Новы свет 🌞
687 subscribers
643 photos
11 videos
2 files
532 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#таямніца

вітаначкі, мой псеўданім – таямніца, і сёння я прапаную вам a very pleasant верш 😎

~
вясна не існуе
яна ніколі не прыходзіла да нас, абпальваючы вільчыкі хат
і ніколі не сыходзіла, забіраючы свае вочы шэрыя
вясна не існуе
калісьці яна забывалася на нас, блукала па сцежках, ішла назад
кажуць, яе бачыў толькі той, хто ў яе верыў
вясна ніколі не існавала
і, бачыць Бог, больш не надыйдзе
яе заслугоўвалі ўсе тут, акрамя нас у руцэ з кінжалам
але мы не саступім, не сыдзем!

насамрэч вясна існуе
вясна ў бязлітасным бляску зброі, вясна ў змучаным крыку маці

вясна побач з табою
вясна адплаціць
#верш
#госць
#таямніца

~
прачынаешся, зямля?
галоўнае, не засынай
не кідай нас зноў
у гэтым змаганні з вечнай зімой
сам-насам
у ворага ёсць гурбы снягоў
у нас толькі вера
ў тое, што гэтай ерассю
можна дагукацца да багоў
будучы простымі жыхарамі
планеты terra
то бок, "зямля"
не мая і не наша
нічыя, акрамя снягоў
#верш
#госць
#таямніца

~
ты песня, што ўзносіць думкі
надзея, спазнаная ў болю
ты сэрца, што б’ецца хутка,
што не спыніць ніколі

ты мора без межаў, без меры
свабода стаяць нерухома
ты ў словах паэта, што верыць
у золак, не бачны нікому

ты сіняга неба бясконцасць
чароўнае, крохкае слова
ты ў зорках, ярчэйшых за сонца
у натхненні, у шчырай размове

ты сказы, што ўсе разумеюць
і сэнс якіх свет не спазнае
пачуцці, якія мацнеюць
у час, калі слоў не хапае

ты цуд, што схавалі ў скрынцы
кахання сапраўднага чары
жыццё, што вісіць на галінцы
ты мужнасць, і мудрасць, і мара
#верш
#госць
#таямніца

~
у дзень, калі я сустрэла цябе
неба было сіняе
літары думак маіх у барацьбе
на руках тваіх лініі

слухаць цябе – нібы жыць у сне
напаўкаменная, напаўдраўляная
танчаць на шэрай тваёй сцяне
думак маіх пад’ёмныя краны

ты ў вяснова павольнай адвечнай журбе
ў жаўцюткіх суквеццях палыневых

чаму небасхіл дазваляе сабе
быць
асляпляльна
сінім?