Новы свет 🌞
687 subscribers
642 photos
11 videos
2 files
531 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Шрэбра_Іслачы

*  *  *

Забі паэта
Каб нарадзіўся ён у іншых сэрцах
Каб ведалі яны,
як ззяе й блытаецца месяц
У валасах каханай.

Ня трэба рыфмы.
Рыфма часам хлусіць.
#верш
#госць
#Паўлінка

БАЛАДА ЦЁТКІ
Прагне душа справядлівасці й ведаў,
Як зялёны парастак — сонца.
Чалавеку свабода і вера патрэбны,
Як у спёку — вады да донца.

Пад яе капялюшам светлыя думкі
І гараць захапленнем вочы,
Бо жадае сцерці няволю і смутак,
Узлунаць над святочнай плошчай.

І каб скрыпка залівіста там спявала
У садзе руж, на ўзаранай зямлі.
Не краналі людзей страх, жуда і навала
І хавалі спакой валуны.

Смела крочым, шукаем і маем веру,
Нам анёлкі пяюць з нябёс.
Хай нас божа адорыць шчодраю мерай,
Каб квітнеў васільковы лёс!

• • •
Telegram
• • •
#верш
#Хросная

Багіня-Маці
Адначасова
Нараджэнне і Смерць.

Пачатак і Канец
Сусвету
-
між
жаночых
ног.
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Беларус?

Пакуль ты сядзіш за сняданкавай кавай,
Гартаючы зборнік паэмаў Купалы,
Здымаеш у "сторыз" бялявы абрус,
Упэўнены ты, быццам ты — беларус.

Ты пільна глядзіш, выкрываеш заганы,
У твітэры пішаш пра дрэннасць дзяржавы.
Глядзіш у акенца, чакаючы бус.
Чаму і навошта? Бо ты — беларус.

Ты ведаеш праўду і прагнеш свабоды;
Табе непатрэбныя нечыя згоды;
Не будзеш трываці гвалтоўны прымус,
А з гонарам крыкнеш, што ты — беларус!

Але ёсць праблема, падобная змове,
Што мовіць не хочаш на матчынай мове.
"Чужынская лепшая. Тая — на густ...".
Які ж ты тады, браце мой, беларус?

• • • • •

Biełarus?

Pakul ty siadziš za śniadankavaj kavaj,
Hartajučy zbornik paemaŭ Kupały,
Zdymaješ u ”storyz” bialavy abrus,
Upeŭnieny ty, byccam ty — biełarus.

Ty pilna hladziš, vykryvaješ zahany,
U tvitery pišaš pra drennaść dziaržavy.
Hladziš u akienca, čakajučy bus.
Čamu i navošta? Bo ty — biełarus.

Ty viedaješ praŭdu i prahnieš svabody;
Tabie niepatrebnyja niečyja zhody;
Nie budzieš tryvaci gvałtoŭny prymus,
A z honaram kryknieš, što ty — biełarus!

Ale jość prablema, padobnaja zmovie,
Što mović nie chočaš na matčynaj movie.
”Čužynskaja lepšaja. Taja — na hust...”.
Jaki ž ty tady, bracie moj, biełarus?


• • • • •
Telegram
Twitter
• • • • •
#проза
#госць
#ананімна

Ваў гэта што новы крындж-фанфік які не з’яўляецца ў пошуку на ао3?
Дай бог вам здароўя калі вы гэта прачытаеце :^)

На гадзінніку – дзявятая раніцы. Будзільнік раве нясцерпна і звягліва, і гэта горш нават за той шолам, які мінакі і аўтамабілісты робяць пад вокнамі.
Ложак кепскі, але і з яго ўставаць няма ахвоты. Спакойна і зацішна: пакой пусты, бо сусед раптоўна з’ехаў, пакінуўшы па сабе толькі парэшткі бруду.
Сонца ўсё яшчэ недастаткова: яно бляклае, як пабіты ліхтар, і не дае цяпла. Ад драўлянага акна цягне холадам. Па сцяне над дзверамі ляніва прапаўзае прусак, знікаючы дзесьці ў шчыліне пад столлю.
Дзявятая раніцы”
.

"Перад смерцю зязюля кувае"
(https://archiveofourown.org/works/47509537)
@masvet_by

• • •
ArchiveOfOurOwn
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Гэта ня сон, але ж гэта й ня ява,
Гэта жыцьцё, тут усяго намяшана,
Гэта ня гонка з-пад бота ў канаву,
Гэта ня мора, ня попел, ня мары.

