🧸Пабачыла навіну, што жлобінская фабрыка штучнага футра набліжаецца да ліквідацыі, і нарэшце дапісала апавяданне.
https://medium.com/@mparkhimchyk/%D1%83%D0%B4%D0%B0%D1%87%D0%B0-fa3e4450d73e
#чытаць

Medium
Удача
Я спадзявалася, што гэта ніколі не адбудзецца.
❤2🔥2
🧑🚀 Апасалася, што будзе чарговае ратаванне (прапагандай) радавога Раяна, але не, Уір яўна наследуе традыцыі Азімава ды Брэдбэры з іх гуманізмам, які з 2025 года выглядае такім наіўным, але і такім жаданым.
Што спадабалася:
- героя пакінулі на Марсе, але замест таго, каб скласці лапкі, ён не губляе сілы духа, крэатывіць і змагаецца за сваё жыццё (гэта ўвогуле герой, які любіць жыццё);
- ад кнігі цяжка адліпнуць, нават калі аўтар апісвае нейкія хімічныя рэакцыі ці фізічныя эксперыменты (а ён робіць гэта як нерд);
- не гледзячы на тое, што розныя функцыянеры выглядаюць тут надта гуманнымі людзьмі, эфекту MAGA не адчуваецца;
- агульны вайб — сяброўства, салідарнасць, узаемападтрымка, адданасць сваёй справе.
Ну і бульба!

❤3
📼 У фільме «Адаптацыя» цэлых два Нікаласа Кейджа, і гэтага ўжо дастаткова, каб яго глядзець.
Уласна гісторыя — пра тое, што сцэнарысту Чарлі Каўфману замовілі адаптацыю кніжкі «Выкрадальнік архідэй», аднак справа ў яго не ладзілася, Каўфман пакутаваў (як напісаць гісторыю пра кветкі?) і ўрэшце рэшт напісаў гісторыю пра тое, як у Чарлі Каўфмана не ладзіцца справа з адаптацыяй кніжкі «Выкрадальнік архідэй» і Чарлі Каўфман пакутуе.
Аднойчы герой наведывае семінар папулярнага сцэнарнага коўча Роберта Маккі, той на яго крычыць, як трамвайны хам, — і пасля гэтага нешта мяняецца. Не хочацца, канешне, каб крычалі — ні на Каўфмана, ні на каго — але гэта было смешна і жыза.
#глядзець

❤2
😨 «Weapons» (2025) — хорар, ад якога складана адарвацца, бо вельмі цікава, што будзе далей, а да герояў вельмі лёгка падключыцца, нават калі яны не самыя прыемныя.
Аднойчы настаўніца прыходзіць у клас — а там сядзіць толькі адзін хлопчык. Астатнія дзеці зніклі ноччу. Куды? Чаму? Хто за гэтым стаіць? Пра што маўчыць хлопчык? Інфа прыходзіць паступова, і мы глядзім гісторыю вачыма розных яе ўдзельнікаў.
Любімая праграмерка парэкамендавала, і я пачала глядзець на ноч. На сцэне, дзе персанаж хаваецца ад страшнага ў намёце і зіпер пачынае рассоўвацца, я зачыніла комп і лягла спаць. Не рабіце як я! Глядзіце далей)
Кажуць, Зак Крэгер прапрацаваў у «Weapons» свае дзіцячыя траўмы (жыццё з бацькамі-алкаўжывацелямі). Таксама бачыцца праца з тэмай страляніны ў школах (ці прымроілася?). Карацей, пасля прагляду хочацца разважаць і абмяркоўваць — ну клас!
Таксама тут прысутнічае файны гумар.

❤1
🌈 «Drømmer» / «Мроі» (2024) — фільм пра абуджэнне юнацкай сэксуальнасці: кананічная сітуацыя — школьніца закахалася ў настаўніцу, намагаецца зблізіцца з ёй і фантазуе, як яны разам бавяць адпускі ў Іспаніі.
Чуллівыя дзённікі школьніцы з яе згоды чытае бабуля, потым мама, далей — рэдактарка выдавецтва, а ўрэшце рэшт і сама настаўніца. Яны абмяркоўваюць, што ўбачылі ў гэтым тэксце, ты таксама глядзіш і ўзгадваеш свае дзіцячыя прыколы, і ўсё гэта на добрым вайбе без драмы і пагарды.

