Новы свет 🌞
709 subscribers
629 photos
10 videos
2 files
521 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

Засынай, дзень мінуў, і ўжо неўзабаве
Прыйдзе новы. Ці чуеш ты стрэлак рух?
Можа быць, ён нарэсьце цябе пазбавіць
Невыноснага болю сумленьня мук.

Засынай, пастарайся ачысьціць розум
Ад усіх невясёлых былых падзей.
Засынай, павярніся зручнейшай позай,
Ды ня думай пра тое, хто як і дзе.

Ды ня думай, як потым глядзець у вочы
Самым лепшым і самым яскравым з нас.
Гэта ўсё - не пытаньні апошняй ночы.
Гэта толькі набор рытарычных фраз.

Засынай, заўтра з раніцы трэба будзе
Зноў змагацца, каб думаць і жыць самім.
Можа быць, гэта ўсё не патрэбна людзям.
Можа быць, і ня людзі яны зусім,

А істоты без твараў і без імёнаў,
Што бязвольна прымаюць свой сумны лёс.
Я ня чуў іхны сьмех. І ня чуў праклёнаў.
І ня чуў іхных скаргаў на гэта ўсё.

Яны толькі маўчаць, і у тым маўчаньні
Не пачуць нашых крыкаў, ня варта сіл.
Засынай, там у мроях цябе спаткаюць
Усе тыя, каго паважаў, любіў.

Не скажу, што над намі згусьцілася цемра:
Тут ніколі яшчэ не было сьвятла.
Але ўсё ж засынай. І аднойчы, пэўна,
Ты прачнесься ў краіне з уласных мар.

2021, 25 сакавіка
#музыка
#госць
#пава_рамонак

Другі сінгл выйшаў апоўначы 22 кастрычніка! "gan-gan-gan" з маёй штучнай яніўскай мовы як "дождж-дождж-дождж". гэты трэк я зрабіў пад уплывам навальніцы, якая адбылася дзесьці ў чэрвені. У трэку нават запіс дажджу ёсць, які я зрабіў перад тым, як пачалося ГэтА)
https://youtu.be/13npOMJZpyk
#малюнак
#журавіна

Трошачкі Віцебскіх коцікаў
#верш
#Nichto_Absalutna

Будзь нерухомы

Будзь нерухомы.
Мяжа паміж жыцьцём ды сьмерцю - рух.
Навошта выстаўляць сабе абмежаваньні?
Усе ходзяць проста - ты замкніся ў крэйды круг,
Ня будзь пяшчаным замкам, што чакае хвалі.

Каму вядома,
Што спачывае ў нескаронай глыбіні скалы?
Хоць самацьвецьце без фатонаў - белы шум,
Ніякім сьвідрам, дынамітам не зрынуць
Неадвалочнасьці вірлівай мітусьні.

Усё гэта - словы.
Вада дужэй, ня ўнікнеш скону,
Ня ўнікнеш руху:
Ён неадвольна-прымусовы,
Ня згасьнеш - стухнеш.
І станеш балотам, безаблічным, як попел.
Няма тут свабоды.

Зь нявечнасьці сівога сьвету
Ня будзе хвалі, крыку, ветру,
А будзе пыл, бязладзьдзе, морак:
Глядзі маяк, закручвай корак
І празь бяду, ваду, імглу
Бяз пэўнай мэты, проста так
Будзь нерухомы.
#музыка #песня #ТоЯ
Першая песня ў альбоме — заўсёды адна з найлепшых

https://vk.com/audio2000054964_456244433_a01371ce6d88e8fcb0
#ADM #рэк

@laomiu - каверы, агучка, пераклады і іншыя цікавасці прыгожым голасам на беларускай мове!
#музыка #песня #ТоЯ
Калі пераслухваю гэтую песьню адразу ж вяртаюся ў вёску, ў стары дом падчас летняй навальніцы...⛈️

https://vk.com/audio2000368066_456244775_ff28a9f2d3e00539b5
Я не першы год заўважаю, што "Дзень нараджэньня" уплывае на мяне: дае дадатны набой энэргіі на ўвесь дзень. Ня верыцца, што мне ідзе ўжо трэцьці дзясятак, як-ніяк сёньня спаўняецца двадццаць адзін год. Як сказала ўчора маці: "Цяпер ты сапраўды дарослая, таму калі жадаеш з'ехаць..." 😂

Як жа вы, маі падпішчыкі, або проста выпадкова заскочыўшыя на гарбату зь сьвяточным тортам можаце зрабіць гэты дзень найлепшым?
1) Павіншаваць, мне будзе прыемна ❤️
2) Прачытаць/перачытаць, апавесьці пра маю творчасьць: расейская мова й беларуская мова.
3) Падпісацца на іншыя сацыяльныя сеткі: аб'яднанье "Новы сьвет", Ціўтар, Ютуб.
4) Падтрымаць мяне на Патрыёне.
#верш
#пераклад
#Май_Верас_Цалаваў

Атэнянка
(Maid of Athens)

Атэнянка, вось і ўсё.
Сэрца мне вярні маё.
Альбо раз тваё зусім,
Забірай і рэшту зь ім.
Толькі слова — й я пайшоў:
Ζωή μου, σᾶς ἀγαπῶ.

Кудзеркі, што лашчылі
Ўсе Эгейскія вятры.
Вейкі, чорны беражок,
Што цалуе чырвань шчок.
Як у лані, погляд твой.
Ζωή μου, σᾶς ἀγαπῶ.

Вусны, іх я смак спазнаў,
Падпярэзаны твой стан.
Кветка, дадзеная мне,
Кажа больш за словы ўсе.
За кахання дар і боль
Ζωή μου, σᾶς ἀγαπῶ.

