Новы свет 🌞
725 subscribers
653 photos
14 videos
2 files
548 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
Channel created
#ADM

Мы, «Новы свет» — суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы — гэта пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. Можа, не кожны з нас прафесіянал у сваёй справе, але гэта не замінае нам прагнуць творчасці і імкнуцца да ўласнага развіцця!

🔥 Нашая асноўная мэта:
• пашырэнне сучаснага беларускага мастацтва.

💡 Нашыя задачы:
• спрыяць развіццю і пашырэнню сучаснага беларускага мастацтва;
• яднаць творцаў і аматараў творчасці, дапамагаць аўтарам і прыхільнікам знаходзіць адзін аднаго;
• натхняць аўтараў і дапамагаць іх творчаму самавыяўленню.

Наш канал дае магчымасць творцу і аматару творчасці знайсці адзін аднаго. ;)

Створым новы свет разам!

Пра нас. Агульныя правілы
Артыкул для творцаў

Новы Свет — цалкам апалітычны праект.

Мы не выказваем прыхільнасць да якога-небудзь палітычнага руху і не адказваем за думку, пазіцыю і мысленне аўтараў, якія публікуюць свае творы ў нашым тгк. Таксама мы не публікуем творы выяўна палітычнага характару, як і творы, якія прапагандуюць пэўныя палітычныя рухі ці іншым спосабам парушаюць заканадаўства РБ!

• • • • •

АСНОЎНЫЯ ТЭГІ НОВАГА СВЕТУ

Тэгі-дапаможнікі:
#ADM — допісы ад адміністрацыі, тэхнічные допісы.
#рэк — рэкамендацыі аб'яднання.
#навіны — навіны дзейнасці аб'яднання або творцаў.

Жанравыя тэгі
#верш
#проза
#пераклад
#малюнак
#музыка #песня
#кіно
#выраб

🌙 @masvet_by

Падтрымка: @masvet_by_bot
Новы свет 🌞 pinned «#ADM Мы, «Новы свет» — суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі. Мы — гэта пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. Можа, не кожны з нас прафесіянал у сваёй справе, але гэта не замінае нам прагнуць творчасці…»
Channel name was changed to «Новы свет 🌞»
#верш
#Максім_Крывіч

«Быў бы Бог...»

Быў бы Бог — была б і доля:
Шчасце мелі мы б і волю.
Дык калі Яго няма,
Хто нам дасць крыху святла?

Хто ў свеце знішчыць злобу?
Правядзе дабру дарогу?
Хто абараніць ад бед?

Хто ж, калі не чалавек?
#малюнак
#birdcherry

якуб каранкевіч, 1950ыя.
пакуль пачну з больш старых работ, якія ўсё роўна люблю. гэты намалявала дзесьці ў снежні


inst: birdcherryblin
tt: _birdcherry
#навіны
#Максім_Крывіч

Вітаю шаноўнае спадарства!) ☀️
Я — утваральнік гэтага канала, а таксама беларускі паэт, адзін з вершаў якога мы можаце ўбачыць вышэй.

Хочацца падзякаваць birdcherry за дапамогу ў афармленні і распаўсюджванні нашага праекта.
Без яе канал аб'яднання выглядаў бы інакш)

Вы таксама можаце нам дапамагчы!
Размяшчайце нашыя спасылкі ў сваіх рэсурсах — і тады ў хуткім часе нас стане яшчэ больш! 😙
https://t.me/masvet_by

Дарэчы, нашы новыя творцы, вы таксама можаце павітацца з гледачамі як і ў творчым пасце, так і ў форме навіны. Як гэта зрабіць правільна — чытайце тут.
#верш
#Май_Верас_Цалаваў

я асабіста ведаю, што ў слове "шыя" ёсьць літара "ы" —
мой лінгвістычны аналіз паэта дазваляе рабіць такі вынік.
я асабіста ведаю, што ў дзіравае вядро не набярэш вады,
але калі ты, напрыклад, такі ўжо паэта,
то, можа, яно табе і ня трэба.
я асабіста ведаю, што крэсла — 4 нагі, дзеравяшкай накрытыя,
але, ведаеце, у Бродскага ўсё крыху больш заблытана.
я асабіста ведаю, як рэагуе машына на ямкі,
і калі на плячы нехта сьпіць, любы годны паэт гарыць нянавісьцю да брукаванкі.
я асабіста ведаю ейны колер вачэй,
яны колеру мора,
але на практычным узроўні ейныя вочы ня могуць быць морам,
бо мора звычайна вельмі салёнае,
а ў салёнай вадзе, як вядома,
паэт не патоне.
#малюнак
#birdcherry

зноў якуб. толькі цяпер гэта 1943 год, і тут яму ўсяго 18. падчас рэйкавай вайны яму нядрэнна так дасталася, прычым ад сваей жа дурасці

у гэтую работу ўкладзена даволі шмат сімвалаў, таму яна важная для мяне. цікава, ці адгадаеце, што за сімвалы?