🛠 У міжнародны дзень падкастаў парэкамендую падкаст.
«Працу-Вацу» стварае гештальт-тэрапеўтка і кар’ерная коўчыня Таццяна Дзямчук. Фармат — або размова пра працоўны шлях, працоўную этыку і звычкі/устаноўкі з гасцямі, або тэматычныя выпускі, дзе вядучая разважае, напрыклад, пра асаблівасці працы з людзьмі розных пакаленняў ці пра тое, як серыял «Не родись красивой» гламурызаваў офіс.
Мне падабаецца слухаць, натхняцца або ўнутрана спрачацца з пачутым. Ці знянацку падумаць нешта новае пра тое, як я бачу працу мары і сябе ў ёй.
https://pod.link/1751183503
#слухаць

❤1👍1
🇯🇵 Прайшлася па класіцы і нясумна прабавіла 207 хвілін за праглядам «Сямі самураяў» Акіры Курасавы. Фільм 1954 года выглядае шыкоўна! Хацела б пабачыць яго на вялікім экране. Трэйлер вось, зацаніце.
Героі геніяльна змагаюцца з пераўзыходзячым па моцы ворагам, але яшчэ больш геніяльна яны сябруюць адно з адным. Тут свае прыколы з этыкай, вядома, XVI стагоддзе на двары. Аднак старэйшыя таварышы, назіраючы, як малады збірае кветачкі, глядзяць на яго чыста з бацькоўскай ласкай і добрымі ўсмешкамі 🌺

👍1
🎞 «Reas» Лолы Арыяс — фільм, у якім былыя зняволеныя граюць саміх сябе (канешне, з папраўкай на тое, што гэта мастацтва, а не дакумент). Яны ўзнаўляюць сваё жыцце ў памяшканнях закінутай турмы ў Буэнас-Айрэсе, са спевамі, танцамі і жартамі. Вог-бал у турме — і можна падумаць: «Навошта?», але падчас прагляду пытанне здымаецца.
#глядзець
#глядзець
❤5
🎸 Беларускія музыкі не ўмеюць прыдумляць назвы гуртам, але прыгожую музыку — на здароўе. «Krok» Soyuz — гэта нібы вітамінка D пры нізкім шэрым небе, толькі не пігулка, а музыка. Нездарма пісалі яго ў Сан-Паўлу. Такі цёплы.
https://bfan.link/krok
#слухаць
https://bfan.link/krok
#слухаць
bfan.link
СОЮЗ — KROK
New release out October 24, 2025!
❤4
🦩 Нарэшце дабралася да «Ружовых фламінга» Джона Уотарса!
Глядзела ў кіно, было клёва парагатаць і паздзіўляцца разам з сяброўкай і незнаёмымі людзьмі. Шыкоўнае кіно, каб паглядзець кампаніяй і ваш вечар заззяў новымі фарбамі (для макіяжу).
Дзякуй, Іра ❤️

🤸«Abseits – ein ungleiches Spiel» — файны кароткі метр пра стэрэатыпы ў спорце.
У адным эпізодзе аўтарка склейвае перформанс гімнастаў Сімоны Вайлз і Казукі Мінамі — і гэта варта тысячы словаў.
Можна да 7 снежня пабачыць тут https://filmafest.org/film/offside-unequal-game/

📽 «Амерыканскае чытво» — кіно пра пісьменніка з вышэйшага класа, якога перасталі друкаваць таму, што яго літаратура «недастаткова чорная» і дрэнна прадаецца.
Яму мазоліць вока малодшая калега, якая карыстаецца ультрапапулярнасцю, распавядаючы стэрэатыпныя гісторыі. А тут яшчэ і сямейныя трагедыі даганяюць.
Кіно пра ідэнтычнасці, зайздрасць, талент, паспяховы поспех, маніпуляцыі і крызіс шчырасці.

❤2🔥1
🦜 Жывем у часы, калі чалавецтва, відавочна, стамілася ад неўроза нявызначанасці, які абавязкова спадарожнічае свабодзе. Больш свабоды → больш нявызначанасці → мацнейшы неўроз → запыт на кайданы.
Гэта кніжка Франзэна 2010 года агулам не пра тое, але вычарпальна-геніяльна апісвае феномен свабоды. А заадно нагадвае, нашто тая свабода ўвогуле патрэбная.

🍿 «The Namesake» by Mira Nair
Класная гісторыя пра сям’ю і розныя чалавечыя ідэнтычнасці. Пара з Калькуты балансуе ў Нью-Ёрку паміж дзвюма культурамі, а іхны сын ідзе ўласным шляхам. Яму не тое, каб проста, да таго ж назвалі яго не Рам ці Джон, а ў гонар украінскага пісьменніка Гогаля. І не, не Мікалаем, а Гогалем.