Атэнянка! Ўсё ж бывай.
У самоце ўспамінай.
Хоць ляцець мне у Стамбул
Тут пакінуў я душу.
Не, ня сьцішыць мне любоў!
Ζωή μου, σᾶς ἀγαπῶ.

Джордж Байран
пераклад з ангельскай

тг:
https://t.me/mien_harbata
#музыка #песня #ТоЯ

Ранак. Чыгуначны вакзал. Лета. Марозіва. Цеплы ветрык. Грукат калёсаў...

https://vk.com/audio2000053990_456244430_ac0cc9abfbcf0e58b3
#проза #фанфік #Тоя #пераклад

https://archiveofourown.org/works/42537159/chapters/106842918

Фандом:Востраў скарбаў
Пэйрынг:Джон Сільвэр/Джым Хокінз
Жанры:PWP16+, Hurt/Comfort, Драббл, Піраты
Папярэджанні:Лаянка, Смерць другапланавых персанажаў

Эспаньёла накіроўваецца ў Вялікабрытанію, вяртаючыся з прыгоды і на борце, апроч скарбаў і пераможцаў, смяротнікі піраты.
#музыка #песня #ТоЯ

Сумная і неімаверна прыгожая песня прасякнутая адзінотай.

https://vk.com/audio2000188155_456245397_d3b502bbd524f7fd5f
#музыка #песня #ТоЯ

Пад гэтую песню хочацца забыцца на страх і кінуцца з галавой ў дзявяты вал...🌊

https://vk.com/audio2000415067_456244490_eff4bc7b5e871bd9b7
#песня #музыка
#госць
#пава_рамонак

ISILI— першы трэк, які я зрабіў для альбому. Гадзіны пустога глядзення на тое, як хтосьці праходзіць хорары і сама эстэтыка хорару мяне натхніла спачатку зрабіць другую главу старага праекта, але гэта пераўтварылася ў сваё дзіўнае, цёмнае і ў той жа час прыгожае апавяданне.
Гэта тое, што я хаваў да самага апошняга дня ❤️
ISILI ў вольнасці, новы альбом NAQMUT і мой перапісаны зборнік 3 (Выданне новага ўзросту) выйдуць разам апоўначы, каб адсвяткаваць 18-годдзе шалёнага 29-а!

Слухайма ISILI ("МЕСТА") і чакайма СуББББОТыыыы!
https://youtu.be/j9-UCW8Z8UA
#малюнак #ТоЯ

Любімы пэйрынг Торын/Більбо

Альтэрнатыўны сусьвет, дзе ніхто не памёр.

Працэса малявання гэтых салодкіх булачак даў мне так шмат шчасьця, што я плачу 💖😭
#верш #Магілёў
#Алесь_Гулевіч

1661

Стáры рыцар у срэбных латах,
З'іржавела та браня.
Што раней было як злата,
Зараз плеш ды сівізна.

Завіруха па закутах,
Як віхорам ліжа снег.
Горад звыклы да пакутаў,
Горад смерці ды пацех.

Ўжо не тыя белы вежы,
Іх мармур паела цвіль.
Не ахоўвае ён межы
Той дзяржавы ў сотні міль.

Не крычыць "Пара!" з балкону,
Не звініць у каўпакі,
І не знікнуць ў тым віхору
Акупанта ваяры.

https://t.me/aleshulevic
#верш
#Nichto_Absalutna

Першаасноведзь

Моўчкі пляцеш павуціньне ў ціхім змрочным кутку,
Разьбіты на палавіны, на морак, сьвятло ды імглу,
Загразлы ў балотнае ціне, пакуль завіруюць гады.
Дзе ў гэтым сьвеце, на гэтай плянэце, замкнёны ў гамэце...
Дзе пачынаесься ты?

Зьбіраеш атрутныя краскі ў полі, спавітым смугой,
Закуты ў абсурдныя казкі, вядзёны адною віной,
Ды прагай: усё новыя цацкі, а ты звар’яцелы кароль.
Дзе ў гэтым квецьці, на гэтым банкеце, у туманнай карэце...
Дзе пачынаецца сон?

Складаеш цяпельца з канфабуляцый, грызеш астабрыдлую косьць.
Твае акуляры з артыкуляцый:"Калі я кажу, значыць ёсьць",
Бязь іх усё зьмяшаецца ў прывідным танцы, народзіць агідную млосьць.
Дзе ў гэтай сеці, на гэтым бязмэцьці, у прадоньні гарэць ім!
Дзе пачынаецца злосьць?
#ADM
#навіны #інтэрактыў

29-30/10/37

1 3 2

Гэта — 132 беларускіх дзеячоў культуры, навукі і мастацтва, беларускіх пісьменнікаў, беларускіх паэтаў, беларускіх грямадзянскіх дзеячоў.

Гэта — 132 бязвінных ахвяр, пакладзеных на алтар чырвонага тэрору.

Гэта — 132 жыццяў і лёсаў, якія маглі бы змяніць свет.

Гэта — 132 незагойных ран на нашай зямлі.

Гэта — Ноч расстраляных паэтаў.

Гэта — Чорная ноч.

— — — —

Ужо заўтра мы, @masvet_by, у памяць абарваных лёсаў 1937-га года правядзем анлайн-чытанні твораў ахвяр Чорнай ночы.

Вікіпедыя (спіс ахвяр)

🎙 Далучыцца да чытання зможа кожны на этапе Вольнага мікрафону.
Рыхтуйце творы загадзя!

Месца правядзення: @masvet_by
Час правядзення: 20:00 (па Менску),
30.10.22