Спадабалася
89 subscribers
121 photos
1 video
88 links
Мяне завуць Марыя. Сюды я кідаю рознае з прачытанага, пабачанага, пачутага, што дакранулася да майго сэрца ці пакінула след у галаве. Часам прасоўваю нешта сваё.
Download Telegram
🤸«Abseits – ein ungleiches Spiel» — файны кароткі метр пра стэрэатыпы ў спорце.

У адным эпізодзе аўтарка склейвае перформанс гімнастаў Сімоны Вайлз і Казукі Мінамі — і гэта варта тысячы словаў.

Можна да 7 снежня пабачыць тут https://filmafest.org/film/offside-unequal-game/

#глядзець
4
📽 «Амерыканскае чытво» — кіно пра пісьменніка з вышэйшага класа, якога перасталі друкаваць таму, што яго літаратура «недастаткова чорная» і дрэнна прадаецца.

Яму мазоліць вока малодшая калега, якая карыстаецца ультрапапулярнасцю, распавядаючы стэрэатыпныя гісторыі. А тут яшчэ і сямейныя трагедыі даганяюць.

Кіно пра ідэнтычнасці, зайздрасць, талент, паспяховы поспех, маніпуляцыі і крызіс шчырасці.

#глядзець
2🔥1
🦜 Жывем у часы, калі чалавецтва, відавочна, стамілася ад неўроза нявызначанасці, які абавязкова спадарожнічае свабодзе. Больш свабоды → больш нявызначанасці → мацнейшы неўроз → запыт на кайданы.

Гэта кніжка Франзэна 2010 года агулам не пра тое, але вычарпальна-геніяльна апісвае феномен свабоды. А заадно нагадвае, нашто тая свабода ўвогуле патрэбная.

#чытаць
1
🍿 «The Namesake» by Mira Nair

Класная гісторыя пра сям’ю і розныя чалавечыя ідэнтычнасці. Пара з Калькуты балансуе ў Нью-Ёрку паміж дзвюма культурамі, а іхны сын ідзе ўласным шляхам. Яму не тое, каб проста, да таго ж назвалі яго не Рам ці Джон, а ў гонар украінскага пісьменніка Гогаля. І не, не Мікалаем, а Гогалем.

#глядзець
4
📚 Сямейная сага «План Бабарозы» Паўла Касцюкевіча падалася дасціпнай і па-добраму бесшабашнай.

Гэта рэдкая проза ад беларускага аўтара, дзе фігуруюць не нейкія рыцары і піксі гёрл, а (звыш)актыўныя жанчыны са сваімі жаданнямі і інфантыльныя мужчыны, аточаныя бабулямі, цёткамі ды жонкамі. І напісана ўсё з любоўю да ўсіх.

#чытаць
7
🌱 «There’s Not Much We Can Do» — круты фільм пра хваробу, на якую хварэюць каля 10% людзей з маткай, але дасюль навука не ведае, як гэта хвароба развіваецца і чым яе лекаваць.

У аповед натуральна ўплятаецца японская грэчка, якая на радзіме звычайная расліна, а ў замежжы — агрэсіўная, нібы наш баршчэўнік. Калі з ёй не змагацца, яна выціскае ўсё і прарастае нават праз бетон.

Але з хваробай медыкі прапануюць не змагацца. «Боль — гэта прыродна», ага.

Кіно паказваюць тут да 7 снежня: https://filmafest.org/film/theres-not-much-we-can-do/ (раю паглядзець там і ўсе іншыя — будзе што абмеркаваць з сяброўкамі).

#глядзець
5🔥3
🎙 У чарговым выпуску падкаста «Кіло слова» разважаю пра камунікацыю ў Threads і пра загадкі транслітэрацыі назваў беларускіх гарадоў і мястэчак на выставе Напалеона Орды.

Спасылкі:
ютуб
споціфай
кастбокс
эпл

#слухаць
9
👀 «If I Had Legs I’d Kick You» (2025) Мары Бранштэйн

З разраду «класны фільм пра мацярынства», які замешаны на дражджах трывожнасці, няпэўнасці, дзівакаватасці і небанальнага гумару.

