Мастацкая літаратура
214 subscribers
388 photos
45 videos
28 links
Адрас выдавецтва:
г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.
Тэлефон аддзела рэалізацыі: +375 17 203-58-09
Электронны адрас: marketing@mastlit.by
www.mastlit.by
Download Telegram
Распавядаем пра творы ў пятым нумары “Маладосці”💕
15
Навінкі "Мастацкай літаратуры" ☀️
11
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Распавядаем пра шосты нумар “Маладосці”💕

А яшчэ больш відэа ў нашым TikTok
17
"Мастацкая літаратура": летняя падборка!
5
🌊 Ніна Галіноўская. Ветлівы свавольнік
У кнігу Ніны Галіноўскай «Ветлівы свавольнік» увайшлі яе лепшыя творы, многія з якіх вывучаюцца ў школе.

🌊 Якуб Колас. Храбры певень
У кнігу Якуба Коласа «Храбры певень» увайшлі яго лепшыя творы для дзяцей, многія з якіх вывучаюцца ў школе.

🌊 Мая цудоўная сям’я
У першы раздзел зборніка ўвайшлі апавяданні і вершы беларускіх пісьменнікаў пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці.

Другі раздзел склалі казачныя творы — фальклорныя і аўтарскія. У займальнай форме яны расказваюць шмат не толькі неверагоднага, як яно і бывае ў казках, але і павучальнага пра сямейныя адносіны ў жывёльным свеце.

🌊 Слаўлю я свой край любімы
У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў пра нашу Айчыну, яе ўчарашні і сённяшні дзень. Шмат твораў прысвечана прыгажосці роднай прыроды.
3
🌊 Васіль Вітка. Вавёрчына гора
Васіль Вітка — класік беларускай дзіцячай літаратуры, знакаміты казачнік, творы якога перакладзены на многія мовы свету. У кнігу ўвайшлі яго найбольш папулярныя казкі і вершы, у тым ліку тыя, што ўключаны ў школьную праграму.

🌊 Аляксей Пысін. Матылёчкі-матылі
На якое свята з'яўляецца вясёлка? Якія бываюць дажджы? Як ратавалі страказу? Як заяц разгадаў, ад чаго бывае туман? Светла-вясёлыя і кранальна-філасофскія вершы Аляксея Пысіна натхняюць дзяцей і дарослых на любоў і роздум.

🌊 Як сказаць па-беларуску?
Кніга адрасавана тым, хто хоча добра засвоіць беларускія назвы самых розных прадметаў і з’яў, з якімі часта сутыкаецца ў сваім жыцці: дома, у школе, на прыродзе, у горадзе і вёсцы.

🌊 Пісьмо ў Рай
У зборнік «Пісьмо ў Рай» увайшлі хрэстаматыйныя творы, якія ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для 10—11 класаў сярэдняй школы.
3
🌊 Быкаў Васіль. Знак бяды. Шамякін Іван. Гандлярка і паэт
У чарговую кнігу серыі «Бібліятэка беларускай аповесці» ўвайшлі два творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, якія даўно сталі класікай нашай літаратуры: «Знак бяды» Васіля Быкава і «Гандлярка і паэт» Івана Шамякіна.

🌊 Раяль з адламаным вечкам
У кнігу ўваходзяць выбраныя апавяданні Вячаслава Адамчыка, Івана Мележа, Паўла Місько і Барыса Сачанкі, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў бібліятэк.

🌊 Творы замежнай літаратуры для дадатковага чытання ў 10—11 класах.
У кнігу ўвайшлі творы сусветна вядомых класікаў амерыканскай і аўстрыйскай літаратур.

🌊 Сена на асфальце
У кнізе змешчаны выбраныя апавяданні Аляксея Дударава, Янкі Сіпакова, Міхася Стральцова і Івана Пташнікава, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў наведвальнікаў бібліятэк.
3
🌊 Змітрок Бядуля. Салавей. Алена Васілевіч. Пачакай, затрымайся... Уладзімір Караткевіч. Лісце каштанаў
У чарговую кнігу серыі «Бібліятэка беларускай аповесці» ўвайшлі творы, што даўно сталі класікай айчыннага прыгожага пісьменства. Разам з героямі чытач зможа прайсціся сцежкамі іх маленства і маладосці, акунуцца ў атмасферу нашай далёкай («Салавей» Змітрака Бядулі) і не вельмі далёкай («Пачакай, затрымайся…» Алены Васілевіч, «Лісце каштанаў» Уладзіміра Караткевіча) мінуўшчыны.
6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Нагадваем, што вы ўсё яшчэ можаце набыць шосты нумар “Маладосці”💕

А яшчэ больш відэа ў нашым TikTok
13
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У продажы ўжо з’явіўся сёмы нумар “Маладосці”💖

А яшчэ больш відэа ў нашым TikTok
9
«Нёман» №7, 2025

Эта повесть является своеобразным продолжением уже опубликованных произведений «Город» и «Красный мост». В ней рассказывается о моей полоцкой молодости, о родном городе, первой дружбе и любви; это репортаж о мире веры и вдохновения, радости и волнения, потерь и находок, разочарований и надежд... Это строки стихов, что писались всей моей жизнью


Наум Гальперович
«Где хлопчик тот?..»
3