Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш #дзеньроднаймовы
#Расьціслаў


Беларуская паўночная самота

Пад сьпевы сумныя далёкіх
Гадоў я ўвечары сіжу
І на агенчык цьмяны сьвечкі
Маркотным поглядам гляджу.

Па-за вакном ляціць завея,
Сьпявае вецер, нібы ў сьне,
Сьняжынкі быццам, думкі веюць
І так ад іх нудліва мне.

"Цямнее край зубчаты бора" —
Са змроку чую голас я
І бачу, як растуць узоры
На шыбы чыстага вакна.

Ужо б’е поўнач. Ціхне вецер
Ужо ў вачах маіх смуга,
А я гляджу ўсё задуменна
Як тчэ марозная рука.

Прывітаньне з Карэліі!


─────────≪✷≫────────
Канал аўтара
#верш #дзеньроднаймовы
#ананімна
 

З маіх грудзёў ірвецца кашаль —
Пладзіцца ў лёгкіх, пэўна, бросня.
Пад’еў, вядома, бронхі шашаль —
Абхаркаў я сурвэтак мноства.

У макроцці скісла пару вершаў:
Балесна, нібы колік зграя,
Глядзець, як у макроцці свежым
Дзіцё бязмоўнае здыхае...

Патрэба зараз — толькі немасць,
Цямрэча-сон ў глядацкай залі.
Запомні моўную адлегласць:

"Powiedział" хтось і "говорил",
                                       а мы "казалі".
#верш #дзеньроднаймовы
#ананімна

Беларусь пражыве на падсценках,
Прыцягнецца на ашфальт валачобна;
Запяе ( з дрыгатой у пашчэнках ),
Патыхне відуком патаўчоным.

Беларусь паляціць фантомам —
Не відаці былой Беларусі.
На вуглу мільгане фатонам,
Пазабыўшы з сузор’яу блузку...

Беларусь прыляціць адваротна
Па білету:  з "Адтудава" к "Нам".
Зыржавелым адчыніць вароты —
Прыгадае мячэўнік з канаў.

А ў канаве квітнеюць ваніты
І жыццё матлашыцца з канаваў.
Беларусі далоні абвіты,
Лебядой, што пакуль не сканала...
#Настасся_Хадзько
#верш

Юнацтва

Калісьці я куплю квіток,
Ён будзе толькі ў адзін бок.
Больш нічога ўжо не трэба:
Ёсць у жыцці сталёвае крэда.
І сэрца крочыць упэўнена верна
Праз кіламетры да роднага месца,
Да спадчыны цёплых сустрэч.
Я — Жана д'Арк, у руцэ маёй — меч.
#верш
#дзеньроднаймовы
#Хросная

Ураборас
бясконца
з'ядае
сябе.

Так бясконца
што ўжо забыўся
ці быў калі-небудзь чымсці
акрамя фаршу

Скажы,
Ці падлічым мы
аднойчы колькасць
могілак,
якія рассыпаныя
па нашай гаротнай зямлі
так,
што здаецца -
нават цені
нашых слядоў
бясконца
трапляюць
на косткі
?

А нашыя сляды -
уціснутыя ў зямлю,
бо мы ідзем тым шляхам,
якім ішлі мільярды
да нас.

А нашыя сляды -
уціснутыя ў зямлю,
бо наш край
ніколі не
меў
часу спакою.

Ураборас
бясконца
з'ядае
сябе.
#Францішак_Люцыянавіч
#верш


Бездапаможны

Дзверы, вокны, стол,
Сігарэты, кава-чай,
І падвешаны мой стан
Ні Тут, ні там - усё адчай.
Толькі словы,
Толькі чай.

─────────≪✷≫────────
Творчы канал аўтара
#верш #дзеньроднаймовы
#TL


"Пірату"

Калі вада твая стыхія
І хвалям ёсць ты Ўладар,
Узбярэжжаў безліч бачыў дзіўных
І ветраў моцных шквал трываў.
Мо з Дрэйкам знаўся? Ці з Дампірам?
Ці проста сам з сабой хадзіў?
Матросаў спеў любіў ты шчыры
І люльку з тытунём паліў.
"Вясёлы Роджар" развяваўся,
І з шабляю наперавес
Ліхіх гадзін ты не баяўся,
Адвагі ты не набіраўся -
Адразу сам у бойку лез.
А калі стомлены здабычай,
Ты часам на зямлю зыходзіў,
Няўжо ні тут, ні там, ніколі
Сабе прытулку не знаходзіў?!
Бо зранку зноў, як сонца устане,
Шлях водны зваў, цягнуў мацней.
І ты лагодна, паслухмяна,
Ішоў за ім далей, далей.
Ці ты кахаў? Цябе кахалі?
Ці хвалі жарсць твая была?
Ці толькі ветразь з ветрам у пары
Гармонію жыцця давалі?
#верш
#Nichto_Absalutna

Я люблю рэчы

Рэчы ня здрадзяць, не ашукаюць
Будуць заўсёды поруч у камодзе,
Рэчы ня просяць увагі, трываньня,
Рэчам даволі шчасьця ды гора.

