Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Nichto_Absalutna

Бо кожны заход як адлік да сьвітаньня

Роўным сьвятлом гарыць небасхіл,
Да лёгкіх аблокаў аквечаны жарам,
Навокал апошні край лета адцьвіў,
Ён адступае прад лісьця пажарам.

Здаецца мне, давеку можна мроіць,
І прыцемкам цьмяным сівы далягляд
Пачынае яскрыцца мільёнамі зорак,
Але тысячам душ не відаць іх з-за крат.

За мурам адвечнай бязьмежнай тугі
Ніколі ня зьявіцца сьветлы праменьчык,
І ўсе мы здаўна наразаем кругі
У надзеі, што мур той магутны ня вечны.

І думаем: сіла схаваная ў кволасьці,
І толькі рабы спазнаюць свабоду,
І толькі няведаньне мае быць моцай,
Ува ўласных галовах гадуем нязмогу.

Да бясконцасьці гатовыя баяцца
І жадаць, няведама чаго,
І да сутаргаў усе здатныя сьціскацца,
Усё чакаючы няведама каго.

Але выпадак ніколі не надыдзе,
Калі мы ня зробім уласны крок,
І блукацьмем у непрагляднай цемры,
Покі волі цень ўловіць зрок.

Шчасьце сапраўды для кожнага сваё,
І ў кожнага свая пракладзена дарога,
Але толькі бачачы душэўнае сьвятло,
Здолееш знайсьці сябе самога.

Каб разьдзьмуці полымя сьвітаньня,
Трэба шмат унутры сябе зьмяніць,
Перажыць усё, ад жахлівага адчаю
Да нязьмернай ўдзячнасьці за права быць.

І няхай мы ўсе часьцінкі ў руху Броўна,
Што чамусьці называецца жыцьцём,
Трэба дыхаць прагна, вольна й роўна,
Каб ня згас той унутраны агонь.

Каб ня згінуць у смутнай паняверцы,
Каб ня згаснуць у начной імгле,
Каб не растварыцца ў страху сьмерці,
Трэба вернасьць захаваць сабе.

Трэба мкнуцца за парывам сэрца,
Трэба ўсёй душою рвацца на прастор,
Дзе твой дух зь бязьмежнасьцю сальецца,
І ўзьляціць кудысьці да прывідных зор.

Роўным сьвятлом гарыць небасхіл,
Іскаркі сонца ў водблісках граюць,
Усё, што я нават і ў марах ня сьніў
Аднойчы яскрава, бы сонца ўспалае!
#верш
#Максім_Крывіч

«Жыве?»
(17.09.22)

— Жыве?
— Быць можа, і жыве...
— А дзе жыве? Адкажаш мне?
У крамах, дзе расце цана?
У школах, можа быць, яна?
У шыльдах мо якіх рэклам?
Чаму яе не бачна нам?
Сумненне ёсць усё адно...
Яе зусім мо не было?
Што кажаш, тат? Яна жыве?
А дзе жыве? Адкажаш мне?

— Яна жыве, як зорка там.
Яе амаль не бачна нам,
Калі не сочым мы за ёй.
Калі чакаем, што герой
Яе здабудзе. І хутчэй,
Як быццам новы Праметэй
Людзям даверыць той агонь...
Таму жа погляд сумны мой,
Што полымь зор нясе і боль:
Які бы вытрымаў герой,
Калі не бог — а чалавек?
Смяротны зор не спыніць бег...

— А што тады рабіць яму?
— Не быць героем аднаму.
Калі паўстане цэлы свет,
То кожных ён даб'ецца мэт!

— Складана, тата!
— Выбачай.
Мяне нанова папытай.
— Жыве?
— Быць можа, і жыве...
— А дзе жыве?
— Паўсюль, нідзе...
— А як знайсці?
— Людзей сабраць,
І разам мару здабываць!
#ADM
#рэк

Прывітанне, сябра! Ці ведаў ты, што ў нарачанскім краі знаходзіцца самае вялікае возера ў Беларусі? А пра тое, што ў Будславе ёсць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай? Яшчэ больш цікавага пра Нарачанскі край ты знойдзеш у "Naračanščyna"

Спасылка: https://t.me/naracanscyna
#Тоя #малюнак
Выспа скарбаў = ♥️
#верш
#госць
#пава_рамонак

***
zdajecca, ja nie žywy.
ja nie dyšu,
nie chadžu,
nie dakranajusa padłohi...
dyjamienty ŭ niabiosach,
wodar niabožčyka ŭ sadzie
robiać mianie ŭsio miarćwiejšym...
nia dumaj, što ja zabyŭ,
jak ty streliŭ mnie ŭ spinu...
ja nie prabačaju,
ale ž i zabiaru ciabie paźniej...
mnie treba pawieryć,
što ja bolš nie adčuju smaki koły,
wodar chwajowaha lasočku...
(27.04.2022)
#верш
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

калі
кроў напаўняе нетры зямлі,
роднай, радзімай зямлі,
яна не расчыніцца ў чорнай вадзе,
а сягне крыніцы, ракою пайдзе.
подых апошні буранам падзьме.
паўстане зямля ў сваёй барацьбе.

закрытыя вочы ня бачаць нічога.
бога няма. але ёсьць падлога
ўтульная, мяккая, нібы пярына.
вітаю цябе. цяпер адпачынак.
чакай яшчэ трошкі.
ты не апошні.
нетры вялікія ў нашай зямлі.
яшчэ. бракуе. крыві.

