#Сафія_зпад_Віллі
#верш
Хмары падаюць мне на плечы
Сіняе неба глядзіць з дакорам
Мабыць, трэба на ложак легчы
Ці змяніць існавання ўмовы
Галава да чужых рук туліцца
Сэрца бітае марнуецца з жалю
Пане, панове, мае даражэнькія
Прабачце, я ад'язджаю
Трэба прыдбаць валізу глыбейшую
Скрыню знайсці для кніг й папер
З рамонту забраць кеды даўнейшыя
Не забыцца аб колькасці рэчаў ды мер
Стаяць ля ганку, торбы трымаючы
Цёплай далонню гладзіць катоў
Пане, панове, мае даражэнькія
Дамоў я жадаю, дамоў
Дзесьці ў адчаі носіцца лютаўскі вецер
Ён рве на сабе вопратку, яму не ў першыню
Дрэвы голыя глядзяць з мяшчанскім нездавальненнем
Змог бы, забыўся,голаў скланіў,пайшоў на Віллю
Яна сустрэне яго як Марыя Хрыста ўкрыжаванага
Пацалуе губамі дрыжачымі крывавыя ногі
Рукамі халоднымі сцішыць гнеў апантанага
Ён ціха заплача, прабачэння папросіць убогі
Вілля разліецца на тысячы светаў
На бераг яе прыйдуць авечкі кудлатыя, людзі
Яны збудуюць хаты драўляныя,надумаюць мэтаў
Ветрык спыніцца, у цішыні шчаслівым век будзе

#проза #дзеньроднаймовы
#TL
Угу
Пах смажанай яешні ён пачуў яшчэ з трэцяга паверху, калі вітаўся з суседкай. Забег у вітальню, скінуў разношаныя чаравікі, доўга ўглядаўся у каляндар на сцяне, з якога над ім усмехаўся мядзведь апрануты ў дзягу з рознакаляровымі колцамі, потым абвёў лічбу 25.
На кухні жонка бразгала патэльняй, шыпела вада, падсвістваў чайнік. Ні паварочваючыся, нібы між справамі, гледзячы каб ні збегла малако сказала:
-твая заходзіла, цябе шукала, кажа што другі дзень ні можа пабачыцца.
-угу,
праглынаючы чэрствы хлеб багата змочаны жаўтком прагучала ні тое са згодай,ні тое з запытам,
-я пра тое, працягвала жонка, калі ізноў паедзеце на Нарач вазьміце з сабой Сяргея з Мішкам, у іх жаш вакацыі ужо, ды і яе Сяржуку будзе кампанія.
-угу,
на ўздыху ад гарачае гарбаты рэхам з леснічнай пляцоўкі даляцела да жонкі.

Бот
На прыціхшай, вузкай вуліцы:
-Дыяна….Дыяна..
Маўчанне, цішыня
-Дыяна…
крыху грамчэй,
Фіранка адкідваецца, з вакна з’яўляецца заспаны жаночы твар, рэшткі фіранкі ледзьве прыхоўваюць белыя грудзі. Аб каменні ходніка бразгае скінуты ключ.
Мужчына у капелюшы без лішніх слоў падхоплівае “падарунак” і бразгаючы шпагай коціцца да чорнага хода.
Запыханы, пачырванелы увальваецца ў пакой, хутка распранаецца на хаду, боты пад ложак, шпагу на цвік, капялюшом закрывае партрэт мажнага мужчыны на сцяне, падае на ложак, тоне ў мяккіх пярынах, пах парфуму і гарачыя абдымкі ахінаюць…
Месяц назірае за варушэннямі пад коўдрай, стук акаваных колаў вадавознай фурманкі адбівае такт рухаў на канапе…
Томны выдых мужчыны і хапанне паветра жанчынай супадае з рыпеннем цяжкіх дзвярэй, На парозе стаіць чалавек з партрэта на сцяне, ў адной руцэ паходня, ў другой венік.
-Дыяна, ты адна? Хто ў цябе?
Маўчанне.

#Arciom
Беларуская агучка фільма «Небаракі» | Poor Things (2023)
🎥Ужо на кінакіпе:
https://kinakipa.site/movie?id=4396438
Пераклад: Belmovie
Агучка: Arciom і Atruta
Канал аўтара: https://t.me/PierakladyArcioma
Беларуская агучка фільма «Небаракі» | Poor Things (2023)
🎥Ужо на кінакіпе:
https://kinakipa.site/movie?id=4396438
Пераклад: Belmovie
Агучка: Arciom і Atruta
Канал аўтара: https://t.me/PierakladyArcioma
#малюнак
#Лаўрэнсій_Урса.
