Спадзяемся, асабліва ўражлівых сярод вас няма? На сёньняшні вечар пакінулі ня вельмі прыемнае слоўца 🤢
⠀
ВАНIТАВА́ЦЬ (vanitavać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
1. Размоўнае слова: пра стан моташнасьці, рвоты.
⠀
🔸[Алеся] ванітавала, але ён перамагаў гэта і піў датуль, пакуль пляшка не апусьцела. (Чарнышэвіч).
⠀
2. Пераноснае значэньне: пра пачуцьцё агіды да каго‑, чаго‑н.
⠀
🔸Мяне ванітавала ад яго слоў.
#словы_В

СТАКРО́ТКА (stakrotka)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
Тое, што і маргарытка.
⠀
🔸Няма яшчэ Стакроткі,
Чабору і Шыпшыны,
але наш час кароткі,
пачаць без іх павінны. (Дубоўка).
#словы_С
(назоўнік | жаночы род)
⠀
Тое, што і маргарытка.
⠀
🔸Няма яшчэ Стакроткі,
Чабору і Шыпшыны,
але наш час кароткі,
пачаць без іх павінны. (Дубоўка).
#словы_С
КІРО́ЎЦА (kiroŭca)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Чалавек, які кіруе якім-небудзь транспартным сродкам.
⠀
📍Чаму не "вадзіцель"? На гэтае пытаньне адказвае Юрась Бабіч, кандыдат філялягічных навук (прыводзім даслоўна):
⠀
"🔸Тут важна ўсвядоміць адрозненне ў спосабе мыслення паміж носьбітамі беларускай і рускай моў і культур. Для прадстаўніка рускай культуры абсалютна нармальна гучаць канструкцыі “водить автомобиль”, “водить грузовик”, “водить машину”. Таму і адпаведны назоўнік – водитель – бачыцца цалкам лагічным, утвораны паводле ўсіх моўных законаў. У нас жа, носьбітаў беларускай культуры, на ўзроўні падсвядомасці замацаванае разуменне, што аўтамабілем (машынай, грузавіком) можна толькі кіраваць.
⠀
🔸Дзеяслоў жа вадзіць мае ў нас зусім іншае значэнне: дапамагаць ісці (вадзіць дзіця за руку), хадзіць з кім-небудзь і паказваць што-небудзь (вадзілі госця ў тэатр), рухаць чым-небудзь па паверхні чаго-небудзь (вадзіць алоўкам па паперы) або ўжываецца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў кшталту вадзіць за нос.

🔸Зыходзячы з таго, што любым транспартным сродкам можна толькі кіраваць (а не вадзіць яго), у беларускай мове і замацаваўся назоўнік кіроўца.
⠀
🔸Варта адзначыць, што цяпер у нашай мове назіраецца выразная тэндэнцыя да паступовага пашырэння падобных дэрыватаў. Усё часцей ужываюцца словы бізнэсоўца, мітынгоўца, пратэстоўца, моўца і інш.
⠀
🔸Такім чынам, у беларускай мове варта выкарыстоўваць спалучэнні, напрыклад, кіроўца таксі, кіроўца грузавіка або кіроўца-прафесіянал, а не ўжываць у якасці асноўнага кампанента відавочны русізм вадзіцель."
#словы_К

ЛЕТУЦЕ́ЦЬ (letucieć)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
Аддавацца марам, марыць.
⠀
🔸Петрыку не спалася: ён глядзеў на зоркі і летуцеў. (Зарэцкі).
🔸На пагорку сасна, — ці не ўнучка тае,
Што калісь летуцела аб пальме далёкай? (Лойка).
⠀
❗Назоўнік: ЛЕТУЦЕ́НЬНЕ.
#словы_Л

БЭЗ (bez)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Дэкаратыўная кустовая расьліна сямейства масьлінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецьці; расьцьвіўшыя галінкі гэтай расьліны.
⠀
🔸Расьцьвіў перад акном духмяны белы бэз. (Брыль).
🔸На туалетным століку стаяў букет бэзу.
⠀
❗Прыметнік: БЭЗАВЫ.
#словы_Б

КАТА́Р / КА́ТАР* (katar)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Запаленьне сьлізістай абалонкі якога-н. органа, што суправаджаецца пачырваненьнем, набуханьнем, ацёкам, выдзяленьнем вадкасьці.
⠀
* У розных слоўніках, у тым ліку і ў мэдыцынскіх, сустракаецца націск і на першую, і на другую літару А.
⠀
🔸КА́ТАР — гэтак яшчэ называюць і невялікае судна (рас. ''катер'').🚤
⠀
🔸КАТА́Р — гэта да таго ж... аматар коцікаў (рас. ''кошатник'')! 😸
⠀
🔸Ну, і КАТАР — краіна ў Заходняй Азіі, націск дапускаецца і на першы, і на другі склад. 🙄
⠀
❔А куды зручней ставіць націск вам? 🤔