Цёмнае шафы, пыльных бальконаў,
Змрочных гарышчаў спрэс у павуціньні,
Кінутых хатаў, зрываў, пагромаў,
Змрочнае бавы пад лямпай мірглівай.

Рэчы ня чуюць, рэчы ня мараць,
Рэчы ня правяць зламанага жартам.
Рэчам усё проста, рэчам усё роўна:
Рэчам да чорта шчасьце ды гора.
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Я бачу τеслу ў стайні
Я спытаю: "Хто ты!?"
І навошта табе электрычнасць
Сярод гною?
#верш #дзеньроднаймовы
#TL


Мёбіўса стужка.

Ёсць стужкі ў валасах,
Існуюць стужкі хваляў.
Але па сэрцу тая, што сніцца па начах,
Як сімбаль нашых мар і летуценняў.
Ні падзяліць яе на часткі,
Ні бег Бязконцасці прырваць.
Жыццё паўсюль расклала пасткі,
Іх тая стужка дапамагае пазбягаць
#верш #дзеньроднаймовы
#віскупала


восьмаму класу

прайшоў ужо час,
а я ўспамінаю пра нас
з балючаю ўлыбкай на твары штораз,
і нібы слёзы не сцякаюць зраз

пра сонечныя дні ў 203 кабінеце
і смех праз слова як быццам на касеце,
пра вашыя парады, ляжалыя каля сэрца
так вось чаму яно заходзіцца ў рытме скерца..

пра галінкі бэзу з пахам мая
і з смакам вашага духмянага чая,
калі мы па суботах прыязджалі
і кожны раз іх з цеплынёй ганялі

пра душэўныя размовы на ўроках
пра лёс Паўлінкі на ўсех яе вытоках
і кросанс у руках па творы
і ў кожнага ж ідэй цікавых мора

такое адвучанне, што часць мяне забралі
і вельмі зверскі пакідалі
маю апошнюю надзею,
і цяпер я разам з шчасцем тлею
#музыка
#пава_рамонак

🌧️🍂ź pieršym dniom wosieni 🍂🌧️
ja stwaryŭ «wosień» z metaj źbiehčy ŭ rajski čas, jakoha nikoli nie było, i jaki ŭsio ž nie pazbaŭleny adzinoty.

nowy albom u wolnaści, spadziajusia, wam spadabajecca i wy nie praihnorycie jaho 🤎

Spotify:
https://open.spotify.com/artist/2eLQ50gFbhsKY5Hp2R3ZVo
YouTube:
https://youtube.com/playlist?list=PLqK0oTzc47hyGrdkRPzgMoJVNRj0rqpej&si=A5HzZ9tNfv2usQrZ
Apple Music:
https://music.apple.com/us/album/wosie%C5%84/1726130561?ls=1



Twitter

Telegram

Instagram
#дзеньроднаймовы
#TL


Лічбам цотным і ні\простым, ці гульня ў імёны


Па-за межамі Лагранжа,

Асяроддзя Гільберта паверх.

Лічбы, як ракетаў Маска спаржа,

Цягнуцца страмчэй Шакіл О’Ніла ўверх.

*

Ад цябе працяг уголас,

Захаваўшы прозвішч крок,

Як калыша вецер Колас,

То ў правы, то ў левы бок.

*

Пратчэта і Геймана сусветы, Шчамялёва фарбы на сцяне,

Гершвіна мелодыі пра лета

І радкі, што напісаў ты мне.

*

Літар пазлы, як дарогі брук,

Рытмам крокаў адбіваюць рух.

Рэхам “Ну-ну, Пффф,” …вяртаюць гук,

Сэрца ў цішы ўзмацняюць стук.

*

Рэмарк нальне кілішак кальвадосу, Цішком Хэмінгуэй падпаліць люльку тытуню.

Як прамалюеш сітуацыю ты гэту?

Зноў на адлегласці? Ці “наяву”?

*

Хто зараз з болей Санча Панса,

Дон Кіхота ўяўленне хто?

Не, не тыя персанажы нам патрэбны,

Бо з імі ясна ўсё.


***

P.S

Ні здзіўляўся, калі раптам

Расповяд нас так зацягнЕ,

Што забыўшыся на рэчаіснасць,

Ты станеш кімсці для мяне…

TL
Channel photo updated
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Кажух

Святло свечкі праглядае праз вакенца, Гражына употай сабрала клункі у наўлечку і бязгучна, як цень паплыла у бок дзвярэй. Фурманка Анджэя стаяла паўздож плота, жоуць падсцеленага аржоння ў месячным святле адлівала срэбрам.
Гражына ускінула матуз на воз, спрытна перакулілася праз білку і павалілася тварам у калючую салому. Дакранулася да Анжэеевага плячука, схаванага пад старым кажухом і ціха выдыхнула:

