Новы свет 🌞
707 subscribers
653 photos
14 videos
2 files
548 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#ТоЯ #малюнак
Працэс стварэння ШэдЭўра😅
( Арыгінальны персанаж)

https://vk.com/packtee
https://t.me/charounygai
#інтэрактыў
#эстэтыка
#дзяўчына_якая_марыць
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Думаю, час працягваць наш інтэрактыў. Нічога не зьмянілася. Эстэтыка прыналежыць аднаму зь герояў. Ваша ж мэта апавесьці пра яго, як мажліва больш.
#ADM

Мабыць, вас зацікавіць тое, што ў нас ёсць агульная суполка, а?
Пабалбочам увечары? ;)

https://t.me/masvet_by_say
(абмежаванняў па мове няма!)
#інтэрактыў
#эстэтыка
#дзяўчына_якая_марыць
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Наступная эстэтыка не вымушае вас доўга чакаць. Спадзяюся, пра мэту вы памятаеце 😉
#малюнак
#журавіна
Нядаўна прайшоў фестываль "Славянскі базар". Гэтая тэма з рамёсламі і майстрамі мяне натхніла на маляванне паштовак!
І вось яны
#верш
#Максім_Крывіч

«Лімерык #1»

Ішоў неяк Язэп цераз лес.
Бачыць: воўк на дубочак узлез.
Стала страшна яму —
Ён схаваўся ў нару.
Больш Язэп не ішоў цераз лес.


Пра лімерык: спасылка
Telegram: https://t.me/m_kryvichV
Inst: https://instagram.com/m_kryvich
#малюнак #ТоЯ
Нядаўна іграла ў настолку " Спячыя каралевы" і вырашыла намаляваць сваіх уласных
。◕‿◕。
#верш #Анатоль_Мікулін

І праз гады я памятаю

Мінулі гады, мы сталі сталей,
Але ж я заўсёды буду помніць знаёмства.
З характарам тваім, з табою самой,
Ніколі я тога не забуду.

Ніколі не забуду, як шлях звязаў нас,
І песні што слухалі разам,
І гутаркі нашы доўгія,
І першыя спрэчкі.

З часам мы змяніліся, ты стала прыгажэй.
Нарэшце бачу цябе шчаслівай, але шкадую
Што сам не стаў тым, хто гэта зрабіў.
Але ж я буду заўсёды помніць цябе,
І ты не забывай пра мяне.
#інтэрактыў
#эстэтыка
#дзяўчына_якая_марыць
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Перадапошняя эстэтыка з маіго архіва. Прапаную, пераглядзець мінулых герояў. Мабыць, вы ўбачыце нешта новае.
#ADM
#госць
#рэк

Сумняваецеся ў сваім паэтычным таленце? Хочаце папрактыкавацца ў напісанні вершаў? У вас ёсць верш на беларускай мове, якім вы хочаце падзяліцца, але няма з кім? Або вас проста цікавіць сучасная паэзія?

Прывітанне!

Хочам параіць вам нашых сяброў: малады творчы канал «Вашыя вершы», дзе вы таксама можаце падзяліцца сваімі вершаванымі творамі са светам. Ну і, канешне, там вы зможаце іх пачытаць)
Публікуюцца вершы выключна на беларускай мове!

https://t.me/vasyja_viersy
#інтэрактыў
#эстэтыка
#дзяўчына_якая_марыць
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
На жаль, гэта пакуль апошняя эстэтыка (мабыць, будзе яшчэ; хто ведае?) Але на мой смак яна найцудоўная з усіх, бо тут можна доўга падумаць і паразважаць.
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Ты адкажы мне на пытаньне»

Ты адкажы мне на пытаньне,
Чаму так дрэнна ўсё вакол?
Куды згубілася каханьне?
Куды згубіўся сьвет акон?

Ты на пытаньне дай адказ,
Чаму застаўся моцны боль,
Замест тых добрых пачуцьцёў,
Што нам давалі сонца промень,
Паміж разбураных дамоў?

Ты на пытаньне дай адказ,
Куды пайсьці ў дрэнны час?
Дзе сонца сьвеціць для ўсіх?
Дзе сумных няма й зусім?
#песня #музыка
#пераклад
#Максім_Крывіч

«Зорка па імені Сонца» (Кіно)
пераклад Максіма Крывіча

Белы снег, шэры лёд
На парэпанай чымсці зямлі.
Коўдрай нейкай абрэзнай на ёй.
Горад у сцежнай пятлі.
А над горадам аблокі плывуць,
Нібы нейкі нябесны смог.
А над горадам жоўты дым.
Гораду дзве тысячы год.
Што ён жыў пад зорным святлом па імені Сонца.

І дзве тысячы год — вайна,
Вайна без адменных прычын.
Вайна — справа маладых,
Лякарства супраць маршчын.
Чырвоная-чырвоная кроў...
Праз гадзіну ўжо — проста зямля.
Дзесь праз дзве кветкі ёсць і трава,
А праз тры яна зноўку жыва
І ўвагрэта праменямі зоркі па імені Сонца.

І так, ведаем, заўсёды было:
Нібы лёсам болей любім,
Хто жыве па законам сваім
І каму паміраць маладым.
Ён не помніць слова "так" і слова "не".
Ён не помніць ні чыноў, ні імён,
І ён можа дацягнуцца да зор.
І нічога, што гэта сон.
І ўпасці, апаленым зоркай па імені Сонца.
Чыя эстэтыка вам спадабалася больш?
Final Results
24%
Мара
5%
Андрэй
10%
Марыя
19%
Эмілія
10%
Марк
33%
Мая кнопка 🦄
#ADM

Прывітанне! Якія сацсеткі вы выкарыстоўваеце акрамя Тэлеграма?
Anonymous Poll
26%
VK
68%
Instagram
16%
Facebook
55%
Twitter
49%
TikTok
5%
іншыя
#ADM

Творы памерам больш за адзін допіс выкладаюцца толькі ў выглядзе артыкула (ці спасылкі на рэсурс для творцаў аб'яднання), які робіцца САМАСТОЙНА!