Гэта трывожна, але не дарэшты,
Гэта пацешна, хоць мне не да сьмеху,
Гэта бязглузда, няхай столькі сэнсаў,
І не навечна, звыклыя рэчы.

Гэта пустэча. Такія во справы,
Садзьміце ўжо хмары, пусьціце паветра.
Гэта галеча, што лечыць ды прагне,
Закрыйце гештальт, бо бярэ цераз рэбры.
#ADM

Ваша зваротная сувязь — самае каштоўнае для аўтараў нашай суполкі!

Мы вельмі запрашаем Вас выказваць аўтарам сваё ўражанне ад іх твораў не толькі праз рэакцыі, але і праз каментары. Бо гэта — выражэнне натуральных пачуццяў і найвелізарная падзяка аўтарам за тое, што яны ствараюць для нашай беларускай творчай супольнасці!

💬 Выказвайцеся, абмяркоўвайце, дзяліцеся досведам! Пакажыце творцам нашай краіны, што вы сапраўды чуеце іх, што вам неабыякава іх праца ў карысць нашай нацыянальнай культуры!
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч

***

Нечакана прачнуцца і пабачыць
Што ў сне, як сонца,
Беручы пад апеку сваю,
Кіруе без рэшты Зямлю;
Што хлопец патлаты ідзе,
Цягнучы не пад'ёмны заплечнік
На сустрач таму,
Каго называе паплечнік;
Што раптам прачнуўся,
Цягнучы рукі ўперад
А сам, з ласкавай усмешкай,
Вось што называюць світанак
Тое, што бачна парам,
Што разам сустрэлі ранак.

23.06.2023
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Тарас_Ташкевіч


Санэт

Si tu veux vivre sans chagrin, trouve l'avenir comme le passé.


Выточнай цёпласьцю здаля
Зноў шчырай ласкаю вітае.
Пяшчотнай літасьцю каля
Цябе праменьнямі іграе.

Буйною бураю спаткаць
Заўжды зычліва абяцае.
А ў кожным выніку ласкаць
Вакольнай міласьцю прыймае.

Ня выйдзе з думкаў вобраз той,
Што лашчыць сьведамасьць красой
Малюнкаў іншага снаваньня.

Нуды залевамі імжыць,
Тужлівай марай будзе жыць
У думках хвіля раставаньня.

26.06.2023
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#Марыя_Шкляр
#госць
#верш

і пяюць беларусы спрадвечныя песні,
і нябёсам у жыта глядзецца не цесна.
зыркім вокам утрапёна ўзіраюцца ў поле,
тут і я паглядзела на гэта прыволле.

і стаяць на пагорках драўляныя хаты.
абрамляюць лясоў іх зялёныя шаты.
ты мой лёс, часам ты і салодкі і горкі!..
а аблокі нясуцца нясуцца так гонка...

удалячынь рассцілаюцца жытнія косы,
а ўранні дыямантамі свецяцца росы.
пруд таемна іскрыста люструе праменне.
я лаўлю скрозь далоні шчасліва імгненне.

будзе вецер ласкава траву вечна гушкаць,
і кігікаць на дрэвах працягваюць птушкі...
а аблокі зямлю абдымаюць звысоку,
не спускаюць нябёсы з нас зыркае вока.

• • •
Тэлеграм
• • •
#ADM

вітаю, шаноўнае спадарства! хутка прайшоў час, і вось нашаму каналу ўжо год. мы павінны былі зрабіць гэты пост яшчэ тры дні таму, але ж лепш пазней, чым ніколі..? :)

шчыра дзякуем вам за вашу працу, за вашы творы і падтрымку! мы вельмі рады, што змаглі стварыць прастору для творцаў усіх напрамкаў. мы рухаемся ўперад, няхай і з пераменным поспехам і складанасцямі. я рада, што мы адраджаем беларускае мастацтва разам.

хачу пазычыць усім поспехаў і натхнення ў нашай нялёгкай справе. працягвайце тварыць і ажыццяўляць усё, што вы задумалі!

з любоўю, пані яніна. 🫀
#верш
#Хросная

Маім вершам

Маіх дзяцей парэзалі? Ну што-ж
Я новых вельмі хутка нараджаю
І гэтак жа адпраўлю іх пад нож
Маіх дзяцей парэзалі? Ну што ж
Сваёй любові я не дагаджаю!
А кроў сцяблін прыкмета ўраджаю
Маіх дзяцей парэзалі? Ну што ж
Разбуранае сэрца не трывож...


ад аўт.: калі я дасылаю свае вершы ў часопісы, пасля публікацыі часта бачу іх у змененым выглядзе. Аб гэтым мой верш.

