Новы свет 🌞
702 subscribers
651 photos
14 videos
2 files
546 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Nichto_Absalutna

Дадому.

Бадзяюся між самаспраўдных прароцтваў,
Нязьдзейсьненых мрояў,
Забытых жаданьняў...
Надзённасьць завісла ў паветры пад стольлю
Надзейна ды вечна,
Дамоклавым мечам.
Бадай, гэта стома. Бывае, знаёма?
Час быццам нявечыць,
Пусьціце пагрэцца
#малюнак #ТоЯ
Сэрца на далоні, літаральна...
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

* 🌌🥀

«Бядняк сказаў: любоў – змяя...»

«Бядняк сказаў: любоў – змяя,
Што рэжа цела без нажа», –
Але калі мне лёс прызначыў
Кахаці ту, што нельга, значыць
Таго жадала мне змяя.
Таго ж жадаю цяпер я.
«Няхай ты сотні раз багаты...
Любоў аграбіць – будзеш рады».
З-пад глыбіні вужачых чар
Каханне выне сэрца скарб.

«Любоў каварна, як змяя,
А ёй сябе ўручаю я.
І сэрца, што даўно крычыць,
Атруту просіць, хоць баліць».
Сціскае мне яго да болю
Любоў і рвецца к ёй, на волю,
Застацца каб сярод пяскоў.
Аберне чысціню цвяткоў
У чырвань той пустынны дух,
Што спіць дасюль у сэрцах руж.

Любоў – хвароба для мяне,
Няма спакою нат у сне.
«Хваробы лечаць і атрутай», –
Сказаў паэт, што сам ахутан
Любві закляццем назаўжды.
Атрута – гэта паўбяды.
«Каварны горкі міг любві –
Пра гэта пішуць мудрацы.
А я дурак, і я бядняк,
Я п'ю ізноў салодкі яд».


*🌌🍂

• • •
#скатазаўра #верш

Сэрца, ну давай без fall in love'аў
Без october'аў, без болю, girl in red.
Сэрца, даражэнькае, без пазлаў,
Я стамілася імчацца за табою услед.

І, мазгі, давайце без кахання,
Без пачуццяў, думак і паўслоў,
Добра мне жывецца без пытанняў,
Дзе і як знайсці сваю любоў.

Ну і, думкі, вам не трэба бегчы,
Несучы мяне ўдалячынь,
Не жывіце толькі для сустрэчы,
Не шукайце сэрца гаспадынь.
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Зорка Венера

У ціхую сінюю ноч мы пад зоркай Венерай
сядзелі на лаве.
Чыталі радкі пра надзею, пра веру,
каханне...
Я чуў...
А ці чула сама ты, як зоры спявалі,
як быццам анёлы з нябёс прыглядалі за намі?
Пісаў Багдановіч, а з ім яшчэ сотні паэтаў
пра ціхую сінюю ноч
і пра зорку Венеру.
Празрыстая ціша. Тусклявы старэнькі ліхтар.
Усё недарэмна. Усё прысвячаецца нам.

• • • • •

Zorka Vieniera

U cichuju siniuju noč my pad zorkaj Vienieraj
siadzieli na łavie.
Čytali radki pra nadzieju, pra vieru,
kachańnie...
Ja čuŭ...
A ci čuła sama ty, jak zory śpiavali,
jak byccam anioły z niabios pryhladali za nami?
Pisaŭ Bahdanovič, a z im jašče sotni paetaŭ
pra cichuju siniuju noč
i pra zorku Vienieru.
Prazrystaja ciša. Tusklavy stareńki lichtar.
Usio niedaremna. Usio pryśviačajecca nam.

• • •
Telegram
Twitter
• • •
#верш #агучка
#Максім_Крывіч

💙🌠

Агучка сваім голасам майго новага верша. Прашу прабачэння за якасць

• • •
#пераклад
#vertebra
#госць

Званок ужо можна паглядзець у нашым Тэлеграм-канале

https://t.me/KVertebra

Журналістка Рэйчал Кэлер павінна раскрыць сакрэт таямнічай відэастужкі, якая забівае любога, хто яе глядзеў, роўна праз сем дзён.

• • •
#верш
#Настасся_Хадзько

***
Халодны снег, халодны лёд —
Жыццё не казка і не мёд!
Але яно і сэнс свой мае,
Калі кагосьці хтось кахае.

Калі прыехаў ты ў мястэчка,
Дзе запрашаюць усіх сардэчна,
Дзе ты вандруеш па радзіме,
Калі шмат год быў на чужбіне.

Пабачыць першыя пралескі,
Як іх збіраюць сваякі і дзеткі.
Завітаць па сцежцы ў хатку,
Аддзякаваць з парога бацьку.

Падыйсці да бабулі і абняць,
Аб жыцці старой паразмаўляць.
Мець крэда, быць чалавекам,
І верыць у найлепшае сэрцам.

• • •
#малюнак #ТоЯ

Маю імпэт надрукаваць паштоўкі, стыкеры і декілька плакатаў са сваімі малюнкамі.

Ці было б вам цікава набыць штось падобнае?
Пішыце ў каментах!
#малюнак #ТоЯ

Курэнне шкодна для здароўя!