Мыш, створаная ў межах аднаго твіч-варушняка. Крыху летняй атмасферы, так бы мовіць.
Тэлеграм: https://t.me/NR_Cemetery
#Лаўрэнсій_Урса.
Мыш, створаная ў межах аднаго твіч-варушняка. Крыху летняй атмасферы, так бы мовіць.
Тэлеграм: https://t.me/NR_Cemetery
#верш
#скатазаўра
x.com/nastaskatazaura
зімовы холад ахутаў плечы,
рукі ў кішэні - я без пальчатак.
добры настрой? чэрці з'елі.
пакінулі сум у дадатак.
батарэі зусім не грэюць,
цыгарэта ў змерзлых пальцах.
спаліцца. забіцца. забыцца.
вышываеш на старэнькіх пяльцах.
забыцца. не памятаць болей.
сагрэцца. пазбегнуць болю.
я мару пра сустрэчу з табою,
і каб не змерзнуць здолець.
сустрэцца. спаткацца. вясною.
мне так падказалі карты.
наваражылі сустрэчу з табою.
у нейкім маленькім парку.
нічога. ніяк. ніколі.
разам з вясною лета.
нічога. ніяк. ніколі.
мне не хапае паветра.
восень. пажоўклае лісце.
на небе не бачна зорак.
надвор'е прымусіла гнісці
са словам у грудзях - ніколі.
зіма. маразы. задрала!
карты нахабна хлусяць.
няма ні вясны, ні парку,
калі ўжо мяне адпусціць?
а мабыць не карты хлусяць?
мабыць, вясна не тая?
мабыць яшчэ ўсё будзе?
і снег на душы растае.
#скатазаўра
x.com/nastaskatazaura
зімовы холад ахутаў плечы,
рукі ў кішэні - я без пальчатак.
добры настрой? чэрці з'елі.
пакінулі сум у дадатак.
батарэі зусім не грэюць,
цыгарэта ў змерзлых пальцах.
спаліцца. забіцца. забыцца.
вышываеш на старэнькіх пяльцах.
забыцца. не памятаць болей.
сагрэцца. пазбегнуць болю.
я мару пра сустрэчу з табою,
і каб не змерзнуць здолець.
сустрэцца. спаткацца. вясною.
мне так падказалі карты.
наваражылі сустрэчу з табою.
у нейкім маленькім парку.
нічога. ніяк. ніколі.
разам з вясною лета.
нічога. ніяк. ніколі.
мне не хапае паветра.
восень. пажоўклае лісце.
на небе не бачна зорак.
надвор'е прымусіла гнісці
са словам у грудзях - ніколі.
зіма. маразы. задрала!
карты нахабна хлусяць.
няма ні вясны, ні парку,
калі ўжо мяне адпусціць?
а мабыць не карты хлусяць?
мабыць, вясна не тая?
мабыць яшчэ ўсё будзе?
і снег на душы растае.
#ADM
Вітаем спадарства.
Нагадваем, што конкурс прысветчаны дню роднай мовы падыходзіць да заканчэння. Хто яшчэ не даслаў сваю творчасць, мы прымаем яе да канца сёняшняга дня. Вынікі конкурса будуць абвешчаны на гэтым тыдні.

#верш #дзеньроднаймовы
#TL
ШТО
Адлегласць для вандроўніка ў часе
Гады (узрост) ШТО пакідаеш у мінулым.
***
Валізка скарбаў, ШТО бярэш з сабой:
Сябры, знаёмыя, успаміны, ШТО нібыта шраны.
***
Пераяжджаю ў наступнае стагоддзе,
Ну як ШТОгоддзе, будучых паўвека.
***
Каго узяць з сабой, пытанне з зорачкай,
Жанчыну ШТО люблю, ці тую ШТО кахаю.
***
Дзяцінства пакідаю ў мінулым,
НаШТО яму ісці туды зде 18+.
***
Юнацтва згублена даўно і нізваротна,
Але не страчана, тамуШТО успамінаў забагата.
***
Здароўя бы дадаць у бакавы аддзел валізкі,
Дзве пары акуляраў і ШТОпар лекаў адкаркоўваць бутэлькі.
