Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Nichto_Absalutna

Я спаткаў чалавека...

Я спаткаў чалавека. Памёр ён даўно.
Не даўней, чым астатнія людзі.
Помніць тое, чаго ў жыцьці не было,
Верыць у тое, чаго больш ня будзе.

Попел горкі застыў у ягоных вачах,
Голас хрыплы, бясьсільны, нячутны,
Усё навокал раней дзівам ён наракаў,
А цяпер сьвет яму што атрута.

Ён ідзе і яго не хвалюе куды,
Больш нічога яго не хвалюе.
За сабой несучы гнётам цяжкім гады,
Быццам цень, трансцэндэнтна вандруе.
#госць
#верш
#ананімна

здаецца, і ніколі не было.
не існавала і не мела жыцця.
не марыла, не трапіла ў палон,
не ведала, што будзе з ёй.
дапамажыце.

здаецца, і ніколі не было
ні песень, ні вачэй,
ні цёмных ночак,
ні цёплых слоў і рук,
што далі сон.
дапамажыце. ёй дапамажыце.

здаецца, і ніколі не было,
і больш не будзе тут, на гэтым свеце.
і толькі унутры ціхенькі стогн:
"дапамажыце. калі ласка.
памажыце"
#госць
#верш
#Марыя_Шкляр

нетры мінска. трымаю хватку
я трываю шчэ. я ў парадку
true пачуцці? толькі траўмы
я трывожуся. тэлю маме
трэба трошкі табе бліжэй быць
або проста трэ мне адступіць
нетры мінска ўпадабала
ды цябе.
але гэтага мала
восень, веру вар’яту ветру
іх варункі маіх партрэтаў
не люструюць мае нетры
ох, вар’ятка, паверыла ветру!
вастрыня і лязо віроў
ветры хочуць,як я,дамоў
варта творцу даверыць вір
бо ўсе вернемся проста ў жвір
восень, востра вяртаюся ў горад
не трываю, няма трывогі
атрымаем па нашай веры
разварочваю новую эру
#музыка #пераклад #ютуб
#дзяўчына_якая_марыць
#замежны_беларускамоўны_спеўнік
Я тут выхаджу на новую пляцоўку, буду час ад часу рабіць лурыкс-версіі сваіх перакладаў. Прапаную падтрымаць спробу.
Адэль - Скочваньне ўглыбіню (Bel_Sub)
#Анатоль_Мікулін #верш #четырохрадкоўе

....
Засталася нуда
Яна ператвараецца ў лёд
І ціхенька гурчыць рака.
І мне не па забыць не павольных карэт.
#верш #Анатоль_Мікулін #руская

Дивные сны

Дорога из лунного света
Печально, что скоро угаснет...
Она тоскует и видит красивые сны,
Два красивых друга были влюблены.
Распахнулись шинели, предчувствуя сладость весны,
В плеть тугую, сердца соединенны.
#birdcherry #малюнак

я жывая ого!!!
і зноў аватарка для чароўнай t.me/laomiu 😼💗

тг канал: t.me/birdcherrybliiiiiiiiiin
інст: birdcherryblin
тт: _birdcherry
#верш #лаянка
#Алесь_Гулевіч

Соль табе ў вочы, аглобляю ў плечы,
Драны мярзотнік, брыдоткі пацук.
Мала цябе было б нават знявечыць.
Брэшаш хлусліва, гадлівы шчанюк.

Пранцы цябе каб узялі знянацку.
Трасца каб стаў ты ў халоднай начы.
Слова б не ўмовіў бы больш па-казацку.
І не схавацца, і не ўцячы.

Пеўні цябе каб тапталі ў пекле.
Шкардзь мардалысая, годзе ужо?
Каб твая скура ад голаду зблекла.
І ў наваколлі адно мужыччо.

https://t.me/aleshulevic
#верш
#Хросная


Засынай, маё дзіцятка
Воўкі выюць на луну
Ноч збірае ўжо манаткі
Я, бадай што, не засну

Май, дзіцятка, сон здаровы
Дзесьці ўжо пяе каса
Пойдзем хутка на Пакровы
Гушкаць зоркі ў валасах

Прачынаюцца ўжо гоні
Лашчыць берагі рака
І на пашу пойдуць коні
Льецца песня жаўрука...

Ціха ходзіць дзень па ганку
Граюць сонца прамяні
Цені ночы знікнуць ранкам
будуць сонечнымі дні.

Хутка знікнуць усе жахі
Што палохалі ўначы
Кветкамі лятаюць птахі
Ціха, ціха... Не крычы...

Засынай, маё дзіцятка
Воўкі выюць на луну
Ноч збірае ўжо манаткі
Я, бадай што, не засну
#МайВерасЦалаваў #верш #пераклад

Ну скажы — хіба не недарэчна,
Што ў хаосе зблытаных дарог
Пад суворым небам,
Небам вечным,
Я цябе сустрэў і не зьбярог?
Ты і я — то вечна, як і неба.
Покуль будуць мігацець зьнічы,
Будуць Я прыходзіць да Цябе і
Йсьці да іншых будуць
Горда Ты.
Як гэта будзённа!
Як спрадвечна!
Колькі раз ўжо бачыла Зямля!
Але мы з табою…
Мы ж ня вечны,
Мы з табою проста — ты і я…
Ад таго і так трагічна ведаць,
Што чыясьці ты, а не мая.

