Проза Вінцэся Мудрова ўпершыню на ЛітРАЖы! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fpensiya&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Вінцэсь Мудроў: Пенсія
— Ваня, — паўтарыла Ніна Захараўна тым насцярожлівым голасам, якім будзяць спячых. Сэрца боўтнулася ў грудзіне, балюча сцялася, і слых напоўніўся густым і аднастайным звонам.
Заключная частка паэмы Ўітмэна ў перакладзе Макса Шчура. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fspeu-pra-myane-40-52&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Ўолт Ўітмэн: Сьпеў пра мяне, 40-52
Хадзіце, дзеці мае, мае хлопцы й дзяўчаты, мае жанкі, замужнія й незамужнія, вось цяпер музыкант папускае аброць, скончылася прэлюдыя ягонай унутранай жалейкі. Лёгка напісаныя акорды для разьняволеных пальцаў — я адчуваю, што вы ўжо ня можаце трынькаць вышэй…
Вершы культавай амэрыканскай паэткі ў перакладзе Макса Шчура. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Flazar-u-spadnicy&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Сылвія Плат: Лазар у спадніцы
Мяса, косьці, нічога больш — кавалак мыла, шлюбны пярсьцёнак, залатая плёмба. Herr Бог, Herr Люцыпар — ня рыпаць ува мне, ня рыпаць.
Першыя лаўрэаты прэміі за беларускую сеціратуру будуць названыя ўвесну 2019 года. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Fnews%2Fu-litrazha-yosc-svaya-premiya&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
У «ЛітРАЖа» ёсьць свая прэмія!
Тое, пра неабходнасьць чаго так доўга гаварылі ў чатах і на хатах, кулюарах і піўбарах, зьдзейсьнілася! Наш віртуальны часопіс заснаваў уласную літаратурную Прэмію — і не адну, а цэлых дваццаць! Прэмія называецца «Празрысты ЭОЛ» і будзе ўручацца за найлепшыя…
Наш улюбёны ўкраінскі аўтар цяпер ня толькі ў арыгінале! - а яшчэ і ў перакладзе Алеся Плоткі. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fmedytacyya-tybeckaga-lamy&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Вано Крюґер: Медытацыя тыбецкага ламы
Хачу па-мацярынску абняць порнаакцёраў. Хлопцаў. У іх жа Такі змучаны выгляд у гэтым кіно. Трэба іх неяк суцешыць. Цяжкая ў іх работа.
Вершы з новай кнігі надзвычай таленавітага паэта! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fkinaglyad&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Віктар Сямашка: Кінагляд
стары настаўнік геамэтрыі зь ядроным пахам таннага тытуню пэцкае падручнік крэйдай жоўтыя кончыкі пальцаў зазналі перасячэньне паралеляў
Відавочна, першы беларускі буддысцкі тэкст, 1637 год выданьня, друкарня Багаяўленскага манастыра ў Воршы. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fo-synu-krolevskom-i-yak-emu-otec-ego-pozvolil-kolko-krot-hotel-z-palacu-svoego-vyhoditi&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Яўхім Афонскі: О сыну Кролевскомъ, и якъ ему О(те)цъ его позволилъ, колко бы крот хотелъ, з Палацу своего выходити
Сынъ зас Кролевскій, о котором ся почало мовити, въ Палацу для него збудованомъ, такъ мешкаючи, же жаденъ до него не моглъ дойти, ажъ до взросту Млоденческого прышол, (въ томъ часе въ вшелякои такъ Муринской, якъ и Перской науце выцвичившися) был мудрый и розсудный…
Новыя вершы Святланы Куль на ЛітРАЖы! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fakrabatl&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Святлана Куль: Акрабат(л)
Асцярожна жыві, кожны дзень як іспыт ці экзамен, Каляровыя пазлы жыццёвай запечанай смальты Раздае табе доля, нібы прадавачка ў краме, А ўзамен патрабуе штодзённага зграбнага сальта.
Унікальная публікацыя перакладаў Лявона Баршчэўскага - дэгустацыя найлепшага з таго, што неўзабаве чакае вас у "Паэтах планеты". https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fuzdyhi-asennyaga-dazhdzhu&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Ду Фу: Уздыхі асенняга дажджу
Спраўна гняздо ля надрэчнай хаціны зладзілі ўжо зімародкі, Адзінарогі высока залеглі, дзе спрэс магілы відны. Вывучыш свет і шукацьмеш уцехі – толькі хіба ж яна ў пастках Той мімалётнае славы? Навошта трэба, папраўдзе, яны?
Тэлеграм - не самая масавая, але вельмі важная сацыяльная пляцоўка для нас. Як і нашыя падпішчыкі ў Тэлеграме - то бок ВЫ :) Тут няма лайкаў і каментароў, але часам хочацца зваротнай сувязі. І вось якое пытанне ў нас узнікла сёння: А як Вы чытаеце ЛітРАЖ?
