Літарка
47 subscribers
73 photos
2 videos
46 links
Гэта тэлеграм канал першай беларускай онлайн кнігарні ў ЗША
https://litarka.com/
Download Telegram
📢 Спадарства, у Літаркі для вас некалькі аб'явак ♨️

📍Сабакі Эўропы Альгерда Бахарэвіча зноў у наяўнасці! 🔥
https://litarka.com/Sabaki-Europy-p540449091
📍Замаўляйце сёння, бо Літарка едзе на вакацыі ў Беларускі сямейны летнік.🏕️
📍Таксама жадаем вам нагадаць, што Амазон працуе без вакацыяў, перапынкаў і выхадных, і там заўжды можна адшукаць першую частку Ілюстраванай гісторыі Беларусі Уладзімера Арлова на ангельскай мове з бясплатнай дастаўкай праймам. https://www.amazon.com/dp/8396764425
4
📢 Запрашаем на Купальле ў Беларускі сямейны летнік ❗️
🗓4 ліпеня
Дзе: Charltan, MA

Калі вы не трапілі ў гэтым годзе на Купальле – у вас ёсьць яшчэ адна магчымасьць – Купальле ў Беларускім летніку пад Бостанам! 🔥

Купальле будзе праводзіць Алена Рыжая, якая ладзіць Купальле ў НюЁрку больш за 20 год

❗️У праграме:
*Аповед пра Купальле і розьніцу паміж Іванам Купалай і Купальлем, пра сымбалі Купальля
*Пляценьне вянкоў
*Спальваньне марэны
*Гульні, Спевы, Карагод
*Старажытны крупнік з 27 зёлкаў
*Скокі праз вогнішча

Кошт прыезду на дзень - $95
Ёсьць некалькі месцаў застацца на ноч- $110
У кошт уваходзіць 3х разовае харчаваньне

ЗАПОЎНІЦЬ ФОРМУ-ЗАЯЎКУ
4
Сёньня, 11 ліпеня, свой 36 дзень народзінаў адзначае беларускі журналіст, блогер і пісьменнік Аляксандр Чарнуха. Вы можаце ведаць яго па юцюб канале "Міністэрства Сепультуры" з самымі свежымі аглядамі міравой і беларускай музыкі.
https://youtube.com/@minsepultury?si=0gEQYFlWu0RVD3Uo

Павіншаваць Аляксандра з днём народзінаў і падтрымаць "Міністэрства Сепультуры" можна па спасылцы
https://buymeacoffee.com/charnukha , а таксама праз замову рамана Аляксандра Чарнухі "Свінні" https://litarka.com/Svinni-p679696720

Сатырычны бэстсэлер «Свінні» — гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Раман прачыталі ў больш чым 30 краінах, а п’есу па рамане купалаўцы паставілі ў тэатры Rampe у Штутгарце.

Таксама прапануем вам паглядзець запіс сустрэчы беларусаў Амэрыкі з Аляксандрам Чарнухам на YouTube канале АБА
https://youtu.be/4iFV83mgaMU?si=J1LR85PMgoi0hGuz
5
The New York Times апублікавала поўны топ-100 найлепшых кніг першай чвэрці 21-га стагоддзя. 
Спіс фармавалі вядомыя пісьменнікі, паэты, любіцелі чытва з невялічкай дапамогай рэдактараў Ню Ёрк Таймз.
Калі вы думаеце, што зараз варта пачытаць, то гэты спіс дасі вам добрыя варыянты. 
Два раманы з топ-20 перакладзеныя на беларускую мову -  "Не адпускай мяне" Кадзуо Ісігура і "Дарога" Кормака Макарці. Апошні даступны ў інтэрнэт кнігарне Літарка для заказу https://litarka.com/Daroga-p540449096  
Лепшыя 10 кніг спісу:

1. Елена Ферантэ. «Мая геніяльная сяброўка» (2012) 
2. Ізабэль Уілкерсан. «Цяпло іншых сонцаў» (2010) 
3. Гілары Мантэль. «Вульфголл, або Воўчая заля» (2009) 
4. Эдвард П. Джонс. «Вядомы свет» (2003) 
5. Джонатан Франзэн. «Выпраўлення» (2001) 
6. Раберта Баланьё. «2666» (2008) 
7. Колсан Уайтхэд. «Падземная чыгунка» (2016) 
8. Вінфрыд Георг Зебальд. «Аўстэрліц» (2001) 
9. Кадзуо Ісігура. «Не адпускай мяне» (2005) 
10. Мэрылін Робінсан. «Гілеад» (2004)
👍1
Шаноўнае спадарства, на Літарцы вы можаце знайсці не толькі класічныя і сучасныя творы беларускіх пісьменнікаў, але і пераклады на беларускую мову сусветных бестселераў.

