ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
17.6K subscribers
1.75K photos
1 video
14 files
1.8K links
Download Telegram
to view and join the conversation
Крыніцы ў фінансавым сектары паведамляюць, што вынас кэшу з банкаў працягваецца. На чыстай аснове беларусы забіраюць з банкаў да $20 млн за дзень.
Падпісчыкі даслалі цудоўнае. Станам на 01/07/2020 РУП "Беларуская атамная станцыя" з’яўляецца неплацежаздольнай арганізацыяй (de facto банкрут). Выхад з цяжкага фінансавага становішча прагназуецца толькі на 2024 г.!

Цяпер ясна, чаму будаўнікі БелАЭС маюць такія страты ад рэалізацыі праекта. На тую ж дату яны дасягнулі 1,3 млрд руб.
Пара слоў пра расійскі крэдыт на $1,5 млрд. Яшчэ 11/09/2020 аналітыкі S&P пісалі так:

Насколько мы понимаем, Россия планирует предоставить Беларуси новый кредит для поддержки валютных резервов, а также кредит объемом до 1 млрд долл. для рефинансирования предыдущего долга с наступающими сроками погашения. Тем не менее остается неясным, будут ли эти намерения полностью реализованы.

Гэта значыць, беларускі Мінфін прэтэндаваў на 2 крэдыты ад РФ. Таму можна казаць, што расіяне аб'ядналі 2 крэдыты ў адно цэлае.

Дарэчы, намеснік міністра фінансаў Белкавец заявіў адносна крэдыта наступнае:

Сроки и ставки сейчас назвать нельзя — стороны в процессе переговоров. Но как показывает практика ранее предоставленных финансовых кредитов - это всегда долгосрочные кредиты под льготную, относительно стоимости коммерческих заимствований Беларуси, ставку.

Так што і канчатковая сума крэдыта можа цалкам памяняцца ў ходзе гэтых перамоваў.
Крыніцы ў фінансавым сектары паведамляюць, што за 2 тыдні верасня насельніцтва вынесла з банкаў каля $260 млн. З гэтай сумы блізу $100 млн прыпадае на карткі і $160 млн — на тэрміновыя валютныя дэпазіты.
Рэнтабельнасць у нафтаперапрацоўцы і хімічнай прамысловасці апусцілася да 10%. На хімікаў уплываюць менш выгадныя (у параўнанні з 2019 г.) кантракты Беларускай калійнай кампаніі, на фінансы НПЗ — рост цэнаў на нафту.
Абсалютная большасць самых значных прадпрыемстваў Беларусі (54,9%) застаецца нізкаэфектыўнай. У Магілёўскай вобласці ажно 68% такіх праблемных кампаній.
Чацвёртую дату запар запасы гатовай прадукцыі ідуць па траекторыі крызіснага 2015 г. На 1 верасня запасы дасягнулі 5,210 млрд руб, або 71,5% месячнага выпуску. Гэта найгоршы паказчык на аналагічныя даты 2015-2020 гг.
П — перамога.

На 1 августа совокупные долги крупных и средних предприятий страны составили 148,4 млрд BYN. По январскому прогнозу Минэкономики ВВП Беларуси за год может составить 143,5 млрд BYN. Таким образом, долги компаний-флагманов уже сейчас больше, чем размер экономики.
Скарачэнне вытворчасці кар'ерных самазвалаў адбываецца ўжо 18 месяцаў запар. За гэты час недавыпуск склаў 618 машын.

У жніўні 2020 г. выпуск зменшыўся на 65,6%, недахоп у параўнанні з 2019 г. дасягнуў 42 самазвалы. За жнівень зафіксаваны абсалютны антырэкорд выпуску кар'ернікаў — 22 машыны.

Запасы гатовай прадукцыі ў выглядзе самазвалаў перавышаюць 7 месяцаў. Гэта значыць, што БЕЛАЗ можна спыняць і паўгода распрадаваць склады.
За 2020 г. Нацбанк учыніў пераварот у структуры залатых рэзерваў. Калі на пачатак года доля зліткавага золата дасягала 32,9%, то на 1 ліпеня яна дасягнула 74,7%.
Намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец:

— Валютный рынок не сказать чтобы глубокий и прочный, чтобы на него можно было с существенными объемами выходить и покупать. У нас есть договоренность с Нацбанком, что мы не оказываем давления своими ресурсами на валютный рынок, чтобы обеспечить какой-то баланс.

https://www.youtube.com/watch?v=oy2JMUd-L7E&feature=youtu.be
Нацбанк працягвае практыку заціскання рублёвай ліквіднасці для банкаў. І гэта нездарма: па інфармацыі крыніцаў у фінансавым сектары вынас валюты насельніцтвам паскорыўся да $30 млн/дзень. У пераводзе на месячныя аб’ёмы гэтае дае беспрэцэдэнтныя $900 млн.

