Новы свет 🌞
704 subscribers
633 photos
11 videos
2 files
522 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная

Маім вершам

Маіх дзяцей парэзалі? Ну што-ж
Я новых вельмі хутка нараджаю
І гэтак жа адпраўлю іх пад нож
Маіх дзяцей парэзалі? Ну што ж
Сваёй любові я не дагаджаю!
А кроў сцяблін прыкмета ўраджаю
Маіх дзяцей парэзалі? Ну што ж
Разбуранае сэрца не трывож...


ад аўт.: калі я дасылаю свае вершы ў часопісы, пасля публікацыі часта бачу іх у змененым выглядзе. Аб гэтым мой верш.

Спадзяюся, ніхто з магчымых рэдактараў не абразіцца на гэты верш😂
#Францішак_Люцыянавіч
#верш
#госць

***
Сум ён тут, на відавоку,
Ён здаецца не знікаў
І быў героем для мяне,
Святло і змрок ён аб'яднаў.

У роспачы, у шчасці
Для мяне ён вечны,
Я ніколі не змагаўся
Я заўжды прымаў.

29.06.2023

• • •
Тэлеграм
• • •
#госць
#верш
#ананімна

Сонца павее халадком
На разгарачаныя раны,
Дождж падзеліцца глытком
Паветра і пяшчоты,
Толькі забудзь,
Забудзь пра ўсе свае заганы.
Адсячы ўсіх, праз каго
Твае шчокі хоць раз
Станавіліся вільготнымі.
Неба растопча і знішча твой боль,
Зруйнуе каменныя сцены:
Яно так не хоча,
Каб сэрца паэта зрабілася чэрствым.
Дождж тваіх слёз
Столькі разоў паліваў пустазелле
Крыўды і здрадаў!
Я сарваў яго з каранямі,
Каб у душы тваёй
Больш ні адзін Анёлак не падаў,
Крылы іх больш не зачэпяцца
За доўгія языкі тых пляткарак.
Давай мы з ветрам
Пасадзім у душы тваёй бэз,
А хочаш півоні?
Я буду цалаваць твае далоні,
Пакуль не зажыве апошняя драпіна!
Толькі забудзь,
Забудзь пра ўсе свае заганы
І адсячы ўсіх,
Хто прыносіў табе боль.

@masvet_by
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Паэт раскрываецца, як парасон,
Праз дажджы, і нягоды,
і радасць, і сон.
Нараджаецца ён і жыве ва ўнісон
З чалавечым жыццём і да скону часоў.

• • • • •

Paet raskryvajecca, jak parason,
Praz daždžy, i niahody,
i radaść, i son.
Naradžajecca jon i žyvie va ŭnison
Z čałaviečym žyćciom i da skonu časoŭ
.

@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч

***
Сум ён тут, на відавоку,
Ён здаецца не знікаў
І быў героем для мяне,
Святло і змрок ён аб'яднаў.

У роспачы, у шчасці
Для мяне ён вечны,
Я ніколі не змагаўся
Я ўсё, як правіла, прымаў

29.06.2023

@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Тарас_Ташкевіч



Спакойнай волі галасы
Чуваці ранішняй смугою.
Чароўна-мілы плён красы
З вачэй сыходзіць з дымкай тою.

Зьлятаюць любыя часы
Пачуўшы грозны гоман мрояў.
Зьляцяць да першае расы,
У страху вокліку забояў.

Зьнікаюць, нібы каласы,
Сярпа пад вострым,грубым бокам.
Каб не згадалі той расы,
Каб захлынуліся ў змроку.

