Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Максім_Крывіч

• • • • •

Калі ты не можаш змагаць —
Бяжы.
Калі ты не можаш бяжаць —
Ідзі.
Калі ты не можаш ісці —
Паўзі.
Калі ты не можаш паўзці —
Глядзі.
Калі ты не можаш глядзець —
Крычы.
Калі ты не можаш крычаць —
Шапчы.
Калі ты не можаш шаптаць —
Свішчы.
Калі ты не можаш свістаць —
Стучы!...
Але не спыняйся!
Але не маўчы!

• • • • •

Kali ty nie možaš zmahać —
Biažy.
Kali ty nie možaš biažać —
Idzi.
Kali ty nie možaš iści —
Paŭzi.
Kali ty nie možaš paŭźci —
Hladzi.
Kali ty nie možaš hladzieć —
Kryčy.
Kali ty nie možaš kryčać —
Šapčy.
Kali ty nie možaš šaptać —
Sviščy.
Kali ty nie možaš śvistać —
Stučy!...
Ale nie spyniajsia!
Ale nie maŭčy!

@masvet_by

• • • • •
Telegram
Twitter (новы, шукае падпіснікаў)
Facebook (новы, шукае падпіснікаў)
Instagram
• • • • •
#Паўлінка
#проза
#госць

«…Дом там, дзе зімой пахне мандарынамі, а летам — півонямі…»

Чытаць працяг

• • •
Тэлеграм
• • •
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

вер альбо не вер

у маёй галаве

аддае загады



звер



[хэд, у якім у Рэмуса праблемы з гневам праз лікантрапію]
#госць
#верш
#пава_рамонак

сённяшнія аблокі
што будзе, калі я патанцую з табой?
уяўленні рэжуць вены🩸
кожны раз,
я не хачу гадаць на таро,
бо фінал граю ў галаве🙍
кожны раз.
я зачараваны табой,
гэта твая гульня,
дзе не мой хэпі-энд.
ты скажаш мне так,
ці забудзеш як сённяшнія нябёсы🌌?
ты скажаш мне так,
ці забудзеш як сённяшнія аблокі🌧️?
@masvet_by

• • •
Telegram
Twitter
• • •
#верш
#госць
#Весялосць_Чырвань

Пужай мяне, жыццё, пужай!
Хай будзе страшна засынаць.
І хай усю ноч у кашмарах цёмных
Я буду ціха, мірна спаць.
І не лянота мне дадаць,
Што я жыву, не як хачу.
І што хутчэй хачу адсюль
Крылатай птушкаю пырхнуць.
А ты пужай, жыццё, пужай,
Цяжарам сталасці і болем моцным.
Але шчэ больш баюся я
Згубіць свой шанец стаць свабоднай.
@masvet_by

• • •
Twitter
• • •
#навіны
#ADM

🌙 Чалом, паважанае спадарства!

Гэта — 1001-ы допіс нашай суполкі! 🎉

Мы вельмі ўдзячны вам за тое, што ўвесь гэты час вы былі з намі! 💗
@masvet_by
#малюнак #ТоЯ Народная мудрасць💪
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#песня #музыка
#госць
#Андрэй_Зуеў

🔥🔥🔥 Kałychanka Karala Fanku (live z kamory)

Напісаў песню лёгкую і куртуазную, каб вы маглі спяваць яе пад вокнамі ў дзяўчат, хлапчат і небінарных пасій тамовымі летнімі вечарамі.

• • • • •
Twitter
Instagram
SoundCloud
Buymeacoffee
• • • • •
#верш
#Шрэбра_Іслачы

*  *  *

Забі паэта
Каб нарадзіўся ён у іншых сэрцах
Каб ведалі яны,
як ззяе й блытаецца месяц
У валасах каханай.

Ня трэба рыфмы.
Рыфма часам хлусіць.
#верш
#госць
#Паўлінка

БАЛАДА ЦЁТКІ
Прагне душа справядлівасці й ведаў,
Як зялёны парастак — сонца.
Чалавеку свабода і вера патрэбны,
Як у спёку — вады да донца.

Пад яе капялюшам светлыя думкі
І гараць захапленнем вочы,
Бо жадае сцерці няволю і смутак,
Узлунаць над святочнай плошчай.

І каб скрыпка залівіста там спявала
У садзе руж, на ўзаранай зямлі.
Не краналі людзей страх, жуда і навала
І хавалі спакой валуны.

Смела крочым, шукаем і маем веру,
Нам анёлкі пяюць з нябёс.
Хай нас божа адорыць шчодраю мерай,
Каб квітнеў васільковы лёс!

