Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Тоя #малюнак
Брат з сястрой на кірмашы 😍
#верш
#госць
#таямніца

~
у дзень, калі я сустрэла цябе
неба было сіняе
літары думак маіх у барацьбе
на руках тваіх лініі

слухаць цябе – нібы жыць у сне
напаўкаменная, напаўдраўляная
танчаць на шэрай тваёй сцяне
думак маіх пад’ёмныя краны

ты ў вяснова павольнай адвечнай журбе
ў жаўцюткіх суквеццях палыневых

чаму небасхіл дазваляе сабе
быць
асляпляльна
сінім?
#Тоя #малюнак
Гэта я, чытаю расклад заняткаў на новы семестр 🤯😤
#верш
#Хросная

Мае рукі
зліваюцца з ложкам
Мае ногі
зліваюцца з ложкам
Мая шыя
зліваецца з ложкам
Мая галава
зліваецца з ложкам
Маё цела
зліваецца з ложкам
Мае думкі
зліваюцца з ложкам
Мая слабасць
зліваецца з ложкам
Мая вера
зліваецца з ложкам
Мая воля
зліваецца з ложкам
Адно цэлае
Непарушнае
Мае рукі
Не могуць ісці
Мае ногі
Не могуць ісці
Мая шыя
Не можна ісці
Мая галава
Не можа ісці
Маё цела
Не можа ісці
Не можа
Не
#верш
#вікця_жытнік

ты будзеш анёлам ў маёй душы
жывым
назаўжды прыгожым

да сэрца прытуліш
і боль увесь знікне
бы яго не было

усміхнешся
а я буду памятаць тваю ўсмешку
і цеплыню вачэй
нягледзячы на іх колер
лёду

і на тваіх вачах з'явяцца слёзы
бо ты шчаслівы
са мной

абдымаю
ты з сілай мяне штурхаеш
#верш
#госць
#maładaja_źnička.

Багародзіца!
ну чаму ж наш лёс —
барацьба між прарокам і купкай няверцаў?
сам свет падобен на блюзнерства.
ці не іспытам на чалавечнасць
ёсць самота і яе бязмежнасць?

калі чалавек — істота сацыяльная
то чаму кроў у сэрцы
дрыжыць (як на першым спатканні)
штораз
калі бачыш
неразумення плён у вачах атачальных?

чалавек-недарэчнасць
чалавек-ратунак
колькі дзён не прайшло б
не знойдзе прытулак.

багародзіца!

я назірала многа
але хто як не ты
назірала адзіноты
пакуты святога?
16+
#малюнак #Тоя
Рэдка малюю мужчын, але гэты атрымаўся няблага, як я лічу 😋
#журавіна
#выраб
А вось яшчэ мой домік.
Домік у мухаморчыку
#верш
#Nichto_Absalutna

Шпацыр пад зорным небам

Глыбокая мглістая цемра наўкола,
Месяцу промні падаюць долу,
Сьцішаны шоргат лісьцяў апалых,
Зорныя яскры - безьліч апалаў.

Крохкая коўдра начной цішыні
Апусьціцца мякка скрозь высі агні,
Неба зь зямлёю ў возера люстры
Плямай дрыготкай бязмоўна сальлюцца.

Дрэваў кароны да зорак памкнуцца,
Загразшы ў зэніце, бязвольна сыдуцца,
Прарэзаўшы хмараў размытыя рысы,
Прабіўшы аблокаў срабрыстых абрысы.

Шаліку парус трапеча на ветры,
Дух акрыялы празь цёмныя нетры
Яркіх агменяў маланкаю сьветлай
Думкай прашые цяжкое паветра.

Думка свабодна лунае над гладзьдзю,
Вочы замкнёныя ў цемры абняцьці,
Воды туманам халодным атуляць,
Вільгаць навокал душу астудзіць.

Чароўная музыка бездані зорнай
Адлюстраным промнем аквеціць прасторы,
І сінія далі наўкруціць смугою,
І неба, і дрэвы размые імжою.

