Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Savavožyk

Затэлефаную Адэльцы
і спытаю:
- Ці ня хочаш зладзіць рэвалюцыю
заўтра перад абедам?

- Вядома,
ідэя цікавая,
але адзіная
афіцыйна дазволеная рэвалюцыя
адбылася ўжо даўно
і ня з намі.

Вядома,
мы надта малыя,
каб дацягнуцца да паліцы
з падручнікамі гісторыі.

Вядома,
ужо гострыць зубы ў чаканні ахвяраў
Калі.

Толькі і можаш адсвяткаваць
афіцыйна дазволеную рэвалюцыю
са шкваркай і чаркай
бензіну.

- Ды што нам, коткадзеўкам?
Паспеем да абеду.
Адзінае пытанне:
Ідзем разам?

- Вядома...
#проза
#госць
#Anseremur

Невядомае Дрэва

Парк. Просты, але прыгожы. Яшчэ вялікі. Колькі там было ўсяго прыгожага! І маленькае дэкаратыўнае возера з круглымі лавачкамі, і гульнявая пляцоўка, і выстаўка прац розных мясцовых мастакоў. Цудоўны быў парк. Але ніхто не заўважаў яго асаблівасці.
Прыйшла восень. Залатая пара, як гавораць людзі. Але ніхто не заўважаў асаблівасці гэтага парка. Колькі людзей кожны дзень там гуляла! І закаханыя пары, і сябры, і сем'і, і людзі, якія тут апыніліся выпадкова, і тыя, хто прыйшоў сюды адпачнуць ад гарадскога шуму, і турысты — каго ні назаві, усе былі тут! І ніхто з тых людзей не заўважаў асаблівасці гэтага парка. Ніхто, акрамя маленькай групы сяброў.
— Што гэта за дрэва, ведаеш?
— Не, не ведаю. А што гэта за дрэва?
— Цю, я таксама не ведаю. Таму і пытаюся. Авось ты ведаеш.
І сапраўды Гэта Дрэва было асаблівым. Незвычайным. Яно быццам бы ўзята з іншага малюнка і прырысавана сюды. Пакуль паўсюль была восень, жаўцела лісце, ападаў лістапад, весела бегаў ветрык, плавалі па небу воблакі і ўсё рыхтавалася да сну, Гэтае Дрэва было быццам бы не з гэтага свету. Яно цвіло. Яно было зялёным. Такім высо-о-о-кім, тонкім і зялёным. Не гледзячы ні на што. Яно быццам бы гаварыла ўсім астатнім дрэвам: «Ха-ха, глядзіце, што я магу! Глядзіце! Вось вы ўжо без лісточкаў, а я яшчэ зялёная. І мне ўсё роўна на ўсе! Я буду і далей цвісці! А вы спіце, спіце, я вас не чапаю» — упівалася Дрэва сваёй зяленасццю. У ўсіх была восень, а ў Гэтага Дрэва — лета. На зло ўсім нягодам, усім тым, хто хацеў, каб Яно было як усе, яно зіхацела весялосцю, радасцю, цяплом і жыццём. Гэта і была асаблівасць гэтага парка. А, мабыць, і ўсяго горада.
Хто б падумаў, якім цудоўным, зачароўваюшчым, вабным, а таксама незвычайным кавалачкам лета можа быць звычайная таполя.
Эх, як прыгожа жыць!

Але восень забрала сваё. Палова дрэва зараз залатая.
Яно нават засынае прыгожа. Гэта восені абьява.
А што цяпер? Цемра, сон. Зьнікла Невядомае Дрэва.
Але прыдзе вясна, адрадзіцца прырода. Настане новая жыцьцёвая эра.
#верш
#Хросная

Дальбог, няма ў тым маёй віны
Што паміраюць у мігценні зоры
Што зноўку мы застанемся адны
Дальбог, няма ў тым маёй віны
Што лужына зусім-зусім не мора
Што праўды не адрознім ад маны
Дальбог, няма ў тым маёй віны
Што паміраюць раніцаю сны
#верш
#Алесь_Гулевіч

Не пра поле і не пра міны

Па міннаму полю, заплюшчыўшы вочы,
З шчаслівай усмешкай іду наўздагад.
Мне не замінае упэўнена крочыць
Ні воклік, ні пацер¹, ні гучны загад.

Няхай я не маю ніводнага шанца
І першы праз поле няхай не прайду
І з краю чакае мяне сігуранца²
Вяртацца—запозна, чакаць—не магу.

На старасці год не шукайце ў ложку,
Прад смерцю ўласнай не ўчуйце мой енк.
Не буду стагнаць, і маліць наапошку,
Бо зараз жыву і бо я чалавек!

