Новы свет 🌞
725 subscribers
653 photos
14 videos
2 files
548 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#навіны

Віншуем нашую дарагую ўдзельніцу і творцу — мастака #birdcherry з Днём народзінаў! 🎉

Жадаем шчасця, здароўя і поспехаў на творчым шляху! Радуй жа людзей і далей сваімі неверагоднымі творамі, а мы заўсёды будзем побач) 🥳💕
#музыка #пераклад
#дзяўчына_якая_марыць
#замежны_беларускамоўны_спеўнік
Нехта быў зацікаўлен маімі пераладамі замежных песен. Нарэшце, я гатова да публікацыі некаторых сваіх спроб)

1) Cyndi Lauper - Girls just wanna get fun
2) Bonnie Tyler - Holding Out for a Hero
3) Mad Tsai - Boy bi
4) Marina & The Diamonds - Oh No
5) Adele - Rolling in the Deep

P.s. Калі жадаеце, можаце ў каментарах прапанаваць вашы любімых музык і песні.
#верш #Май_Верас_Цалаваў

заняткі фізікай

мне нехта расказаў
што калі пачаць бегчы
пад дажджом
то змокнеш яшчэ больш

нешта пра фізіку
хтукасцьцпаскарэннеадлегласьць
і што самае балючае
час

калі мы дапусьцім
думкі майго інфарматара
слушныя
(хутчэй за ўсё так)
то трэба стаяць

але так ты ня толькі змокнеш яшчэ больш
але проста не перастанеш мокнуць
хіба што
дождж перастане

якісь разумнік
чытаючы гэта заўважыць
што трэба проста ісьці
такая сабе aurea mediocritas
але як зразумець
што ты не бяжыш

атрымоўваецца
час вымяраецца мной
адлегласьць заўсёды кімсьці іншым
а хуткасьць вымяраецца тым
наколькі ты ўрэшце рэшт
змок
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць

Вырашала зрабіць маленькій інтэрактыў для падпісантаў свайго тг. А то неяк даўно я не распавядала пра кнігі. Варта гэта выпраўляць. Калі жадаеце, можаце таксама прыняць удзел.
#верш #Май_Верас_Цалаваў

няясна для чаго я нашу з сабой парасон
парасон які больш падобны да баравіка
з узорамі Лёндана

навошта мне парасон
які не хавае ад дажджу
дый не сказаць, што я моцна хачу
хавацца

навошта мне парасон
які захінае мяне ад плямаў
калі хачу быць падобным
да леапарда

праз парасон
дождж трапляе толькі
на мае паношаныя кеды
з а к р э м з а н ы я

кеды якія бачылі
такое блізкае
такое страчанае
карацей кажучы
Менск

мэталічныя вочкі ў кедах
паміма шнуркоў бачылі
эмігрантаў
сяброў
урэшце рэшт
якая розьніца

а дождж паціху сьцірае
ўсе кедавы ўспаміны
(напэўна правільней кедзіны)
а ўсё праз нявыкарыстаны
парасон
які я нашу з сабой

і ніяк не дастану
#верш #Май_Верас_Цалаваў

рэтрарычны шпацыр

сёння я ўзяў з сабой
дратовыя слухаўкі
а паміж іншым
каб вы ведалі
сёння халодна

на холадзе
дратовыя слухаўкі
становяцца больш падобнымі
да незапаранай макароны
хоць у кагосьці няма запараў
non parlo Italiano
а хацелася б
можа як-небудзь

гэты верш цягнецца
адзін аўтобусны прыпынак
як адна песьня у дратовых слухаўках
як адзін заход кантралёраў

я не люблю сіняга колеру
асабліва на камізэльках
і не люблю чырвонага
але толькі на валідатарных крыжыках
я ж не Хрыстос
і дай божа
выжыву

такі вечар рэтра
у рэтрадратовых слухаўках
бязь іх чуваць
толькі расейскую музыку
а хацеў бы трасянку
ці хаця б суржык
Апытанне для гледачоў!

Ці ёсць у вас свае творы (вершы, малюнкі, музыка, вырабы), якімі вы жадалі бы падзядіцца? У тым ліку ананімна.
Anonymous Poll
84%
Так
16%
Не
#верш
#госць
#ананімна

"Элегія аўтобусу"

Восемдзесят чацвёрты!
Ляці, забудзь майго сэрца фьёрды!
Забудзь і скрозь будняў туман
Ляці!
Сцерты,
Апошні штамп на маей грудзі
І я зноўку
Адзін.
#пьеса
#дзяўчына_якая_марыць
#няшчырае_каханьне
Арыгінальная п'еса

Жанры: Вядзьмаркі / Ведзьмакі, уз'яднанне, выдуманая геаграфія, дыскрымінацыя па выглядзе, іранічны дэтэктыў, штучна выкліканыя пачуцці, любосная магія, магія, меладрама, недавер, неагучаныя пачуцці, нізкае фэнтэзі, выкраданне, прызнанні ў каханні, праблемы даверу, п'еса, рамантыка, казка, выпадковыя забойствы, сярэднявечча, фемінітывы.

Апісаньне: У адным казачным каралеўстве кіраваў малады прынц. Сярод народа ён славіўся сваёй дабрынёй і справядлівасцю. Нічога не прадвесьціла бяды, пакуль у тронную залу не ворволась невядомая з непрыемнай весткай.

Зацікавілісь? Цяпер вы можаце ацаніць пачатак гэтай гісторыі.
#пераклад
#песня #музыка
#Максім_Крывіч

«Дурань і маланка» (КіШ)
пер. Максіма Крывіча

Грукоча гром,
Маланка зіхціць уначы,
На ўзгорку там
Стаіць шалёны і крычыць:
"Цяпер злаўлю цябе у торбу і зіхціць ты будзеш ў ёй,
Мне так хочацца, каб стала ты маёй!"

То ён да лесу імчыцца,
Да поля, да раўчку,
Усё злавіць імкнецца
Маланку!

Вясковы люд
Глядзець на гэта выбягаў,
На ўзгорку як
Шалёны бегаў ды крычаў.
"Ён, бачна, ў сварцы з галавою..."
"Вораг сам сябе жа ён..."
"Трэба ж выдумаць такое — дураньё!"

То ён да лесу імчыцца,
Да поля, да раўчку,
Усё злавіць імкнецца
Маланку!

Ранкам па бруднай дарозе
Павольна ішоў хлапец дурны —
Увесь калматы і сівы, —
І усміхаўся...

То ён да лесу імчыцца,
Да поля, да раўчку,
Усё злавіць імкнецца
Маланку!


https://t.me/m_kryvichV
#малюнак
#ТоЯ
Зорная песьня
Вішнямі белымі
ТоЯ
#музыка #песня #ТоЯ
Лёгкая і зыркая песня на верш У. Карызны. У паветры яшчэ адчуваецца водар кахання...🍒🌸
https://dip.link/toya