Васыль Сіманенка / Василь Сімоненко
*пераклад з украінскй

тг: https://t.me/mien_harbata
#пьеса
#дзяўчына_якая_марыць
#няшчырае_каханьне
Нарэшце я апублікавала працяг сваей п'есы, дакладней другую дзею. Думаю, засяродзіцца цяпер на ёй, таму хутка чакайце новых навінаў, злучаных зь ёю.
#верш
#Nichto_Absalutna

Даколі?

Мы будзем сьпяваць чужынскія песьні,
У сутарэньні вякоў ад бліскавак лезьці.
Складземся панэлямі ў сьцены дамоў,
За вокнамі цемра - у вокнах сьвятло.

Не страшны нам шум, не палохаюць ветры:
Замянілі дубэльты на шклопакеты.
Хоць бачым скрозь іх, ды ня чуем грымотаў,
Сьмяемся і плачам, і поўнім пустоты... Пустотай.

На кухнях размовы, на людзях маўчаньне,
Немач пенай на вуснах праз ашчэр выступае,
Годнасьць цісьне знутры, хоць ня бачна знадворку.
Яна перагарыць, нібы лямпачкі зорак.

"Я выконваў загад у галаве галасоў,
Не-не-не, не ў сваёй: не вар’ят, далібог..."
"Голас мой патануў у відовішчах, у хлебе,
Я забыў, я ня чуў, я нічога ня ведаў..."
Усё вецер.

Зоркі гаснуць, нібы выключае іх хтосьці,
Усе яны, як і мы - нежаданыя госьці.
Напаўп’яныя верай і цьвярозыя здрадай.
Дзе крычаць "Ты вар’ят!" - там найболей вар’ятаў.

Зоркі ўсьцяж супэрновымі ў змрок выбухаюць,
Неадчэпныя думкі-аскепкі лятаюць.
Усе яны, як і мы, усьцеляць дол гразкім глеем.
Хай сабе выбухаюць, а мы рукі пагрэем...
У завеі.

Вось сьвітаньне малюе прамянямі на вокнах,
Выключаюцца лямпы і туманяцца вочы.
Прочкі змрок, паняверку, сумневы і зоры!
Усё было ўжо даўно, усё адбудзецца сёньня.

Хлеб, відовішчы, кола надзённых турботаў,
Сон уначы, бы жыцьцё - гэтаксама кароткі.
Дасыпайма жа ўдзень, покі ў прыцемных росах
Не адлюстрацца зоры - галасы безгалосых.
Даколі?
#верш
#Хросная


Можна заплюшчыць
вочы
Можна падлічваць
страты
Можна жахацца
ночы
Казаць, што не
Вінаваты
Можна адсочваць
навіны
Можна смяяцца
толькі
Можна страляць
у спіны
Можна сказаць
колькі?
Можна выходзіць на
плошчы
Можна сядзець
ціха
Можна праверыць
мошчы
Можна крычаць
Ліха!
Можна навінам
верыць
Можна не верыць
нікому
Як жа наступствы
змерыць?
Што адказаць
дому?
Можна казаць
вайна
Можна казаць, не
вайна
Толькі
Куля
І
Ядзерная бомба
Будзе
на ўсіх
АДНА.
#верш #пераклад
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

Пераклад
Marcin Przybyłowicz - Lullaby of Woe

У лесе ваўкі сьняць дзіўны сон.
Іх не турбуе ціхі стогн.
І толькі адна ты чамусь ня сьпіш
Ды водзіш вачыма з акенка на крыж.

Глядзі, твая лялька ўжо заснула,
Не пакідай яе тут адну,

Каб ня скраў яе страшны стары вядзьмар,
Ня трэба глядзець яму ў твар.
Ён прыдзе ноччу,
Зірне у вочы,
І вып'е зь іх жыцьцё.
Вып'е жыцьцё.

Птушкі замоўклі, як зьнікла сьвятло.
Кожны, хто мог, вярнуўся дамоў.
І толькі адна ты чамусь ня сьпіш
Ды водзіш вачыма з акенка на крыж.

Калі ласка, хутчэй заплюшчы вочы,
Будзь ціхай, слухмянай, бо прыдзе аднойчы

Да прыгожай цябе жахлівы вядзьмар,
Ня трэба глядзець яму ў твар.
Ён каб сагрэцца
Зьясі тваё сэрца,
І пойдзе далей.
Пойдзе далей.
#верш
#госць
#Мікулаш_Ліптоўскі

Цяжка пазбавіцца ад спакусаў
І перастаць рыфмаваць беларусаў
З трусамі,
з хлусамі,
з сінімі бусамі.
І як самім больш не жыць пад прымусам
І каб ніхто не прыйшоў з ператрусам.

Запрасіўшы гасцей, рассцяліўшы абрус,
Каб нарэшце мог кожны сказаць беларус,
Чарку падняўшы: "Я ганаруся
Быць беларусам і жыць ў Беларусі!"
#ТоЯ #малюнак
Зноў мае персанажы 💖
Касьян і Юна
#малюнак #ТоЯ
Кажан з бітай😈
#МайВерасЦалаваў #верш

сапфічная страфа

Я хачу каб скура мая гарэла
Шклом, якое, як у гары Вулкана,
Палымнее, ў месцах, дзе ты хавала
Свой пацалунак.

толькі ведаеш…
шкло яно таму і шкло,
што становіцца халодным.
і яно,
набыўшы форму,
для таго,
каб урэшце рэшт разьбіцца.
так і рукі,
плечы,
лоб,
элемэнты твару
разьляцяцца на аскепкі
ў якіх тваё
адлюстраванне.

тг: https://t.me/mien_harbata