаў,
На ўзгорку як
Шалёны бегаў ды крычаў.
"Ён, бачна, ў сварцы з галавою..."
"Вораг сам сябе жа ён..."
"Трэба ж выдумаць такое — дураньё!"
То ён да лесу імчыцца,
Да поля, да раўчку,
Усё злавіць імкнецца
Маланку!
Ранкам па бруднай дарозе
Павольна ішоў хлапец дурны —
Увесь калматы і сівы, —
І усміхаўся...
То ён да лесу імчыцца,
Да поля, да раўчку,
Усё злавіць імкнецца
Маланку!
https://t.me/m_kryvichV
Вішнямі белымі
ТоЯ
#музыка #песня #ТоЯ
Лёгкая і зыркая песня на верш У. Карызны. У паветры яшчэ адчуваецца водар кахання...✨🍒🌸
https://dip.link/toya
Лёгкая і зыркая песня на верш У. Карызны. У паветры яшчэ адчуваецца водар кахання...✨🍒🌸
https://dip.link/toya
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
А памятаеце апрос? 🌚
Я нарэшце распавяла пра кнігу-пераможніцу са спіса. Калі вам гэта цікава, запрашаю ў мой асабісты тэлеграм-канал.
#дзяўчына_якая_марыць
А памятаеце апрос? 🌚
Я нарэшце распавяла пра кнігу-пераможніцу са спіса. Калі вам гэта цікава, запрашаю ў мой асабісты тэлеграм-канал.
Forwarded from Kasia Kastrycnickija | дызайн & проза
Захапляючыя кнігі, пра якія я з радасьцю распавяду.
Final Results
8%
Уільям Тэкерэй «Кірмаш ганарыстасьці»
8%
Эмілі Бронтэ «Навальнічны перавал»
15%
Томас Хардзі « Погляд блакітных вачэй»
62%
Джордж Оруэл «1984»
8%
Джон Фаўлз «Калекцыянер»
#верш
#госць
#Фелікс_Ніц
Ты неўзабаве ўздыхнеш.
Мабыць, апусціш вочы.
І на плячы маім заснеш.
Праспіш на ім да ночы...
Прыемны водар, спевы мух.
Спякотная лянота.
Але цябе вяртае ў рух
ці сам Баал, ці цнота.
Устаўшы, вопраткі маёй
ты як агню збягаеш.
І, гвалт пакінуўшы на ёй,
ты поруч зноў сядаеш.
Пакінь паветру толькі шанс
(калі дазволіць смеласць)...
Павінен будзе нехта з нас
спаліць наш белы ветразь...
Не тут твой розум, ён у свет
шлях вызначыў далёкі...
Цяпер адзіны мой імпэт:
абцерці твае шчокі.
#госць
#Фелікс_Ніц
Ты неўзабаве ўздыхнеш.
Мабыць, апусціш вочы.
І на плячы маім заснеш.
Праспіш на ім да ночы...
Прыемны водар, спевы мух.
Спякотная лянота.
Але цябе вяртае ў рух
ці сам Баал, ці цнота.
Устаўшы, вопраткі маёй
ты як агню збягаеш.
І, гвалт пакінуўшы на ёй,
ты поруч зноў сядаеш.
Пакінь паветру толькі шанс
(калі дазволіць смеласць)...
Павінен будзе нехта з нас
спаліць наш белы ветразь...
Не тут твой розум, ён у свет
шлях вызначыў далёкі...
Цяпер адзіны мой імпэт:
абцерці твае шчокі.
#birdcherry
#малюнак
ура ўра я намалявала рэферэнс для якуба. насамрэч, ён быў у яго, і даволі нядрэнны, але тады ў мяне не было дастаткова высокага скіла. таму рэференс маляваў іншы чалавек
але цяпер я магу сябе гэта дазволіць і намаляваць так, як хачу
тг канал: https://t.me/+db4FuFv3_OQ5NWZi
інст: birdcherryblin
тт: _birdcherry
#малюнак
ура ўра я намалявала рэферэнс для якуба. насамрэч, ён быў у яго, і даволі нядрэнны, але тады ў мяне не было дастаткова высокага скіла. таму рэференс маляваў іншы чалавек
але цяпер я магу сябе гэта дазволіць і намаляваць так, як хачу
тг канал: https://t.me/+db4FuFv3_OQ5NWZi
інст: birdcherryblin
тт: _birdcherry
#ADM
Вітаем ўсіх! Дзелімся з вамі тэлеграм-каналам, у якім збіраюцца цікавыя факты па-беларуску. Тут вы знойдзеце шмат цікавостак на розныя тэмы
Спасылка: t.me/cikavyjafacts
Вітаем ўсіх! Дзелімся з вамі тэлеграм-каналам, у якім збіраюцца цікавыя факты па-беларуску. Тут вы знойдзеце шмат цікавостак на розныя тэмы
Спасылка: t.me/cikavyjafacts
#малюнак #ТоЯ
Запрашаю ўсіх ахвочых у мой канал, дзе я развіваю свой маленькі сусьвет і персанажаў.
