Новы свет 🌞
685 subscribers
644 photos
11 videos
2 files
536 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Nichto_Absalutna

Пустое

Мастацтва стварае сэнсы зь нічога ў нішто,
І б’ецца з вадою, ліецца з пустога
У яшчэ больш пустое.
Грамадзтва прымае такую гульню ды ва ўсход
Углядаецца болей, наросхрыст душою
Яшчэ больш пустою.
Змагацца няма тут за што, мы ўсе сьнім адзін сон,
Пра адвагу, і чыны, і слова, чым далей,
Тым болей пустое.
Здавацца няма тут каму, звонкі плач, сьмерці стогн,
Застыглую кроў не бунтуе трываласьць
Яшчэ больш пустога.
#пава_рамонак
#музыка

https://twitter.com/pawaramonak29?t=XNvrI3LTMCn0CoE7glfqMw&s=09
https://t.me/pawa_ramonak_29


Wielmi ščaśliwy prezentawać haspadarstwu swoj nowy single — «pieknaje nieba» 🌧

heta pra maju zwyčku zaŭsiody hladzieć na niebaschił, asabliwa paśla niečaha asabliwaha 🥲
spadziajusia, wam budzie daspadoby ☁️

budzie pryjemna, kali wy pakiniecie na YouTube paru pryjemnych słoŭ 🍂

dziakuj i love you 🍐💕

Spotify:
https://open.spotify.com/track/6w2T2hU7DmMn5xZtFpEpAS?si=ZymoqaJ-RwuBGyBeJpfrjg&context=spotify%3Atrack%3A6w2T2hU7DmMn5xZtFpEpAS

YouTube:
https://youtu.be/BknR3o15Ma8?si=4sDbuY_-vFrHh20j
#верш
#Настасся_Хадзько

                    Ты
Ich schreibe dir nur einen Brief.
І гэта так.
Не старажытны міф.
Папера. Цыгарэта. Навальніца.
Карціна.
Табе пасуе так спадніца.

Гром.
А твае вусны як шыпшына.
Не спіцца: ёсць прычына.
Бясконца. Маланка. Успаміны.
Стол.
Любімыя табою журавіны.

Разраджанае паветра.
Не хапае цябе. Цемра.
Крок. Канверт. Пісьмо.
Ты —
Водар на маім паліто.

──────≪✷≫──────
Канал аўтаркі
#верш
#Настасся_Хадзько

Фотаздымак

У парку восенню чароўнай
Сам іду па сцежцы роўнай.
Там, дзе мост бачу здалёк,
Сфатаграфаваць цябе змог.

Паставіў камеру на штатыў,
Усё ж маладым тады я быў.
Для фону янтарны пейзаж —
І зроблены з табою мантаж.

Ты — у клятчастым пінжаку
Надзела бранзалет на руку,
Узяла з сваёй сумкі памаду.
Я любаваўся і спыніў працу.

І твае зноўку вусны цагляныя
З усмешкай прыгожыя самыя.
На фотаздымках ты цудоўна.
Я стары, а каханне шчэ моцна.
#верш #фота
#Шрэбра_Іслачы

Леташняе лісце.
Галіна яго крэпка трымае.
Ня вецер, ня час.
Не ратуюць...
.........................
Мая памяць?
#верш

Мацей Рукля, гаспадар, з-пад Вілейкі


* * *

Няпросты час сьціскае грудзі,
Баліць штось недзе там унутры.
Кудысь зьбягаюць разам людзі,
А я адзін сярод пары.

Зьнікае час у начной цямноце,
Зноў вочы цешаць прамяні.
Я зноўку ў гожай адзіноце..?
Ці ў простым страху цішыні..

Не ў суму я, не ў весялосьці,
Я ў стане холад толькі чуць.
Ён нішчыць болей сьвет кагосьці,
А мне любоў дае пачуць.

І зноў насупраці адсьвету,
Зноў зорыць цемень на мяне.
Спыніўся час з зыходам цьвету,
Ці скора холад праміне..?
#верш
#Лій_М

Ліст у будучыню

Я не размаўляю пра пачуцьці.
Я не складаю вершаў як той Фет.
Мне сорам будзе біць у грудзі,
Калі не зразумеюць увесь сакрэт.
Мой сябар, калі ласка, паглядзі...
...Я веру ў чысьціну Сусьвету.
І не хачу забыцца. Людзі...
Заўсёды псуюць мэту.
Але, Гальяш, прашу: паўзі.
ты нахабны,  накшталт зробіш усё.

