💃Мой твар, калі на сон паглядзела «The Last Showgirl» і пачала раніцу з думак пра пенсію і страхоўку.
Памэла, канешне, супер!
#глядзець
Памэла, канешне, супер!
#глядзець
❤3
📽 «Хлопцы з "Нікеля"». Кіно амаль цалкам зробленае ў фармаце POV, то бок мы глядзім на свет вакол ад першай асобы (і асоба гэта мяняецца: то адзін герой, то другі). Аўтары зрабілі гэту фармальную штуку так тонка, што адчуваеш пахі, смакі, тэмпературу, грыву каня, а галоўнае — усе эмоцыі.
Фільм зняты па кніжцы, за якую Колсан Уайтхэд узяўся ў першы тэрмін Трампа, бо хацеў «разабрацца, куды мы рухаемся як краіна».
Галоўны «Оскар» атрымае нейкая лухта, але можа хоць за сцэнар будзе?

🇮🇳 «All We Imagine as Light» (2024) by Payal Kapadia
Класны фільм, прыемныя вайбы, сястрынства ў вялікім горадзе, уцёкі да мора.

«Як можна выйсці замуж за незнаёмца?» — «Аднак і знаёмец праз час можа стаць незнаёмцам».
❤3🥰2
🇧🇷 «Я ўсё яшчэ тут» (2024) by Walter Salles
Фільм пра падтрымліваючую, цудоўную, прыгожую сям’ю ў Бразіліі часоў ваеннай дыктатуры.
Фернанда Торэс грае неверагодна! Напрыклад, сцэна, дзе яе гераіня даведалася самыя дрэнныя навіны пра мужа, але не адмяняе запланаваны паход з пяцю малымі на марозіва. І вось яна сядзіць ў ролі мамы, якая ўсіх абароніць, абагрэе і «ўсё ў парадку», на сэрцы яе непад’ёмны груз, якім ёй нават няма з кім падзяліцца, а навокал — людзі, у якіх усё добра, бо ў іх сем’і нязваныя госці ноччу не прыходзілі і ўсё стабільна.

❤2👍1
🍿 «Уцёкі з Лос-Анджалесу» (1994) by John Carpenter
Рэжысёр акрэслівае жанр гэтага мастэрпісу як «вэстэрн, што разгортваецца ў будучыні», але я б прапанавала «актуальны чад».
У ЗША пажыццёва руліць прэзідэнт-фундаменталіст, галоўнага героя (тыпу крутога мэна) клічуць Пліскен, Пэм Грыр грае трансгендарную кіраўніцу банды, Стыў Бушэмі як заўжды культава ўдае жуліка, CGI чыстае захапленне, а адна са сцэн выглядае так: гераіня кажа, што новы свет дыктатуры і крымінала найлепшы за ўсё, бо «турма = свабода» і можна нават насіць футра без асуджэння — а праз імгненне яе забіваюць стрэлам у спіну 🔥

❤2😍1
📽 «Дробязі жыцця» (2024) Ціма Мілантса
Кіліян Мёрфі пражывае траўму сведкі, цяжка дыхаючы прыкладна гадзіну з паловай. І яго можна зразумець.

👻 Прачытала «Ззянне» па-беларуску, пераглядзела «Ззянне» Кубрыка.
Шок-факт: знакамітых дзяўчынак-прывідаў у кнізе Кінга не існуе!
#чытаць

❤5
⚖️ Адзін з заўважных плюсаў кніжкі Югасі Каляды «Перамена месцаў» — тое, што дзеянне адбываецца ў Гомелі.
Неверагодна, але нехта мінае рынак на Старым Аэрадроме і касцёл каля філфаку, распівае алкаголь на вуліцы Кожара і каву ў «Тэатральным», прызначае сустрэчу ў парку на лавачцы з абрывам ці на прыступках драмтэатра.
У нейкі момант гераіня размаўляе са Сфінксам у скверы, дзе гарадскія зацейнікі пераўзыйшлі сябе ў злачынствах супраць густу. І Сфінкс памагае гераіні адшукаць адказы. Дарма што ён уёбішчны, як і спрэс усё сучаснае «аздабленне» Гомеля (фота далучаю). З урбаністамі гораду не пашанцавала, дзякуй, што пісьменніцы ёсць.

🎞 «Помста» («Hævnen») by Susanne Bier
Фільм нагадвае еўрапейскую класіку XIX стагоддзя па мэсэджах (галоўнае пытанне, якім задаюцца героі — «Ці варта супрацьстаяць злу злом?»). Але агулам цікава было глядзець, хлопчыкі-акторы файныя, аператар робіць прыгожа, а адносіны паміж бацькамі і падлеткамі паказаны рознабакова.

