дом месяца 🌙
84 subscribers
167 photos
5 videos
41 links
Максім Крывіч, настаўнік і паэт.
Тут захоўваецца мая творчасць і замудрыя думкі.
Download Telegram
Forwarded from Акавіта | Akavita
Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі

Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай зьнішчэньне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў  беларускай культуры.

Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.
Ці хоча хто сёння ўвечары пагутарыць на любыя тэмы?
@m_kryvich
Я не самотны — я кнігу маю!)
#верш

Вечнае

Я жыў у маленькай хаце
І бегаць любіў па садзе,
У рэчку шпурляць каменьчыкі —
Я ведаў, што гэта вечнае.

Уніз, па прамой, угору —
З сябрамі ішоў у школу.
Адзнакі і здзекі сечныя —
Я думаў, што гэта вечнае.

Палац без муроў і вежаў —
Карціна была каледжа.
Там пары, учынкі спрэчныя —
Здавалася, гэта вечнае.

Узлёт і душы блуканне —
Такім я застаў каханне.
Спатканне, пяшчота лечная —
Я верыў, што гэта вечнае.

Там зборы, ад’езд па леце —
Цяпер я настаўнік дзецям.
Заняткі і шмат паперчыны —
Усё, зразумеў, не вечнае.

Я заўтра яшчэ паеду,
Быць можа, на край сусвету.
Не вельмі ў жыцці дарэчнае
Заводзіць матыў пра вечнае.

• • • • •

Viečnaje

Ja žyŭ u maleńkaj chacie
I biehać lubiŭ pa sadzie,
U rečku špurlać kamieńčyki —
Ja viedaŭ, što heta viečnaje.

Uniz, pa pramoj, uhoru —
Z siabrami išoŭ u škołu.
Adznaki i zdzieki siečnyja —
Ja dumaŭ, što heta viečnaje.

Pałac biez muroŭ i viežaŭ —
Karcina była kaledža.
Tam pary, učynki sprečnyja —
Zdavałasia, heta viečnaje.

Uźlot i dušy błukańnie —
Takim ja zastaŭ kachańnie.
Spatkańnie, piaščota lečnaja —
Ja vieryŭ, što heta viečnaje.

Tam zbory, adjezd pa lecie —
Ciapier ja nastaŭnik dzieciam.
Zaniatki i šmat papierčyny —
Usio, zrazumieŭ, nie viečnaje.

Ja zaŭtra jašče pajedu,
Być moža, na kraj suśvietu.
Nie vielmi ŭ žyćci darečnaje
Zavodzić matyŭ pra viečnaje.

• • •
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Чалом, спадарства!
Праз два тыдні буду праходзіць тэрміновую службу ў арміі. Ну, адпаведна, знікну з інфаполя мінімум на паўтара-два гады. Канал на вышэй абазначаны тэрмін будзе замарожаны, але застанецца ў агульным доступе.
Дзякуй за ўвагу і пазычце мне поспеху.
🌸 Idol (belarusian version) | Oshi no Ko | Дзіцё айдала • #пераклад #песня #айдал

Як адной усмешкай распаляе медыя?
Тая таямніца свету невядомая.
Кожныя заганы перавагай павярнуліся;
Ідэальны вобраз — ідэальная хлусня:
Бездакорны айдал яна!

"Што на сняданак еш? А з кніг што абярэш?
А дзе б ты захацела прагуляціся і з кім?"
"Мне есці некалі. Давайце не аб тым".
І колькі б не пыталі, праўды я не адкажу.

Бесклапот-на-я, усё ж чароў-на-я.
І таямніца та, што ты спляла, нас вабіла не раз!
Ці маеш? — Не-не-не,
Ці знаеш? — Не-не-не
У людзях любіш што? Каханы хто?
Просім, дай адказ!

Я не ведаю, як гэта: палюбіць.
Можа быць, адчуваць я не здольная любоў?
Пераблытаная з праўдаю хлусня,
Але ве-да-ю, як толькі выйду я
і вам спяю,
Вы мне адкажаце "люблю"!

Так, ты ідэал — вачэй не адарваць!
Так, ты абсалютна беззаганны айдал!
Ты, як зорка пасярод планет:
Зараніцай асвятліш гэты свет!

Тваёй усмешкі міг чаруе думкі іх —
І зноў натоўп цябе клянецца у сваёй любві.
Ліловы бляск вачэй і пара словаў,
Тонкая мана — гэта нашая Ай!

Так, так,
яна з тых
надзоркавых прынцэс.
Ля яе мы толькі фон
і дадатковы змест.
Зорнай пані
на Бі-плане
падыграці —
ўвесь наш сэнс.
Мы павінны быць удзячны ёй за поспех,
але

НЕ.

ГЭТА ПАДМАН.

КОЛЬКІ ЯШЧЭ
ПРЫНІЖАЦЦА НАМ?!

УЗЛЁТАМ СВАІМ
ТЫ АБАВЯЗАНА
НАМ

Я ГРЭБАВАЦЬ
НАМІ
НЕ ДАМ.