***
А каб лягчэй ісці, кампанію сабе збяру абавязкова,
ШТО да дзяцей, бяру ўсіх, малы, вялікіх і мурзатых.
***
Глыточак шчасцця як ўздых паветра зранку,
Прыхаплю ШТОднёвай кавы філежанку.
***
TL

#Кастусь_Г
У лютым вясна
Прыхадзіла ў лютым вясна,
Сонца вышла з-за хмур самавіта.
З пяшчотаю прыйшла цеплыня
Не заставіўшы шэрай палітры.
Прыхадзіла ў лютым вясна,
І пытала: "Чаму не чакалі?"
І пытала: "Што за яно?
Што мяне абудзіла?"
Яна зазначала павольна,
Малюначак свой рысавала,
Скрабла тратуары раптоўна,
А потым - усё залівала.
Наваколле зялёным лілося,
А неба - блакітнаю фарбай.
Вакол усё засталося,
Вакол, каляровым ураз стала!
За лютым - іншы ўжо месяц,
За лютым - вёсны настаюць.
А потым, будуць і кветкі,
А потым, будзе і травень
#Кастусь_Г
У лютым вясна
Прыхадзіла ў лютым вясна,
Сонца вышла з-за хмур самавіта.
З пяшчотаю прыйшла цеплыня
Не заставіўшы шэрай палітры.
Прыхадзіла ў лютым вясна,
І пытала: "Чаму не чакалі?"
І пытала: "Што за яно?
Што мяне абудзіла?"
Яна зазначала павольна,
Малюначак свой рысавала,
Скрабла тратуары раптоўна,
А потым - усё залівала.
Наваколле зялёным лілося,
А неба - блакітнаю фарбай.
Вакол усё засталося,
Вакол, каляровым ураз стала!
За лютым - іншы ўжо месяц,
За лютым - вёсны настаюць.
А потым, будуць і кветкі,
А потым, будзе і травень
#верш #дзеньроднаймовы
#Сьвятлана_Зьнічка
«Ваўкалакі ўмеюць сьпяваць»
Д.
Ваўкалакі умеюць сьпяваць.
Нашмат лепей, ніж многія людзі,
ваўкалакі умеюць сьпяваць,
сваёй песьняй, як лекамі, ткаць
ад пустэчы зьнямелыя грудзі.
Іхні голас, як быццам струну,
нацягнуўшы, баісься парваць.
Ваўкалакі умеюць сьпяваць,
не шкадуючы ціхага сну
(то-то ж бо, гэты сон не для іх,
не для іх гэты сон – для слабых).
Ваўкалакі умеюць сьпяваць,
абуджаюць зь вясною на раўных.
Ваўкалакі умеюць сьпяваць –
гэта зьведала я нядаўна.
Ваўкалакі умеюць кахаць –
ці пачулі вы зь першага разу?
Ваўкалакі
умеюць
кахаць
і складана прымаюць паразу.
Іхні позірк, як быццам страла,
заўважае найменшыя зьмены
ды трапляе у самыя вены,
каб пакінуць хоць кроплю цяпла.
Ваўкалакі умеюць кахаць,
шкадаваць, ратаваць, бараніць
сваё шчасьце, каб з годнасьцю жыць
ды з каханьнем, якога хоць гаць
ты гаці – не гаці, ды такога
не сустрэнеш цяпер ні у кога.
Ваўкалакі умеюць кахаць
так, што дух захапляецца ўволю
па-над голавам нашым з табою.
Ваўкалакі умеюць кахаць –
гэта зьведала я задаўна,
каб ля ейнага шляху стаяць
ды каханьне дарыць няяўна.
Што з таго, што
кахаю і я
Гэтаксама, як робіць яна?
Ваўкалакам падораны сьвет,
кожны верш і кожны паэт
ды таму, што умеюць кахаць
яны лепей, ніж многія людзі.
Будзеш ты Ваўкалака кахаць –
і да скону з табою ён будзе.
*🐺❤️🔥
Творчы канал аўтаркі
#Сьвятлана_Зьнічка
«Ваўкалакі ўмеюць сьпяваць»
Д.
Ваўкалакі умеюць сьпяваць.
Нашмат лепей, ніж многія людзі,
ваўкалакі умеюць сьпяваць,
сваёй песьняй, як лекамі, ткаць
ад пустэчы зьнямелыя грудзі.
Іхні голас, як быццам струну,
нацягнуўшы, баісься парваць.