📚 Сямейная сага «План Бабарозы» Паўла Касцюкевіча падалася дасціпнай і па-добраму бесшабашнай.
Гэта рэдкая проза ад беларускага аўтара, дзе фігуруюць не нейкія рыцары і піксі гёрл, а (звыш)актыўныя жанчыны са сваімі жаданнямі і інфантыльныя мужчыны, аточаныя бабулямі, цёткамі ды жонкамі. І напісана ўсё з любоўю да ўсіх.

❤7
🌱 «There’s Not Much We Can Do» — круты фільм пра хваробу, на якую хварэюць каля 10% людзей з маткай, але дасюль навука не ведае, як гэта хвароба развіваецца і чым яе лекаваць.
У аповед натуральна ўплятаецца японская грэчка, якая на радзіме звычайная расліна, а ў замежжы — агрэсіўная, нібы наш баршчэўнік. Калі з ёй не змагацца, яна выціскае ўсё і прарастае нават праз бетон.
Але з хваробай медыкі прапануюць не змагацца. «Боль — гэта прыродна», ага.
Кіно паказваюць тут да 7 снежня: https://filmafest.org/film/theres-not-much-we-can-do/ (раю паглядзець там і ўсе іншыя — будзе што абмеркаваць з сяброўкамі).

❤5🔥3
👀 «If I Had Legs I’d Kick You» (2025) Мары Бранштэйн
З разраду «класны фільм пра мацярынства», які замешаны на дражджах трывожнасці, няпэўнасці, дзівакаватасці і небанальнага гумару.
Шкада толькі, што мамам некалі глядзець фільмы пра іх, а так 5 з 5.

❤5🔥2
🏠 «Сентыментальная каштоўнасць» («Affeksjonsverdi») Ёакіма Трыера — цудоўнае кіно пра сям’ю, дом (прыгожы!) і кіно. Вельмі крутыя акцёрскія работы.
#глядзець
#глядзець
❤10👍1🔥1
🎭 «Гамнэт» («Hamnet») Хлоі Джао — фільм пра страту дзіцёнка, якога шчыра любілі. І пра тое, як траўма пражываецца ў мастацтве і як мастацтва дае болю выхад — і творцам, і гледачам. Джэсі Баклі атрымае, відаць, «Оскара».
У нейкі момант заснула на сеансе, але гэта мае праблемы з вітамінамі, а не праблемы фільма.

❤8👍1
📚 Прачытала «Як мы перажылі камунізм і нават смяяліся» Славенкі Дракуліч. Дзялюся нататкамі:
«Каву нельга піць адной» — кажа гераіня Таня з Харватыі пасля таго, як за крытычны артыкул яе перасталі друкаваць, а калегі ўзялі за звычку адсаджвацца за іншы столік. Тані было 36, калі яна атруціла сябе газам.
З рэпартажа пра Бухарэст у 1989-м. Мужчына кажа, што з’еў банан з лупінай, бо не ведаў, што яго трэба чысціць. «Гэта было смачна». Аўтарка заўважае: смачна было, бо мужчына еў не проста фрукт, а «надзею на будучыню».
Жанчына, якая бяжала з Усходняй Германіі, кажа, што ёй складана распавядаць пра тое, што яна перажыла, бо штораз «нібыта даводзіцца перакладаць сваё жыццё зразумелымі, знаёмымі словамі, інакш цябе ніхто не зразумее». Але ў вачах тых, хто слухае яе ў ЗША, яна бачыць толькі пустэчу.
Пасля сустрэчы з цэнзарам Славенка разумее, што насамрэч важнай была не іх размова, а час паміж яго званком і іх сустрэчай. У гэты час яна глядзела на сваю дзейнасць «яго» вачыма, намагаючыся зразумець, у чым магла быць вінаватай. Час, калі з ценю паказваецца самацэнзура.
Славенка атрымлівае ліст ад даследчыцы з ЗША, якая пабывала колькі месяцаў у Берліне і лічыць, што мае экспертызу ўкласці анталогію пра жанчын ва Ўсходняй Еўропе. Ад Славенкі яна чакае адказу на пытанне «Як жанчыны Югаславіі ўплываюць на публічны дыскурс і ці выступаюць за "эсэнцыялізм"?» Славенка голасна смяецца.
Аўтарка шкадуе жывёлак, але ў замежнай паездцы купляе шубу з натуральнага футра. «Патрабаваць постспажывальніцкай экалагічнай свядомасці ад убоскага даспажывальніцкага грамадства было не больш і не менш за сведчанне таталітарнага мыслення».
Першыя дэмакратычныя выбары ў Харватыі прайшлі без энтузіязму, ціха.
Камунізм меў столькі важных спраў, што так і не здолеў вынайсці гігіенічную пракладку.

❤5🔥4👏4