Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

Апантаная

Забралася пад коўдру ў спешцы схавацца
Ад цяжкіх кайданоў, што, сціскаючы горла,
Прыкавалі да ложку, дзе мора
Пралілося паплечніцаў гора.
Праз боль хочацца прывідам – ёсць яны! – стацца,
Быць каб тым, што стаіць й назірае праз пальцы,
І не той, хто гібее, у мізэрных далонях,
Абдымаўшых калісьці квітучых бутонаў
Напаўхворыя нервы, трымае
Адначасна і студзень, і май
Свайго ў край звар'яцелага (не)існавання.
«Падымі хутчэй шторы ў свет цэлы, а, пані?
Да світання няшмат асталося!» – казалі.
Толькі ёй не чутно, бо чакае,
Калі дасць выбачэння каханы.

@masvet_by

• • •
#верш
#Хросная

Нам здаецца - усе мы пасталелі
Бо гады дзіцячыя прайшлі
Ды ўсё ж нясуць, нясуць арэлі
Прама ў нябёсы ад зямлі

І здаецца, што яшчэ імгненне -
паляціш ты вольнай птушкай у свет
Шчасце мае розныя адценні
Без мяжы, пакутаў і прыкмет

Нам здаецца - стала ўсё сур'ёзна
Сэрца бесклапотнасць не для нас
Толькі ўсё ж ніколі не запозна
Зноў вярнуцца ў маленства час

Не запозна нам расказваць казкі
Не запозна - верыць і кахаць
Бо дзяцінства ўраз зрывае маскі
Не запозна - шчасце сустракаць

Нам здаецца - усе мы пасталелі
Бо гады дзіцячыя прайшлі
Ды ўсё ж нясуць, нясуць арэлі
Прама ў нябёсы ад зямлі
@masvet_by

• • •
#верш
#госць
#Вікця_Елькоўская

У карых вачах бязлітаснасць,
Памножаная на маўчанне дзесяцігоддзя,
Акіян досведу сухіх дзічак і мора таемных мар.
Гаргона Медуза зрабіла табе цудоўны падарунак:
колькасць камянёў на зямлі павялічваецца.
Ніводны не здолее застацца неўважлівым,
Ніводны не будзе тым, кім быў раней,
Люстэрка разбіта наўмысна:
Замест бяспечнага адлюстравання я абіраю смяротны пагляд.
@masvet_by

• • •
#верш
#Хросная

А мы, напэўна, скрозь усе Маргарыты
І д'яблы нам за фаўстаў бліжэй
Эдэма нам дарожанькі прыкрыты
А ўслед мы чуем сыканне ханжэй

А мы, здаецца, скрозь усе вядзьмаркі
Заместа крові - месяцовы свет
Мы плавім вочы - свечныя агаркі
Сыходзім, не пакінуўшы прыкмет

А мы ж, напэўна, скрозь усе вар'яткі
У нашых жылах ведаў тых праклён
Ад нас патрэбна бегчы без аглядкі
Мы знікнем, не пакінуўшы імён

А мы, здаецца, скрозь усе блудніцы
І нам падрыхтавалі ўжо кастры
У цемрань пранясецца калясніца
Ды памірае ціха век стары

А наш, напэўна, ўжо канец вядомы
Ды застанецца толькі пыл дарог
Сярод руінаў нашага Садома
Сярод руінаў шчасця і трывог

А мы, напэўна, скрозь усе Маргарыты
І д'яблы нам за фаўстаў бліжэй
Эдэма нам дарожанькі прыкрыты
А ўслед мы чуем сыканне ханжэй
#верш
#Хросная

Занадта
каменная
для дачкі Евінай.

Занадта
пясочная
для дачкі Лілітавай.

Калі я іду па камянях, яны раняць
мае кволыя ногі.

Калі я іду па пяску, пясок прыціснуты
маімі нагамі.

Пясок - гэта ўсё ж
таксама
камяні

вельмі маленькія
каменьчыкі.

Калі б камяні
захацелі б прарасці скрозь мяне
яны прараслі б
скрозь пясок.

Калі б пясок захацеў сыпацца скрозь маё цела, ён сустрэўся б
з вадою
І знік.

Складана жыць
паловай Евінай.

Складана жыць
паловай Лілітавай.

Але, магчыма, з дзвух палоў
атрымліваецца
адна
я?

А мне б трошкі больш
злосці
паловы Лілітавай
...

А мне б вырваць з сябе
палову Евіну.
#верш
#Хросная


Мы ямо дні
Дні ядуць нас
Гэта - ідэальна
замкнутае кола.
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

У нашай крыві,
у дыханні,
у кроку —
подых сапраўднай
бязмежнай
свабоды.