Anonymous Poll
50%
Атрымліваю паведамленні ў Тэлеграм, у Тэлеграм і чытаю (праз Instant View)
7%
Атрымліваю паведамленні ў Тэлеграм, але артыкулы чытаю непасрэдна на сайце litrazh.org
29%
Адключыў апавяшчэнні, заходжу ў Тэлеграм калі маю вольны час і праглядаю новыя матэрыялы
0%
Заходжу непасрэдна на litrazh.org і там ужо даведваюся пра новыя матэрыялы
0%
Сачу за абнаўленнямі ЛітРАЖу ў асноўным праз Facebook
14%
Не чытаў, але асуджаю
У нас зьявіўся новы жанр - фантастыка! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fyagorka&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Зміцер Дзядзенка: Ягорка
Шустрая ты, Рудзеля, слова сказаць не даеш... А гэтыя Ягоркі ўсе паміж сабой розныя былі: адзін драўляны, другі залаты, а трэці каменны. Так іх і называлі, так і разрознівалі міжсобку.
Знакаміты нямецкі абсурдыст упершыню па-беларуску! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fpesenki-z-pad-shybenicy&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Крыстыян Моргенштэрн: Песенькі з-пад шыбеніцы
На плянэце мух чалавеку не пазьбегнуць, на жаль, пакут: там мухі нам робяць тое, што мы мухам робім тут.
УВАГА! Усім чытачам і аўтарам: з'явілася працоўная версія Рэкамендацыйнага спісу прэміі «Празрысты ЭОЛ»! Запрашаем усіх азнаёміцца са спісам і нагадваем, што да 15 студзеня вы маеце час яго дапоўніць, даслаўшы спасылку на свой улюбёны твор беларускай онлайн-літаратуры-2018 на наш адрас eol.litrazh@gmail.com. Мы разгледзім вашу прапанову і праверым, ці адпавядае яна нашым крытэрыям адбору (мова, дата публікацыі, аб'ём) – калі так, то ваш кандыдат з'явіцца ў канчатковай версіі спісу. Цяперашнюю версію спісу можна прачытаць тут: https://drive.google.com/file/d/19oFOb5mfbkWeHbXFl6bKFgN_9Ea3R1vs/view
Google Docs
REKAMENDACYJNY-SPIS-versija1.pdf
Малады рускамоўны аўтар са Слоніма, лексыка 18+ https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Freka&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Андрей Дудко: Река
Я актером работаю. Играю станочника на мебельной фабрике. И, кажется, умею играть, ведь слишком вживаюсь в роль. Забываю даже, что не станочник. Алкашка только, слабость моя, выводит из игры и напоминает, кто я.
Клясык чэскай літаратуры, якога мы яшчэ не публікавалі. https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fstalovaya-svet&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Багуміл Грабал: Сталовая «Сьвет»
А ў сталовую з салончыку на другім паверсе пранікала вясёлая музыка і гамана, што выбухала нястрыманым сьмехам. Пры зашклёнай вітрыне стаяла некалькі разявакаў, яны прыціскалі да яе далоні, і тыя былі белыя й ненатуральна вялікія. Па-над імі зіхцелі цікаўныя…
Два клясычныя аповеды Ч. Букоўскага: адзін з клясычнымі мацюкамі, другі без. 18+ https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fhopic-zyryc-mne-na-cycki-shanouny&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Чарлз Букоўскі: Хопіць зырыць мне на цыцкі, шаноўны
Я не хацеў, каб мяне будзіў нейкі чувак з горнам. Не хацеў спаць у казарме разам з кодлай здаровых апантаных сэксам і футболам адкормленых дасьціпных задрочаных мілых запалоханых расчырванелых бздлівых мамчыных сьціплых баскетбалістых амэрыканскіх хлопчыкаў…
У беларускую вёску прыехаў наводзіць парадак гарадавы - з самога Мінску! https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Fgaradavy&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Аляксандр Апон: Гарадавы
Я і кажу — бяда. Хіба, як калісь, у крамах усё чыста папрападае? Трэба было б запасціся сім-тым, пакуль тое-сёе есцека: запалак узяць, солі якую кілю, мыла таксама не зашкодзіць, як і пральны парашок. А галоўнае — крупаў не забыцца і цукру, бо дзе іх потым…
Усё, што на сьвеце завецца мастацтвам - поўны адстой! Э. Бонды https://t.me/iv?url=https%3A%2F%2Flitrazh.org%2Farticle%2Frilke-bildern&rhash=bd0adffcae9934
ЛітРАЖ
Эган Бонды: Rilke in Bildern
Да кожнай няўдачы я магу ставіцца толькі як да частковага вызваленьня Вызваленьня ад забабонаў ад марных намаганьняў ад фальшывых абавязкаў прымусу ад перасьцярог страху трывогі і сораму ад крывадушнасьці і гвалту над сабой ад самападману няпраўды і хлусьні
35 хвілін гутаркі пра Прэмію ЛітРАЖа на Свабодзе! https://www.youtube.com/watch?v=KFQmPH-8sSw
YouTube
«Давайце зробім літаратурныя Оскары ў Беларусі». Макс Шчур у «Гутарках зь Янам» | Макс Щур
«Давайте создадим литературные Оскары в Беларуси»./Макс Щур в «Разговорах с Яном» Гутарка зь пісьменьнікам Максам Шчуром, ляўрэатам прэміі Гедройця, пра тое,...