Новы свет 🌞
714 subscribers
618 photos
10 videos
2 files
508 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#пераклад
#T_S_S #Хросная

Сумесная праца з Хроснай. Пераклад песні пра кветачку. Цяпер у выглядзе відарыса 🌼
#верш
#Хросная

- Куды йдзеш ты, красна дзеўка
Цёмны лёс?
- Ой, гарыць у лесе штосці
да нябёс
Чую, чую дзіўны зыкі
у начы
Памаўчы ты, міла маці
не крычы
Не стрымаюць мяне дзверы
ды замкі
Кліча, кліча ў лес дарога
на вякі
Танчаць там ліхія ведзьмы
цэлу ноч
Ты за мною, міла мама
Ой, не кроч

-  Ой куды ты, міла донька,
ды ідзеш?
Ой чаму ж ты боцікі
не бярэш?

-  Я парву там, люба маці
сто спадніц
Не хачу я чалавечых
вечарніц

У лесе Мёртвая Княгіня
правіць баль
Яе словы - нІбы птушкі,
вочы - сталь
Яе рукі - касцяныя
Ой, пякуць
І таму мне гэтай ночкай
не заснуць

Расплятуць мне, люба маці
валасы
І да веку не сабраці
касы
Не бярэ мяне ні соль
ні вада
У вачах маіх не слёзы -
руда

Не стрымае ланцуг,
крыжы
Калі ноччу сустрэў -
бяжы


Прыйду рана-раніцою
басанож
Сваё сэрца, міла маці
трывож
Вусны маю я чырвоны
у крыві
Прызнаюся шабашу
у любві
#музыка #навіны
#пава_рамонак

Вітанкі, гэта пава рамонак! Мой новы альбом "ŪSHINGO" выйдзе 1 снежня! Спадзяюся, вы прыйдзеце яго паслухаць🌟

Я натхняўся сваімі творчымі праваламі, уласнымі перажываннямі наконт сваёй самотнасці, напружаным атачэннем і стварыў сіквэл-спіноф альбома TOWAGO (мо хто слухаў🩷) як збег ад крыніц натхнення 🤣

Падчас чакання, слухайце мяне праз спотыфай!
(⁠✿⁠^⁠‿⁠^⁠)

https://open.spotify.com/artist/2eLQ50gFbhsKY5Hp2R3ZVo?si=iEe_FUTdTvKcxoWojM4wrA

Дзякуй за ўвагу (⁠ ⁠ꈍ⁠ᴗ⁠ꈍ⁠)

Ціўтар:
https://twitter.com/pawaramonak29?t=XNvrI3LTMCn0CoE7glfqMw&s=09
Тэлеграм:
https://t.me/pawa_ramonak_29
#пераклад
#vertebra
#госць

Дзявятая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Так ці не?»

Ночка села на парог,
Змоўк Падвей у садзе.
Токмо беленькі клубок
Скок ды скок,
Скок ды скок,
Скок – і знік у хаце.

Сьлед сьмярдзючы цягне ён
Зь сенцаў і да ложку,
Нібы даўні бацька-лён.
Крок ды крок,
Крок ды крок,
Крок – паплачам трошку.

Што шчэ можа так хавацца
Ад людскіх вачэй,
Як ня помсьлівая цаца?
Рып ды рып,
Рып ды рып,
Рып – няма начэй.

Зьнешнасьць можа падмануць,
Як душа бяз клямкі,
То нашто бядзе цягнуць?
Грук ды грук,
Грук ды грук,
Грук – і рыцьмем ямкі.

Мо празь дзень, а мо праз рок
Сьмерць давацьме плён.
Вось кругленькі парсючок
Рох ды рох,
Рох ды рох,
Рох – і згінуў ён.

Роў сабака як шалёны,
Бо пачуў ліхога,
Ды ніхто ня чуў праклёнаў.
Гаў ды гаў,
Гаў ды гаў,
Гаў – няма рудога.

Хмурна неба назірала,
Як цялушку рвалі, –
Сьцераглі яе мо мала?
Мук ды мук,
Мук ды мук,
Мук – жыцьцё ўкралі.

Між таго ў ноч Дзядоў
Сполах узяў малую –
Хтось сьціняўся у вачох.
Плак ды плак,
Плак ды плак,
Плак – бацькі бядуюць.

Зьвер штовек латошыць нас,
Кроў зямліца п'е.
Ці настане шчасны час?
Так ды не,
Так ды не,
Так – коль прага е.

Ночка села на парог,
Змоўк Падвей у садзе.
Токмо беленькі клубок
Скок ды скок,
Скок ды скок,
Скок – і зьмёр у хаце.


