Новы свет 🌞
678 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#łacinka
#Максім_Крывіч

Маё рашэнне

Гэта — маё рашэнне,
Мой крыж і вянок цярновы.
Стаяці між пакаленняў,
Бакоў між краіны новай.

З аднымі — незразумелы,
З другімі — хаваць сакрэты,
З трэцімі — быць пацехай
І самым благім паэтам.

З нататнікам пад каштанам
Забыўся на паўімгнення,
Што гэта — МАЕ заганы
І цалкам МАЁ рашэнне.
• • •

Majo rašeńnie

Heta — majo rašeńnie,
Moj kryž i vianok ciarnovy.
Stajaci miž pakaleńniaŭ,
Bakoŭ miž krainy novaj.

Z adnymi — niezrazumieły,
Z druhimi — chavać sakrety,
Z trecimi — być paciechaj
I samym błahim paetam.

Z natatnikam pad kaštanam
Zabyŭsia na paŭimhnieńnia,
Što heta — MAJE zahany
I całkam MAJO rašeńnie.

• • •
Telegram
Twitter
• • •
#Сьвятлана_Зьнічка
#пераклад
#госць

Я ўстаю
Мая Энджэлаў

Мяне можна ўнесці ў спіс
Да жахлівай, хітрай маны,
Можна ўдарыць тварам у гразь,
Толькі я, як пыл, ўстану.

Мая дзёрзкасць неўпадобы?
Што жа ты зняважан, праўда?
Бо я крочу, бы ў гасцёўні
Маю аж крыніцу нафты.

Як і месяц, як і сонца,
Як у моры воды ў ранні,
Як надзея ў душах скача,
Я ўстану.

Ты хацеў мяне зламаць? 
Бачыць голаў долу, зрок?
Плечы кволыя, як слёзы,
Паслабелыя праз стогн?

Ганарыстасць абражае?
Надта цяжка чуць мой смех:
Ён - златая ліхаманка,
Таямніца для пацех.

Мяне можна біць славамі,
Можна позіркам несць раны,
Можна знішчыць злосным крыкам,
Але я, як вецер, устану.

Хараство маё хвалюе?
Нечаканы, праўда, бок:
Я танцую, бы брыльянты
Маю паміж сваіх ног.

З-пад пласта ганьбы ад Сусвету
Я ўстаю
Па-над мінулым, звыклым з сеткай,
Я ўстаю
Я – цёмны акіян, я свет пляту,
Гайдаюся і ўзношу ўвысь ваду.

Пакінуўшы жудасць і гвалты начэй,
Я ўстаю
Уперад, у золак, туды, дзе ярчэй,
Я ўстаю
Прыносячы свету ад продкаў дары,
Я – мара й надзея нявольнікаў тых.
Я ўстаю,
Я ўстаю,
Я ўстаю.
___
Інстаграм
___
#пераклад
#vertebra
#госць

Шостая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале!

Прыемнага прагляду!
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Прысведчана невядомаму калараду і наркаману побач, які яго толькі што задушыў

* * * *
Пакуль жыў бульбяной урад
Дагэтуль быў і каларад
Залежыў ён ад бульбы смачнай
Якой атрутай не палі
Ён зноў вылазіў з-пад зямлі
І вось з'явіўся тут дзівак
Ён ведаў "Што?", "ЧАМУ?" і "Як?"
Знайшоў той хлопча вырашэнне
Ад каларада вызваленне:

" Тут просты шлях да перамогі
І без атруты, без Антохі
Народ мы выцягнем з мярлогі
Замест спажывы картоплянкі
Мы будзем есць адны паганкі
Чытаць па вумнай кнізе ў дзень з альтанкі

Пакуль усе не звар'яцеем
Той каларад ужо загіне
І зажывем мы, як умеем. "
#Вікця_Елькоўская;
#госць
#верш

Міндалёвая споведзь

Ты зімовы ўзор на шкле снежаньскага сэрца
І транскрыпцыя невераемнай шчырасці,
Кветкі ўзгадваюць тваё імя, калі расшыфроўваюць Рубікон вечнага,
Ты запальваеш сонца, нібы сапфіравую свечку,
Сцвярджаеш закон concordia discors,
Надаеш надзею ў час стратаў і вачамі кажаш тое, што невымоўна.
Для мяне Ты — гэта больш, чым проста займеннік,
Ты будзе апошнім словам, прамоўленым на роднай мове...

• • •
Інстаграм
• • •
#верш
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

Зорнае неба

Забрала душу маю зорнае неба,
Як толькі ўбачыла водбліск у ім
Сваёй незгасаючай іскры. Адным
Акінуўшы вокам Сусвет, я на глебу
Забылася ўраз і аддалася веры
Ў бясконцыя зорныя далі. «Ляцім
Да зораў, дзяўчынка, і станеш усім,
Пра што доўга марыла ў сне ты!» – аслеплы,

Шаптаў белы Лебедзь мне ў прагнае сэрца –
Найпершая зорка, што ўсё яшчэ б'ецца
Ва мне і прымусіла жыць. Так, здаўна
Штодзень я будую прыступкі ў высі,
Каб некаль схапіць мігаценне крыла
Чароўнае птушкі – Сусвет, пакажыся!

******`

Instagram
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Малітва

Уздымі рукі да неба
Удыхні поўныя паветра грудзі
Ды вымаві: Я ВОЛЬНЫ!
Лес і дрыгва
Месяц і зоры
Вы — Мае
Я — Ваш!