ТЫ

НЕ

ІДЭАЛ!

Я БУДУ ТАБОЙ ПАГАРДЖАЦЬ.
Я БУДУ САБОЙ ПАГАРДЖАЦЬ.

НЕ ВАРТАЯ ДОЛІ СВАЁЙ!
ХТО НЕ ТРЫВАЕ,
НЕ МУСІЦЬ
ЗАЗЗЯЦЬ!...


...Яны ўсе зачараваныя табой,
Бо ты самы моцны, непахісны айдал!
У цябе не бачыцца заган —
Толькі Зараніцы бляск прамянёў.
Табе маўчаць патрэбна аб нялёгкай долі
І размове не даваць нязручнай волю —
Ты кумірам мусіш быць, а не сабою,
Бо такая — сапраўдная Ай!

Я сваёй усмешкай зноў заваюю медыя,
У ёй таямніцу сваю захаваю я.
"Я вас люблю!" — вобраз, ідэальная хлусня —
Вось такая формула любові мая!

Пот іскрыцца у праменях, бы аквамарын,
Позірк з-пад павекаў, бы агранены рубін,
У сваёй бязгрэшнасці з Марыяй параўнальная!
Бездакорна формула любові мая!

Мне шкада, што не магла вас палюбіць...
Можа быць, бо сама я не зведала любоў?
Але веру, стане праўдаю хлусня,
Калі ролю
з душой
спалучу
я.

Ў гэта веру я!

Калісьці што хачу змагу я атрымаць! —
Бо усё ж я прагны, ненасытны айдал!
Вас усіх хачу я палюбіць
Бессаромна, цалкам
і назаўжды!

Я працягну гульню! Ізноў я падману —
І тысячы разоў яшчэ, напэўна, схлушу,
У спадзяванні, што я нарэшце здольна
Буду пра пачуцці вам шчыра сказаць.

Ах, скончана гульня! Нарэшце я магу
Не хлусіць вам, што я вас люблю!

• • •
Усё рэдагаваў-рэдагаваў, рэдагаваў-рэдагаваў — і вырашыў урэшце выкласці, бо потым увогуле б не пабачылі)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ну, вось і відэа для тых, хто хоча паглядзець, што за халеру я ўвогуле пераклаў)
Вітаю, сябры!
Мне цяжка пісаць гэта, але сёння — апошні дзень. Ужо раніцай я знікну на доўгі час, каб калісьці вярнуцца, вярнуцца ўжо невядома якім чалавекам. Я праходзіў праз шмат выпрабаванняў і маю спадзеву, што і гэтае змагу прайсці годна, з высока паднятай галавой, з захаваным гонарам, з захаванай чалавецкасцю і запалам творцы.

Я ад шчырага сэрца зычу нам усім, дзеці зямлі маёй, шчасця, бяспекі, лепшай долі і светлага лёсу. Мір нашым хатам, і хай абароніць нас Бог.
#верш

Новы свет

Мой шлях спыніўся тут на час, а, можа, назаўжды.
Што будзе заўтра, не скажу ні я, ні ён, ні ты,
Адно, што застаецца мне — трываць і зіхацець,
Пакуль мяне з маім пяром не разлучыла смерць.

Пісаць пра думкі зыбкія, пра родны край спяваць,
Штокрок, штодзень, штогод усё хлусіць, усё ілгаць.
Ніхто не ведаў мой сакрэт, не адчуваў мой боль.
Маю віну, мой крыж, мой цень — усё нясу з сабой.

Даруй, мой белы, чысты свет. Бо мне было лягчэй.
Даруй, мой крохкі, тонкі свет. Не падымаў вачэй.
Хоць будзе цяжка, о мой свет, цяпер не саступлю.
Я захаваю песню сэрца ціхую сваю.

І што б не адбылося, свет, я буду зіхацець.
Не як агмень — запалкай хоць. Патрошачку. Ледзь-ледзь.
А час міне — сыдзе туга і цяжар доўгіх лет.
І я цябе пабачу потым, новы, лепшы свет.

• • •
#верш

Падалі з неба зоры.
На іх пазіраў летуценнік
і думаў:
"Калі ў мора
спадуць яны, бы каменні,
са светам тады што будзе?"

Пачуўшы такую мову,
яму прамаўляў пустэльнік:
"Не будзе на свеце гора.
Не міне і пакалення,
пра неба забудуць людзі,
бо ім бытавыя норы даўно замянілі
зоры".

• • • • •

Padali z nieba zory.
Na ich paziraŭ letucieńnik
i dumaŭ:
”Kali ŭ mora
spaduć jany, by kamieńni,
sa śvietam tady što budzie?”

Pačuŭšy takuju movu,
jamu pramaŭlaŭ pustelnik:
”Nie budzie na śviecie hora.
Nie minie i pakaleńnia,
pra nieba zabuduć ludzi,
bo im bytavyja nory daŭno zamianili
zory”.

• • •