здаецца, яе я малявала яшчэ раней, чым папярэднюю

inst: birdcherryblin
tt: _birdcherry
#верш
#Май_Верас_Цалаваў

Catulli V
(Vivamus me Lesbia...)

Жыйма, Лесьбія, і кахайма разам.
Што нам плёткі старых ды ханжаў розных:
Нават аса аднога не дамо ім!
Сонцы могуць заходзіць ды ўзыходзіць,
Але толькі сьвяцілу варта згаснуць,
Ноч для нас настае бяз сну і краю.
Пацалункаў дай тысячу і сотню,
Потым тысячу іншую і сотню,
Дай удосталь мне тысячу і сотню.
Калі тысячаў шмат з табой налічым,
Мы заблытаем лік, каб нам ня помніць,
Каб ня ведаць людзям зайздросным вельмі,
Колькі шмат мы з табой нацалавалі.
язэп нарцызавіч у 14-16 год
гэта як раз дзядзька якуба, які памёр у ноч расстраляных паэтаў. ён адкрыў вочы маленькаму яшы на савецкую ўладу і натхніў стаць пісьменнікам

інст: birdcherryblin
тт: _birdcherry
тг канал: https://t.me/+db4FuFv3_OQ5NWZi
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Бывай»

Бывай мой мілы родны край,
Бывай Радзіма белая,
Бывай праспект, бывай бульвар,
Бывай прырода мілая,
Бывай, але мяне не забывай,
Бо не забуду я цябе.
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць

Вітаю ўсіх, з вамі на сувязі Дзяўчына, якая марыць.
Сёння я распавяду трошкі пра сябе, і пра сваі праэкты.
Спадзяюся, нешта з іх вас зацікавіць.
Пакуль спачатку пішу на расейскай, а пасля перакладаю на беларускую.

1) Люмін жадае адпачыць
Гэта фанфік па гульне Геншын, які я з сааўтарам. Але я крокам за крокам перакладаю яго на беларускую мову.

Кароткі сінопсіс: Люмін і Ітэр - ахоўнікі нябеснага парадку, чкія захішчаюць свет ад уплыва патраплянцаў. Па час адной з місій нешта ідзе ня так, і наша гераіня патрапляе ў знаёмы нам Тэйват. Яе галоўная мэта - знайсьці брата, каб ён не нарабіў дзялоў і помста. Люмін пройдзе той жа шлях, што і ў арыгінале, але з сваімі асаблівасьцямі.

У Творы акцэнт зроблены на пацешнае абгульванне механік, чым на сюжэт.

2) Тваёй крывёю я напішу свае імя
Арыгінальны твор на аснове настольнай гульні Vampire: The Masquerade.
Пакуль пішу пралог... Сінопсіс застанецца пакуль таямніцай)

3) Замежны беларускамоўны спеўнік
Маі пераклады замежных песен на беларускую мову.
Займаюсь для душы, калі ёсьць час.

P.s. Я ведаю, што я дала не так шмат інфармацыі, але мне было б прыемна пачуць вас.
Напрыклад, што вас больш зацікавіла. Мабыць, вы б жадаці, каб я распавяла пра нешта падрабязней.
#малюнак
#журавіна

УНОВІС - адна з першых арт-груповак, якая ўтварылася ў Беларусі. Яе заснавалі мастакі авангарду, Малевіч і Ермалаева ў 1921 годзе, да групоўкі далучыліся вучні мастакоў і іх сябры. Разам яны праводзілі выставы, мерапрыемствы і ўпрыгожвалі горад.
Мой малюнак натхнёны творчасцю Эля Лясіцкага, сябра Малевіча і ўдзельніка УНОВІСА, аўтара малюнка "Клином красным бей Белых"
#birdcherry
#малюнак

купалле ў вёсцы, 1940
у яго руцэ медальён, які потым падарыць тадэвушу, свайму прыемнаму сыну
гэтым я забіла двух трусаў адразу, бо нядаўна, апрача купалля, быў дзень нараджэння якуба
#Май_Верас_Цалаваў
#верш

Як цыгарэтны попел, над агніскам стрэсены,
упаўшы, на вуголлі чорным — толькі цьвіль,
так рэзультат, калі ўсё ж прыгледзецца, 
нагадвае сабою чорна-белы фільм.

Пісьменнік мне расейскім голасам
сказаў, што рукапісы, пэўна, не гараць.
Не спрабаваў. Затое першыя палосы —
урэшце рэшт ёсьць попельная гладзь.

Агонь гарыць ва ўсіх аднолькава.
І з кожнай ітэрацыяй агню
чаруе мёрцьвеннай падобнасьцю
і водсьветам на вуснах, і шэптам увушшу.

Агонь, цыганскую адвёўшы душаньку,
пакіне шэры попел і пойдзе качаваць,
а мы з хістаннямі, шукаючы падушку,
адно адным ап'яненыя ляжам спаць.