16 сентября 2020 г. Национальным банком Республики Беларусь был проведен кредитный аукцион № 738 на срок 7 дней. На аукцион поступила 73 заявки от 13 банков со ставками от 7,75% до 20,00% годовых на общую сумму 2 123,50 млн. рублей. Принято решение предоставить банкам ресурсы в сумме 1 200,00 млн. рублей, средневзвешенная ставка составила 15,94% годовых, ставка отсечения составила 13,10% годовых.
Чыстыя страты ў параўнанні з 2019 г. павялічыліся ў 6 разоў — да 4,663 млрд руб. І гэта ўлічваючы эфект ад указа №159. Без такога дакумента негатыўныя вынікі для прадпрыемстваў дасягнулі б 10 млрд руб, бо каля 5-6 млрд руб пакуль што "схавана" і будзе спісвацца аж да канца 2022 г.

Агромныя страты ў будаўнічым сектары абумоўленыя адным аб'ектам — Беларускай АЭС, якую нядаўна прызналі неплацежаздольнай арганізацыяй.
А вось гэта цікава. Калі грошы пойдуць праз ЕФСР, то амаль на 100% будуць дадатковыя ўмовы.

МОСКВА, 16 сентября. /ТАСС/. Россия предоставит Белоруссии кредит в два этапа - $1 млрд в 2020 году и $500 млн в 2021 году, сообщил журналистам министр финансов РФ Антон Силуанов.

"Мы в текущем году хотим предоставить $1 млрд,
из которых $500 млн за счет ЕФСР (Евразийского фонда стабилизации и развития - прим. ТАСС), $500 млн - за счет межгоскредита. В следующем году - $500 млн за счет межгоскредита", - пояснил министр, отметив, что условия прорабатываются с белорусским Минфином.
Яшчэ лепей, папоўніць ЗВР лукашэнкаўцы змогуць толькі на $500 млн і выключна на ўмовах ЕФСР. Астатнія як бы $1 млрд намінаваныя ў расійскіх рублях. 😁

По словам министра, кредит от ЕФСР будет номинирован в долларах, а средства от России поступят в рублях. Стоимость межправительственного кредита будет привязана к доходности российских облигаций федерального займа (ОФЗ) «с небольшой премией». Ставки по валютным кредитам ЕФСР зависят от средней стоимости облигаций России и Казахстана, уточнил Силуанов.

$500 млн для сённяшняга гаротнага стану эканомікі РБ — гэта як вітамінкі пры цяжкай форме каранавіруса.
Новыя важныя падрабязнасці пра крэдыты ад РФ і ЕФСР. Прамая мова міністра фінансаў Сілуанава:

Для предоставления межгосударственного кредита потребуются поправки в Налоговый кодекс о включении Белоруссии в число стран, которым РФ может предоставлять такие кредиты. "Такие поправки подготовлены в Бюджетный кодекс. Как только они будут приняты, мы начнем работу по предоставлению межгоскредита", - пояснил Силуанов.

Такім чынам, вылучэнне першай порцыі расійскіх рублёў залежыць ад аператыўнасці працы парламента РФ. Любая спроба лукашэнкаўцаў "саскочыць" — будзе блок на грошы.

Цытата нумар два з Сілуанава:

Говоря о сроках возврата кредитов, министр пояснил, что это будет определено в соглашениях. Но отметил, что "в среднем длина наших кредитов составляла около 10 лет, мы этими сроками и будем руководствоваться при подготовке условий предоставления заемных средств".

Просьба Мінфіна РБ аб 15-гадовым крэдыце на сёння ў пралёце.

Цытата нумар тры:

Мы получим гарантии устойчивого выполнения Белоруссией обязательств перед российскими контрагентами, а именно так формулируются условия кредита, чтобы Беларусь не допускала просрочек по обязательствам как непосредственно суверена, так и компаний, где присутствует государственное участие, где заемщиком является Беларусь. Также мы формулируем условие о том, чтобы обязательства перед нашими компаниями по поставке энергоресурсов выполнялись в полном объеме.

Пляскаем у ладкі кемлівасці расіянаў. Вылучаныя ўмовы азначаюць, што на 10 гадоў РФ застрахавалася ад любых спробаў шантажу лукашэнкаўцаў недаплатай за газ або нафту.
Учора Нацбанк ізноў выдаваў антыкрызісныя крэдыты. Нейкія "хворыя" банкі атрымалі 16/09/2020 73 млн руб.

Нагадаем, "доўгія" спецкрэдыты на 3-6 месяцаў НБРБ анансаваў яшчэ ўвесну. Іх атрымліваюць толькі самыя праблемныя банкі пад стаўку рэфінансавання (7,75%).

Учора Нацбанк арганізаваў чарговы крэдытны аўкцыён, на якім сярэдняя стаўка дасягнула 15,94% гадавых. Праблемныя банкі ў гэтым аўкцыёне наўрад ці ўдзельнічалі — умовы выдачы рэсурсаў моцна адрозніваюцца.

На 17/09/20 астатак аперацый падтрымкі праблемных банкаў склаў 1122,5 млн руб. На пачатак чацвярга ў сістэме ў цэлым знаходзіліся грошы Нацбанка на 2322,5 млн руб.