Літарка
47 subscribers
73 photos
2 videos
46 links
Гэта тэлеграм канал першай беларускай онлайн кнігарні ў ЗША
https://litarka.com/
Download Telegram
🍂Восень – час падводзіць літаратурныя вынікі года ✍🏼

📜16 верасня стаў вядомы доўгі спіс прэміі Гедройця.
У лонг-ліст увайшлі 10 кніг.

📚Некалькі кніг са спісу вы можаце замовіць на Літарцы:
🔻Валер Гапееў “Вольнеры.Прадвесце
Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго.

🔻Вал Клемэнт “Круглая square

“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць” Уладзімер Арлоў

🏆А ў гэтую пятніцу ў Варшаве пройдзе цырымонія ўручэння паэтычнай прэміі Наталлі Арсенневай.
У кароткі спіс за 2022-2023 увайші кнігі вершаў Альгерда Бахарэвіча, Вальжыны Морт, Насты Кудасавай і іншых.
📖На Літарцы вы можаце набыць «Вершы» Альгерда Бахарэвіча
І “Побач” Насты Кудасавай
👍2
Запрашаем вас 25 кастрычніка на сустрэчу з гісторыкам, культурным антраполагам і пісьменнікам Сцяпанам Стурэйкам у Ню-Ёрку. Кніга Сцяпана - Пасажыры карабля Тэсея заняла другое месца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2023м годзе.
Паслухаць кнігу можна на Spotify, Google, Apple i Kobo - https://audiobooks.by/books/pasazyry-karabla-tesieja
Колькасць месцаў абмежаваная, калі вы жадаеце прыйсці на сустрэчу абавязкова зарэгіструйцеся https://www.eventbrite.com/e/1037012009837
👍3
Ужо сёння, прэзентацыя першага тома кнігі #IMBY ў Нью-Ёрку

28 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя кнігі #IMBY і сустрэча з аўтарам. Першы том расказвае пра першыя 15 гадоў незалежнай Беларусі праз тое, што акружала нас кожны дзень: тэлеперадачы, музыку, фільмы, кнігі, газеты, спартыўныя матчы і нават надпісы на сценах і налепкі на слупах.

На прэзентацыі можна будзе набыць свежыя навінкі беларускай літаратуры ад крамы Літарка @litarkabooks.

📍 Wise (35 Neptune Ave, Brooklyn, NY)
🕰️ 10/28, 7:30 PM
🍁Што рабіць доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі з сямьёй ці сябрамі?
Гуляць!
Прапануем вам шэраг гульняў і пазлаў
1. Шляхта (BY/ENG) гульня для стратэгаў і агентуры😎. Дзе для перамогі трэба набраць 15 балаў і шляхцічы у гэтым дапамагаюць. Правілы і біяграфіі шляхцічаў напісаны на двух мовах, і можна гуляць разам з англамоўнымі сябрамі.
2. One, two, Sing! (BY/ENG) Падорыць добры настрой у незалежнасці ад наяўнасці музычнага слыху. Трэба ўзгадаць і праспяваць песню са словам з карткі ці на згаданую тэму. Дзве мовы дазваляюць гуляць у кампаніях з англамоўнымі.
3. Я ніколі не (BY) Гульня для беларусаў і пра беларусаў. Дазволіць пазнаёміцца бліжэй кампаніі любога памеру.
4. Пазл-складанка "Дзень з жыцця спадчыны" на 500 элементаў. Здаецца простым толькі на першы погляд, нагадае вам выгляд архітэктурных элементаў беларускай спадчыны.
5. Пазл Бітва пад Воршай - гэта вядомая карціна якая апісвае ход падзей эпічнай перамогі над маскоўскім войскам у 1514м годзе.
Набыць усе гульні можна на сайце Litarka.com
8
📚 Чорная пятніца ў Літарцы 📚
📲 Па 2 снежня зніжкі да 50% на выбраныя выданні!

👉 Хто жыве ў гаражы Андрэя Скурко - вершы пра розныя машынкі з ілюстрацыямі Волі Кузьміч, ацэняць і хлопчыкі і дзяўчынкі

👉 Добры доктар Будзь-Здароў Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
Перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду

👉Дзіцячы спеўнік Антона Грыневіча. Укладальнік змясціў у зборніку прыклады фальклору для дзяцей і пазнаёміў з абрадавай лірыкай і танцавальнымі творамі

👉 Казік з Каменнай Горкі Алеся Кудрыцкага. Дзе можна даведацца пра прыгоды хлапчука, які сеў не ў той вагон метро і трапіў у Схаваны горад

👉 Выхаванне спевака Ларысы Рыжковай. Аўтарка дзеліцца 30ці гадовым досведам як далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў

👉 Belarus: an illustrated history шыкоўнае ілюстраванае выданне Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава. У першай частцы можна даведацца аб старажытнай гісторыі Беларусі ў простых аповедах
2
Прыходзьце на беларускія вячоркі ў Ню-Ёрку.
Мы прэзентуем новыя пераклады выдавецтва Гутэнберг і падаруем гасцям кніжкі
Таксама будзем ткаць паясы і плесці павукоў
Прыязджайце ў Ossining, NY 21га снежня ў 1pm
https://www.facebook.com/share/syh7raizURQBaLJ5/
4
Нарэшце ў продажы ў ЗША!