але
час настане, праступіць сярод палей
чырвонымі ружамі боль людзей
нідзе
не схавацца чужацкім зграям.
вас падманулі. ня будзе рая.
калі хто спадзяецца на дараваньне,
то ведайце, каты:
аднойчы прыйдзе расплата.
Жадаю на гэтым тыдні перавесьці прамы эфір, які будзе прысьвечаны канчатку працы над паловаю пралога маёй кнігі, дзе я яе й прэзентую. Ці зацікаўлены вы гэтаю ідэяй?
Final Results
95%
+
5%
-
#верш
#госць
#пава_рамонак

***
гульні з праклятай цемрай,
совамі і мышамі,
пахамі чаю і віна...
гэта файна і страшна,
але я жыву ў гэтым,
калі прыходзіцца балансаваць.
мне не патрэбны кампліменты,
але каму ж гэта не прыемна
(人 •‌ᴗ•‌)
мае блакітныя як мора вочы
проста ў кайфе ад новай сілы,
якую знайшоў,
блукаючы па мёртвым лесе
сярод сухой травы і трупаў жывёл...
мне Ф І Я Л Е Т А В А
на вашыя цэлафанавыя словы,
якія вы ўзялі з упакоўцы з-пад
пачварных тупых цыгарэт
(◕ᴗ◕✿)
(03.05.22)
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Рада, што вам спадабалася мая прапанова, таму працягваю свае апытаньне, каб найлепш усё арганізаваць.
У які час вам зручней далучыцца да прамога эфіру?
Final Results
40%
Пятніца, другая палова дня
10%
Субота
70%
Нядзеля
#верш
#Максім_Крывіч

«Мой лёс»
(20.09.22)

Хоць я — пераемнік Купалы і рускіх паэтаў —
Нямала гадоў прысвяціў перакладам і вершам,
Шмат знаю я годных асоб, і не бачу сакрэта
У тым разуменні, што я тут далёка не першы.

Не першы... І што? Можа быць, я не буду вядомы —
Гісторыя судзіць, працягне ці творца жыццё,
Ці знікне мой лёс, за ім вершы, радкі, мае словы...
Ці трапіць мой шлях у бяздонне, часоў небыццё...

У кожнага з нас ёсць свая асабістая мэта,
Якая вядзе за сабою святлом ліхтара.
Яна ж і будуе людзей — і будуе паэта,
І словы яго пераносіць на справы яна.

І мэта мая — не гісторыі цёмныя воды,
А душы, якім я прынесці павінны прамень,
Каб сэрцы народаў і творцаў адчулі свабоду,
Каб дзесьці ўнутры запаліўся вялікі агмень...

Не трэба народаў. Мне слава зусім не патрэбна.
Калі хоць адзін мой адчуе на сэрцы агонь,
Ужо буду ведаць, што праца мая недарэмна,
І шлях выраканца быў добрай дарогай маёй.
Новы свет 🌞
#верш #Максім_Крывіч «Мой лёс» (20.09.22) Хоць я — пераемнік Купалы і рускіх паэтаў — Нямала гадоў прысвяціў перакладам і вершам, Шмат знаю я годных асоб, і не бачу сакрэта У тым разуменні, што я тут далёка не першы. Не першы... І што? Можа быць, я не буду…
Тады і калі непрытомны я злягу на ложку,
І смерць мяне будзе чакаць дзесьці там, ля акна —
Я ледзь усміхнуся і вочы заплюшчу патрошку,
Бо буду я ведаць: жыццё я пражыў недарма.

-*--*--*--*--*-
-*--*--*--*--*
-*--*--*--*--*-
-*--*--*--*--*

Твітар

Тэлеграм
#ADM
#рэк

нам ніхто не заплаціў, але мы шчыра раем падпісацца на канал, дзе займаюцца распаўсюджваннем беларускай мовы, каб як мага больш прылад падтрымлівалі яе!
калі ласка, падпішыцеся, бо гэта сапраўды вельмі важная і добрая справа. 😌

t.me/prymusaem
#проза
#госць
#čaborynia

Вітаначкі! Назавуся няхай čaborynia. Хачу падзяліцца сваім невялічкім апавяданнем :)

У Яна - 11-гадовага школьніка з малой вёскі - пасля вечарыны знікае старэйшы брат. Уважлівых прычын для ўцёкаў не было, так што хлопчык, выраслы на "пацанскіх" байках пра прывідаў і ваўкалакаў і серыяле "Звышнатуральнае", разумее, што прычына знікнення брата Іллі ляжыць у свеце містычным. І дарога да разгадкі вядзе ў лес, дзе і адбывалася вечарына падлеткаў. Але што насамрэч хаваецца ў гэтым лесе? І ці такі далёкі ад ісціны Ян у сваіх гіпотэзах?

Ватпад: https://www.wattpad.com/1263335185-%D1%96%D0%BB%D0%BB%D1%8E-%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%96-%D0%BF%D0%B0%D1%87%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B-1

АО3: https://archiveofourown.org/works/41580819
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Вы маеце мажлівасьць далучыцца, калі жадаеце 😘
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гледзячы на вынікі апытаньняў, я нарэшце развязала, калі пачнецца запланованы прамы эфір: 25.09, нядзеля, а 12-13 гадзінаў. Вядома, спачатку я трошкі апавяду пра праэкт і наладжуся на чытаньне, таму ў вас будзе час яшчэ падыйсьці, калі не пасьпяваеце.
#малюнак
#госць
#lady_forest

Намалявалася эра марадзёраў з Гары Потэра♡
#малюнак #Тоя Перамалявала стары арт. Як вам?