Новости Ляховичи - Ляхавіцкі веснік
4.1K subscribers
68.9K photos
6.72K videos
3 files
15.5K links
Районная газета «Ляхавіцкі веснік»
❇️ Для обратной связи:
@LVESS_Bot
Download Telegram
❤️💚 ЧАС ВЫБРАЎ НАС! ААТ «Шлях новы». Вопыт, рэсурсы, кадры

За бягучую пяцігодку ААТ «Шлях новы» вярнуў сабе колішнюю славу – аднаго з лідараў аграрнай галіны Ляхавіччыны. Гэта відавочна і па вытворчых паказчыках – яны ў сельгаспрадпрыемстве ідуць па ўзрастаючай, і па настроі і адносінах у вялікім калектыве (сёння тут працуе 330 чалавек).

Нездарма па выніках 2024 года «Шлях новы» занесены на Галерэю славы Ляхавіцкага раёна. Мае месца і яшчэ адна акалічнасць, якая за апошнія пяць гадоў ператварылася ў традыцыю, – прозвішчы працаўнікоў гаспадаркі нязменна гучаць сярод лепшых раслінаводаў, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў-аграрыяў Ляхавіччыны. І сёння цяжка ўявіць, што, напрыклад, у 2021 годзе такіх прыкладаў не было.

Падрабязнасці ў суботнім нумары "ЛВ" і на нашым сайце.

#пятилетка_качества
11🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌾❤️ Воспитанники детского сада №1 г. Ляховичи поздравляют работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса с праздником
15🔥4
🌾 Уважаемые труженики села, работники агропромышленного комплекса,
ветераны отрасли!


Примите искренние поздравления с Днём работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности.
В эти осенние дни мы по традиции чествуем людей, которые живут и преданно трудятся на родной земле. Всё меняется в этом мире, а сельский труд по-прежнему необходим всем и каждому. Он остаётся не только одной из главных основ развития и благосостояния района, но и гарантом продовольственной безопасности страны.
Труд на земле всегда был почётным, требующим упорства и огромных сил. И в дождь, и в зной, ранним утром и поздним вечером вы достойно выполняете свою работу.
Огромное всем спасибо за добросовестный труд и настойчивость в реализации поставленных целей. Уверен, что и в дальнейшем вы будете приумножать лучшие достижения, работать с полной отдачей на благо родного государства.
Особую признательность выражаю ветеранам, кто заложил славные традиции сельскохозяйственной отрасли Ляховичского района.
Крепкого всем здоровья, семейного благополучия, успехов и достижений на трудовой ниве. Пусть в вашей профессиональной жизни будет только хорошая погода, плодородная земля и щедрые урожаи!


🇧🇾 Депутат Палаты представителей
Национального собрания Республики Беларусь
Георгий Хлебович.
3
❤️💚 ЧАС ВЫБРАЎ НАС! ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Клопат пра лён дае важкі плён

Інвестыцыі ў рэалізацыю новых праектаў, рэканструкцыя і мадэрнізацыя, павелічэнне прадукцыйнасці і пашырэнне асартыментнага пераліку выпускаемай прадукцыі, рост дабрабыту працаўнікоў – складнікі паспяховага развіцця любога прадпрыемства незалежна ад формы ўласнасці.

Адзін з прыкладаў рэалізацыі такой вытворчай палітыкі – ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Менавіта тут зроблена вялікая справа дзяржаўнай важнасці – рэалізаваны інвестыцыйны праект па вытворчасці катанізаванага льновалакна і паспяхова дзейнічае поўны цыкл ільновытворчасці – ад вырошчвання даўгунцу да вырабу разнастайнай прадукцыі, запатрабаванай і ў нашай краіне, і ў замежжы.

Падрабязнасці ў суботнім нумары "ЛВ" і на нашым сайце.

#пятилетка_качества
9🔥5
🌾 Сельскагаспадарчая карта Ляхавіцкага раёна

У прафесійнае свята "ЛВ" расказаў у інфаграфіцы пра нашы сельгаспрадпрыемствы.
🔥2
❤️💚ЧАС ВЫБРАЎ НАС! ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». А пад закруткай – сапраўдны смак!🥫

У гэтага прадпрыемства ёсць усё, каб годна трымаць пазіцыі на айчынным і не толькі рынках. У маркетынг закладзены не толькі розныя крэатыўныя фішкі, вядомая марка з гісторыяй, піяр-кампаніі. Галоўны інструмент ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» – непадробны смак, якасць і натуральнасць прадукцыі… і, што немалаважна, калектыў інтрыгуе навінкамі і апраўдвае давер.

За апошнія пяць гадоў навінак з’явілася шмат. Канешне, ёсць тое, што гадамі будзе ў карзіне пакупніка, скажам так, класіка – таматны соус. А вось, напрыклад, ці атрымае станоўчы водгук аджыка – а яна хутка з’явіцца на паліцах магазінаў – вырашаць вам. І яшчэ рыхтуецца да прэзентацыі адна прапанова з кіслінкай. Абяцаюць усесезонную смакату! Лімон з цукрам! Зімой да гарачага чаю, летам да прахаладжальных напіткаў. Можна і ў пірог, і так пасмакаваць будзе класна. Чакаем, пакуль навінка атрымае дазвол да выпуску, і – дэгуставаць.

#пятилетка_качества
13