Новы свет 🌞
678 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад
💚Частка 1💚

Калі вы не ў фандоме:Малады анёл завітаў у кнігарню. Галоўнае, каб ніхто не здагадаўся, што ён зусім не чалавек...🤫
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад
💚Частка 2💚
У кнігарню ўварваўся дэман!🤯
#верш
#Хросная


Сцены
захоўваюць памяць
Каб было даволі
крыві на языку
камянёў
І вен.
Я б хацела
Падарыць дамам крылы
Каб нідзе болей
не існавала
сцен.

І тады людзі
бяздомныя і бязсценныя
змаглі б ісці
ў любым накірунку
ў любую прастору
І час.

Каб
памятаць кожнага
патварава, пакрокава, паіменна
Трэба каб нашыя сцены
перасталі памятаць
нас.

(Аднак
Я хачу быць
прывязанай
да іх
надпісамі.)

Направа пойдзеш - ідзі
Налева пойдзеш - ідзі
Прама пойдзеш - ідзі
Толькі назад
не
глядзі.

Станеш
збажыной
А збажына не ходзіць -
яе рэжуць.

Свабода
вызначаецца
адсутнасцю
накірункаў
і сцен.
#верш
#Настасся_Хадзько

Твой водар назаўсёды стаў маім,
І калыхаюць успаміны аб былым.
І цягне, прагне думка да цябе,
Дзе б ні была, усё вядзе мяне.

Праз багны і залацістыя каласы,
Каб толькі ўбачыць твае валасы.
Дакрануцца, прытуліцца да рукі,
Адчуць усю моц роднай гарачыні.

Трымаць за руку цябе скрозь слёзы,
Быць побач,проста глядзець у вочы.
Нягледзячы на марозы шпацыраваць,
Разам пад дождж час марнаваць.

Не перашкодзіць нам люты лівень,
Да болю ўжо не будзе той жнівень.
І калі паклічуць у вырай жураўлі,
Чакаць мы будзем сваёю зімы.

• • •
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад

💚Частка 3💚
Гэты дэман штось падазравае...
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

* ` *

Урывак з паэмы
«Нявыказаная праўда»

*

...Той дом ледзь трымаўся за сонечны ранак,
Вакол – сляды бруднай вады, ейных ботаў.
Свабодным ад гразі пакінулі ганак,
Дзе кветкі каналі пад гукі дурнотаў.
Дзяўчына ў сад уварвалася гэтак
Праз беднасць сваю – немагчыма так жыць!
Даведаўся: мусіла продажам кветак
На шчасце й сумленнасць сабе зарабіць.
Пабег я ў замак, заплюшчыўшы вочы, –
Так моцна сціскалася сэрца ад болю.
Тады я рашыў: памагу ёй аднойчы,
Ніколі пакутаваць больш не дазволю.
Не ўспомніць, калі раней столькі імпэту
Пабачыць было можна ў рухах маіх,
Нібы прыадкрыў я заслону сакрэту
І мушу крануць сутнасць тайнаў старых.
Уночы, бы злодзей, гайсаў па кутах,
Цяжкой ліхаманцы аддаўшы аброць.
«Ствару тую кветку, што ў іншых садах
Не знойдзе ніхто! Будзе коштам як плоць,
Красой жа – як цуд!» – такі быў мой намер.
Тры дні зноў не спаў, працаваў ўначы,
Быў вольны – глядзеў я скрозь тоўсты бар'ер
Між ёй і сабой, нават меўся ўцячы
Да яе цёплых рук, каб адчуцца каханым...
Аднак жа не мог я таго дапусціць:
Мой выгляд прыгнеціць яе, бы туманам,
Задушыць, уцягне ў свет, дзе не жыць...
Вось кветка ўжо прад маімі вачыма,
Залітая сонечнай ласкай краса
Заззяе, як толькі блакіт да дзяўчыны
Даткнецца. Імгненне – й асядзе раса
На тысячы йскрыстых асколкаў брыльянта.
Глядзеў я так доўга на створаны цуд,
Пакуль мае ногі не сталі як вата,
А горла не сціснуў мне ядраны жгут...

• • •
Telegram
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Невядомаму паэту

Ты так мала пасьпеў, даганяючы шчасьце.
Ты ляцеў, пыл курэў,
Ты так мала пасьпеў.
Дык навошта стараўся?

Шчыраваў, гнаў сябе і сумневы падалей?
Ты гарэў, дым сівеў,
Ты так шмат не пасьпеў,
Дык навошта змагаўся?

Хоць згарэў, не сагрэў аніводнае цалі,
І асеў, быццам сьпеў,
Што ніхто не засьпеў,
І вякі пад ільдом пахавалі.
#Добрыя_прадвесці #ТоЯ
#комікс #малюнак #пераклад
💚Частка 5💚
Фух! 😌

П.С. Каб зразумець, што тут адбываецца, рэкамендую паглядзець серыял "Good Omens"
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Мара

Калі распачнецца смута,
Паветра кране атрута,
Са сталлю зліецца порах —
Не будзьма сядзець у норах!

Вазьмем мы сякеры, косы!
За жыцці, за веру, слёзы
Адкажам, бо ёсць нагода,
Праз тры, мо чатыры года!

Трываці мы больш не будзем! —
Такія ўжо, братцы, людзі:
Не можам сядзеці ціха,
Каль светам пануе ліха!

Мы выкажам нашу праўду!
Але пачакаць нам варта,
Усё падлічыць, адмерыць,
Самім у сябе паверыць,

Знайсці яшчэ сто прычынаў
Рабіць толькі гэтым чынам.
Бо горай ужо не стане,
А ліха няхай чакае.

Тады праз гадочкаў дзесяць
Мы здолеем мару здзейсніць!
Мы рынемся, братцы, разам,
Адолеем маць-праказу!

Загіне хвароба клята —
І будзе тады нам свята!
І будзе тады раздолле
І любыя нам застоллі!

Нарэжам сыроў, каўбасаў,
Нальема кефіру, квасу.
Усклікнем у поўны грудзі
Мы роднае сэрцу "Будзьма!"

• • •
Varyjant łacinkaju ŭ kamientarach.
• • •

• • •
Telegram
Twitter
• • •