Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
13 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
Жадаю на гэтым тыдні перавесьці прамы эфір, які будзе прысьвечаны канчатку працы над паловаю пралога маёй кнігі, дзе я яе й прэзентую. Ці зацікаўлены вы гэтаю ідэяй?
Final Results
95%
+
5%
-
#верш
#госць
#пава_рамонак

***
гульні з праклятай цемрай,
совамі і мышамі,
пахамі чаю і віна...
гэта файна і страшна,
але я жыву ў гэтым,
калі прыходзіцца балансаваць.
мне не патрэбны кампліменты,
але каму ж гэта не прыемна
(人 •‌ᴗ•‌)
мае блакітныя як мора вочы
проста ў кайфе ад новай сілы,
якую знайшоў,
блукаючы па мёртвым лесе
сярод сухой травы і трупаў жывёл...
мне Ф І Я Л Е Т А В А
на вашыя цэлафанавыя словы,
якія вы ўзялі з упакоўцы з-пад
пачварных тупых цыгарэт
(◕ᴗ◕✿)
(03.05.22)
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Рада, што вам спадабалася мая прапанова, таму працягваю свае апытаньне, каб найлепш усё арганізаваць.
У які час вам зручней далучыцца да прамога эфіру?
Final Results
40%
Пятніца, другая палова дня
10%
Субота
70%
Нядзеля
#верш
#Максім_Крывіч

«Мой лёс»
(20.09.22)

Хоць я — пераемнік Купалы і рускіх паэтаў —
Нямала гадоў прысвяціў перакладам і вершам,
Шмат знаю я годных асоб, і не бачу сакрэта
У тым разуменні, што я тут далёка не першы.

Не першы... І што? Можа быць, я не буду вядомы —
Гісторыя судзіць, працягне ці творца жыццё,
Ці знікне мой лёс, за ім вершы, радкі, мае словы...
Ці трапіць мой шлях у бяздонне, часоў небыццё...

У кожнага з нас ёсць свая асабістая мэта,
Якая вядзе за сабою святлом ліхтара.
Яна ж і будуе людзей — і будуе паэта,
І словы яго пераносіць на справы яна.

І мэта мая — не гісторыі цёмныя воды,
А душы, якім я прынесці павінны прамень,
Каб сэрцы народаў і творцаў адчулі свабоду,
Каб дзесьці ўнутры запаліўся вялікі агмень...

Не трэба народаў. Мне слава зусім не патрэбна.
Калі хоць адзін мой адчуе на сэрцы агонь,
Ужо буду ведаць, што праца мая недарэмна,
І шлях выраканца быў добрай дарогай маёй.
Новы свет 🌞
#верш #Максім_Крывіч «Мой лёс» (20.09.22) Хоць я — пераемнік Купалы і рускіх паэтаў — Нямала гадоў прысвяціў перакладам і вершам, Шмат знаю я годных асоб, і не бачу сакрэта У тым разуменні, што я тут далёка не першы. Не першы... І што? Можа быць, я не буду…
Тады і калі непрытомны я злягу на ложку,
І смерць мяне будзе чакаць дзесьці там, ля акна —
Я ледзь усміхнуся і вочы заплюшчу патрошку,
Бо буду я ведаць: жыццё я пражыў недарма.

-*--*--*--*--*-
-*--*--*--*--*
-*--*--*--*--*-
-*--*--*--*--*

Твітар

Тэлеграм
#ADM
#рэк

нам ніхто не заплаціў, але мы шчыра раем падпісацца на канал, дзе займаюцца распаўсюджваннем беларускай мовы, каб як мага больш прылад падтрымлівалі яе!
калі ласка, падпішыцеся, бо гэта сапраўды вельмі важная і добрая справа. 😌

t.me/prymusaem
#проза
#госць
#čaborynia

Вітаначкі! Назавуся няхай čaborynia. Хачу падзяліцца сваім невялічкім апавяданнем :)

У Яна - 11-гадовага школьніка з малой вёскі - пасля вечарыны знікае старэйшы брат. Уважлівых прычын для ўцёкаў не было, так што хлопчык, выраслы на "пацанскіх" байках пра прывідаў і ваўкалакаў і серыяле "Звышнатуральнае", разумее, што прычына знікнення брата Іллі ляжыць у свеце містычным. І дарога да разгадкі вядзе ў лес, дзе і адбывалася вечарына падлеткаў. Але што насамрэч хаваецца ў гэтым лесе? І ці такі далёкі ад ісціны Ян у сваіх гіпотэзах?