Спадзяюся, ніхто з магчымых рэдактараў не абразіцца на гэты верш😂
#Францішак_Люцыянавіч
#верш
#госць

***
Сум ён тут, на відавоку,
Ён здаецца не знікаў
І быў героем для мяне,
Святло і змрок ён аб'яднаў.

У роспачы, у шчасці
Для мяне ён вечны,
Я ніколі не змагаўся
Я заўжды прымаў.

29.06.2023

• • •
Тэлеграм
• • •
#госць
#верш
#ананімна

Сонца павее халадком
На разгарачаныя раны,
Дождж падзеліцца глытком
Паветра і пяшчоты,
Толькі забудзь,
Забудзь пра ўсе свае заганы.
Адсячы ўсіх, праз каго
Твае шчокі хоць раз
Станавіліся вільготнымі.
Неба растопча і знішча твой боль,
Зруйнуе каменныя сцены:
Яно так не хоча,
Каб сэрца паэта зрабілася чэрствым.
Дождж тваіх слёз
Столькі разоў паліваў пустазелле
Крыўды і здрадаў!
Я сарваў яго з каранямі,
Каб у душы тваёй
Больш ні адзін Анёлак не падаў,
Крылы іх больш не зачэпяцца
За доўгія языкі тых пляткарак.
Давай мы з ветрам
Пасадзім у душы тваёй бэз,
А хочаш півоні?
Я буду цалаваць твае далоні,
Пакуль не зажыве апошняя драпіна!
Толькі забудзь,
Забудзь пра ўсе свае заганы
І адсячы ўсіх,
Хто прыносіў табе боль.

@masvet_by
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Паэт раскрываецца, як парасон,
Праз дажджы, і нягоды,
і радасць, і сон.
Нараджаецца ён і жыве ва ўнісон
З чалавечым жыццём і да скону часоў.

• • • • •

Paet raskryvajecca, jak parason,
Praz daždžy, i niahody,
i radaść, i son.
Naradžajecca jon i žyvie va ŭnison
Z čałaviečym žyćciom i da skonu časoŭ
.

@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Францішак_Люцыянавіч

***
Сум ён тут, на відавоку,
Ён здаецца не знікаў
І быў героем для мяне,
Святло і змрок ён аб'яднаў.

У роспачы, у шчасці
Для мяне ён вечны,
Я ніколі не змагаўся
Я ўсё, як правіла, прымаў

29.06.2023

@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Тарас_Ташкевіч



Спакойнай волі галасы
Чуваці ранішняй смугою.
Чароўна-мілы плён красы
З вачэй сыходзіць з дымкай тою.

Зьлятаюць любыя часы
Пачуўшы грозны гоман мрояў.
Зьляцяць да першае расы,
У страху вокліку забояў.

Зьнікаюць, нібы каласы,
Сярпа пад вострым,грубым бокам.
Каб не згадалі той расы,
Каб захлынуліся ў змроку.

І так патрэбныя душы
Сыходзяць добрыя хвіліны.
Як не пабачу той красы,
Больш не пачую голас мілы…

08.04.2023

@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#Arciom
#госць
#пераклад

Класіка сусветнага кінематографу, якой натхняўся Караткевіч, калі пісаў «Ладдзю роспачы»

Перакладзена і агучана адмыслова для тэлеграм-канала постмадэрнісцкая мемаробля: @memarobla

Глядзець

• • •
Ютуб
Тэлеграм
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Чатыры сьцяны

Сядай на лаўку, выпі сомы,
Хай адамкнуцца дзьверы ў поле,
Хай не сталее прага к волі,
Ня слухай толькі, ня слухай толькі...

Усіх тых, хто кажа, што ты зломак,
Нясеш свае самоту, стому,
Сум і спакойны сон у загоне,
Бо тваё поле, тваё мора...
Назаўжды ў зашмаргу замкнёна.

Шкляныя сьцены - твая вера,
Парковак гоні - твая воля,
Свабода думаць сьпіну ломіць,
І ветру подыхам імкнецца
Назад дадому.

Хай усе здранцьвелі і збуцьвелі,
Хай сьвет працялі паралелі,
Усе далягляды дагарэлі,
Няхай хацець бракуе моцы,
Зьлязай з арэляў, выпі сомы.

Запі тугою з твайго мора.
Ня чуеш крыкаў, бачыш поле,
Яно бяз краю і бяз болю,
Усіх ахіне і супакоіць.

І хоць павекі ацалелі,
Зламалі горад паралелі,
Закрылі неба шырмай сьцены.
Ты не паверыш,
І ня зьвернеш,
Адзін у пустэльні.