Новы свет 🌞
713 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Непаўторная восень»

*
Імховы пах даўно ўжо звыклы мне
Настолькі, што балюча.
Бясконца лёс сваю пагібель гне,
Ліе адвар пякучы...

Ланцуг нябачны шыю сціснуў мне
Так моцна, што балюча.
Я мушу назіраць, як вецер рве
Лісты пасмы сыпучай.

Нашто мне ведаць жах пакут сусветных,
Боль кожнага лістка,
Калі сябе я задушыла ў нервах
І сталася хістка?

Забыты і схаваны ў чорнай глебе
Спакой, і нат у снах
Не ўваскрэсне болей спелай рэпы
Духмяны, горкі пах.

Прытулак мне цяпер – мая зямля,
Магіла мне блізка.
Упала – і кладуся долу я
Да жоўтага лістка.


*🍂 Telegram
#верш
#Хросная

Красуня - Ноч між цёмных шатаў
Люляе месяц залаты
Абрус туманны лёг на хаты
Ды коткі з цемраю "на ты"
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Крывавы Шлях»

*

Мільёны кіну перуноў
У тых, каго я знаю,
У тых, маю што сочуць кроў,
У тую чорну зграю.

А.Гарун

*

Цікаўнае вока глядзіць на мяне,
З нябёсаў цьмяных назірае
За капляй крыві на маім рукаве,
Што зоркі
па небе
пускае.

Па вёсцы прайшла пагалоска, маўляў,
Хтось бачыў дзіўное здарэнне:
Уночы свяцілася неба – а я
Хаваўся
у глыб
сутарэння.

Казалі, што неба працялі агні
Халодным замогільным бляскам.
Не дзіва зусім, што пачуць не маглі
Зубоў маіх
трасцавы
ляскат.

У пошуках белых анучак для ран
Натрапіў на мёртвыя целы –
Пакуль праліваў я крыві акіян,
Яны яе
лілі
ў землю.

Ахінуў я зноў вёску чорнаю коўдрай,
Пачаў разбінтоўваць рукі –
Як раптам пачулася бразганне вёдраў
І грукат
жалезнай
папругі.

Імкліва страла перасекла паветра,
Ляцела наўпрост у мяне,
А людзі крычалі скрозь яркае пекла,
Што вочы
заслала
мае...

Маўкліва сядзеў я пад кронаю дуба,
Глядзеў на нябёсаў узоры.
Хоць рукі мае забінтованы туга,
Знайшоў я,
з каго зрабіць
зоры.

Цікаўнае вока глядзіць на мяне,
З нябёсаў цьмяных назірае
За капляй крыві на маім рукаве,
Што зоркі
па небе
пускае.


Telegram

* 🌌🫀
#верш
#Хросная


Адно жыццё: яго пражыці мушу
Каб не травілі мне так горка душу
Усе няздзейсненыя мары і жаданні

Прыстасаванне, сэрца хваляванні
якія я нікому не адкрыла
і гора, калі штосці не зрабіла

Жыццё маё - як быццам палатно
Калі мне лёсам дадзена яно
Я паспрабую так яго пражыць
Каб не казаці сумна: час бяжыць

Няхай палічаць усе мяне вар'яткай
І хай зазначаць: нешта не ў парадку

Насіць я буду доўгія спадніцы
І басанож хадзіць збіраць суніцы.

Сабе не абяру я шлях чужы
Стаяць сурова буду на мяжы

Хай сэрцайка маё не застывае
Хай моцна ненавідзіць і кахае
Кахае тых, каго хачу кахаць
Спявае тое, што хачу спяваць

Хачу сабе я гэтакую долю
Каб толькі волю -
мне было б даволі.

Каб зубы выраслі. Й гэтымі зубамі
Змагла я біцца з небам і багамі.

Адно жыццё. Пражыць яго наноў
Не атрымаецца, каб паспытаць ізноў.

Пражыць яшчэ раз - немагчыма проста
І што рабіць, калі не выйшаў ростам
І сіл душэўных, мусіць, не хапае
А сэрцайка то плача, то спявае
Нібы дзіця маленькае

Ну што ж
У сябе саму мне не ўсадзіці нож:

Я буду жыць, і жыць - як я хачу
Не маю крылаў, ды далей лячу
Як птушка вольная. наперадзе
- сусвет

Не веру я ў вартасці прыкмет
І ў дурныя вочанькі і словы -

Сама ствару сабе малюнак новы
І паспрабую так яго пражыць
Каб не казаці сумна: час бяжыць

Мне б жыць і жыць
І варажыць

Крый Божа
толькі
подласці служыць.