Полымя ўнутры.
#верш
#госць
#Former_Son_Of_Former_Country

Уздоўж карнага мура падчас шпацырУ
я вырашыў урэшце, якія
з усіх у свеце кветак накрыюць труну
й цвісці будуць у нас на магілах

(з крыжом альбо без - проста хоць з камянём!):
у колер ледзь з рондаля рака
цвінтар нашых мар, нашых думак і слоў
сабой пафарбуюць макі!

І тыя нашчадкі, што будуць за нас
й пасля нас спяваць, весяліцца,
тых кветак барвовых нарвуць пра запас -
у вазы. Ці булкі. Ці шпрЫцы...
@masvet_by

• • •
lulu.com (аўтарская кніга вершаў)
• • •
#ADM #рэк

Адвечна думка – Праэкт пра беларускую і замежную філасофію і сацыялогію. Вершы, урыўкі, цытаты, артыкулы, кнігі, разважанні, разнолькавыя цікавосткі пра літаратуру!

@vechnayaDumka
#малюнак #ТоЯ
#Добрыя_прадвесці

Анёлам ляцеў, а чортам сеў.
#малюнак #ТоЯ
Біл Сайфер
👑
#Шрэбра_Іслачы
#фота
#верш

Пекла там, дзе веды
Ліхтар не зіхаціць
Шчаслівы той, хто спіць.
#верш
#Хросная

Калі знікаюць думкі
У галаве застаюцца
званы пустаты
І мы ідзем
схаваныя
ад людзей
І ад саміх
сябе
Нашыя рукі
трымаюць атруту
на кончыках пальцаў
І падліваюць яе
у нашу каву
Пакуль мы
сонныя і яшчэ цнатлівыя
глытаем аскепкі
нядаўніх
навін.
#верш
#госць
#Гілеўска

ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты разумная, табе ніяк ня стаць каханкай.
я пайду з сабой на шпацыр у лес
дзеля назірання за агурковай банкай,
адна галава добра, а дзве — ня зручна,
ня будзь дурнем, будзь тым, кім не былі ішныя,
застаўся бог і чарэшня.
каго ты выбярэш?
ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты ня хлус, табе ніяк ня стаць палітыкам.
нават бабкі на лаўцы ня лічаць цябе за прастытутку,
і што з цябе вырасла?
аб памерлых альбо добра, альбо кепска,
на гэтым цесце
я спяку блінцы для свайго дзёгцевага мёду,
калі ласка,
будзь у патоку і атрымлівай асалоду.
ты шапялявы, табе ніколі ня стаць беларусам,
ты заіка, табе ніколі ня стаць чалавекам.
@masvet_by

• • •
Telegram аўтаркі
• • •
#верш #пераклад
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

«Хто кахае мацней»

Уістан Х’ю Одэн


Я ведаў добра, глядзеў як на неба:
Мне шлях – а зорам не справа – у пекла,
А тут, на зямлі, раўнадушша ні ў меры
Якой не пужае ў людзях ці зверы.
А што калі зоры згараюць для нас
З ахвотай, якая зусім не пра нас?
Калі ўзаемная любасць – мана,
То тым, хто кахае мацней, буду я.

І я, прыкметна ў любві
Да зор, нахабна што плылі,
Гляджу на іх – і не магу
Сказаць, што ўсё жадаў адну.

Між тым як зоркі ўраз згараць,
Я мушу зведаць, упадабаць
Нябёсаў цемень і пустэчу,
Хоць зойме гэта і не вечар.
@masvet_by

• • •
#музыка #навіны
#госць
#пава_рамонак

Мой новы (і першы за больш чым год) зборнік, які мае назву "АБСЭСІЯ", выйдзе ў гэтую пятніцу!

❤️Гэта набор 33 вершаў, якія апісаюць мае пачуцці першай закаханасці ў ультрапростай і часам жорсткай форме❤️

❤️Лібэ дыхь❤️
@masvet_by

• • •
Telegram аўтара
Twitter аўтара
• • •
#верш
#госць
#Сьвятлана_Зьнічка

Апантаная

Забралася пад коўдру ў спешцы схавацца
Ад цяжкіх кайданоў, што, сціскаючы горла,
Прыкавалі да ложку, дзе мора
Пралілося паплечніцаў гора.
Праз боль хочацца прывідам – ёсць яны! – стацца,
Быць каб тым, што стаіць й назірае праз пальцы,
І не той, хто гібее, у мізэрных далонях,
Абдымаўшых калісьці квітучых бутонаў
Напаўхворыя нервы, трымае
Адначасна і студзень, і май
Свайго ў край звар'яцелага (не)існавання.
«Падымі хутчэй шторы ў свет цэлы, а, пані?
Да світання няшмат асталося!» – казалі.
Толькі ёй не чутно, бо чакае,
Калі дасць выбачэння каханы.

@masvet_by

• • •
#верш
#Хросная

Нам здаецца - усе мы пасталелі
Бо гады дзіцячыя прайшлі
Ды ўсё ж нясуць, нясуць арэлі
Прама ў нябёсы ад зямлі

І здаецца, што яшчэ імгненне -
паляціш ты вольнай птушкай у свет
Шчасце мае розныя адценні
Без мяжы, пакутаў і прыкмет

Нам здаецца - стала ўсё сур'ёзна
Сэрца бесклапотнасць не для нас
Толькі ўсё ж ніколі не запозна
Зноў вярнуцца ў маленства час

Не запозна нам расказваць казкі
Не запозна - верыць і кахаць
Бо дзяцінства ўраз зрывае маскі
Не запозна - шчасце сустракаць

Нам здаецца - усе мы пасталелі
Бо гады дзіцячыя прайшлі
Ды ўсё ж нясуць, нясуць арэлі
Прама ў нябёсы ад зямлі
@masvet_by

• • •