Новы свет 🌞
713 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Former_Son_Of_Former_Country

Уздоўж карнага мура падчас шпацырУ
я вырашыў урэшце, якія
з усіх у свеце кветак накрыюць труну
й цвісці будуць у нас на магілах

(з крыжом альбо без - проста хоць з камянём!):
у колер ледзь з рондаля рака
цвінтар нашых мар, нашых думак і слоў
сабой пафарбуюць макі!

І тыя нашчадкі, што будуць за нас
й пасля нас спяваць, весяліцца,
тых кветак барвовых нарвуць пра запас -
у вазы. Ці булкі. Ці шпрЫцы...
@masvet_by

• • •
lulu.com (аўтарская кніга вершаў)
• • •
#ADM #рэк

Адвечна думка – Праэкт пра беларускую і замежную філасофію і сацыялогію. Вершы, урыўкі, цытаты, артыкулы, кнігі, разважанні, разнолькавыя цікавосткі пра літаратуру!

@vechnayaDumka
#малюнак #ТоЯ
#Добрыя_прадвесці

Анёлам ляцеў, а чортам сеў.
#малюнак #ТоЯ
Біл Сайфер
👑
#Шрэбра_Іслачы
#фота
#верш

Пекла там, дзе веды
Ліхтар не зіхаціць
Шчаслівы той, хто спіць.
#верш
#Хросная

Калі знікаюць думкі
У галаве застаюцца
званы пустаты
І мы ідзем
схаваныя
ад людзей
І ад саміх
сябе
Нашыя рукі
трымаюць атруту
на кончыках пальцаў
І падліваюць яе
у нашу каву
Пакуль мы
сонныя і яшчэ цнатлівыя
глытаем аскепкі
нядаўніх
навін.
#верш
#госць
#Гілеўска

ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты разумная, табе ніяк ня стаць каханкай.
я пайду з сабой на шпацыр у лес
дзеля назірання за агурковай банкай,
адна галава добра, а дзве — ня зручна,
ня будзь дурнем, будзь тым, кім не былі ішныя,
застаўся бог і чарэшня.
каго ты выбярэш?
ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты ня хлус, табе ніяк ня стаць палітыкам.
нават бабкі на лаўцы ня лічаць цябе за прастытутку,
і што з цябе вырасла?
аб памерлых альбо добра, альбо кепска,
на гэтым цесце
я спяку блінцы для свайго дзёгцевага мёду,
калі ласка,
будзь у патоку і атрымлівай асалоду.
ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты заіка, табе ніколі ня стаць чалавекам.
@masvet_by

• • •
Telegram аўтаркі
• • •
#верш #пераклад
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

«Хто кахае мацней»

Уістан Х’ю Одэн


Я ведаў добра, глядзеў як на неба:
Мне шлях – а зорам не справа – у пекла,
А тут, на зямлі, раўнадушша ні ў меры
Якой не пужае ў людзях ці зверы.
А што калі зоры згараюць для нас
З ахвотай, якая зусім не пра нас?
Калі ўзаемная любасць – мана,
То тым, хто кахае мацней, буду я.

І я, прыкметна ў любві
Да зор, нахабна што плылі,
Гляджу на іх – і не магу
Сказаць, што ўсё жадаў адну.

Між тым як зоркі ўраз згараць,
Я мушу зведаць, упадабаць
Нябёсаў цемень і пустэчу,
Хоць зойме гэта і не вечар.
@masvet_by

• • •
#музыка #навіны
#госць
#пава_рамонак

Мой новы (і першы за больш чым год) зборнік, які мае назву "АБСЭСІЯ", выйдзе ў гэтую пятніцу!

❤️Гэта набор 33 вершаў, якія апісаюць мае пачуцці першай закаханасці ў ультрапростай і часам жорсткай форме❤️

❤️Лібэ дыхь❤️
@masvet_by

• • •
Telegram аўтара
Twitter аўтара
• • •
#верш
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

Апантаная

Забралася пад коўдру ў спешцы схавацца
Ад цяжкіх кайданоў, што, сціскаючы горла,
Прыкавалі да ложку, дзе мора
Пралілося паплечніцаў гора.
Праз боль хочацца прывідам – ёсць яны! – стацца,
Быць каб тым, што стаіць й назірае праз пальцы,
І не той, хто гібее, у мізэрных далонях,
Абдымаўшых калісьці квітучых бутонаў
Напаўхворыя нервы, трымае
Адначасна і студзень, і май
Свайго ў край звар'яцелага (не)існавання.
«Падымі хутчэй шторы ў свет цэлы, а, пані?
Да світання няшмат асталося!» – казалі.
Толькі ёй не чутно, бо чакае,
Калі дасць выбачэння каханы.