Жанр: фэнтэзі, прыгоды
Што вас чакае: канцэпт арты, коміксы, мемы)))
👉 https://t.me/charounygai
Запрашаю ўсіх ахвочых у мой канал, дзе я развіваю свой маленькі сусьвет і персанажаў.
Жанр: фэнтэзі, прыгоды
Што вас чакае: канцэпт арты, коміксы, мемы)))
👉 https://t.me/charounygai
#верш
#пераклад
#Май_Верас_Цалаваў
Лісты рымскаму сябру
Іосіф Бродзкі
Нешта ветрана і хвалі зь перахлёстам.
Хутка восень, ўсё зьмяняцца стане.
Зьмена фарбаў больш кранальная, мой Постум,
чым пераменлівасьць дзявочага ўбрання.
Да вядомае граніцы цешыць дзева —
Не пайсьці далей за локаць ці калена.
Як прыгожае прыемней па-за целам:
І абдымкі, й здрада малавераемны!
***
Вось, мой Постум, дасылаю табе кнігі.
Што ў сталіцы? Мякка сьцелюць? Спаць ня цьвёрда?
Як там Цэзар? Чым заняты? Ўсё інтрыгі?
Ўсё інтрыгі, пэўна, і наўрад цьвярозасьць.
Я сяджу ва ўласным садзе, бліз лампада.
Ані бабы, ані сябра, ні знаёмых.
Замест моцных сьвету гэтага і слабых —
Толькі мірнае гудзенне насякомых.
***
Тут ляжыць купец, ён з Азіі. З талковых
быў купцоў і працаваў тут непрыкметна.
Хутка ўмёр — празь ліхаманку. У гандлёвых
справах ён сюды прыплыў, а не па гэта.
Побач зь ім — легіянэр, пад грубым кварцам.
Бітвамі імпэрыі прынёс уславу.
Колькі раз ледзь не памёр! А згінуў старцам.
Нават тут нямашака, мой Постум, правіл.
***
Праўда, Постум, птушкай не назваць курыцу,
толькі з ґлуздамі курыцы цяпнеш гора.
Калі выпала ў Імпэрыі радзіцца,
лепш ужо ў глухой правінцыі ля мора.
І ад Цэзара далёка, і ад сьцюжы.
Хлусіць не патрэбна, слацца ды хіліцца.
Кажаш ты, што ўсе намесьнікі рабуюць?
Рабаўнік мілейшы мне за крывапійцу.
***
Прачакаць залеву я з табой, гетэра,
Згодны, толькі ты давай бяз гандлю:
Браць сэстэрцы з пакрываючага цела —
ўсё адно што спаганяць драніцу з даху
Пратачаю, кажаш? Бачыш лужу?
Каб я лужу пакідаў, то не было так.
Вось як знойдзеш там якога-небудзь мужа,
ён табе і будзе пратачаць на ложак.
***
Болей за палову неяк пражылі мы.
Раб стары мне раз сказаў такую штуку:
"Аглянесся — й ўбачыш толькі што руіны".
Погляд барбарскі, вядома, але слушны.
У гарах быў. Калупаюся з букетам.
Трэба збан знайсьці, тады вады налью ім...
Як у Лівіі, мой Поступ, — ці ўжо дзе там?
Кажуць, мы дагэтуль ўсё яшчэ ваюем?
***
А ці памятаеш ты намесьніка сястрыцу?
Хударлявая, а з поўнымі нагамі.
Ты зь ёй спаў яшчэ… Нядаўна стала жрыцай.
Жрыцай, Постум, размаўляе там з багамі.
Прыяжджай, пап’ём віна, закусім хлебам.
Або сьлівамі, раскажаш мне аб новым.
Ў садзе пасьцялю табе пад чыстым небам.
І скажу як называюцца сузор’і.
***
Хутка, Постум, сябра, што любіў складанне
адыманню па рахунку даўняму заплоціць
Забяры ты з-пад падушкі ашчаджанні,
хоць нямнога там, на пахаванне хопіць
Едзь тады на вараной сваёй кабыле
ў дом гетэр пад гарадзкія нашы сьцены.
Дай цану ім за каторую любілі,
каб за тую ж і паплакалі над целам.
***
Зеляніна лаўра, ўзятая дрыготкай.
Дзьверы нараспашку, пыльнае ваконца,
кінутае крэсла, адзінокі ложак.
