Martsinovich Theatre
408 subscribers
209 photos
1 video
1 file
544 links
Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр
Download Telegram
Выйшаў новы нумар расійскага часопіса «Искусство кино». На вокладцы працы беларускай мастачкі з Гродна Руфіны Базловай.

Таксама апублікаваныя п'есы Паўла Пражко, Анастасіі Васілевіч, Яўгеніі Балакіравай і Сашы Філіпенка, у якіх прама ці ўскосна ідзе гаворка пра беларускія пратэсты.
Вольга Няфёдава і Тамара Міронава выступілі на адкрыцці алкагольнай крамы ў Маладзечна. Сыгралі ўрывак з "Паўлінкі".

Адзінае, што не магу зразумець у гэтай гісторыі: навошта гэта Тамары Міронавай?
Праанансую адразу тры цікавыя праекты.

1 ліпеня адбудзецца паказ фрагмента пластычнага спектакля, які харэограф Сяргей Мікель паставіць для незалежнай тэатральной компании HomoCosmos.

Мікель рыхтуе яго па матывам сюррэалістычных карцін мастака Уладзіміра Кандрусевіча-малодшага.

Паказ адбудзецца 1 ліпеня падчас адкрыцця выставы Кандрусевіча. Прэм'ера стане часткай міжнароднага праекта Opus Magnum.

🕖 КАЛІ? 1 ліпеня ў 19.00
📍 ДЗЕ? АРТ ФАБРЫКА (вул. Свярдлова, 2)
👉🏻 Час працы выставы: 1-9 ліпеня, 11.00 - 20.00 (пн-сб)
🔖 Білеты і падрабязнасці: https://bit.ly/3qnFZoQ
☎️Інфа: +375 44 588 66 99

***

3 ліпеня а 19 гадзіне на ютуб-канале “Купалаўцы” адбудзецца чытка п'есы “Гардэнія” сучаснай польскай аўтаркі Эльжбеты Хаванец. У творы ідзе гаворка пра чатыры пакаленні адной сям’і, у якой адбываюцца вечныя канфлікты.

Рэжысёр чыткі - Пётр Непагода. Ролі выконваюць Валянціна Гарцуева, Марта Голубева, Крысціна Дробыш і Антаніна Дубатоўка.

Пераклад на беларускую мову ажыццявіла Марыя Пушкіна

Падрабязней пра чытку тут.

***

16 ліпеня ў Музычным тэатры адбудзецца прэм'ера балета «Под•Сознание» на музыку Арва Пярта.

Гэты спектакль таксама паставіць Сяргей Мікель. На сцэне ён паспрабуе раскрыць тэму падсвядомасці, сноў і фобій. Квіткі можна набыць тут.
Балетные выходные с TheatreHD:

— В субботу 3-го июля «Собор Парижской Богоматери» в постановке Ролана Пети.

Поставленный в 1965 году, он стал первым полнометражным балетом для Пети в Парижской национальной опере. Французская труппа считает постановку одной из своих визитных карточек.

Где: VOKA CINEMA by Silver Screen, ТРЦ Dana Mall. 19.00

— В воскресенье 4-го июля «Парк» Анжелена Прельжокажа. Микс Галантного века и современной пластики «Парк» считается одним из самых знаменитых балетов конца XX столетия.

Главным героем спектакля является дворцовый парк - место фантазий и тайных свиданий, место силы и место, где так легко признать поражение. И четыре его садовника - связующее звено эпох, мистические хранители времени и секретов, приоткрывают перед нами завесу тайны - вечной тайны зарождения любви».

Где: кинотеатр «Центральный». 17.30
Міністэрству культуры не спадабаўся рамонт віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

“Паўгода ў нікуды! Дах не адрамантаваны. Калдобіны і ямы на тэрыторыі тэатра!”

На жаль, не вельмі актыўна сачу за віцебскім тэатрам. Але ўяўляю, што там адбываецца, калі нават Мінкульт абураецца.
Памёр акцёр Горкаўскага тэатра Ігар Андрэеў.

Сярод іншага, вядомы як дырэктар ТЮГа (1985-1995) і Белдзяржфілармоніі (1999-2002), доўгі час з'яўляўся першым намеснікам дырэктара ў Горкаўскім.

Іграў Быкава ў фільме "Белсата", затрымліваўся ў лістападзе 2020-га.

Светлая памяць.
Сёння ў 19:00 "Купалаўцы" закрываюць свой сезон. На іх ютуб-канале можна будзе пабачыць музычны праект «Я гавару»: прагучаць песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

А заўтра на відэасэрвісе VOKA ў 19:00 можна будзе ўбачыць спектакль РТБД "Мудрамер".

Паколькі гляджу і тэатр, і футбол - цяпер чэмпіянат Еўропы, калі што - я літаральна разрываюся (на выходных давялося выбіраць паміж чыткай і трансляцыяй).

Але сёння другі паўфінал у 22 гадзіны, таму можна спачатку адпачыць на канцэрце, а потым накіравацца на віртуальны стадыён)
Мастак па святлу Даніла Ганчароў, які звольніўся з Новага драматычнага тэатра, атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыма.

Падставай (паводле рашэння суда) стаў удзел у шасці нядзельных маршах і перасылцы інфармацыі ў тэлеграм.

Даніла - сын крытыка Людмілы Грамыкі.

Няма слоў.
🎭 В завершение сезона Независимая театральная компания HomoCosmos покажет ОНЛАЙН все спектакли, созданные за 5 лет работы. Марафон трансляций начинается уже сегодня.