(Так, я пішу з дзеяслоўнымі рыфмамі, бо я лох і што вы мне зробіце, я ў іншым горадзе)
#малюнак #ТоЯ #Добрыя_прадвесці

Нарэшце магу паказаць вам арт які я малявала на конкурс да фесту WE17! Нажаль, нічога не ўзяў, але ўрачыста павісеў😅👑
#малюнак #комікс
#Талы_Снег

Шаноўныя! Трохі часу таму я скончыла першую частку свайго комікса (можаце завітаць да
@TalySneg на пачытаць), таму вось вам некалькі старонак🤭

• • •
Twitter
• • •
#малюнак #ТоЯ
Спойлеры!😏
Вось такія чартоўскі-анёльскія налепкі буду друкаваць👹
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Вечарніца»

Сядзіць пад вокам Вечарніцы,
Нібы пад струменем газніцы,
Нягеглы сталы чалавек.

Нязграбна ахінуўшысь у плед, –
Каб нельга было бачыць, хто там, –
Глядзіць на свой пражыты век
І бачыць там адны суніцы,
Сасмяглыя салёным потам,
Цяжкую працу па-за дротам
І той пякельны мёртвы снег.
Пад ім – нямоглы чалавек.

І паўтарылася вясна,
І восень гэтаксамая.
Жахлівая была зіма:
Палегла ўся сям'я мая...
Ганусіна віна прад кім?
Нашто ахвяраваў сваім
Дзіцёнкам я тады, нашто?!
Ды будзь я біты разаў сто,
Дачку бы не аддаў чужым!
Шапнуў тады я ёй: «Бяжым!» –
І кінуўся з дзіцём наўцёкі...

Хто зорам даў судзіці права?
Не можа, хто не дох ад спёкі
І не хаваў дзіця ў рове,
Забраці на свабоду права!
Я чую моц ў нашым слове.
Захочам – пакарым дарогі,
І чужакоў, і лёс убогі.
Шляхамі птушак знойдзем мы
Пуціну шчасця праз гады.

Марудна гасне Вечарніца,
Стае над лесам ноч-царыца,
А поруч з ёю – беларус.


*🌌⛓️ Telegram
#верш
#Nichto_Absalutna

ГОСТ 11214-86

Міжпакаёвым вокнам прысьвячаецца

Акно ў бэтонны калідор
Без асьвятленьня.
Хто пасадзіў цябе пад столь?
Які злы геній?
Чаму, заміж сьвяціць ў пакой,
Чарнееш зеўрай?
Які фанат у базальце норм
Зрабіў пакідзішчам сярод
Глухіх панэляў?
#навіны
#Максім_Крывіч

🌌 Недзе праз 20 хвілін буду чытаць у сябе на канале беларускага Маленькага прынца.
Запрашаю паслухаць! 🌠

https://t.me/m_kryvichV?livestream

• • •
Маленькі прынц 🌌
дом месяца 🌙
#навіны
#Максім_Крывіч

🌌 Сёння мы з вамі прачыталі першую палову Маленькага прынца. Дзякую ўсім за ўвагу і цудоўную размову! 💙

Заўтра ў гэты ж час (22:30) дачытаем яго поўнасцю. Буду чакаць вас на сваім эфіры! 🌠

https://t.me/m_kryvichV
#верш
#Ян_Мячэўнік

  "Мае дзверы заўсёды адчынены..."

Мае дзверы заўсёды адчынены,
Мае дзверы чакаюць гасцёў.
Яны ціха палаючы шчылінай,
Цябе клічуць у чырвоны касцёл...

Калі пахі падманлівай кавы,
Стакан б’юць завірухай сівой—
Набудзь зборнік паэмаў мільгавых!
Радкі ўзрост распачнуць галіной!

Квітнець у вырай скіруецца лісце,
Стырно ўбок паварочвае зірк:
Зачын зноўку друкуецца рысцем;
Ізноў бегчы, імчаць у далячынь...

• • •
Telegram
• • •
#верш
#Францішак_Люцыянавіч

Там за вуглом,
Месцам, дзе цвілі палеткі,
Прайшла, уцякла маладосць,
Дзе гніюць разбітыя хаткі,
Дзе адна толькі млосць.

Там дзе калісьці смяяліся,
Лілася дарожка пяском,
Цяпер расце пустазелле,
І не чуваць жывых галасоў,

Толькі брэхат сабакі ўночы,
Асінавы трэск пры дарозе,
І хата, што цяпер горбік ўполі.
І толькі сабака. Што помніць усё.

• • •
Telegram
• • •