Нас не скарыць,
не зламаць
анікому.
Нашая зброя —
культура
і мова.

• • • • •

U našaj kryvi,
u dychańni,
u kroku —
podych sapraŭdnaj
biaźmiežnaj
svabody.

Nas nie skaryć,
nie złamać
anikomu.
Našaja zbroja —
kultura
i mova.


• • •
Telegram
Twitter
• • •
#пераклад #кіно
#госць
#vertebra

Сёмая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!
@masvet_by
#верш
#госць
#Бянько_Аліса

П.А

Калючы дрот,
Па шыі б’е.
Крывёй пазногці напаўняе,
Нічога вартае жыццё,
У іх разуменні,
У дым знікае.
Напэўна не лічыў ніхто,
Забітых кубкамі атруты.
Магчымых спадзяваных слоў,
Не хопіць,
Каб згубіць пакуты.
Мо немагчыма ўсё здабыць,
І быць шчаслівым у вечным коле.
Па костках стане час прайсці,
І басанож маўчаць ад болю.
@masvet_by

• • •
Telegram
Instagram
• • •
#верш
#госць
#Станіслаў_Вярба

Мара-Дар’я Каякару

Начны мёд
Nachthonig

Заўсёды перакрыжоўваюцца нашы пчаліныя лініі
І чаму ж гэтыя агеньчыкі
Варушацца
Вунь ідзе малая мядзведзіца
А вунь вялікая
Цераз узгорак
Цераз гару
Драпежныя зоркі падаюць
І зыходзяць на нашы салодкія сны
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Чым мовіць?

Чым з табою мовіць, браце?
Якой моваю казаці?
Той, якой вучыла маці,
Ці чужую выбіраці?

Думку выкажу не нову:
Чалавек — краіна — мова.
Дзе б я ні быў — зноў і знову
Сустракаю гэту змову!

Так, з ангельцам — па ангельску...
Так, з французам — па-французску...
З карэянцам — па-карэйску...
З беларусамі... Па-руску?

Штосьці ты наблытаў, браце,
Якой моваю казаці...

• • • • •

Čym mović?

Čym z taboju mović, bracie?
Jakoj movaju kazaci?
Toj, jakoj vučyła maci,
Ci čužuju vybiraci?

Dumku vykažu nie novu:
Čałaviek — kraina — mova.
Dzie b ja ni byŭ — znoŭ i znovu
Sustrakaju hetu zmovu!

Tak, z anhielcam — pa anhielsku...
Tak, z francuzam — pa-francuzsku...
Z karejancam — pa-karejsku...
Z biełarusami... Pa-rusku?

Štości ty nabłytaŭ, bracie,
Jakoj movaju kazaci...


• • •
Telegram
Twitter
TikTok
• • •
#малюнак #ТоЯ
Намалявала БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ НАЛЕПКІ Як мяркуеце, ці варта заліць іх у тг? 😏
#малюнак #birdcherry

так, фанарт па "прывіду оперы", пытанні? 👁

тэлеграм
#Сьвятлана_Зьнічка
#госць
#верш

Санет

З-пад глыбіні нязведанай пачула
Я крык напаўгнілой душы кіта,
Ягоны вой узрушыў пласт ільда,
Які ўзрос са дна, калі штурхнула
Мяне жыццё ў бездань. Я ж, як куля,
Нястомна крыкі і свістанне ўтварала,
Мо каб дазвацца да спакою – ажно мала
Таго для прагнай нутранай акулы.
Нібыта па загадзе, кліч пачулі
І так няўдала выцягнулі з труны,
Што я дагэтуль боўтаюся ў льду
І слухаю скуголенне кітоў –
Калі мне блізкі працягне руку,
То іхні стогн не разбярэ ніхто.
#проза
#госць
#Паўлінка

Ардашынская рэфлексія (часткі другая і трэцяя)

”Лепш бы людзі, калі разыходзіліся, не гаварылі адзін аднаму непрыемнасцяў і абразаў, а са словамі, як у радках Алеся Камоцкага:

Я стаміўся з табой сябраваць,
Выбачацца, чакаць, дараваць,
Разумець, адкладаць, пераносіць...
Да таго ж пачынаецца восень.