Расписание:
👉с 12 июля по 15 июля
Камера, которую дала мне мать (авт. С. Кейсен, реж. Д. Езерский)
👉с 13 июля по 16 июля
Бог щекотки (авт. Н. Рудковский, реж. Д. Мгебришвили)
👉с 14 июля по 17 июля
Раскрытие (авт. А. Иванюшенко, реж. Н. Леванова)
👉с 15 июля по 18 июля
Дора, или сексуальные неврозы наших родителей (авт. Л. Берфус, реж. В. Дудин)
👉с 19 июля по 22 июля
Увидеть розового слона (авт. П. Яакс, реж. К. Куду)
👉 с 20 июля по 23 июля
Остаться нельзя уехать (авт. И. Носовский, реж. Д. Богославский)
👉 с 21 июля по 24 июля
Шкура (авт. А. Иванюшенко, реж. Т. Троянович)
👉 с 22 июля по 23 июля
Белый Кролик Красный Кролик (авт. Н. Солейманпур) с участием Дениса Дудинского.

⚠️ Все спектакли будут доступны к просмотру с 19:00 первого дня показа по 23:55 последнего дня.
🔖 ИНФО, БИЛЕТЫ
☎️ +375 44 588 66 99
Forwarded from Наша Ніва
У Оперным тэатры працягваюцца звальненні

У Нацыянальным тэатры оперы і балета працягваюцца звальненні. З тэатра быў вымушаны сысці хармайстар Іван Цітоў.

Цітоў хадзіў па горадзе з нацыянальнай сімволікай. Спачатку яму далі штраф. Але потым хармайстра, які меў расійскае грамадзянства, пазбавілі права знаходзіцца ў Беларусі.

Ён аўтаматычна згубіў працу і арэндную кватэру. Цяпер сям’я з двума дзецьмі і цяжарнай жонкай з’ехала ў Расію.

Гэта не першае звальненне з Опернага.

Болей пра сітуацыю чытайце тут
Фестываль "Белая Вежа" адбудзецца ў Брэсце з 10 да 18 верасня.

У афішы 22 пастаноўкі - з краін СНД і з Грузіі.

Добра, што пакажуць "Шлюб з ветрам" РТБД, "Кандыд" Магілёўскага тэатра лялек (рады, бо яго ледзь не спісалі з рэпертуара), "Новую зямлю" Брэсцкага тэатра лялек (хоць не самы новы спектакль) і "Запіскі юнага доктара".

Але на адкрыцці "Пане Каханку" Горкаўскага (прэм'ера 2010 года), "Нобелеўскі тыдзень" Новага драматычнага і "Вяселле ў стылі рэтра" Музычнага (напэўна, гэтыя два тэатры ці не першы раз трапяць на фестываль).

Яшчэ будуць "Дзень Б." ад гаспадароў (прэм'ера ад рэжысёра Дзяніс Фёдараў) і спектакль Палескага тэатра драмы з Пінска ("Вій").
Памёр Вадзім Гаеўскі, без перабольшванне, вялікі расійскі тэатральны крытык.

Ён пісаў пра балет, яго кнігі "Дывертысмент", "Дом Пеціпа" і "Харэаграфічныя партрэты" — гэта класіка. "Дывертысмент" я наогул чытаў з алоўкам і падкрэсліваў самыя цікавыя думкі.

Гаеўскаму было 92 гады.
Паважаю Моладзевы тэатр за вернасць свайму курсу. Што не здарыцца ў краіне, усё роўна паставяць камедыю))

Мо перайменаваць іх у Моладзевы тэатр камедыі? Толькі ў чым тады розніца паміж гэтым калектывам і антрэпрызай?
Заўтра на Паўночных могілках пахаваюць кампазітара Андрэя Мдзівані, аўтара балета "Рагнеда".

Са спектаклем, які Валянцін Елізар'еў паставіў па гэтым творы, у мяне звязаны ўспамін дзяцінства. Мама вадзіла мяне на ўсе балеты Елізар'ева. Адзінае выключэнне — "Рагнеда". Сказала, там шмат гвалту, не трэба табе.

Таму гэты балет я некалькі разоў паглядзеў ужо дарослым. Памятаю, як у галоўнай ролі дэбютавала Марына Вежнавец. Але ішоў гэты спектакль рэдка...

Дык вось зразумеў, што мама мела рацыю. Сцэна гвалту (падчас узяцца Полацка) — не для школьнікаў.

Пакіну тут свой тэкст пра пастаноўку гэтага балета.

Мдзівані вельмі шкада. Чытаў у сацыяльных сетках вельмі шчымлівыя водгукі пра яго. Тое, што ён класік беларускай музыкі — гэта бясспрэчна.
22-23 июля можно посмотреть спектакль #БелыйКроликКрасныйКролик с участием Дениса ДУДИНСКОГО в рамках марафона онлайн-трансляций театра #HomoCosmos.

"БЕЛЫЙ КРОЛИК КРАСНЫЙ КРОЛИК" — смелый театральный эксперимент иранского писателя Нассима Сулейманпура, театральная игра, где есть один актер, зрители и сам драматург, незримо присутствующий в зале.
❗️ Важно! Эта пьеса НЕ носит политического характера и ее не следует подавать как таковую. Она действует на более глубоком, метафорическом, уровне и сознательно избегает открытых политических толкований.

📌 Спектакль доступен к просмотру с 22 июля 19:00 по 23 июля 23:55
💰 БИЛЕТЫ от 10 BYN: https://bezkassira.by/belyj-krolik-krasnyj-krolik-11962/
📌 Инфо: +375 44 59999 06
Цікавае інтэрв'ю з беларусам Максімам Войцюлем, які танцуе ў Варшаве (выйшла ў маі гэтага года). Кажа, што беларускі тэатр - правінцыйны і расказвае пра стасункі з Валянцінам Елізар'евым.
https://www.novayapolsha.pl/article/belorus-pokorivshii-polskii-balet/