@masvet_by

• • •
#верш
#Хросная

Нам здаецца - усе мы пасталелі
Бо гады дзіцячыя прайшлі
Ды ўсё ж нясуць, нясуць арэлі
Прама ў нябёсы ад зямлі

І здаецца, што яшчэ імгненне -
паляціш ты вольнай птушкай у свет
Шчасце мае розныя адценні
Без мяжы, пакутаў і прыкмет

Нам здаецца - стала ўсё сур'ёзна
Сэрца бесклапотнасць не для нас
Толькі ўсё ж ніколі не запозна
Зноў вярнуцца ў маленства час

Не запозна нам расказваць казкі
Не запозна - верыць і кахаць
Бо дзяцінства ўраз зрывае маскі
Не запозна - шчасце сустракаць

Нам здаецца - усе мы пасталелі
Бо гады дзіцячыя прайшлі
Ды ўсё ж нясуць, нясуць арэлі
Прама ў нябёсы ад зямлі
@masvet_by

• • •
#верш
#госць
#Вікця_Елькоўская

У карых вачах бязлітаснасць,
Памножаная на маўчанне дзесяцігоддзя,
Акіян досведу сухіх дзічак і мора таемных мар.
Гаргона Медуза зрабіла табе цудоўны падарунак:
колькасць камянёў на зямлі павялічваецца.
Ніводны не здолее застацца неўважлівым,
Ніводны не будзе тым, кім быў раней,
Люстэрка разбіта наўмысна:
Замест бяспечнага адлюстравання я абіраю смяротны пагляд.
@masvet_by

• • •
#верш
#Хросная

А мы, напэўна, скрозь усе Маргарыты
І д'яблы нам за фаўстаў бліжэй
Эдэма нам дарожанькі прыкрыты
А ўслед мы чуем сыканне ханжэй

А мы, здаецца, скрозь усе вядзьмаркі
Заместа крові - месяцовы свет
Мы плавім вочы - свечныя агаркі
Сыходзім, не пакінуўшы прыкмет

А мы ж, напэўна, скрозь усе вар'яткі
У нашых жылах ведаў тых праклён
Ад нас патрэбна бегчы без аглядкі
Мы знікнем, не пакінуўшы імён

А мы, здаецца, скрозь усе блудніцы
І нам падрыхтавалі ўжо кастры
У цемрань пранясецца калясніца
Ды памірае ціха век стары

А наш, напэўна, ўжо канец вядомы
Ды застанецца толькі пыл дарог
Сярод руінаў нашага Садома
Сярод руінаў шчасця і трывог

А мы, напэўна, скрозь усе Маргарыты
І д'яблы нам за фаўстаў бліжэй
Эдэма нам дарожанькі прыкрыты
А ўслед мы чуем сыканне ханжэй
#верш
#Хросная

Занадта
каменная
для дачкі Евінай.

Занадта
пясочная
для дачкі Лілітавай.

Калі я іду па камянях, яны раняць
мае кволыя ногі.

Калі я іду па пяску, пясок прыціснуты
маімі нагамі.

Пясок - гэта ўсё ж
таксама
камяні

вельмі маленькія
каменьчыкі.

Калі б камяні
захацелі б прарасці скрозь мяне
яны прараслі б
скрозь пясок.

Калі б пясок захацеў сыпацца скрозь маё цела, ён сустрэўся б
з вадою
І знік.

Складана жыць
паловай Евінай.

Складана жыць
паловай Лілітавай.

Але, магчыма, з дзвух палоў
атрымліваецца
адна
я?

А мне б трошкі больш
злосці
паловы Лілітавай
...

А мне б вырваць з сябе
палову Евіну.
#верш
#Хросная


Мы ямо дні
Дні ядуць нас
Гэта - ідэальна
замкнутае кола.
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

У нашай крыві,
у дыханні,
у кроку —
подых сапраўднай
бязмежнай
свабоды.

Нас не скарыць,
не зламаць
анікому.
Нашая зброя —
культура
і мова.

• • • • •

U našaj kryvi,
u dychańni,
u kroku —
podych sapraŭdnaj
biaźmiežnaj
svabody.

Nas nie skaryć,
nie złamać
anikomu.
Našaja zbroja —
kultura
i mova.


• • •
Telegram
Twitter
• • •
#пераклад #кіно
#госць
#vertebra

Сёмая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!
@masvet_by