Новы свет 🌞
708 subscribers
631 photos
11 videos
2 files
521 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
вось мне і 16!
як гаварыцца, найлепшы падарунак мастаку — рэпост яго прац, ці не так?
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік

  «Выспы»

Выспы, рыпячыя жоўтым
Дробязным жорсткім пяском,
Узняліся з твані балотнай,
Хіжай да сквапных паслоў.

Выспы крычалі нячутна
Гоманам моцных дубоў.
Ветрам, што ўскідзістым крокам,
Бег праз гушчар маладой.

Выспы цярпелі гулліва
Плёскатам хваляў густых.
Залівам чорнай рабіны—
Водгук прыроднай жальбы.

Выспы танулі тужліва
У кроплях хмарчыных слёз.
Багна з раскай цнатлівай
Шырылась ў жаху нябёс...

• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік

  «Зямлю катавалі не раз...»

Зямлю катавалі не раз,
Жаўнеры цягнуліся прагна.
Штык, абдзіраючы сфагну,
Смела ішоў далей.

Боты тапталі занадта
Моцную веру ў сатрапаў.
Узнік надламаны лёс,
Лёс надламаў людзей...

Зоркі знікалі з неба!..
Зоркі заззялі іначай!..
Зоркі цяпер на пагонах!..
Зоркі цяпер ламачча!..

Крочыць хеўра мацнейшых,
Лічачы крок пад песню.
Знялі прыгон з тутэйшых,
Час яго зноў павесіць.

Мабыць, яны за Радзіму?
Мабыць, яны за маці?
Мабыць, яны за жыццё?
Мабыць, і трэба прабачыць?

Таксама чакае абрус,
Пакуль толькі мітрэнга...
Дзіравы кажух ад куляў,
Кулі дзіравяць да нэрваў.

Бітва за бітвай у ночы,
Меншыцца гул салдацкі;
Каскі з рання крываточаць,
Твары паўсюль у камуфляжы.

Каша з гарбатай у полі—
Пах сентэменталізму...
Сёння ўваскрос адзін,
Заўтра распнецца іншы...
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#kurisu_illusiä
#госць
#малюнак

Вітанкі! Хачу падзяліцца сваім малюнкам

• • •
Ціўтар
Артстэйшн
Твіч
Піксів
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Мой горад

Вецер сьвішча ў завулках
Шырынёю ў парсэкі,
Мой горад гулка ды глуха,
Скрозь сьлёзы сядзіць на таблетках.

Мой горад кідаецца пылам,
Сьмяецца ашчэрам бальконаў,
Гуляецца ў шахі на плітцы,
Страляецца ў тысячы скроняў.

Мой горад навезьлі з калгасаў,
Зьбіралі, бурылі, малолі.
Мой горад - ахвяра ідэі ды часу,
Мой горад ля штучнага мора.
#birdcherry
#малюнак

даўно сюды нічога не выкладала, але я жывая!

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#госць
#Former_Son_Od_Former_Country.

Ты амаль не прыходзіш у снах.
Мабыць, толькі пад самую раніцу
на мяне раптам знекуль зваліцца
тваіх дрэваў за плотам пах.

Сонца скокі пустэчаю вуліц
у лянотны світанкавы час -
як жа хочацца, каб яшчэ раз
мае вочы ў іх патанулі!

Ямін поле на рэках дарог,
спеў птушыны ў парка палоне,
і пяшчотныя маці далоні -
беражы, калі ласка, іх Бог!

Я пішу - й зноўку слёзы ў вачах
ды ком у горле стаіць... А ў астатнім -
тут няблага, стае ўсё прывабным,
й ты амаль не прыходзіш у снах...
@masvet_by

• • •
Smashwords.com
• • •
#ТоЯ #малюнак
Тук-тук хто там?
#верш
#Шрэбра_Іслачы

*  *  *

Саспелае лета
пад клёнам
ляжыць у траве.

Слімачок.
#малюнак #ТоЯ

Усё астатняе <<<<Маляваць вёску
#Паўлінка
#верш
#госць

***
Слоў з памяці не выкрасліць. Ніколі.
Яны як напамін: душа яшчэ жывая,
У ёй высечана золатам і болем:
"Ты мне патрэбна любая...".

Каб ты ведаў, якое шчасце адчуць,
Што забыта мінулае і яго страты!
Часам сэрцу хочацца пачуць:
"Яны тваіх слёз не варты!".

Ляжыць на дне маёй душы агеньчык,
Які ў вачах тваіх аднойчы запаліўся.
Вось бы спытаць, няхай і недарэчна:
"Які сон табе сёння сніўся?".

Прабач, я толькі вучуся пакуль:
Жыць, любіць, людзям спагадаці,
Каханне выратоўваць ад куль,
Каб бясконца казаць:
"Я не хачу цябе страціць..."

• • •
Тэлеграм
• • •
#Мартухаха
#госць
#малюнак

Вельмі хацела гэтым летам забацаць ачмурэнную працу, каб ад яго прам дзьмула гарачынёй🍹☀️

• • •
Ціўтар
Тэлеграм
• • •
#пераклад
#vertebra
#госць

Пятая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале!

Прыемнага прагляду!
#малюнак #ТоЯ
Малявала для Зіна па недаацэненым персанажам з мультыплікацыі. Цікава даведацца больш? 😏
#малюнак #ТоЯ

Персанаж з мультфільма
"Мікраполіс" Таксон.

Ён злы toxic мікроб, які псуе жыццё чалавецтву і добрым мікробам. Але перш за ўсё дбае пра тое, каб вынайсці сродак для павелічэння росту( бо сам праз гэта камплексуе і пакутуе ад кпінаў)

Геній хіміі, але вельмі чуллівы і нястрымны ў пачуццях.