Новы свет 🌞
675 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
543 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#малюнак #ТоЯ

Персанаж з мультфільма
"Мікраполіс" Таксон.

Ён злы toxic мікроб, які псуе жыццё чалавецтву і добрым мікробам. Але перш за ўсё дбае пра тое, каб вынайсці сродак для павелічэння росту( бо сам праз гэта камплексуе і пакутуе ад кпінаў)

Геній хіміі, але вельмі чуллівы і нястрымны ў пачуццях.
#Францішак_Люцыянавіч
#пераклад
#госць

"Страсть к курению" Буерак. Аматарскі пераклад

Прачнуўся раніцай - запаліў цыгарэту
Перад ежай цыгарэту дастаў
Учора вельмі смачна у сталовай
паснедаў
І запаліў цыгарэту, не пакінуўшы паста
Паліць падабаецца мне кожную сераду
Адну цыгарэту і другую цыгарэту
Пускаю дым я колцамі да абеду
Калі палю цыгарэту, палю цыгарэту

Мая страсць да курэння мне падабаецца
Палю цыгарэту і яна паўтараецца
Люблю глядзець як попел з яе асыпаецца

Мая страсць да курэння мне падабаецца
Палю цыгарэту і яна паўтараецца
Люблю глядзець як попел з яе асыпаецца

Мая страсць да курэння мне падабаецца
Палю цыгарэту і яна паўтараецца
Люблю глядзець як попел з яе асыпаецца

26.07.2023

• • •
Тэлеграм
• • •
#Алесь_Гулевіч
#верш

Я спаткаў яе ў васямнаццаць,
А Купала дзесці ў дваццаць два.
Я любіў яе як год ужо памацаць,
А ў яе ў пашане ўсё сур'ёзная мура.

Я пісаў ёй дзённікі і вершы,
Мы глядзелі фільмы да святла,
А на вуліцы казалі, што памершай
Не да твару гэта марна мітусня.

Што я густы маю дужа спецыфічны,
Што мяне чакае лютая турма,
За мой выбар, і разбэшчаны і кічны.
Гэта човен—то не для варушняка.

Што яна занадта мала і няўмела,
Што за ёй глядзіць старэйшая сястра.
Вось яна та інша, зразумела.
Ну а гэтая—жабрацкае дзіця.

Мёртвароджанае з подыху да скону,
Штучна створанае купкаю няўдак,
Супярэчыць логіцы, закону,
Як агідны недачалавек-вядзьмак.

Да світанку пратрымаю тую сувязь,
Пацеркі сціскаю спакваля,
Каб з нябыту змрочнага вярнулась
Мова беларуская мая.

https://t.me/aleshulevic
#верш
#Хросная

Я бяру свой язык
І рэжу яго
на
ка
ва
лач
кі
Але не магу глытаць
бо для гэтага
таксама патрэбны
язык, якога ў мяне
няма, бо я бяру
свой язык і рэжу
яго
на
ка
ва
лач
кі
Я так прывыкла
маўчаць
што гэта - мая
канстанта
каб не маўчаць
патрэбны язык
а яго рэжу
на
ка
ва
лач
кі
на
ка
ва
лач
кі
на
ка
ва
лач
кі
#верш
#Nichto_Absalutna

Error_21

Гэты верш не пісала нэўронка,
А ці будзе ўсё так відавочна
Гадоў праз надцать?
Мастацтва -
Расплывістая фармулёўка.

А мо’ і пісала нэўронка,
Ад мяне рэдактура ды промпты?
Ці трэба баяцца?
Змагацца?
Ці глядзець заварожана ў прорву?

Напэўна, пісала нэўронка,
Што сама сябе лічыць душою,
Калі ўжо папраўдзе,
Спытаю,
Ці мозак ня ёсьць сам нэўронкай?
#пава_рамонак
#госць
#музыка

28 lipienia na ŭsich placoŭkach (a hałoŭnaje— na Spotify) wyjšli 2 majich EP: '1' i 'dwa'! Budzie pryjemna, kali pasłuchajecie apošniuju hławu pierawydańniaŭ dla ŭsich placowak😀
Dalej užo siastrynski albom TOWAGO🛸🤭

Słuchajma EPs🥰

• • •
Тэлеграм
Ціўтар
• • •
#верш
#Хросная

Не хочацца пісаць калі
Ды паміраюць думкі
Бяру я сілу ад зямлі
Сціраю гора гумкай

Бяру я спевы ад зарніц
Абдымкі - ад туманаў
Бяру я водары суніц
І словы ад каханых.

Бяру я ціхі шэпт дамоў
І фарбы ад світанкаў
Бяру гісторыі муроў
І засынаю ранкам.

Бяру я песню салаўя
Ды воблачную вату
на ніткі нанізаю я
усе сузор'і, даты.

