Новы свет 🌞
714 subscribers
621 photos
10 videos
2 files
511 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Лёля_Сонечная

Маналог #2

Як быццам ГЭС дала знянацку цечу
Паціху прарываецца адліга
І сонца больш ня хочацца бярэч
На новы дзень, на ноч, калі патухне цыга

І стане цёмна, пуста, проста, млява як бутэльцы бяз донышка
І як яе б ня трэс марак
І як бы ні шукала сэнс золушка

А дым льецца як кроў, як слова
Зліваецца з промнямі ў афрыканскім танцы
І быццам танец - іх з акуркам таемная мова
Развітанне тытуня перад тым як заваліцца
мне на сланцы

Шыпіць на сонцы бітум і кіпіць
Я грэю ў ім ногі як пастух у каровіным гноі
Хачу днямі сядзець, цыгарэты паліць
І глядзець на цыцкастых кабет што збіраюць надоі
#верш
#Вожык

* * *

тонкае і нязграбнае як драпіна на тваёй каленцы
нешта не запытаўшыся селіцца ў маім сэрцы
слухай гэта гучыць нават не прымітыўна
гэта нібы дэматыватар або іншыя тупыя карцінкі
як старажытныя мемы што прабраліся ў маю памяць
я шчыра стараюся імі нячаста спаміць
але мне так падабаецца калі ты з іх смяешся
калі ў шортах зімою крочыш у сваё бязмежжа
калі разважаеш пра зразумелае толькі тваім падпісантам
я ўзрушаны як тэд і маршал што ўсадзілі па тантруму
калі качанём урываешся ў мае сны і адмаўляешся сыходзіць
калі на мае кіламетры слоў стараешся адказы знаходзіць
калі кажаш «так» і пляваць на незразумелыя канцэпцыі
калі радуешся калі пішу пра нашу сустрэчу першую

так хочацца шмат казаць але
не выстарчае слоў трапных мне

бо тое што важна яно такое нязграбнае

але тонкае і сапраўднае

як на тваёй каленцы
ледзь бачная
драпіна

────≪✷≫────
#верш
#Хросная

Глядзець на месяц - дрэнная прыкмета
Так у народзе чулася здаўна
Таму й, напэўна, вершамі адзета
Дзівацтвам цалавана дап'яна

Аслепла я ад промняў месяцовых
І па зямлі, як хісткая, хаджу
Ды пад нагамі цвёрдую аснову
ні ў Бога, ні ў чорта не прашу

Таму й, напэўна, збітымі каленьмі
Так цягнуць камяні мяне назад
Урэшце - словы дзікага малення
Не панясу на вогненны пасад

Таму й, напэўна, лепш пішу начамі -
Рукою водзіць месяцовы свет
Калі ж адчую раніцу вачамі -
То знікну, не пакінуўшы прыкмет

Знікаюць ранкам месячныя промні
Вадою талай - змыюцца сляды
Я пагляджу - і твары не запомню
Ісці адной - на доўгія гады...

І шлях мой ператворыцца ў staccato
Мае кругі - прыцягваюць да дна
Ды ў гэтым я сама і вінавата -
Дзівацтвам цалавана дап'яна

Аслепла я ад промняў месяцовых
І па зямлі - вар'яткаю хаджу
Ды пад нагамі цвёрдую аснову
ні ў Бога, ні ў чорта не прашу
#Savavožyk
#проза

https://t.me/picturesofowls

***

Ты ня можаш адвесьці позірку ад пажадлівых вачэй бездані рукі бездані патыхаюць цыгарэтамі й даўніною яе грудзі - забытае замчышча пустазельлем пяшчотным аплеценае і на вуснах шэпт што нарэсьце яна зробіць цябе табою ты ідзеш па яе зорных сьцежках(ды ня зоры гэта а вірлы) кожны ўдых табе бы чужы падарунак пякельнай сьпякоты твае рукі давеку зьвязаныя павуціньнем бязглуздае лірыкі бо ў адзін зь вечароў засьнежаных ты адчуў сябе бессьмяротным.
#верш
#Хросная

Я адкрываю шуфляды
у шуфлядах зямля
Зямля на падлозе
і ў талерцы
І старонкі кніг
Асыпаюцца
чорнымі гурбамі
Я ем зямлю і зямля
робіцца мною
І я адчуваю яе боль
Адчуваю яе боль

А потым
На наступны дзень
Я ванітую зямлёю
І спрабую забыцца
На яе боль і на яе
праўду.
Таму што ведаць
гэтую праўду - невыносна.
І таму я зашываю
ўласныя вочы
баючыся
зноў убачыць
што ў шуфлядах - зямля
зямля на падлозе
І ў талерцы
І што кнігі мае
таксама зямля.
Баючыся
Адчуць
Яе
Боль.

────≪✷≫────
#верш
#Верас

"У тужлівай песні вятроў зімы суровых..."

У тужлівай песні вятроў зімы суровых
Супраць прыроды, супраць слыху я грашу,
І, калі просяць напісаць, што чую ў ёй я,
Усё ўпарта пра цурчанне ручая пішу.