Памятаеш, я пісаў у нейкі дзёньнік,
Што хочу каб ты любіў сябе?
Мяне забавіць, што я прапаведнік.
Я спадзяюся... не табе.

──────≪✷≫──────
Канал
#рэк
#Лій_М

Вітаю, шаноўныя! Тут хачу распавесьці пра тое, што мая каманда шукае жадаючых перакладаць творы на беларускую мову. Цяпер, да прыкладу, мы займаемся перакладам А. Крысьці і вялі-ікай ранабэ нейкай, назву якой я забыўся, а шукаць лянотна.
Мы перакладаем і будзем перакладаць тое, да чаго ляжыць душа нашых перакладнікаў.
Нам патрэбны ўсе, хто жадаюць пашыраць беларускую мову. Нават калі ваш узровень валоданьня беларускай мовы, як вам здаецца малы, то не хвалюйцеся! Мы дапаможам!
І нам вельмі-вельмі патрэбны рэдактары – тыя, хто цеміць у беларускай мове, граматыцы і іншых разьдзелах правапісу.
Таксама мы былі вельмі ўдзячныя, калі б знайшліся тыя, хто можа і хоча зрабіць ілюстрацыі для нашых кніг. Імі гэтых шыкоўных людзей, якія на гэта згадзяцца, мы абавязкова пакажам
Падрабязней можаце прачытаць пра гэта тут
Па пытаньнях зьвяртайцеся ў ап: @kkedds
Дзякуй за ўвагу!
#верш
#Францішак_Люцыянавіч

Халодна

Ружовае сонца
Блакітныя вочы
Ружжовыя рукі
Ўзгадаў словы Ойчы

Наперад, лягчэй
Хтосьці крыкнуў
Ці хто, ці я
Ўсё адно

Ўсё

──────≪✷≫──────
Канал аўтара
#верш
#Настасся_Хадзько

Нашы душы перапляліся паміж сабой
Быццам вага каранёў,
Ведаеш —
Ты мацнейшы за астатніх дубоў...

──────────≪✷≫─────────
Канал аўтаркі
#верш
#Savavožyk

ВЕРШАКАЗ

Верш

Верш вышэй за звычайную пабытовую мову і чалавечае разуменне. Таму часам вершы збіраюцца ў нізкі і спускаюцца крыху ніжэй, але толькі каб можна было даскочыць, бо верш існуе толькі наверсе. На старых дахах, у гарах, на вершыні нечага шчасця ці гора. Ранкам гэта вяршкі ў тваёй каве, калі  ты выліваеш новыя творы на паперу як той напой. Удзень – верабей на высокай галіне, якога ледзь пачуеш у гармідары навокал. Вось чаму вершы пішуць, калі краіна спіць і пануе цішыня. Верыш? Вер.

─────────────────≪✷≫─────────────────
Канал аўтара
#МацейРукля_гаспадарзпадВілейкі
#верш

***


…Нібыта ўсё, — канец, параза.
Няма куды нам больш ісьці.
Сьлязяцца вочы ці ад газу,
Ці ад сэрцу.. горасьці.

Любові шчырае сяброўства
На сьлёзы выракла жыцьцё.
Крывавай цемры красамоўства
Твае зноў бачыць адбіцьцё.

Гараць туманам усе адразу
Ратунку марнага масты.
Вярозы зьніклі з мракам сказы,
Ня помняць болей сьвет жанцы.

Нібыта ўсё, — канец, параза.
Ня будзем болей мы ісьці.
Сьлязяцца вочы ні ад газу, —
Ад Радзімы.. гожасьці.

──────────≪✷≫─────────
#верш
#Верас

***

Вось было б можна
Абняць увесь свет,
Абняць зоркі.
Але абдымкі мае
Сухія і няёмкія,
І сэрца маленькае,
І няма ў ім столькі любві.
Але я ўсё ж спадзяюся,
Што хоць колькі той любві засталося,
І я пасаджу яе ў сваёй душы
І буду вырошчваць;
Дазволю яе караням абхапіць сэрца,
Каб у адзін цудоўны дзень
За маёй спінай распусціліся моцныя крылы
І пакрылі б увесь свет
Любоўю.