Лепш спакойна знікнуць з жыцця адзін аднаго з простым і спакойным: "Давай разыдземся, бо стаміліся адзін ад аднаго", чым перад гэтым атручваць жыццё здзекамі, пагрозамі і шантажом. Сказаць-та лёгка, а каб навучыцца, патрэбна цэлае жыццё. Ды і не факт, што навучышся...”


https://telegra.ph/Ardashynskaya-rehfleks%D1%96ya-chastk%D1%96-drugaya-%D1%96-trehcyaya-08-22

• • •
#верш
#Хросная
#домукаторым
#домуякім
#двк

Песня Русалкі (па матывах кнігі "Дом, у якім")

Напісана для Сехмет


О, любы мой, я выйшла з тваіх мараў
О, любы мой, я выйшла з тваіх сноў
Я над табою ўраз рассуну хмары
Ды залюляю калыханкай зноў.

Я - водблеск на вадзе ад навальніцы
Я - якар твой, які прыдумаў ён.
Я тое, што штоночы будзе сніцца
Я знікну, не пакінуўшы імён.

Я - цень, што вечна ходзіць за табою
Я - той ланцуг, якім ён прывязаў
Смяецца Дом над гэтаю гульнёю
Смяецца... Дом нічога не сказаў

О, мілы мой, як страшна быць расою
Як страшна, што мяне не існуе
І кожны дзень па целе йдзе касою
І кожны дзень паветра не стае

Мяне ж стваралі, каб цябе кахала
У гэтай п'есе - мне адной іграць
Сябе саму я разумею мала
Сябе саму патрэбна пакараць.

Хто ж я? Прывід ці цень? Ці мроя?
Вада ці камень, ці лясны туман?
Чужых далоняў ветлівая зброя
Я ціхі шэрадомаўскі падман
#верш
#Хросная

А я памятаю
Як Адам
скраў у Евы рэбры.
І язык.

А я памятаю,
што людзі
пайшлі
з евінага рабра
з евіных кос
з евіных рук
з евінага смеху
языка і танцаў
з ейнага дыхання
з евіных слёз,
са смаку евіных
салодкіх вуснаў,
з любові
і
нянавісці.

З патаемнага месца
з якога выходзяць каралі,
вар'яты і беднякі, тыраны
воіны і святыя, манашкі
і танцоркі, геніі
і ідыёты,
багі і д'яблы.
са слядоў, якія
прараслі палыном
І чортапалохам

Чорта палохаць
не атрымалася

А я памятаю
Як Ева хадзіла па раі
І заплятала косы Ліліт
Я памятаю, як лістота
цалавала літасціва
ейныя белыя ногі, якія потым
навучыліся хадзіць
па каменні, па шкле
І па полымі.
А я памятаю
што Ева ўплятала
зоркі ў свае косы
І хадзіла
безадзежная
бязсумная, і
бездарожная.

Я памятаю, як яны
ўсё змянілі,
абылгалі
І выдумалі
новыя гісторыі
у якіх Ева выйшла
з рэбраў адамавых,
з каранёў адамавых
з языкоў адамавых
з ног адамавых
І з ягонага чэлеса.

Вы думалі, што яшчэ
імгненне і ніхто не ўспомніць
пра Еву.
Але я памятаю,
як з евіных рэбраў
выходзіў Адам
І пачынаў галасіць
па сабе самому.

А я памятаю
Як Адам
скраў у Евы рэбры.
І язык.
#верш
#łacinka
#Максім_Крывіч

Ты разумееш

Белыя плямы на чорнай, як смоль, прасціне.
Ты адчуваеш іх позірк на голай спіне.
Смутак а вусціш вакол — і не бачна надзеі.
Ты уцякаеш ад чорнага-чорнага звера.
Каму ты паверыў?
Нашто твая вера?
Ты любіш жыццё
і быццё чалавека.
Не звера,
не костак у пашчы сабачай.
Бяжыш праз смугу і праз попел...
Ты бачыш?
То дробкі надзеі тваёй,
тваёй веры,
любові...

Ты разумееш:
цяпер гэта — попел.

• • • • •

Ty razumieješ

Biełyja plamy na čornaj, jak smol, praścinie.
Ty adčuvaješ ich pozirk na hołaj śpinie.
Smutak a vuściš vakoł — i nie bačna nadziei.
Ty uciakaješ ad čornaha-čornaha źviera.
Kamu ty pavieryŭ?
Našto tvaja viera?
Ty lubiš žyćcio
i byćcio čałavieka.
Nie źviera,
nie kostak u paščy sabačaj.
Biažyš praz smuhu i praz popieł...
Ty bačyš?
To drobki nadziei tvajoj,
tvajoj viery,
lubovi...

Ty razumieješ:
ciapier heta — popieł.


• • •
Telegram
• • •