Пішу пра спевы птушак, пра дубровы
І пра далёкую, златую сенажаць...
Пішу пра летні дзень, дзень знойны й новы,
Мне да яго ўжо амаль рукой падаць.

Пішу пра лісця перашэпт,
Нямую песнь нагрэтых камянёў,
Пра рэчкі, што бягуць шпарчэй,
Пра ранішнія спевы салаўёў.

Гудуць вятры і звучна, й грозна;
Сяджу ў ціхім класе я каля аконца.
Гляджу на гразь, на шэра неба позне,
І рука сама сабой выводзіць: "Сонца..."

Здалёк я чую музыку зямлі,
Птушак спевы, смех мяккага ветру...
Чакаць у мяне няма ўжо сіл;
Хутчэй бы дыхнула
Лета.

──────≪✷≫──────
#верш
#Настасся_Хадзько

Танцы

Па асфальце цокалі абцасы:
Спяшалася дзяўчына на танцы.
І сяброўка ў клубе зачакалася:
Тая доўга вельмі фарбавалася.

Вобраз яе ў ружовай сукенцы
Бачна здалёк у вялікім акенцы.
І мінае яна начных пешаходаў,
Якія стаяць каля святлафораў.

Месяц лунае над хмарачосам,
Пралятаюць і зоркі над домам.
Развіваюцца валасы на ветры,
Яны як вогнішча ў яе ў цемры.

Да парога дзяўчына дабегла,
Азірнуліся ўсе — яна замерла.
Зацокалі гучна зноўку абцасы:
Дзяўчына паспела на танцы.
#Навік_Суднікоўскі
#верш

Ты чалавек - мяккі і цёплы,
Цябе вельмі лёгка зламаць.
Ты толькі застанься, а я абяцаю
Па кавалку ад цябе адрываць
Толькі па святам, не болей.
Трымайся, свет робіцца вольным!
Нам па шыю ўжо налілося
Любові, свабоды і нечага болей
Што пахне так невыносна.
Трымайся, мяккі і цёплы, трымайся!

──────≪✷≫──────
Канал аўтара
#верш #фота
#Шрэбра_Іслачы

Цёмнае-Светлае

Цёмнае-цёмнае
Светлае-светлае
Нешта жыве ў нас
Тысячагодзі нязменнае

Хто ўладар яго
А хто раб яго
У апантанасці Мы
Не заўважым таго

Праз розум наш штодня
Ірвуцца жарсці
Дык знайдзі вызваленне
Каб не прапасці

Гатовыя выйсці
Ёсць у мышалоўцы
Уважлівым будзь
Свайго лёсу кіроўца
#ADM #рэк
Вітаем, даражэнькія!

Сёньня дзелімся з вамі тэлеграм-каналам, у якім зьбіраюцца цікавыя факты па-беларуску. Тут вы знойдзеце шмат цікавостак на розныя тэмы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу. Пасты выходзяць штодня. Далучайцеся!

Спасылка: t.me/cikavyjafacts
#верш
#Настасся_Хадзько

Менск

Вітае Менск. Сябры. Маладосць.
Шпацыр з імі — вось весялосць!
Едзем у метро. Няміга. Касцёл.
Атмасфера такая! У небе анёл.

Мэта — 12 кіламетраў пешком,
Але прайшлі больш і не бягом!
Прыпынак. Бірузовы трамвай.
Гэй! За траіх квіткі ты купляй!

Напрамак. Шаша. Аўтамабілі.
Усе выйшлі, нікаго не забылі.
Шлях наш ляжыць да БДЭУ,
Там і зробім мы фатаграфію.

Праспект. Людзі і будынкі.
Усе яны дакладна з карцінкі.
Тут смех. Прыемны настрой.
Гутарка дык песню хоць пой!

Вечарэе. Гандлёвыя крамы.
Разглядаем тут мы тавары.
Вакзал. Цягнік. Развітанне.
Душэўна — вось адчуванне!

────────≪✷≫────────
Канал аўтаркі
#верш
#Nichto_Absalutna

Пустое

Мастацтва стварае сэнсы зь нічога ў нішто,
І б’ецца з вадою, ліецца з пустога
У яшчэ больш пустое.
Грамадзтва прымае такую гульню ды ва ўсход
Углядаецца болей, наросхрыст душою
Яшчэ больш пустою.
Змагацца няма тут за што, мы ўсе сьнім адзін сон,
Пра адвагу, і чыны, і слова, чым далей,
Тым болей пустое.
Здавацца няма тут каму, звонкі плач, сьмерці стогн,
Застыглую кроў не бунтуе трываласьць
Яшчэ больш пустога.
#пава_рамонак
#музыка

https://twitter.com/pawaramonak29?t=XNvrI3LTMCn0CoE7glfqMw&s=09
https://t.me/pawa_ramonak_29


Wielmi ščaśliwy prezentawać haspadarstwu swoj nowy single — «pieknaje nieba» 🌧

heta pra maju zwyčku zaŭsiody hladzieć na niebaschił, asabliwa paśla niečaha asabliwaha 🥲
spadziajusia, wam budzie daspadoby ☁️

budzie pryjemna, kali wy pakiniecie na YouTube paru pryjemnych słoŭ 🍂

dziakuj i love you 🍐💕

Spotify:
https://open.spotify.com/track/6w2T2hU7DmMn5xZtFpEpAS?si=ZymoqaJ-RwuBGyBeJpfrjg&context=spotify%3Atrack%3A6w2T2hU7DmMn5xZtFpEpAS

YouTube:
https://youtu.be/BknR3o15Ma8?si=4sDbuY_-vFrHh20j
#верш
#Настасся_Хадзько

                    Ты
Ich schreibe dir nur einen Brief.
І гэта так.
Не старажытны міф.
Папера. Цыгарэта. Навальніца.
Карціна.
Табе пасуе так спадніца.