Шкада толькі, што мамам некалі глядзець фільмы пра іх, а так 5 з 5.

#глядзець
5🔥2
🏠 «Сентыментальная каштоўнасць» («Affeksjonsverdi») Ёакіма Трыера — цудоўнае кіно пра сям’ю, дом (прыгожы!) і кіно. Вельмі крутыя акцёрскія работы.

#глядзець
10👍1🔥1
🎭 «Гамнэт» («Hamnet») Хлоі Джао — фільм пра страту дзіцёнка, якога шчыра любілі. І пра тое, як траўма пражываецца ў мастацтве і як мастацтва дае болю выхад — і творцам, і гледачам. Джэсі Баклі атрымае, відаць, «Оскара».

У нейкі момант заснула на сеансе, але гэта мае праблемы з вітамінамі, а не праблемы фільма.

#глядзець
8👍1
📚 Прачытала «Як мы перажылі камунізм і нават смяяліся» Славенкі Дракуліч. Дзялюся нататкамі:

«Каву нельга піць адной» — кажа гераіня Таня з Харватыі пасля таго, як за крытычны артыкул яе перасталі друкаваць, а калегі ўзялі за звычку адсаджвацца за іншы столік. Тані было 36, калі яна атруціла сябе газам.

З рэпартажа пра Бухарэст у 1989-м. Мужчына кажа, што з’еў банан з лупінай, бо не ведаў, што яго трэба чысціць. «Гэта было смачна». Аўтарка заўважае: смачна было, бо мужчына еў не проста фрукт, а «надзею на будучыню».

Жанчына, якая бяжала з Усходняй Германіі, кажа, што ёй складана распавядаць пра тое, што яна перажыла, бо штораз «нібыта даводзіцца перакладаць сваё жыццё зразумелымі, знаёмымі словамі, інакш цябе ніхто не зразумее». Але ў вачах тых, хто слухае яе ў ЗША, яна бачыць толькі пустэчу.

Пасля сустрэчы з цэнзарам Славенка разумее, што насамрэч важнай была не іх размова, а час паміж яго званком і іх сустрэчай. У гэты час яна глядзела на сваю дзейнасць «яго» вачыма, намагаючыся зразумець, у чым магла быць вінаватай. Час, калі з ценю паказваецца самацэнзура. 

Славенка атрымлівае ліст ад даследчыцы з ЗША, якая пабывала колькі месяцаў у Берліне і лічыць, што мае экспертызу ўкласці анталогію пра жанчын ва Ўсходняй Еўропе. Ад Славенкі яна чакае адказу на пытанне «Як жанчыны Югаславіі ўплываюць на публічны дыскурс і ці выступаюць за "эсэнцыялізм"?» Славенка голасна смяецца.

Аўтарка шкадуе жывёлак, але ў замежнай паездцы купляе шубу з натуральнага футра. «Патрабаваць постспажывальніцкай экалагічнай свядомасці ад убоскага даспажывальніцкага грамадства было не больш і не менш за сведчанне таталітарнага мыслення».

Першыя дэмакратычныя выбары ў Харватыі прайшлі без энтузіязму, ціха.

Камунізм меў столькі важных спраў, што так і не здолеў вынайсці гігіенічную пракладку.

#чытаць
5🔥4👏4
Cын: «Калі б я быў жанчынай, я б ніколі не займаўся сэксам з кімьсці, каго не кахаю».
Маці: «Адкуль ты ведаеш? Ты не жанчына».

«Jeanne Dielman, 23 Commerce Quay, 1080 Brussels», 1975

#глядзець
💔76
📻 «The Major Tones» — кіно пра падлеткаў, у якім не адбываецца ніякага трэшу, хоць і хапае рэлевантных узросту перажыванняў.

Металёвая пласціна ў руцэ гераіні пачынае прымаць загадкавыя сігналы, яе сяброўка стварае з гэтага музыку, а потым выпадковы знаёмец распазнае ў сігналах код Морзэ.

Гераіня імкнецца рашыць галаваломку, а заадно больш даведваецца пра сябе ды пра адносіны з блізкімі.