❤2
🎸 Слухаю гэты постпанк/дарвэйв па-турэцку трэці месяц і не надакучвае.
Былі на іх канцэрце, трэба неяк будзе ў стэндапе распавесці пра пакуты, якія амаль заўсёды дастаўляе разагрэў на любым канцэрце, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя!
https://www.youtube.com/watch?v=5k1fM6VDU3Q
#слухаць

YouTube
She Past Away - Durdu Dünya (Official Music Video)
Official Music Video for ‘Durdu Dünya'
Written by: Volkan Caner
Produced by: Doruk Öztürkcan
Stream ‘Disko Anksiyete’
Spotify: https://sptfy.com/Noq7
Apple Music: https://music.apple.com/tr/album/disko-anksiyete/1465676173?l=tr
Youtube Music: https://…

🥰3
Амаль не слухаю музыку апошнім часам. Але вось купіла ў дарогу «Amal» Vapna і правяла з гэтым альбомам шмат гадзін. Спадабаўся настрой цёплага смутку: лірычны герой — рыба без лускі, аднак у гэтым няма залішняй драмы, ніхто не калупае сцізорыкам адкрытыя ранкі, недзе нават хочацца падтанцаваць. У адрозненне ад звычайна халоднага беларускага постпанку, дзе цябе нібыта згубілі на шматпавярховай заброшцы, тут ты быццам ляціш на хуткай лодцы па бяскрайней вадзе, чуеш адначасова матор і мора, керасін і соль, метал і ўзбуджаную пену.
З папярэдняга альбома мемнай стала для мяне фраза «не маё, не маё», якую можна напяваць у выпадку, калі табе прапануюць не твой кубачак гарбаты. З гэтага напэўна «не хачу, не хачу, не хачу» — пасуе для тых жа абставін.
Паслухаць «Amal» і на стрымінгах можна, гэта проста ў мяне са стрымінгамі не клеіцца.
https://album.link/vapna-amal-lp

Songlink/Odesli
Amal by Vapna
Listen now on your favorite streaming service. Powered by Songlink/Odesli, an on-demand, customizable smart link service to help you share songs, albums, podcasts and more.
❤7
Да 3 жніўня можна паглядзець анлайн фільм Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава». У ралях — знаёмыя твары, фонам — варшаўская «Карма» (але ў кіно гэта нібыта Менск).
Уласна фільм — пра тое, што ў любыя часы людзі мусяць ісці за сваім пакліканнем, а не прымяраць чужыя ў намаганні змяніць тое, што змяніць немагчыма, — і менавіта тое, што будзе зроблена згодна пакліканню, у выніку нешта і зменіць. Думку гэтую падзяляю.
https://www.nowehoryzonty.pl/program/25/labedzi-spiew-fiodora-ozerowa

www.nowehoryzonty.pl
Łabędzi śpiew Fiodora Ozerowa | Odkrycia | 25. edycja | Archiwum programowe
Fiodar Ozerow ma 25 lat i jeden cel: zostać genialnym muzykiem. Póki co spędza jednak całe dni, scrollując na kacu Tindera i obsesyjnie sprawdzając, ile razy jego album Minsk Syndrome został wyszukany w sieci. Gdy media straszą wybuchem III wojny światowej…
❤5
Знайшла ў чытальні скарб — «Каменданцкі час для ластавак» Алены Брава, аўтафікшан пра дзяўчыну з беларускага райцэнтра, якая ў часы савецкай перабудовы паехала за каханнем на Кубу. Шмат цікавых назіранняў не толькі пра Востраў Свабоды, але і пра долю жанчыны-творцы.
#чытаць
#чытаць
«Пасля нараджэння дачкі я забараніла сабе запісваць вершы: усё, з гэтым скончана! — бо затрачаны на вершы час у літаральным сэнсе, а не ў метафарычным, адбіраў у дзіцяці кавалак хлеба — і да Кубы, і на Кубе, і пасля, але яны ўсё роўна нараджаліся, сніліся калі-нікалі гатовымі строфамі (а потым раніцай не магла ўспомніць ні радка! вось была пакута!), мармыталіся на бягу, калі неслася на грашовую службу, якая дарэшты высмоктвала мазгі, а калі нешта з таго трызнення ўсё ж трапляла ў сшытак, то непадзеленым на радкі і строфы, каб не было спакусы назваць яго вершам. Я гадамі жыла бы замураваная ў сцяну. О, у сэнсе беларускамоўнага “культурнага асяроддзя” нашая правінцыя — амаль тое самае, што Сант’яга-дэ-Куба, нават горш, бо там мая асаблівасць лёгка тлумачылася: маўляў, чужаніца, што з яе возьмеш! Ці ўяўляеце вы, што такое быць чужаніцай у месцы, дзе нарадзілася, бо тут жанчына-паэт (вымаўляю гэта як дыягназ, як клінічны сіндром, бо на большае ніколі не прэтэндавала) — нешта вартае смеху альбо жалю, нешта больш жахлівае і няўклюднае, чым слынны слон у пасуднай лаўцы: выпадковыя сябры паціскаюць плячыма і хутка знікаюць, сябры сапраўдныя даўно з’ехалі ў замежжа, а родная маці з непадробленым трагічным пафасам заклікае зарабляць грошы, прынамсі, нейкім менш старажытным спосабам, чым робіць гэта большая частка жанчын. І мусіш зарабляць. Вось толькі пасля гэтага пачуваешся так, бы адкаркоўвала піўныя бутэлькі алмазным разцом».
❤3😢1💔1
👻 «Прысутнасць» Стывена Содэберга глядзець было займальна.
Сям’я ўязджае ў новы дом, і хутка аказваецца, што ў доме нешта жыве, назірае і праяўляецца — але з якой мэтай? Здагадацца, чым скончыцца, наўрад ці атрымаецца. Але самая страшная частка, на думку гледачоў, — гэта адносіны мамы і сына (пагаджаюся), а таксама мужчыны-бландыны (а вам як?).