У слоўніку Байкова-Некрашэвіча знайшлі слова "жароўка" 💡.
⠀
ЖАРО́ЎКА (žaroŭka)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
Штучная крыніца сьвятла, у якой сьвятло выпускае цела напалу, што награваецца электрычным токам да высокай тэмпэратуры.
⠀
❔Як яно вам?
#словы_Ж

ПАНЧО́ХІ (pančochi)
(назоўнік)
⠀
1. Выраб машыннага або ручнога вязаньня, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені.
⠀
🔸Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... (Васілевіч).
⠀
2. Пераноснае значэньне: поўсьць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.
#словы_П

ШЧОПАЦЬ (ščopać)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
1. Тры пальцы рукі (вялікі, указальны, сярэдні), складзеныя канцамі разам.
⠀
🔸[Іванка] запусьціў руку ў падраную кішэню сьвіты і шчопцем грэбаў там за падкладкай, спадзеючыся хоць што-кольвек знайсьці на падман голаду. (М. Стральцоў).
⠀
2. Колькасьць якога-н. сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць складзенымі такім чынам пальцамі.
⠀
🔸Мікола дастаў з кішэні капшук з тытунём. Сыпнуў шчопаць у кавалак адарванай газэты, падаў Ульлянінаму бацьку. (Паўлаў).
⠀
3. Невялікая купка, пучок чаго-н. (валасоў, поўсьці, шчаціньня).
⠀
🔸На лаўцы каля дзьвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густой каштанавай атавай барады; другі мужчына, відаць, ня шмат маладзейшы за яго, але сьвяжэйшы, паголены, са шчопцямі рыжых вусікаў пад носам. (Брыль).
#словы_Ш

ПУСТЭ́ЛЬНІК (pustelnik)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
1. Чалавек, які з рэлігійных меркаваньняў адмовіўся ад зносін зь людзьмі і пасяліўся ў бязьлюдным месцы.
⠀
🔸Манах-пустэльнік.
⠀
2. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязьлюдным месцы.
⠀
🔸— А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала [Марына] Кудлачу, які маляваў за сталом. (Алешка).

АБЕ́РУЧ (abieruč)
(прыслоўе)
⠀
1. Абедзьвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).
⠀
🔸Павёў доктар пана ў лазьню, пасадзіў на палон ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. (Якімовіч).
⠀
2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несьці што-н.).
⠀
🔸Марынка аберуч несла гэтую торбу.
⠀
3. Разам.
⠀
🔸Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаце.
#словы_А

✏️Як сказаць па-беларуску "В ПОЛОЖЕНИИ (беременная)"?
⠀
А вось так:
⠀
🔸У цяжку (у цяжары)
🔸Пры сабе (хадзіць)
🔸Дзіцем хадзіць
🔸З жыватом (з чэравам)
#фразэалягізмы
⠀
А вось так:
⠀
🔸У цяжку (у цяжары)
🔸Пры сабе (хадзіць)
🔸Дзіцем хадзіць
🔸З жыватом (з чэравам)
#фразэалягізмы
ЛУ́БІН (łubin)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Травяністая расьліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаеньня глебы і на корм жывёле.
⠀
🔸Ён [лубін] цьвіце агнём блакітным,
Незвычайным, ад яго
Цеплыня ў кустах ракітных. (Танк).
⠀
❗Прыметнік: ЛУ́БІНАВЫ.

МАДЗЕ́ЦЬ (madzieć)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)
⠀
1. Жыць у цяжкіх умовах.
🔸[Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. (Лынькоў).
⠀
2. Бязмэтна існаваць; марнець.
⠀
🔸— Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. (Новікаў).
⠀
3. Зрабіцца хваравітым, чэзнуць (рас. "чахнуть").
#словы_М

ЧАРАЎНІ́ЦТВА (čaraŭnictva)
(назоўнік | ніякі род)
⠀
1. Сіла, дзеяньні чараўніка (рас. "волшебника"); вядзьмарства; чары.
⠀
🔸Зайшла размова аб навуках —
Старых, даўнейшых — і іх штуках,
Аб кнігах з чорнаю пячацьцю,
Аб чараўніцтве, аб закляцьці,
Аб розных хітрасьцях і змане. (Колас).
⠀
2. Знахарства.
⠀
❗Прыметнікі: ЧАРОЎНЫ, ЧАРАЎНІЧЫ, ЧАРАЎНІЦКІ
#словы_Ч

ЛО́КШЫНА (łokšyna)
(назоўнік | жаночы род)
⠀
1. Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста.
⠀
2. Страва, прыгатаваная з такога вырабу.