Ваўкалакі умеюць сьпяваць,
не шкадуючы ціхага сну
(то-то ж бо, гэты сон не для іх,
не для іх гэты сон – для слабых).
Ваўкалакі умеюць сьпяваць,
абуджаюць зь вясною на раўных.
Ваўкалакі умеюць сьпяваць –
гэта зьведала я нядаўна.
Ваўкалакі умеюць кахаць –
ці пачулі вы зь першага разу?
Ваўкалакі
умеюць
кахаць
і складана прымаюць паразу.
Іхні позірк, як быццам страла,
заўважае найменшыя зьмены
ды трапляе у самыя вены,
каб пакінуць хоць кроплю цяпла.
Ваўкалакі умеюць кахаць,
шкадаваць, ратаваць, бараніць
сваё шчасьце, каб з годнасьцю жыць
ды з каханьнем, якога хоць гаць
ты гаці – не гаці, ды такога
не сустрэнеш цяпер ні у кога.
Ваўкалакі умеюць кахаць
так, што дух захапляецца ўволю
па-над голавам нашым з табою.
Ваўкалакі умеюць кахаць –
гэта зьведала я задаўна,
каб ля ейнага шляху стаяць
ды каханьне дарыць няяўна.
Што з таго, што
кахаю і я
Гэтаксама, як робіць яна?
Ваўкалакам падораны сьвет,
кожны верш і кожны паэт
ды таму, што умеюць кахаць
яны лепей, ніж многія людзі.
Будзеш ты Ваўкалака кахаць –
і да скону з табою ён будзе.
*🐺❤️🔥
Творчы канал аўтаркі
#проза #дзеньроднаймовы
#EriKurayami
Каровінымі сьцежкамі
Адны з самых прыемных успамінаў дагэтуль – успаміны пра летнія часіны ў дзяцінстве. Мне не было нудна ці сумна, калі я была адна. Таму што я не была самотная насамрэч.
Вось я выходжу з хаты, без абутку, у адным купальніку. Шлёпаю басымі нагамі па прахладным бетоне ганку, хуценька прабягаю частку заасфальтаванага падворку, нагрэтую да немажлівасьці сонцам і ныраю пад навес з вінаграднай лазы. Пад ёй заўсёды прахлада, але я рушу далей, пупыркі гумавага пакрыцьця перад каліткай прыемна пакусваюць голыя ступні. Каровы прайшлі ўжо даўно, я выйшла за калітку і бачу іх з прыгорку, ўнізе далёка-далёка ў полі. Аж да іх я рэдка дахаджу.
Стромы спуск да возера - самая адрэналінавая частка майго шпацыру. Ён пячэ гарачым пяском і раскаленай глінай, ён коліць камянямі, ён пагражае калдобінамі: “Вось зараз нага сюды трапіць – і паляціш!”. Але штораз я зьлятаю па ім пасьпяхова. Цікава, а як тут праходзяць каровы? Ніколі ня бачыла гэтага. Я прабягаю па інэрцыі па прахладнай траве амаль да самага возера. Да вады вядзе невялічкі пляжык з рачным пяском. Кожная пясчынка падаецца амаль ідэальным напаўпразрыстым шарыкам. Па палогім дну я спускаюся ў ваду. Асцярожна і павольна пакуль не зайду па грудзі. І толькі тады рэзкім штуршком адрываюся ад пясчанай паверхні і плыву.
Прахладная вада адчуваецца вельмі прыемна на бронзавай ад сонца скуры, рухі, запаволеныя вадой і адчуваньне, як яна трымае цела прыносяць асалоду. Я не заўважаю нічога, аж пакуль ня слышу нейкае дзіўнае бульканьне побач. Гэты гук мяне пужае, бо, калі заходзіла ў ваду, побач дакладна не было анікога – ні людзей, ні кароваў, ні коз. І нават сабакі ня цахлілі. Але павярнуўшыся, я супакойваюся: там з вады падымаецца чорны шнурочак, даволі высока, нібы хоча пахваліцца залатымі ўпрыгожваньнямі на вушках. Ён плыве значна шпарчэй за мяне і хутка абганяе, а потым сур’ёзная пыска вужыка ізноў зьнікае пад спакойнай паверхняй вады. Я ўсьміхаюся – ня кожны дзень са мной плаваюць адны з самых прыгожых нашых суседзяў.