Калекцыйнае выданне біяграфіі рок-гурта «Нейра Дзюбель». Цвёрдая вокладка, крэйдаваная папера, больш за 300 унікальных фатаграфій, у тым ліку з невыяўленых фотастужак. У новым выданні дададзены рэцэнзіі на ўсе альбомы ад Алега Клімава і ілюстрацыі аўтара вокладак гурта Наталля Паваляевай.

Адна з самых прадаваных беларускіх нон-фікнш кніг 2021 года. Адна з найлепшых беларускіх кніг года па версіі Onliner і TUT.by. Кніга, якая не атрымала з моманту выпуску першага тыражу ніводнай негатыўнай рэцэнзіі. Рэйтынгі: 4.8 (Livelib), 4.6 (Goodreads)
🎁Шукаеце добры падарунак сябрам і родным на святы?
🎅Можа шукаеце падарунак для Сакрэтнага Санты ці Белага Слана?

Літарка прапануе тры календара:
✴️Адзін ўпрыгожыць дом выцінанкамі ад Вольгі Палуніцы
✴️Другі ад Лёгкай мовы навучыць вас новаму слову на беларускай, ці ангельскай мове
✴️Трэці ад выдавецтва Гутэнберг распавядзе вам што будзе далей з вамі ў цяжкім шляху імігранта і аблегчыць гэты шлях

Які каляндар вы б жадалі атрымаць? Пакіньце ваш варыянт у каментарах і магчыма ваш сакрэтны Санта пабачыць ;)
📣 Ужо заўтра
мы збіраемся на беларускія вячоркі ў Ню-Ёрку, каб плесці саламяных павукоў і даведацца пра сакрэты ткацтва беларускіх паясоў.
📚Таксама прэзентуем новыя пераклады выдавецтва Гутэнберг і падаруем падарункі.🎁
Чакаем вас!
Калі ласка, калі вы плануеце прыехаць, адзначце "пайду" у івенце на Фэйсбуку, ці напішыце нам у асабістыя.
4🥰2
Набліжаецца 2025 год і мы вам прапануем каляндары ад беларусаў для беларусаў!

🌟 1. Каляндар з выцінанкамі Птушкі
Аўтарства таленавітай мастачкі выцінанкі Вольгі Палуніцы. Кожны месяц — новая мастацкая выцінанка з птушкай, якая ўпрыгожыць ваш дом.

📚 2. Адрыўны каляндар-слоўнічак Лёгкая мова
Даведайцеся нешта новае кожны дзень! На кожнай старонцы — цікавае беларускае слова ці прымаўка, якія зробяць ваш беларускі слоўнікавы запас багацейшым.

🗓️ 3. Каляндар адаптацыі імігранта (без дат)
Дапаможа імігрантам у цяжкую хвіліну зразумець што цяжкасці часовыя і ўсё наладзіцца.

Выбірайце які каляндар актуальны вам і падтрымайце беларускую культуру і мову!
3
Адыходзіць 2024 год і ў нас засталося 8 календароў Вольная Мова на 2024 год на амазоне, якія мы жадаем прапанаваць вам па $0.99 з бясплатнай дастаўкай, калі ў вас ёсць Prime. .
Прыгожы і яскравы каляндар з новым словам на трох мовах на кожнай старонцы.
🔥53
💥 БЕЛАРУСКІ СЯМЕЙНЫ ЛЕТНІК 2025
📝Рэгістрацыя адкрыта 🙌🏼

🗓 5 -11 ліпеня 2025
🧭 Charltan, MA
🏷 $700 на чалавека
🗣 Мова летніка - беларуская
🏡 Фармат летніка - сямейны лагер.

📜 Што вас чакае:

📍Пражыванне ў 4-х месным пакоі з душам
📍Трохразовае харчаванне
📍Дзецям да 2-х гадоў удзел бясплатны
📍Заняткі па беларускай мове з прафесійнай настаўніцай
📍Актыўнасці і заняткі ад бацькоў-удзельнікаў летніка
📍 Магчымасць запісаць дзяцей (8-18 гадоў) на заняткі Python/Scratch на ангельскай мове
📍 Святкаванне Купалля
📍Басейн, возера, каякі

✍🏼 Як зарэгістравацца:
🔗Запоўніце форму

Запіс будзе доўжыцца да 18-га лютага. Дэпазіт да 15 сакавіка.
Колькасць месцаў абмежаваная. Пры патрэбе будзе сфармаваны ліст чакання.

Падпісвайцеся на сацсеткі летніка:
Instagram
Facebook
Telegram
🔥61