🏠 «Сентыментальная каштоўнасць» («Affeksjonsverdi») Ёакіма Трыера — цудоўнае кіно пра сям’ю, дом (прыгожы!) і кіно. Вельмі крутыя акцёрскія работы.
#глядзець
#глядзець
❤10👍1🔥1
🎭 «Гамнэт» («Hamnet») Хлоі Джао — фільм пра страту дзіцёнка, якога шчыра любілі. І пра тое, як траўма пражываецца ў мастацтве і як мастацтва дае болю выхад — і творцам, і гледачам. Джэсі Баклі атрымае, відаць, «Оскара».
У нейкі момант заснула на сеансе, але гэта мае праблемы з вітамінамі, а не праблемы фільма.

❤8👍1
📚 Прачытала «Як мы перажылі камунізм і нават смяяліся» Славенкі Дракуліч. Дзялюся нататкамі:
«Каву нельга піць адной» — кажа гераіня Таня з Харватыі пасля таго, як за крытычны артыкул яе перасталі друкаваць, а калегі ўзялі за звычку адсаджвацца за іншы столік. Тані было 36, калі яна атруціла сябе газам.
З рэпартажа пра Бухарэст у 1989-м. Мужчына кажа, што з’еў банан з лупінай, бо не ведаў, што яго трэба чысціць. «Гэта было смачна». Аўтарка заўважае: смачна было, бо мужчына еў не проста фрукт, а «надзею на будучыню».
Жанчына, якая бяжала з Усходняй Германіі, кажа, што ёй складана распавядаць пра тое, што яна перажыла, бо штораз «нібыта даводзіцца перакладаць сваё жыццё зразумелымі, знаёмымі словамі, інакш цябе ніхто не зразумее». Але ў вачах тых, хто слухае яе ў ЗША, яна бачыць толькі пустэчу.
Пасля сустрэчы з цэнзарам Славенка разумее, што насамрэч важнай была не іх размова, а час паміж яго званком і іх сустрэчай. У гэты час яна глядзела на сваю дзейнасць «яго» вачыма, намагаючыся зразумець, у чым магла быць вінаватай. Час, калі з ценю паказваецца самацэнзура.
Славенка атрымлівае ліст ад даследчыцы з ЗША, якая пабывала колькі месяцаў у Берліне і лічыць, што мае экспертызу ўкласці анталогію пра жанчын ва Ўсходняй Еўропе. Ад Славенкі яна чакае адказу на пытанне «Як жанчыны Югаславіі ўплываюць на публічны дыскурс і ці выступаюць за "эсэнцыялізм"?» Славенка голасна смяецца.
Аўтарка шкадуе жывёлак, але ў замежнай паездцы купляе шубу з натуральнага футра. «Патрабаваць постспажывальніцкай экалагічнай свядомасці ад убоскага даспажывальніцкага грамадства было не больш і не менш за сведчанне таталітарнага мыслення».
Першыя дэмакратычныя выбары ў Харватыі прайшлі без энтузіязму, ціха.
Камунізм меў столькі важных спраў, што так і не здолеў вынайсці гігіенічную пракладку.
#чытаць

❤5🔥4👏4
Cын: «Калі б я быў жанчынай, я б ніколі не займаўся сэксам з кімьсці, каго не кахаю».
Маці: «Адкуль ты ведаеш? Ты не жанчына».
«Jeanne Dielman, 23 Commerce Quay, 1080 Brussels», 1975

💔7❤6
📻 «The Major Tones» — кіно пра падлеткаў, у якім не адбываецца ніякага трэшу, хоць і хапае рэлевантных узросту перажыванняў.
Металёвая пласціна ў руцэ гераіні пачынае прымаць загадкавыя сігналы, яе сяброўка стварае з гэтага музыку, а потым выпадковы знаёмец распазнае ў сігналах код Морзэ.
Гераіня імкнецца рашыць галаваломку, а заадно больш даведваецца пра сябе ды пра адносіны з блізкімі.
За рэкамендацыю дзякуй любімай праграмерцы ❤️

❤3
🚀 «Lesbian Space Princess» — не памятаю, калі апошні раз так рагатала ў кіно.
Мульцік добрага настрою з пазнавальнымі дзявочымі тыпажамі: баязліўца, якая за ўсё выбачаецца; нарцыска, у якую ўсе крашацца; творчая альтушка з гітарай.
Баязліўца выправіцца ў небяспечную вандроўку, з якой, зразумела, вернецца іншым чалавекам. Але ўсё ад пачатку і да канца будзе смешна!

