Мастацкая літаратура
210 subscribers
386 photos
45 videos
28 links
Адрас выдавецтва:
г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by
www.mastlit.by
Download Telegram
«Полымя» №1, 2026

Першы нумар часопіса «Полымя» за 2026 год выйдзе ў абноўленым дызайне. Сярод адметных матэрыялаў нумара — успаміны Таццяны Шамякінай “Культ быту ў жыцці і творчасці Івана Шамякіна”, прысвечаныя 105-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. У рубрыцы “Памяць” змешчаны артыкул Таццяны Дасаевай “Застаўся маладым…” пра лёс дваццацісямігадовага празаіка Івана Небасева, які загінуў у чэрвені 1941 года. Прыцягне ўвагу чытачоў гутарка з загадчыкам інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага Валянцінай Гарбачэўскай, які пачынаецца са слоў: “Некаторыя бібліятэказнаўцы ўпэўнена сцвярджаюць, што бібліяграфія сёння наогул не патрэбна, што ёсць штучны інтэлект і дасканалыя электронныя пошукавыя сістэмы. Пагадзіцца з гэтым нельга… На ІІ Міжнародным бібліяграфічным кангрэсе быў агучаны прагноз, што праз 10 гадоў колькасць бібліёграфаў скароціцца на 20%. На шчасце, у нашай бібліятэцы гэтага не адбылося...”
13
«Маладосць» №1, 2026

Чакайце часопіс «Маладосць» у палепшаным дызайне!
12👍3
«Маладосць» №2, 2026

Сярод празаікаў лютаўскага нумара Ірына-Ліннік-Дударава і Ангеліна Нарук. Іх імёны гучаць у “Маладосці” ўпершыню. Паэты нумара – Аляксандра Жалязнова, Паліна Дваранская і Вікторыя Сон. Таленавітыя, амбіцыйныя, пераможцы рэспубліканскіх паэтычных конкурсаў, яна прадстаўляюць свае новыя вершы.

Таксама ў нумары працяг неагатычнага рамана Маргарыты Латышкевіч «Ваўкалакі». Заснаваны на беларускім легендарыуме, з элементамі дэтэктыва, містыкі і хорару. Дзеянне адбываецца ў 1816 годзе на Браслаўшчыне.

У рубрыцы «Інтэрв’ю» – гутарка з Вікторыяй Кляўко. Яе раман «Вырай» — найярчэйшая падзея літаратурнага працэсу Беларусі за мінулы год. Першы вялікі тэкст пісьменніцы — і адразу перамога ў конкурсе «LitUP», дадатковыя тыражы, бурнае абмеркаванне ва ўсіх сацыяльных сетках і чытка ў Купалаўскім тэатры. Вікторыя праводзіць сустрэчы з чытачамі, стварае мерч, заканчвае вучобу ў Літінстытуце, рыхтуе да публікацыі другі рукапіс і чакае трэцяе дзіця.
14👍4
«Нёман» № 2, 2026

Анатолий Резанович. Падал снег. Повесть

Каков он на самом деле, человек? И особенно в те, сложные и не столь далекие девяностые? Как сочетается в его душе и поступках, казалось бы, несовместимое: доброта и жестокость, нежность и злоба, любовь и ненависть? Что ищет человек в себе и в людях? Чего хочет, к чему стремится? Находит ли в своей жизни смысл? Об этом повесть Анатолия Резановича «Падал снег» (перевод с белорусского автора).
8
«Нёман» №2, 2026

Тщетно пытающаяся быть тайной, всеми осуждаемая и порицаемая любовь-страсть Егора и Маши, подруги жены Егора Василины, — главных героев повести Валентины Кадетовой «Запах аира» —длится много лет. Василина пытается воспрепятствовать связи мужа с бывшей подругой, но безуспешно. Когда Маша вместе со своим мужем и детьми уезжает из деревни, в скором времени следом за ними тайком от Василины отправляется и Егор…
3
«Нёман» №3, 2026

Очередная архивная находка литературоведа Петра Жолнеровича рассказывает читателям о студенческих годах Владимира Короткевича.

«“Анчар” А. С. Пушкина и «Дрэва смерці» в белорусском фольклоре» — студенческая работа Владимира Короткевича. Может быть, текст был написан для научной конференции, может быть — для публикации. Установить это сегодня не представляется возможным, как и то, какую оценку преподавателей эта работа заслужила. Однако сегодня статья дает представление читателям о студенческих временах классика белорусской литературы, его научных интересах и его исследовательской одаренности.

Полный текст и рисунок на полях рукописи опубликованы в журнале «Нёман» № 3, 2026.
5👍2
Зазірнем у другі нумар «Маладосці»?

Ужо ў продажы💫
18👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Эстэтыка “Маладосці” вачыма студэнтаў БДУЗМ🥰
25👍1
Фотаімгненні XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу можна паглядзець на сайце!
5👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ужо зусім хутка вас чакае трэці нумар “Маладосці”

Чакаеце?
18
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Трэці нумар ужо ў продажы, чацвёрты — здадзены ў друк. Што гэта значыць? Што нас чакае яшчэ больш цудоўных тэкстаў!
21
«Маладосць» №4, 2026

Фэнтэзійная аповесць Ксеніі Зарэцкай «Ворагі» прапаноўвае новы погляд на беларускую міфалогію. Станаўленне багіні смерці Мажаны адбываецца ў свеце жывых і мёртвых. Яна шукае спачуванне ў Небе, справядлівасць на зямлі, а каханне — у Наўі.

Лера Гілеўская ў сваім апавяданні дзеліцца вясёлай гісторыяй аб няўдалай спробе знайсці каханне. Яна прапаноўвае чытачам арыгінальнае практыкаванне – выйсці ў горад і кожнаму сустрэчнаму мужчыне прыдумаць камплімент. А лірычны герой апавядання Аляксея Азёмкі – надта сціплы хлопец, і менавіта гэтая рыса характару замінае яму пабудаваць уласнае шчасце.

У паэтаў-пачаткоўцаў Марціна Баля і Ганны Сталяровай адбыўся літаратурны дэбют. Іх імёны гучаць у “Маладосці” ўпершыню.

У матэрыяле Аксаны Спрынчан «Апалогія красы «палескай разумніцы» – развагі пра паэтку, літаратуразнаўцу і выкладчыцу Любу Тарасюк. А ў рубрыцы “Асоба” – развагі Адама Глобуса пра далікатнага жывапісца ракако Вато.
19
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У рамках супрацоўніцтва са студэнткамі БДУЗМ, дзелімся ўражаннямі аб чацвёртым нумары “Маладосці”💕
13