Новости Ляховичи - Ляхавіцкі веснік
4.1K subscribers
68.9K photos
6.72K videos
3 files
15.5K links
Районная газета «Ляхавіцкі веснік»
❇️ Для обратной связи:
@LVESS_Bot
Download Telegram
❤️💚 ЧАС ВЫБРАЎ НАС! ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Клопат пра лён дае важкі плён

Інвестыцыі ў рэалізацыю новых праектаў, рэканструкцыя і мадэрнізацыя, павелічэнне прадукцыйнасці і пашырэнне асартыментнага пераліку выпускаемай прадукцыі, рост дабрабыту працаўнікоў – складнікі паспяховага развіцця любога прадпрыемства незалежна ад формы ўласнасці.

Адзін з прыкладаў рэалізацыі такой вытворчай палітыкі – ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Менавіта тут зроблена вялікая справа дзяржаўнай важнасці – рэалізаваны інвестыцыйны праект па вытворчасці катанізаванага льновалакна і паспяхова дзейнічае поўны цыкл ільновытворчасці – ад вырошчвання даўгунцу да вырабу разнастайнай прадукцыі, запатрабаванай і ў нашай краіне, і ў замежжы.

Падрабязнасці ў суботнім нумары "ЛВ" і на нашым сайце.

#пятилетка_качества
9🔥5
🌾 Сельскагаспадарчая карта Ляхавіцкага раёна

У прафесійнае свята "ЛВ" расказаў у інфаграфіцы пра нашы сельгаспрадпрыемствы.
🔥2
❤️💚ЧАС ВЫБРАЎ НАС! ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». А пад закруткай – сапраўдны смак!🥫

У гэтага прадпрыемства ёсць усё, каб годна трымаць пазіцыі на айчынным і не толькі рынках. У маркетынг закладзены не толькі розныя крэатыўныя фішкі, вядомая марка з гісторыяй, піяр-кампаніі. Галоўны інструмент ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» – непадробны смак, якасць і натуральнасць прадукцыі… і, што немалаважна, калектыў інтрыгуе навінкамі і апраўдвае давер.

За апошнія пяць гадоў навінак з’явілася шмат. Канешне, ёсць тое, што гадамі будзе ў карзіне пакупніка, скажам так, класіка – таматны соус. А вось, напрыклад, ці атрымае станоўчы водгук аджыка – а яна хутка з’явіцца на паліцах магазінаў – вырашаць вам. І яшчэ рыхтуецца да прэзентацыі адна прапанова з кіслінкай. Абяцаюць усесезонную смакату! Лімон з цукрам! Зімой да гарачага чаю, летам да прахаладжальных напіткаў. Можна і ў пірог, і так пасмакаваць будзе класна. Чакаем, пакуль навінка атрымае дазвол да выпуску, і – дэгуставаць.

#пятилетка_качества
13
📝 15 и 16 ноября на базе СШ № 2 г. Ляховичи прошёл II этап республиканской олимпиады по учебным предметам

Олимпиада прошла по учебным предметам «Русский язык», «Русская литература», «Физика», «Технический труд», «Обслуживающий труд», «Физическая культура и здоровье», «Химия», «Обществоведение», «Информатика».

В олимпиаде приняли участие учащиеся 8-11 классов.

Подробности здесь.
2