1)Пацер—малітва.
2)Сігуранца—таемная паліцыя Румуніі часоў другой сусветнай.

https://t.me/aleshulevic
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#малюнак #ТоЯ

Вучым беларускую мову і малюем чарцей😈
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Стома

Два гады прайшло
А мы жывем у той жа час
Што ёсьць, што будзе, што было..
Мінуўшчына не адпускае нас

Сядзіш, глядзіш і бачыш боль
Што йдзе з тых дзён былых
На раны сам ты кладзеш соль
Што дабівае сёньня нас саміх

Казаў той мудры стары дзед,
Што лечыць час
Раны былых, мінулых лет
Але хіба то праўда?

09.08.22
#ТоЯ #малюнак

Хто адгадае, што гэта за гародніна/садавіна?

🤔🤓
#верш
#госць
#пава_рамонак

бяроза

бяроза ў акне,
бяроза на вуліцы,
стаіць яна голая,
стаіць як калона,
яна не рызыкуе,
яна не турбуе,
але штосьці мяне вабіць у ёй.
святая праста, і ўсё тут,
яна проста вясковае дрэва,
а гэтыя святыя лаканічасць і пафас
у старажытным узоры яенай кары!
знікаюць аблокі над каронай,
і яна становіцца паненачкай суседняга поля пустога.
"Я мацна, яшчэ як мацна",— кажа ў сваіх таемных думках,
якія быццам фестскі дыск для нас.

зіма наваколле забівае,
яна зганяе ў стойла сну ўсё жыццё,
воля мустанга ёсць бязмежна,
і ён выбягае, руйнуючы ўсё.
а бяроза стаіць,
бяроза спявае,
бярозу не турбуе нашыя страхі,
яна толькі сочыць за коламі цялег,
за ростам дзяцей,
за ростам нашага збожжа,
за разрывам адносін,
і гэта вельмі вабіць мяне...
шмат святла, але столькі цемры,
мёртвая трава не пасуе зусім...

шэрая глеба,
шэрае неба,
снег навокал б'е ў вачыма,
і бяроза проста раствараецца ў начы...
бяроза не плача,
бяроза не кажа,
бяроза проста спіць,
яна ў спакоі шукае натхненне,
каб не бачыць цемру зімы.
дайце фарбы, дайце лісце,
дайце вернуць лета і знайсці выйсце:
столькі зімы не трэба сюды...

дайце водар,
дайце колер,
хай бярозка верне мне спакой.
яна трымае на галінках
біццё майго разнатраўняга сэрца,
якое хоча цешыцца ў сонечных прамянях!
хай ззяе водар р а м о н к а ў,
якія спакойна пад бярозай растуць,
хай расце траўка,
дыхае поле
праз лісты на сцёблах раслінак худых.
прыгожы пейзаж,
прыгожая траўка пад нагамі,
аблокі гуляюць над маім маленькім садам,
свежасць і шчасце гуляюць над бярозай,
а пад ёю слухаю рэлаксуючую "Venice Bitch",
а карэнне чапае мае пяткі,
ды лісце штораз трапляе на шкло другіх вачэй.
хачу чуць дыханне свежага ветру
смакаваць марозіва ў дзень сонечнага шчасця,
шукаць шчасце ў наваколлі таямніц,
гэта файна і пекна для мяне!

бяроза ў акне,
бяроза ля дарогі,
каралева поля,
каралева вёскі, а старыя?
хай зайздросцяць ганарацца той пекнатою!
дзьмухаўцы танцуюць на вятры,
а канюшына лашчыць пальцы,
юнацкая кара не надта халодная,
а лісце такое салодкае,
як і марозіва ў маёй снежнай руцэ.
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Момант мінулага лета

Шэпча лісьце, жыта сьпее
Стрыжык дзесьці вар'яцее
Сонца сьвеце, вясёлка грае
А агонь мой дагарае..

Дрыгва шэпча, журавіна зьзяе
Рэчка за кутком сьпявае
А лёс мой ціха завывае..

Дзікі лес пахне сьпелай малінай
Але думкі мае ў гэты дзень
Усё роўна былі
З Украінай


10.08.22
#музыка #песня
#госць
#пава_рамонак

z čerwienia pa kastryčnik ja byŭ u tworčaj kryzie i ja ličyŭ, što zachras u adnym tworčym nakirunku. uwieś hety čas ja šukaŭ šlachi zrabić štości nowaje, lahodnaje i supakojwajučaje, ale hety nakirunak tolki bolš uciahnuŭ mianie ŭ tworčyja prablemy i ja amal spyniŭ zajmacca tworčaściu. ale adnojčy ŭ mianie atrymałasia štości dla cikawaje, štości toje, što ja chacieŭ pakinuć sabie. heta moj minialbom 'dwa', jaki zaraz u wolnaści

https://youtube.com/playlist?list=PLqK0oTzc47hxqPK0VcNlKxmNRGPbHerr9
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Шлях

Ідзеш
Стаіш
Сядзіш
Глядзіш
А мо ты проста даўно сьпіш?
Ніхто ня ведае адказу
Ідзі, сядзі, глядзі далей
Ён прыйдзе, але не адразу
Чакай, бо толькі гэта пазастала
Ў летуценьнях жнівеньскай праказы
Быць