──────────≪✷≫─────────
#Былы_Сын_Былой_Краіны
#верш

Ціўтар - @byly_byloj

https://www.lulu.com/shop/formersonoffc-and-dall-e-%D0%B0%D0%B4-openai/%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0/paperback/product-p2n6rj.html?page=1&pageSize=4


Хай ўцякала з-пад крокаў глеба
й наваколле гублялася ў снах -
ён заўсёды глядзеў на неба
(так калісь навучыла яна).

Колькі б вецер ня біў у грудзі,
замінаючы йсці да мар;
колькі б не пакідалі людзі
ў душы толькі боль і цяжар;

колькі б шэрых будынкаў стосы
да зямлі йму ня гнулі плячэй -
ён заўсёды глядзеў у нябёсы
скрозь усю бездань яе вачэй!

Хоць й раней бачыў ён, як крывёю
мые сонца аблокаў поўсць -
толькі стоячы побач з ёю,
ён ў нябёсах знайшоў прыгажосць!

──────────≪✷≫─────────
#верш
#ананімна
...
Іду і бачу: мёртвы вожык
на ўзбочыне дарогі. "Ніколі, брат, ня бачыў цябе мёртвым.
На ўсіх малюнках і тых рэдкіх
сустрэчах нашых
ты быў як агурок, то бок
жывы".

А потым было яшчэ адно: пасьля лесу, у які вецер накідаў мокрага сьнегу, як у торбу,
дарога вывяла да поля, зялёнага, як цырата на стале вясны.
І поле было як выказваньне, як пазіцыя, заяўленая прама і рашуча.

У той дзень на працы
зьнікла электрычнасьць,
і мне прыйшлося чытаць кніжку, каб зьберагчы зарад.
Гэта быў Сомэрсэт Моэм, якога я раней
лічыў старым занудай.
Я праглынуў чужое жыцьцё за дзень, стаўшы багацей на адну маладосьць. 

Сьмерць, поле і адсутнасьць току — намалюйце іх на маім сёньняшнім гербе.
А на заўтрашнім
будзе ўжо нешта іншае.
#верш
#Nichto_Absalutna

У апафэнічным пошуку гарантый,
У вар’яцкім перадбачаньні надзей
Сядзіць павук з забытай сьветам казкі,
Згубіўшыся ў глухім аблудным сьне.

І мрояцца яму то сотні тлустых мухаў,
То павуціньне, непарыўнае ў вяках,
Што сецівам аблытала Зямлю ўсю,
Раскінуўшы разоры па гарах.

І моцы досыць, і здароўя так багата,
І прарок павучыны такі малады,
Сьвітаньне зіхоча, грыміць небакраем,
А час непрыкметна трухлявіць сілы‌.
Глядзіце які дыямент знайшлі! Беларускія жыццёвыя вэб-коміксы! Мы ўпэўненыя, гісторыі аўтара "Па Піўку!" не раз прымусяць вас усміхнуцца, як і нас 😁
Падпісвайцеся, дапаможам каналу расквітнець разам!

@papiuku
#верш
#ананімна

Хто ведае, што хаваецца
ў жыцьця пад капотам?
І як злучаныя холад і белая кветка?
Што малюе на небе
Пэндзаль сасны,
які знак падае цюльпан,
і наколькі глыбокая рака ветру,
хто дазваляе ценю быць ружовым, і хто бярэ бярозу на парукі?
Я хацеў бы
служыць імшу сонечнага сьвятла,
але мне дастаткова й падачкі вогнішча

Дастаткова таго, што думкі крумкача —
пад колер крумкачынага крыла,
і часам там з'яўляецца
нешта падобнае на пісьмовы стол
#верш
#Настасся_Хадзько

             Халера
На ліпеньскіх зорках,
На жнівеньскіх вугальках

У душы адно пытанне:
Чуеш, сціхае каханне?

З крывёю ў грудзях маіх
Сэрца з далоняў тваіх.

Бялюткія вусны з срэбра
Шукаюць на целе месца.

Гаспадар, падчас халеры
Не знойдзеш кут бяспекі.

───────≪✷≫───────
Канал аўтаркі
#верш
#Шрэбра_Іслачы

мур І

ΩΩНамΩзбудаваліΩКалізейΩΩΩΩ
НазваліΩмыΩягоΩ—ΩКаханнеΩΩ
ТыΩхочашΩверΩмнеΩціΩняΩвер
ПадΩімΩжывеΩрасчараваннеΩΩ