І так патрэбныя душы
Сыходзяць добрыя хвіліны.
Як не пабачу той красы,
Больш не пачую голас мілы…

08.04.2023

@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#Arciom
#госць
#пераклад

Класіка сусветнага кінематографу, якой натхняўся Караткевіч, калі пісаў «Ладдзю роспачы»

Перакладзена і агучана адмыслова для тэлеграм-канала постмадэрнісцкая мемаробля: @memarobla

Глядзець

• • •
Ютуб
Тэлеграм
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Чатыры сьцяны

Сядай на лаўку, выпі сомы,
Хай адамкнуцца дзьверы ў поле,
Хай не сталее прага к волі,
Ня слухай толькі, ня слухай толькі...

Усіх тых, хто кажа, што ты зломак,
Нясеш свае самоту, стому,
Сум і спакойны сон у загоне,
Бо тваё поле, тваё мора...
Назаўжды ў зашмаргу замкнёна.

Шкляныя сьцены - твая вера,
Парковак гоні - твая воля,
Свабода думаць сьпіну ломіць,
І ветру подыхам імкнецца
Назад дадому.

Хай усе здранцьвелі і збуцьвелі,
Хай сьвет працялі паралелі,
Усе далягляды дагарэлі,
Няхай хацець бракуе моцы,
Зьлязай з арэляў, выпі сомы.

Запі тугою з твайго мора.
Ня чуеш крыкаў, бачыш поле,
Яно бяз краю і бяз болю,
Усіх ахіне і супакоіць.

І хоць павекі ацалелі,
Зламалі горад паралелі,
Закрылі неба шырмай сьцены.
Ты не паверыш,
І ня зьвернеш,
Адзін у пустэльні.
#верш
#Хросная

Прафесары масцітыя, прафесары суровыя
Вы бедных студыёзусаў не дакарайце так
А мы ў гэтай песні распішам усё словамі
Як распісаў бы фарбамі карціначку мастак

Вядзе нас плынь вучэбная ад сесіі да сесіі
Здаецца, што мы лісцікі, а хваля нас нясе
А гэта, найшаноўныя, зусім-зусім не весела
І плачам мы, схіліўшыся, як кветачкі ў расе

І кніжкі тут разумныя, канспекты і заданні
Праходзяць у трывогах найлепшыя гады
І адцвіце юнацтва, і знішчыцца дазвання
Памрэм мы маладзенькімі ад гора і нуды

Маніць нас з сабою наш цудоўны ложак
Зманліва ў абдымкі кліча дзед Марфей
Ды падрыхтавацца мы наўрадці зможам
Нам бы з аўдыторый выбрацца хутчэй

Вучым цэлы ночкі мы білеты страшныя
Знішчыць навучанне наш псіхічны стан
Хоць наб'ем голавы ведамі мы важнымі
Толькі ўсё ж лянота - вечны наш капкан

Прафесары масцітыя, прафесары суровыя
Вы бедных студыёзусаў не дакарайце так
А мы ў гэтай песні ўсё распісалі словамі
Як распісаў бы фарбамі карціначку мастак
#пераклад
#vertebra
#госць

Чацвёртая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале!

Прыемнага прагляду!

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#Шрэбра_Іслачы

І тое нешта і гэтае нішто

Вось трэск, палена,
Зноў бервяно.
Тапор, узмах,
І вось яно,
А потым грубка або печ,
Цяпло і ежа.
Хопіць, прэч.

Як добра было жыць зямлёй!
Працуй, працуй ды не сумуй.
Трымай цыгарку ў руцэ.
І думак у галаве ня май,
Гарэлку пей, і разумей
Перад табой пякельны рай.
Жыві надзеяй на надвор'е.
Перад вачыма бег сабак,
Кароў папасьвіў і касьба
То не жыццё, то шчасце, га?

А што той горад, то няволле?!
Набраўшы ў лёгкія атруты
Ідзеш у чобаты абуты.
На босу ногу забарона.
Не, тут ня трэба,
Пабойся Бога.
Мо ты калхознік, мо вар'ят?
І ў "Навінкі" кандыдат.