Ватпад: https://www.wattpad.com/1263335185-%D1%96%D0%BB%D0%BB%D1%8E-%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%96-%D0%BF%D0%B0%D1%87%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B-1

АО3: https://archiveofourown.org/works/41580819
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Вы маеце мажлівасьць далучыцца, калі жадаеце 😘
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гледзячы на вынікі апытаньняў, я нарэшце развязала, калі пачнецца запланованы прамы эфір: 25.09, нядзеля, а 12-13 гадзінаў. Вядома, спачатку я трошкі апавяду пра праэкт і наладжуся на чытаньне, таму ў вас будзе час яшчэ падыйсьці, калі не пасьпяваеце.
#малюнак
#госць
#lady_forest

Намалявалася эра марадзёраў з Гары Потэра♡
#малюнак #Тоя Перамалявала стары арт. Як вам?
#верш
#Хросная

Я мару аб каханні
як аб збавенні
ці
Як аб пакуце
Я мару стаяць на каленях
Плакаць і крычаць
Я мару
Каб з мяне рвалі жывое мяса
І елі маё сэрца
прама з грудзей
Вуркочучы і абсмоктваючы пальцы
Я мару
Каб мяне цалавалі
І я цалавала ў адказ
Каб мне распавядалі казкі
А потым
Прыходзілі ў сон
Самым страшным кашмарам
Я мару
Насіць жалезныя абцасы
І танчыць на вуглах
Мару рваць валасы
І біць талеркі аб падлогу
Крычаць, зрываючы голас
І каб на мяне
крычалі ў адказ
Я мару
Каб маё горла зацуглялі
І вадзілі мяне па плошчы
Як мядзведзя
з радзівілаўскай акадэміі
Я мару цалаваць руку
што б'е мяне
Я мару
глядзець на зоркі
Я мару
захлынаецца ў крыві

Бо я не ведаю
іншага кахання.
#малюнак #birdcherry

гамон я запорхалася
#верш #скатазаўра

Спадзяюся, мяне зараз не заб'юць за расейскую мову... Пакуль не атрымліваецца вершы па-беларуску пісаць, але ж вось... Я жывая і часам нават нешта пішу

***

На осколках разбитого лета
Я построю счастье свое,
Я привыкну, что ты не со мною где-то -
Буду знать, что теперь не вдвоём.

На остатках горящего солнца
Буду греть я мечту свою,
Из осколков разбитого сердца
Буду клеить любовь мою.

На остатках былого счастья
Я построю, как Ной, ковчег.
Чтобы было куда вам деться,
Миллионы разбитых сердец.

14.09.2022

Спасылка на асабісты канал: @grustnozavra
#верш #МайВерасЦалаваў

я кінуты на раллю
немаўля Тэлемах
бездапаможна дрыгаюся
пакуль мой бацька
ці то манюка ці то вар’ят
старанна буксуюць лыткі
ад Ітацкай зямлі незадаволена
моршчыцца струк
я аракулам чую
як збочвае плуг
я выкрыкваю красамоўна
ў сваім старагрэцкім “уга”
лёс крэпкамурнае Троі
мядзяназбройных Данайцаў
і здрэвапабудаванага каня

магчыма як вернецца тата
я таксама атрымаю
драўлянага скакуна

потым быў бляск дасьпеху
блізка мама была
ніхто карабель не паверне
Нікога чакаем назад

мой канал зь вершамі: https://t.me/mien_harbata
#верш
#Nichto_Absalutna

Сон

Апоўначы ў цьмянае зацені столі
Прывідныя постаці ціха кружаць,
Хвалямі плыннымі сьцены пакою
Усчынаюць прастору і час размываць.

У імглістым завоканьні рэдкія фары,
Ціхае шастаньне зданяў-машын,
Раз-пораз прамень месяцовы скрозь хмары
Праб’ецца, бы ваб ў змрок аблуднай душы.

Павольна заплюшчацца створкі павекаў,
Парвецца апошняя сувязь з быцьцём -
І плоймы ў міжзор’і схаваных сусьветаў,
Напоўняць надзвычнасьцю мройнаю сон.

І вось я стаю на вяршыні гары,
Падножжа ахутана морам аблокаў,
Пад хваляю ўзьвею трымцяць валасы,
За сьпінаю водгульле сьцішаных крокаў.

