MALDZIS
248 subscribers
405 photos
10 videos
83 links
Прасоўваем і вяртаем беларускую спадчыну.

Умацоўваем вобраз Беларусі як еўрапейскай краіны.

Нашы навіны, матэрыялы і ідэі

https://maldzis.world

https://instagram.com/maldzis.world

https://www.tiktok.com/@maldzis.world?_r=1&_t=ZS-92bDo76sw9Y
Download Telegram
Дзелімся фотаздымкамі з адкрыцця выставы MALDZIS “Беларусь Напалеона Орды”, што адбылося 28 лютага ў Варшаве

Аўтарка фота – Аліна Мазавец.

Уся калекцыя здымкаў – на сайце MALDZIS.

Дзякуй усім, хто паўдзельнічаў! ❤️
15🔥2
MALDZIS вяртае старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны ⛪️

7-га сакавіка ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы рукапісны архіў першай паловы XIX стагоддзя, які паходзіць з парафіі недалёка ад Горадні.

Гэта так званы капіярый – рукапісны зборнік службовых дакументаў і перапіскі з касцёла ў Вялікіх Эйсмантах, што ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласці. Гэта вельмі каштоўная крыніца інфармацыі пра тагачаснае канфесійнае і свецкае жыццё рэгіёна.

Рукапісная кніга была набытая на сродкі мецэната ініцыятывы MALDZIS Іллі Пакроўскага.

У найбліжэйшых планах MALDZIS – адлічбаванне рукапіснага зборніка, каб зрабіць яго дасяжным для ўсіх зацікаўленых гісторыкаў і краязнаўцаў.

💎 Падтрымаць нашу дзейнасць
👏7🔥53👍3
MALDZIS pinned a photo