дом месяца 🌙
84 subscribers
167 photos
5 videos
41 links
Максім Крывіч, настаўнік і паэт.
Тут захоўваецца мая творчасць і замудрыя думкі.
Download Telegram
Творы, зробленыя з якім фонам за ўвесь час
Напомню і вам, і сабе аб гэтай песні.
У ёй усё: і меланхолія, і смутак, і боль — наступствы вар’яцтва, наступствы вайны, у якой ёсць месца і веры, і надзеі, і перамозе-Вікторыі, але не каханню...
Гэта цудоўна 💔
Вікторыя
J:Морс
❤️‍🔥 ”Тут, напэўна, да нас былі людзі, рухалі неба...
І ад снежня да студня не жылі з заміраючым сэрцам...”
#верш

Зорка Венера

У ціхую сінюю ноч мы пад зоркай Венерай
сядзелі на лаве.
Чыталі радкі пра надзею, пра веру,
каханне...
Я чуў...
А ці чула сама ты, як зоры спявалі,
як быццам анёлы з нябёс прыглядалі за намі?
Пісаў Багдановіч, а з ім яшчэ сотні паэтаў
пра ціхую сінюю ноч
і пра зорку Венеру.
Празрыстая ціша. Тусклявы старэнькі ліхтар.
Усё недарэмна. Усё прысвячаецца нам.

• • • • •

Zorka Vieniera

U cichuju siniuju noč my pad zorkaj Vienieraj
siadzieli na łavie.
Čytali radki pra nadzieju, pra vieru,
kachańnie...
Ja čuŭ...
A ci čuła sama ty, jak zory śpiavali,
jak byccam anioły z niabios pryhladali za nami?
Pisaŭ Bahdanovič, a z im jašče sotni paetaŭ
pra cichuju siniuju noč
i pra zorku Vienieru.
Prazrystaja ciša. Tusklavy stareńki lichtar.
Usio niedaremna. Usio pryśviačajecca nam.

• • •
* * *
Гэй, спадар! Не хавай галавы:
Хутка стане і наш с табой век!
На жыццё адаб’ема правы!
Нагадаем, кім ёсць чалавек!

• • • • •

* * *
Hej, spadar! Nie chavaj hałavy:
Chutka stanie i naš s taboj viek!
Na žyćcio adabjema pravy!
Nahadajem, kim jość čałaviek!

• • •
#верш
• • •
#верш

Ціша.

Ціша.
Спякотны вечар.
Над галавою — неба.

Сонца.
Аблокава зграя
да самага небакраю...

Бялюткі рамонак у полі
стане барвовым макам
з чужыцкай рукі і волі.

Пакіне ён нас без долі,
пакіне сам-насам з катам,
з варожым ботам салдата.

Такое было не раз.

Брат стане насупраць брата,
пад рознымі пад сцягамі.
вось гэта і будзе з намі,

вось гэта чакае нас.

Ціша.
Спякотны вечар.
Над галавою — неба.

Месяц.
вароніна зграя
да самага небакраю...

• • • • •

Ciša.

Ciša.
Spiakotny viečar.
Nad hałavoju — nieba.

Sonca.
Abłokava zhraja
da samaha niebakraju...

Bialutki ramonak u poli
stanie barvovym makam
z čužyckaj ruki i voli.

Pakinie jon nas biez doli,
pakinie sam-nasam z katam,
z varožym botam sałdata.

Takoke było nie raz.

Brat stanie nasuprać brata,
pad roznymi pad ściahami.
voś heta i budzie z nami,

voś heta čakaje nas.

Ciša.
Spiakotny viečar.
Nad hałavoju — nieba.

Miesiac.
varonina zhraja
da samaha niebakraju...


• • •
Чалом, паньства-спадарства!
Сёння напомню вам, дзе я жыву ў інтэрнэце на розных пляцоўках. Буду рады, калі на нейкія з іх падпішацеся ;)

Telegram (архіў усёй творчасці):
https://t.me/m_kryvichV

Instagram (прыгожыя фота):
https://instagram.com/m_kryvich

Twitter (усялякія думкі і нататкі):
https://twitter.com/MKryvich

Mastadon (твітэр на мінімалках):
https://vkl.world/@m_kryvich

TikTok (прыгожыя відэа):
https://www.tiktok.com/@m_kryvich

Facebook (для камунікацыі):
https://www.facebook.com/MKryvich
дом месяца 🌙 pinned «Чалом, паньства-спадарства! Сёння напомню вам, дзе я жыву ў інтэрнэце на розных пляцоўках. Буду рады, калі на нейкія з іх падпішацеся ;) Telegram (архіў усёй творчасці): https://t.me/m_kryvichV Instagram (прыгожыя фота): https://instagram.com/m_kryvich…»
#думкі_ўслых 1
Часта думаю пра то ці іншае ўслых. Буду дзяліцца некаторымі думкамі з вамі. Мажліва, вам будзе цікава)
Адаслаў свае вершы ў Маладосць. Кажуць, што апублікуюць. Гэта добра)
Учора набыў сабе набор закладак, і яны мне так спадабаліся, што я вырашыў набыць і саму гульню! І яна сапраўды цудоўная! Ну, вы бачыце самі)

Тутэйшыя (спасылка)

Уявіце, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў апынуліся ў ХХІ стагоддзі. Што яны ўбачылі і як адрэагавалі? Як прымянілі свой талент і раскрылі свой характар? Усё гэта давядзецца вырашаць вам! Аднак час гуляе злыя жарты, і ў некаторых Персанажаў з’явіліся двайнікі, якіх трэба тэрмінова адшукаць. А можа двайнік гэта вы? Як не выдаць  сябе, калі ваша натура імкнецца зрабіць усё па-звыкламу...

У настольнай гульні "Тутэйшыя" вам давядзецца ў ролі знакамітага беларуса адказваць на каверзныя пытанні і адначасова спрабаваць вылічыць, хто з гульцоў з’яўляецца вашым двайніком. У гульні вы сустрэнеце 50 выбітных беларусаў розных часоў, і зможаце пабыць у ролі кожнага.

А таксама ў "Тутэйшых" можна згуляць па правілах добра вядомай гульні "Хто я!".

• • •