Больш пра маіх персанажаў - @charounygai
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Фантазмагорыя пра карысць Кавіду

Чаму Кавід не Маргенштэрн?
Паеў бы ўсіх дзядоў.
Тым дзедам стаў нам інтэрнэт,
Ён ведае ўсё.
У галавах дзядоў сівыя мары іх
Крывымі пальцамі сваймі
Цягнуцца да мяне.
Жадаюць знішчыць мне мой лёс.
Мінулае вярнуць.
Паскуды, гніды! Вось хто вы!
Вам трэба ў зямлю.
Вы, дрэні, дайце людзям жыць.
Пакіньце з мірам свет.
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Скажы "сумочка"

Сядзеў за партаю Міхал
І думаў пра сябе
Мне кажуць: "Сумочка скажи!"
А мне яно не трэ!
Заўсёды "Торбаю" была
А тут раптоўна не.
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Да Марыі Б.»

«Ду-ду-ду-ду..» – чуеш на полі?
Загадкавы рытм паўзе ніц.
Дзяўчына пяе аб бяздонні
Азёраў, празрыстых крыніц.
Ад золку да змроку ў лясах
Шукае намёкі на мару.
У травах заснула краса,
Яна чуе подых нектару.
З сабою прыносіць дуду
І цягне жаллівае «ду-ду..» –
Адпуджвае хмару-бяду
Сваім спачуваннем да люду.
Гульня ў пачуцці да мора
Таемнасцю будзіць зямлю.
Давераць свой лёс, сваё гора
Як толькі пачуюць ігру.
Іскрацца блакітныя вочы,
І хоць асляпіла іх сонца,
Душа мае скарб, што ўночы
Вядзе кветкі ў шчасця аконца.
«Ду-ду-ду-ду..» – чуеш на полі?
Загадкавы гурт паўзе ніц.
Дзяўчына пяе аб бязволлі
Калосся і сініх званіц.


• • •
Telegram
• • •
#верш
#Хросная

Раніцай еш навальніцы
Маскі здымай з тварам
памятай, гэта - сніцца
Пі туманоў адвары.

Хай праляцяць стагоддзі
Твары, імёны, даты
Наперакор прыродзе
Унутрана будзь рагатай

Трэба адрошчваць зубы
Трэба з'ядаць маланкі
Каб называць любай
Не засынаць - ранкам...

А па дарогах хадзі
Толькі басымі нагамі
Каб вырываць з грудзі
Пушкіных з Муракамі

Раніцай еш навальніцы
Маскі здымай з тварам
памятай, гэта - сніцца
Пі туманоў адвары.
#верш
#Максім_Крывіч

* * *
Гэй, спадар! Не хавай галавы:
Хутка стане і наш с табой век!
На жыццё адаб’ема правы!
Нагадаем, кім ёсць чалавек!

* * *
Hej, spadar! Nie chavaj hałavy:
Chutka stanie i naš s taboj viek!
Na žyćcio adabjema pravy!
Nahadajem, kim jość čałaviek!

• • •
Telegram
• • •
#песня #музыка
#MASHA

Песню можна паслухаць на ўсіх лічбавых платформах ❤️

MASHA -RUZHA (KRYWI cover)
Music by NIKITA ZOLOTAR


https://youtu.be/QpEZHbVXrMQ?si=XGTEJOFriejlU3SP

• • •
Telegram
Instagram
Facebook
Onerpm
SoundCloud
• • •
#верш
#Максім_Крывіч

Ціша.

Ціша.
Спякотны вечар.
Над галавою — неба.

Сонца.
Аблокава зграя
да самага небакраю...

Бялюткі рамонак у полі
стане барвовым макам
з чужыцкай рукі і волі.

Пакіне ён нас без долі,
пакіне сам-насам з катам,
з варожым ботам салдата.

Такое было не раз.

Брат стане насупраць брата,
пад рознымі пад сцягамі.
вось гэта і будзе з намі,

вось гэта чакае нас.

Ціша.
Спякотны вечар.
Над галавою — неба.

Месяц.
вароніна зграя
да самага небакраю...

• • • • •

Ciša.

Ciša.
Spiakotny viečar.
Nad hałavoju — nieba.

Sonca.
Abłokava zhraja
da samaha niebakraju...

Bialutki ramonak u poli
stanie barvovym makam
z čužyckaj ruki i voli.

Pakinie jon nas biez doli,
pakinie sam-nasam z katam,
z varožym botam sałdata.

Takoke było nie raz.

Brat stanie nasuprać brata,
pad roznymi pad ściahami.
voś heta i budzie z nami,

voś heta čakaje nas.

Ciša.
Spiakotny viečar.
Nad hałavoju — nieba.

Miesiac.
varonina zhraja
da samaha niebakraju...


• • •
Telegram
Twitter
TikTok
• • •
#малюнак #ТоЯ #Добрыя_прадвесці

Малюю падарунак сяброўцы)))
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Непаўторная восень»

*
Імховы пах даўно ўжо звыклы мне
Настолькі, што балюча.
Бясконца лёс сваю пагібель гне,
Ліе адвар пякучы...

Ланцуг нябачны шыю сціснуў мне
Так моцна, што балюча.
Я мушу назіраць, як вецер рве
Лісты пасмы сыпучай.

Нашто мне ведаць жах пакут сусветных,
Боль кожнага лістка,
Калі сябе я задушыла ў нервах
І сталася хістка?

Забыты і схаваны ў чорнай глебе
Спакой, і нат у снах
Не ўваскрэсне болей спелай рэпы
Духмяны, горкі пах.

Прытулак мне цяпер – мая зямля,
Магіла мне блізка.
Упала – і кладуся долу я
Да жоўтага лістка.


*🍂 Telegram