Мятая тканіна, што ўвабрала сонца.
Понт шуміць за чорнай агароджай піній
Чыйсьці човен б’ецца зь ветрам каля мыса
На рассохлай лавачцы — Старэйшы Пліні.
Дрозд шчабеча за капною кіпарыса.
пераклад з расейскай
канал зь вершамі: https://t.me/mien_harbata
#пераклад
#Май_Верас_Цалаваў
Лісты рымскаму сябру
Іосіф Бродзкі
Нешта ветрана і хвалі зь перахлёстам.
Хутка восень, ўсё зьмяняцца стане.
Зьмена фарбаў больш кранальная, мой Постум,
чым пераменлівасьць дзявочага ўбрання.
Да вядомае граніцы цешыць дзева —
Не пайсьці далей за локаць ці калена.
Як прыгожае прыемней па-за целам:
І абдымкі, й здрада малавераемны!
***
Вось, мой Постум, дасылаю табе кнігі.
Што ў сталіцы? Мякка сьцелюць? Спаць ня цьвёрда?
Як там Цэзар? Чым заняты? Ўсё інтрыгі?
Ўсё інтрыгі, пэўна, і наўрад цьвярозасьць.
Я сяджу ва ўласным садзе, бліз лампада.
Ані бабы, ані сябра, ні знаёмых.
Замест моцных сьвету гэтага і слабых —
Толькі мірнае гудзенне насякомых.
***
Тут ляжыць купец, ён з Азіі. З талковых
быў купцоў і працаваў тут непрыкметна.
Хутка ўмёр — празь ліхаманку. У гандлёвых
справах ён сюды прыплыў, а не па гэта.
Побач зь ім — легіянэр, пад грубым кварцам.
Бітвамі імпэрыі прынёс уславу.
Колькі раз ледзь не памёр! А згінуў старцам.
Нават тут нямашака, мой Постум, правіл.
***
Праўда, Постум, птушкай не назваць курыцу,
толькі з ґлуздамі курыцы цяпнеш гора.
Калі выпала ў Імпэрыі радзіцца,
лепш ужо ў глухой правінцыі ля мора.
І ад Цэзара далёка, і ад сьцюжы.
Хлусіць не патрэбна, слацца ды хіліцца.
Кажаш ты, што ўсе намесьнікі рабуюць?
Рабаўнік мілейшы мне за крывапійцу.
***
Прачакаць залеву я з табой, гетэра,
Згодны, толькі ты давай бяз гандлю:
Браць сэстэрцы з пакрываючага цела —
ўсё адно што спаганяць драніцу з даху
Пратачаю, кажаш? Бачыш лужу?
Каб я лужу пакідаў, то не было так.
Вось як знойдзеш там якога-небудзь мужа,
ён табе і будзе пратачаць на ложак.
***
Болей за палову неяк пражылі мы.
Раб стары мне раз сказаў такую штуку:
"Аглянесся — й ўбачыш толькі што руіны".
Погляд барбарскі, вядома, але слушны.
У гарах быў. Калупаюся з букетам.
Трэба збан знайсьці, тады вады налью ім...
Як у Лівіі, мой Поступ, — ці ўжо дзе там?
Кажуць, мы дагэтуль ўсё яшчэ ваюем?
***
А ці памятаеш ты намесьніка сястрыцу?
Хударлявая, а з поўнымі нагамі.
Ты зь ёй спаў яшчэ… Нядаўна стала жрыцай.
Жрыцай, Постум, размаўляе там з багамі.
Прыяжджай, пап’ём віна, закусім хлебам.
Або сьлівамі, раскажаш мне аб новым.
Ў садзе пасьцялю табе пад чыстым небам.
І скажу як называюцца сузор’і.
***
Хутка, Постум, сябра, што любіў складанне
адыманню па рахунку даўняму заплоціць
Забяры ты з-пад падушкі ашчаджанні,
хоць нямнога там, на пахаванне хопіць
Едзь тады на вараной сваёй кабыле
ў дом гетэр пад гарадзкія нашы сьцены.
Дай цану ім за каторую любілі,
каб за тую ж і паплакалі над целам.
***
Зеляніна лаўра, ўзятая дрыготкай.
Дзьверы нараспашку, пыльнае ваконца,
кінутае крэсла, адзінокі ложак.
Мятая тканіна, што ўвабрала сонца.
Понт шуміць за чорнай агароджай піній
Чыйсьці човен б’ецца зь ветрам каля мыса
На рассохлай лавачцы — Старэйшы Пліні.
Дрозд шчабеча за капною кіпарыса.
пераклад з расейскай
канал зь вершамі: https://t.me/mien_harbata