Праз колькі імгненьняў поруч мяне
Зьяўляецца старац у дзівосным уборы:
Карона з праменьня ў яго галаве,
А мантыі крысьсе сатканае з зораў.

Адзін чаравік цалкам зроблены зь льда,
Другі - з магмы з самага сэрца вулькану,
На ветры кратаецца ўсьцяж барада,
Сабраная з кропляў сівога туману.

Акінуўшы позіркам здань незнаёмца
Наважыўся першым парушыць бязгучча:
"А хто вы такі? Пашто засьціце сонца?"
Адказ гулкім рэхам разлогаваў у кручах:

"Я ёсьць тая сіла, што дорыць паветра,
Змаганьня, бязвольля ў пустэчы ідэі,
Стваральнік нязьлічнага мноства Сусьветаў,
Даю я і роспач, і промень надзеі,

Бытаваньне маё будзе доўжыцца вечнасьць
І зь вечнасьці буду я час адмяраць,
Я ёсьць і зачын, і канец усяму ў сьвеце,
Я здольны стыхіі сабе пакараць"

У грудзях усё сьцяло: "Няўжо бачу я Бога?"
"Усяк здатны па-свойму мяне менаваць.
Камусьці Сусьветам, камусьці прыродай -
Я ў розных абліччах магу паўставаць".

"Скажы ж мне тады, а навошта ўсё гэта?
Навошта нам зло, калі прагнем дабра?
Навошта нам шэрасьць асеньняга неба?
Адчай? Смутак? Боль? Паняверка? Мана?"

"Бяз зла дабрыня больш ня будзе адвагай,
Бясхмарнае неба ня поіць зямлю,
Адчай ды мана - цана шчасьця ды праўды,
Спрадвеку суладнасьць я сьвету даю"

У галаве незьлічоная процьма пытаньняў,
Але тэрмін размовы сыходзіць у нябыт.
Перад самым імгненьнем майго прачынаньня,
Покі шлях у іншасьвецьце яшчэ не закрыт,

Я з унутранай спрагай ледзь чутна пытаю:
"Навошта ж нам сьмерць і навек забыцьцё?"
Стары пасьміхнуўся і перад расстаньнем
Спакойна сказаў: "Каб цанілі жыцьцё".

Наўкол яшчэ цёмна. У вокнах завея.
За спробай разьвеяць няпэўнасьці дым,
Неспадзявана прыйшло разуменьне,
Што ў сьне размаўляў я з сабою самім.
#верш #Анатоль_Мікулін

Старое - Новае

Цяжка стала з працягам гадоў
Новыя твары, новыя мары.
Адны каштатоўнасці змянілі мінулыя
І ўсе пайшло зноў па чарзе,
Новае змяняе старое, старое вяртаецца як новае.
І колькі б ты не хацеў, ніколі гэты круг не замкнуць
Бо што старыя, што новыя рэчы, заўсёды змяняць адзін аднога будуць.
#верш
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

Заснуць, не зважаючы на сьвітанак.
Прачнуцца, калі сонца ўжо пайшло.
Празрыстая лёгкасьць маіх фіранак
Надзейна захільвае шчыльны змрок.

За ёй не відаць ні імжы, ні сьцюжы,
Узоры вычварныя вабяць зрок.
За ёй не чуваць ні імшы, ні службы.
І мне так утульна. Па гэты бок.

Мне часам здаецца, навокал космас,
А я на прасторавым караблі
Лячу ў невядомасьць, лячу да зорак.
Далей ад людзей і усёй Зямлі.

Я бачу тады рэчаіснасьць нечым,
Падобным на казкі мінулых год.
Ніхто не штурхае цябе у плечы.
Ніхто не марудзіць твой шпаркі ход.

Ня ведаю, можа калі так будзе,
Што я абуджуся - а там сьвятло,
Паветра сьвежае ў поўных грудзях,
І па-над горадам сьпеў званоў.

Але неістотна ўсё насамрэч.
Бо покуль надзея яшчэ жыве,
Мы вольныя самі запальваць сьвечы,
Мы вольныя самі сьпяваць сабе.
Новы свет 🌞 pinned «Гледзячы на вынікі апытаньняў, я нарэшце развязала, калі пачнецца запланованы прамы эфір: 25.09, нядзеля, а 12-13 гадзінаў. Вядома, спачатку я трошкі апавяду пра праэкт і наладжуся на чытаньне, таму ў вас будзе час яшчэ падыйсьці, калі не пасьпяваеце.»