• • •
Telegram
• • •
#верш
#Хросная

Багіня-Маці
Адначасова
Нараджэнне і Смерць.

Пачатак і Канец
Сусвету
-
між
жаночых
ног.
#верш #łacinka
#Максім_Крывіч

Беларус?

Пакуль ты сядзіш за сняданкавай кавай,
Гартаючы зборнік паэмаў Купалы,
Здымаеш у "сторыз" бялявы абрус,
Упэўнены ты, быццам ты — беларус.

Ты пільна глядзіш, выкрываеш заганы,
У твітэры пішаш пра дрэннасць дзяржавы.
Глядзіш у акенца, чакаючы бус.
Чаму і навошта? Бо ты — беларус.

Ты ведаеш праўду і прагнеш свабоды;
Табе непатрэбныя нечыя згоды;
Не будзеш трываці гвалтоўны прымус,
А з гонарам крыкнеш, што ты — беларус!

Але ёсць праблема, падобная змове,
Што мовіць не хочаш на матчынай мове.
"Чужынская лепшая. Тая — на густ...".
Які ж ты тады, браце мой, беларус?

• • • • •

Biełarus?

Pakul ty siadziš za śniadankavaj kavaj,
Hartajučy zbornik paemaŭ Kupały,
Zdymaješ u ”storyz” bialavy abrus,
Upeŭnieny ty, byccam ty — biełarus.

Ty pilna hladziš, vykryvaješ zahany,
U tvitery pišaš pra drennaść dziaržavy.
Hladziš u akienca, čakajučy bus.
Čamu i navošta? Bo ty — biełarus.

Ty viedaješ praŭdu i prahnieš svabody;
Tabie niepatrebnyja niečyja zhody;
Nie budzieš tryvaci gvałtoŭny prymus,
A z honaram kryknieš, što ty — biełarus!

Ale jość prablema, padobnaja zmovie,
Što mović nie chočaš na matčynaj movie.
”Čužynskaja lepšaja. Taja — na hust...”.
Jaki ž ty tady, bracie moj, biełarus?


• • • • •
Telegram
Twitter
• • • • •
#проза
#госць
#ананімна

Ваў гэта што новы крындж-фанфік які не з’яўляецца ў пошуку на ао3?
Дай бог вам здароўя калі вы гэта прачытаеце :^)

На гадзінніку – дзявятая раніцы. Будзільнік раве нясцерпна і звягліва, і гэта горш нават за той шолам, які мінакі і аўтамабілісты робяць пад вокнамі.
Ложак кепскі, але і з яго ўставаць няма ахвоты. Спакойна і зацішна: пакой пусты, бо сусед раптоўна з’ехаў, пакінуўшы па сабе толькі парэшткі бруду.
Сонца ўсё яшчэ недастаткова: яно бляклае, як пабіты ліхтар, і не дае цяпла. Ад драўлянага акна цягне холадам. Па сцяне над дзверамі ляніва прапаўзае прусак, знікаючы дзесьці ў шчыліне пад столлю.
Дзявятая раніцы”
.

"Перад смерцю зязюля кувае"
(https://archiveofourown.org/works/47509537)
@masvet_by

• • •
ArchiveOfOurOwn
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Гэта ня сон, але ж гэта й ня ява,
Гэта жыцьцё, тут усяго намяшана,
Гэта ня гонка з-пад бота ў канаву,
Гэта ня мора, ня попел, ня мары.

Гэта трывожна, але не дарэшты,
Гэта пацешна, хоць мне не да сьмеху,
Гэта бязглузда, няхай столькі сэнсаў,
І не навечна, звыклыя рэчы.

Гэта пустэча. Такія во справы,
Садзьміце ўжо хмары, пусьціце паветра.
Гэта галеча, што лечыць ды прагне,
Закрыйце гештальт, бо бярэ цераз рэбры.
#ADM

Ваша зваротная сувязь — самае каштоўнае для аўтараў нашай суполкі!

Мы вельмі запрашаем Вас выказваць аўтарам сваё ўражанне ад іх твораў не толькі праз рэакцыі, але і праз каментары. Бо гэта — выражэнне натуральных пачуццяў і найвелізарная падзяка аўтарам за тое, што яны ствараюць для нашай беларускай творчай супольнасці!

💬 Выказвайцеся, абмяркоўвайце, дзяліцеся досведам! Пакажыце творцам нашай краіны, што вы сапраўды чуеце іх, што вам неабыякава іх праца ў карысць нашай нацыянальнай культуры!