* 🌫️⛓️⚔️

Канал аўтаркі
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Жыццё — не поле парайсці. Казала мне мая бабка, што пракрочыла ўсё сваё жыццё па балотах. Хай кожнаму ззяе зялёнае святло нават самай цёмнай ноччу. Хай добрыя ўчынкі не застаюцца толькі ў думках.

Беларусе, ты не сядзі
Ты рабі, што трэба ў жыцці
Ты рабі, што можаш, любы
Ці няўжо дарэмны пакуты!?
#пераклад
#vertebra
#госць

Фільм "Гіяцынт" даступны ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Польшча, 80-я. Міліцэйскі, незадаволены вынікамі расследавання забойства ў гей-супольнасці Варшавы, вырашае адкрыць праўду.

Прыемнага прагляду!
#верш
#Францішак_Люцыянавіч

***
Гарэла бясконцае сонца
І з сонцам згаралі дамы,
Сусвет вынішчаюць да донца
З’явілася новае мова.
Яліны раскідалі ствалы,
Галіны вырасталі з зямлі,
Употай я мармытаў:
- Хахахахахах. Я чакаў.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм-канал
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Песьня пра паненку»

Ой мала паненка
На пячы ўздыхае.
Ой мала, ой мала
Жытку ўспамінае.

Што, мілая, просіш?
Няўжо зорку зь неба?
Ой просіць, ой просіць
Волюшкі і хлеба.

Чаму ў паненкі
Ножкі прыкаваны?
Ой ножкі, ой ножкі
Траўку адчувалі.

Хто ж маю красуню
Сілаю трымае?
Ой пані, ой пані,
Злодзеяў нямала.

Ой сумна паненка
На пячы ўздыхае.
Ой сумна, ой сумна
Пакрысе канае...

*❤️‍🩹

──────≪✷≫──────
Канал аўтаркі
#верш
#Францішак_Люцыянавіч

***
Тутака пуста ад веку:
Ні цёмна, ні светла
Аднак, не балюча,
Цярпіма.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм-канал
#проза
#кася_кастрычніцкая
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Дарагія паны й панянкі, вы нарэшце дачакаліся: Тваёй крывёю я напішу сваё імя, або Тв_я_н_СІ апублікаваны на архіў.

Хто забыў, або ня ўяўляе пра што гэты раман - анатацыя:
Да выпускнога ўсяго рукою дастаць, але ня ўсім студэнтам зь цягаю да алкаголю, або іншым болесуціша́льным наканавана забраць дыплом і пайсьці на суразмоўе ў кавярню замест працы па спецыяльнасьці: нехта патрапіць у лапы жорсткіх і ненажэрных пачвараў, а нехта ператварыцца ў іх. Ці змогуць былыя студэнты прыстасавацца да новай рэальнасьці, калі ня толькі зусім ня ладзяць адзін з адным, але й вымушаны паставіць пад сумневы сваі сьмяротныя каштоўнасьці, робячы складаныя маральныя выбары?

━━━ • ✙ • ━━━
Тэлеграм-канал
#навіны
#кася_кастрычніцкая
Па выпадку публікацыі твора я надумала зрабіць жывы эфір для сваіх падпісьнікаў, але буду радае вашай зацікаўленасьці і далучэньню ад яго, калі скончыцца яго арганізацыя.
#верш
#кася_кастрычніцкая

Зьбянтэжанасьць...
Хваляваньне...
Страх згубіць блізкага чалавека...


━━━ • ✙ • ━━━
1 | Пяць хвілінаў да цягніку
#верш
#Nichto_Absalutna

Лістападаўскі голад

Цішыня ловіць сонца, шум дарог гасіць зоры,
Гэта ўсё не істотна, ці мой сябар, ці вораг.
Мой адзіны чытач у далёкім мінулым,
Хто ты ёсьць і нашто круціш неба ў калюжах?

Ставіш музыку лісьця, помніш ветру абрысы,
Вось бы гэтага збыцца, распрануцца, забыцца,
Басанож на мароз і крычаць да прастуды,
Зьнітаваць хрып свабоды з заінелай пакутай.

І ўглядацца да рэзі, і кідацца на дрэвы,
Бо маўчаць, адпусьціўшы дзяцей і спадзевы,
Загарэцца ад сьцюжы, скарачаючы ночы,
Але рукі ў кішэнях грэюць лепей за волю.
#верш
#кася_кастрычніцкая

Бязвыхаднасьць...
Расчараваньне...
Пачуцьцё віны...


━━━ • ✙ • ━━━
2 | Хопіць удушваць
#выраб #Яварынка
Я набыла паветраны пластылін і зрабіла аўцу, а надалей зраблю цэлы сьвет для яе.