Я выходжу на іншым беразе. Ён адначасова іншы і не, бо можна туды дайсьці пешшу з другога боку, затое да яго я сьмела даплываю. На той, які насамрэч іншы, мне плыць яшчэ страшна. Тут з вады выходзіш адразу на канюшыны і адразу ў нос бье ашаламляльны пах траваў. Конікі стрыкочуць так, што, здаецца, хутка параўнаюцца з канямі па гучнасьці. Гэты бераг адчуваецца як іншы сьвет. Гэта сьвет кароваў і конікаў, дзікіх пчолаў і конскага шчаўя са смачнымі здаравеннымі сьцяблінамі. І кожным разам тут адбываецца нешта цікавае. Незаўважнае стомленым неабходнасьцю выжываць дарослым, але пакуль яшчэ адкрытае для мяне - босай дзяўчынкі ў полі.
Тэлеграм канал: @karpilauskaja
Ціўтар: @EriKurayami

#фота #дзеньроднаймовы
#Святлагучны
Хочаш са мной
паблукаць па сьвеце? -
Да рукава бадзяк прычапіўся.
Верш Алеся Разанава. Вечная памяць...
#Святлагучны
Хочаш са мной
паблукаць па сьвеце? -
Да рукава бадзяк прычапіўся.
Верш Алеся Разанава. Вечная памяць...
#верш
#Nichto_Absalutna
Янус*(∞+1)
Тысячатвары Бог стаміўся ў сьмерці, сьмерцях,
Гэта была ня стома, кшталту выгараньня,
Чаму гарэць, калі хрыбет пераламаны?
Нішто ўваччу ня новае, ці маюць вочы цела, целы?
Сьвет цэлы руйнуецца ды плача па-за шклом,
У расколінах нядбайных грукат ранку, голас у горле,
Нібы камень засеў, здаецца, нават МРТ ня выне з мозгу, мозгаў?
А Богу лёс свой піць усё ж залпам ці нагбом?
А голас
Няўлоўна неяк і няўтомна просіць: годзе, мае я, ну годзе,
У каторым годзе то было? Даўно зьлілося.
Забілі Бога - месца ўлады пуставаць ня можа, можа,
Досыць? Ідзі, спытай у субстанцыі, Сьпіноза,
Сьпі, мо’ за сотні год туляньня, знойдзеш чаму ўрэшце,
Тысячатвары Бог стаміўся ў сьмерці, сьмерцях.

#Гілеўска
#верш
інст: @gilleraaa
https://t.me/skarbonka_dumak
ці гэта сонца асляпляе, ці то сафіты ці то свет аперацыйнай
вясна на вуліцы і каты вылупляюцца з сваіх сумётаў. заўсёды было цікава: куды каты хаваюцца зімой? які шлях іх чакае гэтай бясконцай зімой і ці ведаюць яны, што вясна, калі і не хутка, але дакладна будзе
хочацца верыць, што яны ляцяць у вырай, а там, як кот з папугая кешы, "таіці, таіці"
альбо, было б файна, калі б яны сябравалі з журавамі ці яшчэ якімі вялікімі птушкамі і менавіта на іх спінах ляцелі.
такая сабе бусловая таксоўка
а таксісты бываюць толькі двух тыпаў, там сярэдняга не дано: альбо ёлупень апошні, альбо самы прыемны чалавек на зямлі, ад якога можна было б і дзяцей нарадзіць.
калі б я працавала таксістам, то хлусіла б, што я вандроўніца-псіхолаг. а можа і не хлусіла б.
хлусіць — зусім смяротная справа і смяротная ў два бакі: як з-за яе прысутнасці можна памерці, так і з-за яе адсутнасці.
а вось паміраць не хочацца
я яшчэ не цалавалася нават, што там пра астатняе казаць
насамрэч можна папрасіць кагосьці, каб ён смазаў вусны атрутай і я б памерла пасля свайго першага і апошняга пацалунку. пасля б мяне, нябожчыцу, шчэ некалькі разоў пацалавалі б у лоб, а ўсе б казалі, што гэта бог пацалаваў мяне ў вусны, таму ў мяне ўсё так добра складвалася.
альбо і не добра, а так, як я таго заслугоўваю.
але за такія, як мае, заслугі ўзнагарод дакладна не даюць. а яна ў мяне ўсё роўна ё — амаль шчаслівае жыццё.
альбо такое, якім я яго заслугоўваю.
думаю, што коткі заслугоўваюць уляцець у вырай, бо яны мілуны.
таксісты заслугоўваюць быць такімі, якімі ім хочацца і не падабацца мне.