Гром.
А твае вусны як шыпшына.
Не спіцца: ёсць прычына.
Бясконца. Маланка. Успаміны.
Стол.
Любімыя табою журавіны.

Разраджанае паветра.
Не хапае цябе. Цемра.
Крок. Канверт. Пісьмо.
Ты —
Водар на маім паліто.

──────≪✷≫──────
Канал аўтаркі
#верш
#Настасся_Хадзько

Фотаздымак

У парку восенню чароўнай
Сам іду па сцежцы роўнай.
Там, дзе мост бачу здалёк,
Сфатаграфаваць цябе змог.

Паставіў камеру на штатыў,
Усё ж маладым тады я быў.
Для фону янтарны пейзаж —
І зроблены з табою мантаж.

Ты — у клятчастым пінжаку
Надзела бранзалет на руку,
Узяла з сваёй сумкі памаду.
Я любаваўся і спыніў працу.

І твае зноўку вусны цагляныя
З усмешкай прыгожыя самыя.
На фотаздымках ты цудоўна.
Я стары, а каханне шчэ моцна.
#верш #фота
#Шрэбра_Іслачы

Леташняе лісце.
Галіна яго крэпка трымае.
Ня вецер, ня час.
Не ратуюць...
.........................
Мая памяць?
#верш

Мацей Рукля, гаспадар, з-пад Вілейкі


* * *

Няпросты час сьціскае грудзі,
Баліць штось недзе там унутры.
Кудысь зьбягаюць разам людзі,
А я адзін сярод пары.

Зьнікае час у начной цямноце,
Зноў вочы цешаць прамяні.
Я зноўку ў гожай адзіноце..?
Ці ў простым страху цішыні..

Не ў суму я, не ў весялосьці,
Я ў стане холад толькі чуць.
Ён нішчыць болей сьвет кагосьці,
А мне любоў дае пачуць.

І зноў насупраці адсьвету,
Зноў зорыць цемень на мяне.
Спыніўся час з зыходам цьвету,
Ці скора холад праміне..?
#верш
#Лій_М

Ліст у будучыню

Я не размаўляю пра пачуцьці.
Я не складаю вершаў як той Фет.
Мне сорам будзе біць у грудзі,
Калі не зразумеюць увесь сакрэт.
Мой сябар, калі ласка, паглядзі...
...Я веру ў чысьціну Сусьвету.
І не хачу забыцца. Людзі...
Заўсёды псуюць мэту.
Але, Гальяш, прашу: паўзі.
ты нахабны,  накшталт зробіш усё.

Памятаеш, я пісаў у нейкі дзёньнік,
Што хочу каб ты любіў сябе?
Мяне забавіць, што я прапаведнік.
Я спадзяюся... не табе.

──────≪✷≫──────
Канал
#рэк
#Лій_М

Вітаю, шаноўныя! Тут хачу распавесьці пра тое, што мая каманда шукае жадаючых перакладаць творы на беларускую мову. Цяпер, да прыкладу, мы займаемся перакладам А. Крысьці і вялі-ікай ранабэ нейкай, назву якой я забыўся, а шукаць лянотна.
Мы перакладаем і будзем перакладаць тое, да чаго ляжыць душа нашых перакладнікаў.
Нам патрэбны ўсе, хто жадаюць пашыраць беларускую мову. Нават калі ваш узровень валоданьня беларускай мовы, як вам здаецца малы, то не хвалюйцеся! Мы дапаможам!
І нам вельмі-вельмі патрэбны рэдактары – тыя, хто цеміць у беларускай мове, граматыцы і іншых разьдзелах правапісу.
Таксама мы былі вельмі ўдзячныя, калі б знайшліся тыя, хто можа і хоча зрабіць ілюстрацыі для нашых кніг. Імі гэтых шыкоўных людзей, якія на гэта згадзяцца, мы абавязкова пакажам
Падрабязней можаце прачытаць пра гэта тут
Па пытаньнях зьвяртайцеся ў ап: @kkedds
Дзякуй за ўвагу!
#верш
#Францішак_Люцыянавіч

Халодна

Ружовае сонца
Блакітныя вочы
Ружжовыя рукі
Ўзгадаў словы Ойчы

Наперад, лягчэй
Хтосьці крыкнуў
Ці хто, ці я
Ўсё адно

Ўсё

──────≪✷≫──────
Канал аўтара