А недзе далёка ў нябачным абшары,
Ёсьць край недасяжны, дзе спраўдзяцца мары,
Дзе на цябе зь неба, як кроплі дажджу
Ліецца бальзам, што гоіць душу.

У гэтым кутку заўжды можна схавацца,
З сапраўднасьцю сумнай навек разьвітацца,
Рашчыніцца, зьнікнуць, растаць пад ілжой,
Пад залеваю мройнай легчы шэрай слатой.

Расслабся. Глыбока свабодна ўдыхні.
Паслухай павевы цьмяной цішыні.
І зьявяцца сілы, і зьявіцца воля,
І мроя болей ня будзе турмою.

І зразумееш тады, што і ты,
І дрэваў няясных страмкія стаўпы,
І зоры ў ракою амытым абсягу,
Усе, хто чакае імпрэзы працягу,

Усё гэта: ад пікаў засьнежаных гор,
Да глыбі вачэй блакітных азёр,
Усё, што спаткаеш у жыцьцёвай дарозе -
Адзінства аскепкаў разьбітае крозы,

І ў адвечнай тузе, і ў бяссэнсавых зьменах,
І ў згрызотах здабытага брудам сумленьня,
І ў безьмежы неба, поўнага зор, і ў сьне,
Ледзь дыхаючы пад гнётам быцьця, ва ўласнай мане,
І вачыма, і безвач трэба бачыць сябе.
#верш
#гость
#лін_b

«плач»

уяўляеш, што ўся краіна магла б размаўляць толькі па-беларуску
–сэрца сціскаецца.–
цябе пытаюцца сябры,
ці разумееш ты рускую?
(бо з Беларусі ж).
слёзы з'яўляюцца.
ты крычыш, а яны ня чуюць
–апалітычныя.–
іх цікавіць толькі зямное,
практычнае.
бяжыш насустрач, наросхрыст
–у абдымкі з болем–
а яны зачыняюць вейкі
і вочы.
"што ты хочаш?
па-руску можаш?"
рукі мае, траву абдымаючы,
натыкаюцца на шкло
–у вашых сэрцах,
зусім не шаноўнае спадарства.–
рознакаляровыя вочы вашыя
–я ў іх глядзела–
свецяць мёртвым,
у іх каварства.
балюча цела
ўпала ў лесе.
вы забіваеце іх, не турбуючыся
–вашыя вытокі
беларускасці, белакрыласці–
самыя вольныя ў свеце.
#верш
#вікця_жытнік

навошта вам кранаць маю душу?
навошта цеплыню сваю растрачваць?
няўжо вы лічыце:
мне трэба дапамога?
ды не, не трэба.
падраную на дробныя шматкі
надзею
я сама збяру
мая любоў гарыць
усё яшчэ
агменем
і разгараецца мацней
на дровы боль
на дровы ўвесь адчай
замест паходні -
сэрца
я здолею
я ведаю


але
мне насамрэч
так не хапае цеплыні
#Тоя #малюнак

Я вельмі люблю ствараць малюнкі ў абстрактных формаў 🤩
#верш
#вікця_жытнік

яна ўсё жыццё чакала
пітэра пэна
яна не хацела сталець
і кажную ноч глядзела на зоркі
з надзеяй і марай
і кожная знічка
гэта ён
ляціць не да яе
спраўджвае не яе жаданне
але яна чакае
бо на свеце зорак значна больш
чым дзяўчат
калі-небудзь згасне і яе зорка
#ADM

Пілотны запуск новага праекта!

«Кнігар» — беларускі праект у межах тэлеграма, ціўтара і інстаграма, дзе вы можаце знайсці/аддаць/прадаць любую літаратуру: кнігі, часопісы, газеты з рук у рукі — па ўсёй Беларусі!
#музыка #пераклад
#дзяўчына_якая_марыць
#замежны_беларускамоўны_спеўнік
І апошнімі дзьвумя песьнямі, якія заканчваюць первую дзясятку гэтага зборніку, з'яўляюцца:
Aurora – Blood in the Wine
Vapors of Morphine - Irene