а я заслугоўваю, каб вясна прыйшла. не ўсе людзі гэтага заслугоўваюць — прыйсці ў МАЮ вясну, некаторых хочацца пакінуць у зіме.
а зімы ў нас бясконцыя
але часам і зіму трэба заслужыць
трэба заслужыць заслугоўваць заслугі, каб далей заслугоўваць заслугі, якія пацягнуць іншыя заслугі
калісьці я заслужу шчасця

Telegram
skarbonka dumak
maje pačućci
maje dumki
maje vieršy
https://instagram.com/gilleraaa?utm_medium=copy_link
maje dumki
maje vieršy
https://instagram.com/gilleraaa?utm_medium=copy_link
#ADM #дзеньроднаймовы
Вітаем, шаноўныя падпісанты! Конкурс да дня роднай мовы скончыўся, і мы гатовыя абвясціць вынікі! ✨
Пераможцы ў намінацыі "Літаратура":
1.«З маіх грудзёў ірвецца кашаль». Ананімны ўдзельнік;
2. «Хай ня вельмі прыгожыя, мабыць, ды, напэўна, ня новыя словы» Былы сын былой краіны;
3. «Лёзна» Настасся Хадзько;
4. «Ураборас» Хросная.
Пераможцы ў намінацыі "Ня толькі слова":
1. Малюнак ад аўтара EriKurayami "Бясконцасць"
2. Фотамастацкая праца ад ананімнага аўтара.
Наконт умоў атрымання падарункаў з вамі звяжуцца праз бот.
Дзякуй кожнаму і кожнай за ўдзел! Спадзяемся, вы застанецеся з намі і надалей! ✨

#Настасся_Хадзько
#верш
Была ты ў траўні навальніцай,
І побач з тваёй спадніцай
Туман сцеліўся па зямлі.
І свет людскі з табой жывы.
#верш
Была ты ў траўні навальніцай,
І побач з тваёй спадніцай
Туман сцеліўся па зямлі.
І свет людскі з табой жывы.
#Былы_Сын_Былой_Краіны
#верш
Ціўтар - @byly_byloj
https://www.lulu.com/shop/formersonoffc-and-dall-e-%D0%B0%D0%B4-openai/%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0/paperback/product-p2n6rj.html?page=1&pageSize=4
5. Закрыты рот, абсмеяны ганебна,
вось толькі трубы бы ў галаве гудуць:
калі нікому твае думкі не патрэбныя,
то словы неяк самі і ня йдуць.
Даўно і рукі не кранаюцца ўжо срэбра
асадак, што раней траплялі ў грудзь:
калі радкі твае нікому не патрэбныя,
то літары бы самі і ня йдуць...

Lulu
Роднае слова
У гэтай кнізе сабраныя розныя вершы, якія апісваюць розныя часы, розныя станы і розныя пачуцці. Але ўсе яны аб’яднаныя адным - усе яны напісаныя на маёй роднай беларускай мове!
Кніга складаецца з раздзелаў:
- "Слова грамадзяніна" ўключае ў сябе грамадзянскую…
Кніга складаецца з раздзелаў:
- "Слова грамадзяніна" ўключае ў сябе грамадзянскую…
#верш
#шамаценьне
Дні
Бываюць дні, калі цяжка быць,
Калі сонца ня сьвеціць і ліхтар не гарыць,
Калі месяц схаваны, запалкі няма,
Калі кліч твой глухі, калі цемрадзь адна —
Трэба жыць.
Барацьба
Не сканчаецца й там,
Дзе навокал сьвятло.
Барацьба прасякае жывое нутро,
Кожны ўдых — падтрыхтоўка,
Кожны выдых — удар,
Кожны шнар — занатоўка,
Чый лунае штандар.
Можа, ніхто твой ня ведае боль,
Не разумее, ня чуе — няхай.
Ты над сабой маеш поўны кантроль.
Удыхай, выдыхай. Удыхай, выдыхай!
Не прасі прабачэньня за час на сябе.
Не прасі прабачэньня за страты свае.
Кожны дзень — то ня кара,
Кожны дзень — гэта шлях
Да чаканае мары,
Не канец, а працяг.
Абяцай,
Што ня здасься, ня бачачы бераг,
Абяцай,
Што ня здасься, упаўшы са сцэны,
Абяцай,
Што ня здасься, як веку спакон.
Сабе абяцай.
Сваё слова — закон.