Не хочацца пісаць калі
Ды паміраюць думкі
Бяру я сілу ад зямлі
Сціраю гора гумкай
#верш
#вікця_жытнік

ты мяне пакахаеш
ніколі
я цябе пакахала
аднойчы

мне мой боль даспадобы
ты яго не чапай

я згублюся у мроях
дзе мы з табой разам
і там буду шчаслівай
хто б і што не казаў

я згублюся у мроях
дзе ты несапраўдны
не стае ні віроў у вачах
ні радзімак і шнараў тваіх

я згублюся у мроях
дзе разбітае сэрца ты склеіш наноў
дзе прашэпчаш імя маё
ціха
пяшчотна
і дзе будзе каханне
а зусім не любоў

я згублюся у мроях
а ты будзеш тут
і нават
будзеш сапраўды
і ніколі не будзеш
як там
закаханы
ў мяне
#Міхась_Вольны
#госць
#верш

Распачнецца жыцце нанова:
Зелянеюць вакол сады.
І ляцець будзе шпарка слова,
Не кране нас пажар бяды.

Паляцім мы ў нябёсы,далі,
За аблокі,і зноў уніз.
Вы пакіньце сабе медалі,
Што каштуюць амаль што ніц.

Не,не трэба людскіх феерый,
Усіх прэлюдый,гучных прадмоў.
Хопіць нам і бабулі Веры,
А дзе Вера,там ёсць Любоў.

Хопіць гаю,ісці па лузе,
Начаваць у начным бары
І дабро чыніць без прымуса,
І адкрыць у сабе міры.

Ну і трошкі кахання трэба:
Прыабняць цябе,як заўжды.
І блакітней здаецца неба,
Для мяне ўжо няма мяжы...

• • •
Інстаграм
Тэлеграм
• • •
#Францішак_Люцыянавіч
#верш
#госць

Надзея

Родныя мясціны палі ды ўзгоркі
Мне дапамогуць выйсці са змроку:
Пачуць подых прыемны вясновы,
Пачуць людцовыя ветлыя словы;

Зорнае неба начное паможа,
Скіруе туды, дзе крый Божа,
Не будзе ні гора, нуды
І, канечне, людское бяды.

• • •
Тэлеграм
• • •
Беларускі геймер — суполка аматараў відэагульняў, у якой вы знойдзеце ўсё самае цікавае са свету гульняў:

🔸Новыя рэлізы
🔸Найцікавейшыя анонсы
🔸Беларускія пераклады
🔸Абвесткі пра бясплатныя раздачы
🔸Навіны з індустрыі

І ўсё гэта выключна па-беларуску!
#пераклад (анонс)
#Максім_Крывіч

🌸 🌸 🌸
🌸

”Я не ведаю, як гэта: палюбіць.
Можа быць, што любоў я не здольна адчуваць?
Не магу сказаць: што праўда, што хлусня...
Але ведаю, як толькі выйду я
і вам спяю,
Вы мне адкажаце
"люблю".


🌸 🌸
🌸 🌸

• • •
Telegram
Twitter
• • •
#верш
#Хросная

Зайздрасць мая
нібы капкан
Ці ятаган,
што рэжа цела.
Зайздрасць мая
плюецца атрутай
жыве пакутай
унутры.
Зайздрасць мая
нібы хвароба
што есць вантробы
І забівае сны.
Зайздрасць мая
у крыках у галаве
у пажухлай траве
І слязах употай.
Зайздрасць мая
глядзіць вачыма п'яніц
на мой апошні танец
над прорвай.
Зайздрасць мая
крычыць "любіце мяне!"
І нават у сне
крывая.

А я
якая ж?
#верш
#Хросная

Расцвітала ў садочку
чырвона каліна
пакахала прыгажуню
малада дзяўчына

У садочку, пры дарозе
Каліна схілілася
А дзяўчына маладая
Зажурылася

Прыгажуня чарнаброва
ты глядзіш сурова
Як спаткаю я цябе
дык губляю словы

Твае вочы бур маланкі
словы як заранкі
бо душа ў іх іскрыцца
нібы росы ўранку

Стала б я трапінкаю
па якой ты ходзіш
прарасла б я краскаю
там, дзе карагодзіш

Паляцела б за табою
летам ды зімою
бо жывеш ты ў галаве
яркаю зарою.

Прыгажуня чарнаброва
ты глядзіш сурова
Як спаткаю я цябе
дык губляю словы

Расцвітала ў садочку
чырвона каліна
пра каханне праспявала
малада дзяўчына
#верш
#łacinka
#Максім_Крывіч

Маё рашэнне

Гэта — маё рашэнне,
Мой крыж і вянок цярновы.
Стаяці між пакаленняў,
Бакоў між краіны новай.

З аднымі — незразумелы,
З другімі — хаваць сакрэты,
З трэцімі — быць пацехай
І самым благім паэтам.

З нататнікам пад каштанам
Забыўся на паўімгнення,
Што гэта — МАЕ заганы
І цалкам МАЁ рашэнне.
• • •

Majo rašeńnie

Heta — majo rašeńnie,
Moj kryž i vianok ciarnovy.
Stajaci miž pakaleńniaŭ,
Bakoŭ miž krainy novaj.

Z adnymi — niezrazumieły,
Z druhimi — chavać sakrety,
Z trecimi — być paciechaj
I samym błahim paetam.

Z natatnikam pad kaštanam
Zabyŭsia na paŭimhnieńnia,
Što heta — MAJE zahany
I całkam MAJO rašeńnie.

• • •
Telegram
Twitter
• • •