За рэкамендацыю дзякуй любімай праграмерцы ❤️

#глядзець
3
🚀 «Lesbian Space Princess» — не памятаю, калі апошні раз так рагатала ў кіно.

Мульцік добрага настрою з пазнавальнымі дзявочымі тыпажамі: баязліўца, якая за ўсё выбачаецца; нарцыска, у якую ўсе крашацца; творчая альтушка з гітарай.

Баязліўца выправіцца ў небяспечную вандроўку, з якой, зразумела, вернецца іншым чалавекам. Але ўсё ад пачатку і да канца будзе смешна!

#глядзець
5🔥3
🐟 «Красамоўства сардзінкі. Неверагодныя гісторыі падводнага свету» Біла Франсуа — займальная кніжка пра жыхароў вады.

Адсюль можна набрацца трапных гісторый, якія вы не ў тэму будзеце ўстаўляць у нейкія размовы, тыпу вы эрудыт. Таксама можна натхніцца, бо ў водных стварэнняў шмат чаму ёсць павучыцца!

Я да сёння пад уражаннем ад гісторыі жыцця вугроў. Малышкамі яны некалькі месяцаў (або нават гадоў) дрэйфуюць з Саргасава мора ў прэсныя воды, вырастаюць, жывуць сабе, а потым абавязкова выпраўляюцца ў зваротны шлях (5000–6000 км), каб размножыцца менавіта там жа, дзе нарадзіліся, і памерці. Калі нешта замінае вуграм вярнуцца на «базу», яны могуць нават не паміраць у гэтым чаканні, пакуль бар’ер знікне.

Зычу нам усім мэтанакіраванасці вугра!

#чытаць
8
💔 «Шкляное дзіця» Маар’і Кангро — гэта кніга, у якой аўтарка распавядае пра свой досвед ненараджэння дзіцёнка.

Ва ўразлівых станах такое чытаць не варта. Гэта шчырая і падрабязная кніга. Дакументальная фіксацыя ад моманту, калі на абследаванні заўважылі сур’ёзныя парушэнні развіцця, да пункту ненараджэння. З жыццём паміж гэтымі пунктамі і флэшбэкамі ў паездку па літаратурных справах ва Украіну.

#чытаць
8
📀 Пабачыла гэты літоўскі гурт выпадкова на шоўкейсе, куды пайшла таксама амаль выпадкова. Цяпер хачу на іх канцэрт!

Бадзёры post punk/rock/surf/soul для тых, хто шукае ў сваю фанатэку гітарную музыку:

https://www.youtube.com/watch?v=8LvBben7YG8

#слухаць
6👍1
💔 «Come See Me in the Good Light» (2025) — дакументальнае кіно пра апошнія гады жыцця Андрэа Гібсан.

Я не ведала гэтых паэтак (агулам нічога не ведаю пра сучасную амерыканскую паэзію), але кіно паглядзела, і яно выклікала шмат эмоцый, але найперш падсвятліла, які бясцэнны скарб, калі побач з табой — твае людзі, з якімі кайфова на балях жыцця і не так страшна ў пекле.
2👍1
🥹 «100 Nights of Hero» — абаяльнае кіно добрага настрою, хоць месцамі чыста трылер і нават сацыяльная драма.

У палац багацея заяўляецца сябар, і яны ідуць у заклад: калі сябар спакусіць жонку багацея, пакуль той будзе ад’ехаўшы, сябар атрымае багацце, а жонку пакараюць смерцю. На гэта ў казановы ёсць 100 дзён.

А жонка (якая пра заклад, зразумела, нічога не ведае) знемагае хоча цялесных уцех, бо муж яе ніколі не кранаўся. Знаходлівая служанка прапануе той слухаць бясконцую гісторыю, каб адцягнуць увагу і зняць сэксуальнае напружанне. І так мы атрымліваем негетэрасэксуальную Шахерэзаду і гісторыю пра цэннасць гісторый. Усім, хто працуе з гісторыямі, настойліва рэкамендую!

За параду дзякую Іры 💜
4🔥2