❤5🔥3
🐟 «Красамоўства сардзінкі. Неверагодныя гісторыі падводнага свету» Біла Франсуа — займальная кніжка пра жыхароў вады.
Адсюль можна набрацца трапных гісторый, якія вы не ў тэму будзеце ўстаўляць у нейкія размовы, тыпу вы эрудыт. Таксама можна натхніцца, бо ў водных стварэнняў шмат чаму ёсць павучыцца!
Я да сёння пад уражаннем ад гісторыі жыцця вугроў. Малышкамі яны некалькі месяцаў (або нават гадоў) дрэйфуюць з Саргасава мора ў прэсныя воды, вырастаюць, жывуць сабе, а потым абавязкова выпраўляюцца ў зваротны шлях (5000–6000 км), каб размножыцца менавіта там жа, дзе нарадзіліся, і памерці. Калі нешта замінае вуграм вярнуцца на «базу», яны могуць нават не паміраць у гэтым чаканні, пакуль бар’ер знікне.
Зычу нам усім мэтанакіраванасці вугра!

❤8
💔 «Шкляное дзіця» Маар’і Кангро — гэта кніга, у якой аўтарка распавядае пра свой досвед ненараджэння дзіцёнка.
Ва ўразлівых станах такое чытаць не варта. Гэта шчырая і падрабязная кніга. Дакументальная фіксацыя ад моманту, калі на абследаванні заўважылі сур’ёзныя парушэнні развіцця, да пункту ненараджэння. З жыццём паміж гэтымі пунктамі і флэшбэкамі ў паездку па літаратурных справах ва Украіну.

📀 Пабачыла гэты літоўскі гурт выпадкова на шоўкейсе, куды пайшла таксама амаль выпадкова. Цяпер хачу на іх канцэрт!
Бадзёры post punk/rock/surf/soul для тых, хто шукае ў сваю фанатэку гітарную музыку:
https://www.youtube.com/watch?v=8LvBben7YG8
#слухаць

YouTube
shishi - Can't Stop Believing (live)
Video by: kęstutis bidva
shishi:
Victoria aka Dominyka Kriščiūnaitė (bass, vocals)
Teresa aka Meda Kaunaitė (guitar, vocals)
Benadetta aka Kamilė Griušytė (drums, vocals)
Sound:
Recorded by Milda Radvilaitė
Mixing Mastering Kipras Dominas
Can't Stop Believing…

❤6👍1
💔 «Come See Me in the Good Light» (2025) — дакументальнае кіно пра апошнія гады жыцця Андрэа Гібсан.
Я не ведала гэтых паэтак (агулам нічога не ведаю пра сучасную амерыканскую паэзію), але кіно паглядзела, і яно выклікала шмат эмоцый, але найперш падсвятліла, які бясцэнны скарб, калі побач з табой — твае людзі, з якімі кайфова на балях жыцця і не так страшна ў пекле.

❤2👍1
🥹 «100 Nights of Hero» — абаяльнае кіно добрага настрою, хоць месцамі чыста трылер і нават сацыяльная драма.
У палац багацея заяўляецца сябар, і яны ідуць у заклад: калі сябар спакусіць жонку багацея, пакуль той будзе ад’ехаўшы, сябар атрымае багацце, а жонку пакараюць смерцю. На гэта ў казановы ёсць 100 дзён.
А жонка (якая пра заклад, зразумела, нічога не ведае) знемагае хоча цялесных уцех, бо муж яе ніколі не кранаўся. Знаходлівая служанка прапануе той слухаць бясконцую гісторыю, каб адцягнуць увагу і зняць сэксуальнае напружанне. І так мы атрымліваем негетэрасэксуальную Шахерэзаду і гісторыю пра цэннасць гісторый. Усім, хто працуе з гісторыямі, настойліва рэкамендую!
За параду дзякую Іры 💜

❤4🔥2