Культура патрабуе згоды,
Ахвяры прастатой жыцця.
Бывай свавольства, лес, прыгоды.
Віват камень ды мітусьня.
#верш
#Хросная

Мне гуляць па тваіх дарогах
Беларусь - Гарыслава мая
І сядзець па тваіх астрогах
Каб табою гарэць удвая

Сваё сэрца табе прысвячаю
За табою пакрочу ў агонь
Ты надзея мая між адчаю
Паратунку святая далонь

Я з табою смяюся і плачу
Для цябе - у апошні бой
Я з табою за ўсё аддзячу
Беларусь, край адзіны мой

На твае мне маліцца раны
Для цябе - ажываць ізноў
Беларусь, краю мой каханы
Для цябе цячэ ў венах кроў

Мне з табою шукаць дарогі
Мне з табою збіраць камяні
Мне з табою дзяліць трывогі
Аб агульным наступным дні

Я з табой па ахвярах выю
Я з табою пайду за труной
І з табой падстаўляю шыю
Беларусь, край адзіны мой

Мне гуляць па тваіх дарогах
Мне цябе апявяць струной
І сядзець па тваіх астрогах
Беларусь, край адзіны мой
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік

   «Не ўлягаці»

У панскіх ног не ўлягаці,
Страчаць не трэба гонар свой.
Няхай у жабрацкіх бацькі лапцях,
Затое не згубіўшы мрой.

Звер-навалач знікае хутка,
Стаптаўшы жвавасць кволых ног.
Народ плыве, як прывід чуткі,
Міная пасмы хмызнякоў...

Шырэнгі рухаюцца звітна,
Каб цемрашальству даць адпор.
Канаюць змагары з агідай,
Не ўбачыўшы Радзімы мор.

Галовы склалі ў намаганнях,
Якія маюць розны сэнс;
Але асноўнае наданне:
Служыць свайму, з астатнім бес.

Смурод пачуццяў у віры жы‌цця,
Нібы канстанта, шлях адзін:
Быццё—цягнік, параю выйсці;
Спаліць дэсані павуцін...
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш
#Максім_Крывіч

Творцы
ёсць адбіткам чалавецтва,
Жыцця
і самае яго душы.
Без іх
народ губляе сваё сэрца,
Без іх
канае ў вусцішнай цішы.

Мы можам перажыць тыранаў, катаў,
Вайну і голад, ганьбу і таўро.
Але без Творцаў бескарысны латы.
Без іх памрэ народ усё адно.

• • • • •

Tvorcy
jość adbitkam čałaviectva,
Žyćcia
i samaje jaho dušy.
Biez ich
narod hublaje svajo serca,
Biez ich
kanaje ú vuścišnaj cišy.

My možam pieražyć tyranaŭ, kataŭ,
Vajnu i hoład, hańbu i taŭro.
Ale biez Tvorcaŭ bieskarysny łaty.
Biez ich pamre narod usio adno.
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік

  «Finis Malum»

На хаўтурах сярод манументаў,
Ботам шэргае чорны ланцуг.
Абагомілі сволач з дэкрэтамі,
Нагадалі: finis malum!

Дамавіна спусцілася ў яму,
Развітаўся драцяны вянок;
Забірае зямля небараку,
Адплывае на лодцы Харон...

Хтось пачаў гарцаваць на магіле,
Хтось пачаў жалкаваць мерцвяка.
Кірзачы ды вясковыя брылі
Аддалі гучны воплеск "Ура!"

Паслухмяны сабака з ашчэрам
Моцна-моцна завыў на Луну.
Цвілы дом для маленькіх Імперый,
Цяжка звіс на чырвоным круку...
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#проза #пераклад
#госць
#PryhniečanajaLutaść

пераклад работы па серыялу Ганібал. ціхамірнае жыццё Віла і Ганібала ў Тайландзе пасля падзей апошняй серыі трэцяга сезона
@masvet_by

https://archiveofourown.org/works/48507094
вось мне і 16!
як гаварыцца, найлепшы падарунак мастаку — рэпост яго прац, ці не так?