-паехалі, пакуль ціха, прачнецца Рыгор, бяды ні абярэшся.
-плечы Анджэя пачалі рухацца, каўнер кажуха то уздымаўся, то ізноў ападаў…
-чаго, ты, дурненькі, усё добра, паехалі…
-у гэты момант яна пачула усхліп, жаночы, адчайны, бездапаможны.
-ні забірай яго ў мяне, я ні здолею…я кахаю яго,…

Гражына прыўзняляся на калені, зазірнула за каўнер, там убачыла заплаканы твар жонкі Анджэя, тая ні утрывала ўседзіць і павалілася.
Плакалі абедзьве, наузрыд, гучна, са слязьмі, але без слоў.
Раз пораз у вакне знікаў і зноў з’яўляўся агеньчык свечкі, Рыгор прачнуўся ўжо даўно, ні расплюшчваючы вачэй ён сачыў за зборамі жонкі і зараз ён назіраў.
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Дзве вячэры.

Пасежданне прафкама праектнага інстытута зацягнулася амаль да прыцемкаў.
Галоўнае, што ні давала спакою сёння, гэта калена, што ныла ўжо зранку. Пася сходу Мікалай “пабег” у лабараторыю, схапіў паліто і пайшоў па цёмных лесвічных пралётах у ніз, ліфтам карыстацца ён ні любіў. На адным з паверхаў на падваконніку сядзела жанчына, некага чакала, паліла ў фортку. “Вольга? – што ты тут робіш” -прыцішна прагучала пытанне,
“цябе чакаю” – амаль з усмешкай, крыху з хрыпцой прапела жанчына, саскочыла, абвіла рукамі за шыю і з рэшткамі дыму пацалавала ў вусны.
“ідзем да мяне, я вячэру прырыхтавала, плоў, як ты любіш”….
Таццяна, сёння стамілася, таму ні было ні сіл жадання рыхтаваць вячэру, машынальна адчыніла лядоўню, выхапіла скрыню з раняшнімі сырнікамі, падагрэла. Паклала на талекрку, накрыла смятанай і паклікала сына. На другую для Мікалая паклала з варэннем. Рэштку накрыла вечкам і кінула у сумку, апранула пухавік, ні завязваючы аборак на красоўках пабегла да машыны.
Дзве цені сядзяць на кухні, смяяцца, грае музыка…. У іх сёння на вячэру плоў.
Дзве цені ў парку на лаўцы, маўчаць… у іх на вячэру сырнікі.
#Сафія_зпад_Віллі
#верш


Хмары падаюць мне на плечы
Сіняе неба глядзіць з дакорам
Мабыць, трэба на ложак легчы
Ці змяніць існавання ўмовы

Галава да чужых рук туліцца
Сэрца бітае марнуецца з жалю
Пане, панове, мае даражэнькія
Прабачце, я ад'язджаю

Трэба прыдбаць валізу глыбейшую
Скрыню знайсці для кніг й папер
З рамонту забраць кеды даўнейшыя
Не забыцца аб колькасці рэчаў ды мер

Стаяць ля ганку, торбы трымаючы
Цёплай далонню гладзіць катоў
Пане, панове, мае даражэнькія
Дамоў я жадаю, дамоў

Дзесьці ў адчаі носіцца лютаўскі вецер
Ён рве на сабе вопратку, яму не ў першыню
Дрэвы голыя глядзяць з мяшчанскім нездавальненнем
Змог бы, забыўся,голаў скланіў,пайшоў на Віллю

Яна сустрэне яго як Марыя Хрыста ўкрыжаванага
Пацалуе губамі дрыжачымі крывавыя ногі
Рукамі халоднымі сцішыць гнеў апантанага
Ён ціха заплача, прабачэння папросіць убогі

Вілля разліецца на тысячы светаў
На бераг яе прыйдуць авечкі кудлатыя, людзі
Яны збудуюць хаты драўляныя,надумаюць мэтаў
Ветрык спыніцца, у цішыні шчаслівым век будзе
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Угу

Пах смажанай яешні ён пачуў яшчэ з трэцяга паверху, калі вітаўся з суседкай. Забег у вітальню, скінуў разношаныя чаравікі, доўга ўглядаўся у каляндар на сцяне, з якога над ім усмехаўся мядзведь апрануты ў дзягу з рознакаляровымі колцамі, потым абвёў лічбу 25.
На кухні жонка бразгала патэльняй, шыпела вада, падсвістваў чайнік. Ні паварочваючыся, нібы між справамі, гледзячы каб ні збегла малако сказала:
-твая заходзіла, цябе шукала, кажа што другі дзень ні можа пабачыцца.
-угу,
праглынаючы чэрствы хлеб багата змочаны жаўтком прагучала ні тое са згодай,ні тое з запытам,
-я пра тое, працягвала жонка, калі ізноў паедзеце на Нарач вазьміце з сабой Сяргея з Мішкам, у іх жаш вакацыі ужо, ды і яе Сяржуку будзе кампанія.
-угу,
на ўздыху ад гарачае гарбаты рэхам з леснічнай пляцоўкі даляцела да жонкі.