🧸Пабачыла навіну, што жлобінская фабрыка штучнага футра набліжаецца да ліквідацыі, і нарэшце дапісала апавяданне.
https://medium.com/@mparkhimchyk/%D1%83%D0%B4%D0%B0%D1%87%D0%B0-fa3e4450d73e

Medium
Удача
Я спадзявалася, што гэта ніколі не адбудзецца.
❤2🔥2
🧑🚀 Апасалася, што будзе чарговае ратаванне (прапагандай) радавога Раяна, але не, Уір яўна наследуе традыцыі Азімава ды Брэдбэры з іх гуманізмам, які з 2025 года выглядае такім наіўным, але і такім жаданым.
Што спадабалася:
- героя пакінулі на Марсе, але замест таго, каб скласці лапкі, ён не губляе сілы духа, крэатывіць і змагаецца за сваё жыццё (гэта ўвогуле герой, які любіць жыццё);
- ад кнігі цяжка адліпнуць, нават калі аўтар апісвае нейкія хімічныя рэакцыі ці фізічныя эксперыменты (а ён робіць гэта як нерд);
- не гледзячы на тое, што розныя функцыянеры выглядаюць тут надта гуманнымі людзьмі, эфекту MAGA не адчуваецца;
- агульны вайб — сяброўства, салідарнасць, узаемападтрымка, адданасць сваёй справе.
Ну і бульба!

📼 У фільме «Адаптацыя» цэлых два Нікаласа Кейджа, і гэтага ўжо дастаткова, каб яго глядзець.
Уласна гісторыя — пра тое, што сцэнарысту Чарлі Каўфману замовілі адаптацыю кніжкі «Выкрадальнік архідэй», аднак справа ў яго не ладзілася, Каўфман пакутаваў (як напісаць гісторыю пра кветкі?) і ўрэшце рэшт напісаў гісторыю пра тое, як у Чарлі Каўфмана не ладзіцца справа з адаптацыяй кніжкі «Выкрадальнік архідэй» і Чарлі Каўфман пакутуе.
Аднойчы герой наведывае семінар папулярнага сцэнарнага коўча Роберта Маккі, той на яго крычыць, як трамвайны хам, — і пасля гэтага нешта мяняецца. Не хочацца, канешне, каб крычалі — ні на Каўфмана, ні на каго — але гэта было смешна і жыза.

😨 «Weapons» (2025) — хорар, ад якога складана адарвацца, бо вельмі цікава, што будзе далей, а да герояў вельмі лёгка падключыцца, нават калі яны не самыя прыемныя.
Аднойчы настаўніца прыходзіць у клас — а там сядзіць толькі адзін хлопчык. Астатнія дзеці зніклі ноччу. Куды? Чаму? Хто за гэтым стаіць? Пра што маўчыць хлопчык? Інфа прыходзіць паступова, і мы глядзім гісторыю вачыма розных яе ўдзельнікаў.
Любімая праграмерка парэкамендавала, і я пачала глядзець на ноч. На сцэне, дзе персанаж хаваецца ад страшнага ў намёце і зіпер пачынае рассоўвацца, я зачыніла комп і лягла спаць. Не рабіце як я! Глядзіце далей)
Кажуць, Зак Крэгер прапрацаваў у «Weapons» свае дзіцячыя траўмы (жыццё з бацькамі-алкаўжывацелямі). Таксама бачыцца праца з тэмай страляніны ў школах (ці прымроілася?). Карацей, пасля прагляду хочацца разважаць і абмяркоўваць — ну клас!
Таксама тут прысутнічае файны гумар.

❤1