🔻Джон Р. Р. Толкін "Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка."
Першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твору ў жанры фэнтэзі, у перакладзе Ігара Кулікова.
https://litarka.com/Valadar-pyarstsenkau-Bratstva-pyarstsenka-p654216250

🔻Вашынгтон Ірвінг "Легенда Соннай Лагчыны"
Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку расказваць гісторыі, ад якіх кроў магла б застыгнуць у жылах, вазьміся за яе чалавек, які хоча вас напалохаць. Але гэты аўтар не хоча вас палохаць, вам утульна і бяспечна ў яго кампаніі.
https://litarka.com/Legenda-Sonnay-Lagchyny-p653227437

🔻Эрых Марыя Рэмарк "Чорны Абеліск"
Раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарку.
https://litarka.com/Chorny-Abelisk-p612479779

🔻Кормак МакКарці "Дарога"
Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе.
«Дарога» — прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання.
https://litarka.com/Daroga-p540449096

🔻Джордж Оруэл "Ферма жывёлаў"
Оруэл выдатна паказаў працэс перараджэння камуністычных прынцыпаў бескласавага грамадства і народаўладдзя ў утопію таталітарызму і гвалту. Пераклад з англійскай Сяргея Шупы
https://litarka.com/Ferma-zhyvelau-p540449094
👍32
📢 Навінка на Літарцы.

Пераклад зь ідышу Сяргея Шупы
«Зэльмэняне» Мойшэ Кульбака.
Перавыданьне кнігі на беларускай мове без цэнзуры.

"Зэлмэняне" клясыка літаратуры на ідышы, адзін з найзначнейшых раманаў, напісаных у Беларусі ў 1930-х гадах. Кніга апісвае штодзённыя клопаты вялікай яўрэйскай сям’і ў Менску.

Па словах Сяргея Будкіна: "Кніга, якую мусіць прачытаць кожны беларус"

Заказ па спасылцы ⬇️
https://litarka.com/Zelmenyane-p689581198
🔥3
У Сусьветны Дзень Паэта і Паэткі, 21 жніўня, прапануем вам падборку беларускай паэзіі на Літарцы.

📍Наста Кудасава, Сьвятлана Дземідовіч "Побач"
https://litarka.com/Pobach-p612479781
Кніга «Побач» — гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці.

📍Алесь Плотка, Алесь Пілецкі, Станіслаў Крупаж "Bloodlands 2020/2022 Belarus Ukraine"
https://litarka.com/Bloodlands-2020-2022-Belarus-Ukraine-p603819524
Дыхтоўны фотаальбом з вершамі.
У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі.

📍Юля Цімафеева "Воўчыя ягады"
https://litarka.com/Vouchyya-yagady-p567946600
Гэтая кніга пачынаецца з вымушанага выгнаньня і ў выгнаньні канчаецца. Напэўна, яе можна назваць аўтабіяграфічнай, хаця тут няма ніякіх фактаў.

📍Альгерд Бахарэвіч "Вершы"
https://litarka.com/Vershy-p567946597

📍Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў "Літургія часу"
https://litarka.com/Liturgiya-chasu-p567946595
У паэтычным зборніку біблейская сімволіка робіцца мовай для гаворкі пра сучаснасць, а адным з галоўных матываў у тэматычнай прасторы кнігі становіцца час.

📍Дзмітрый Рубін "Выпадак"
https://litarka.com/Vypadak-p567946594
Кароткія, замкнутыя вершы падкрэсліваюць бязмернасць бязлітаснага свету, супраць якога яны гавораць. Яны гавораць у падзенні, ротам у асфальт, у снег. Дзмітрый Рубін выводзіць гульнявую апантанасць смехам і смерцю на новы ўзровень: ён ведае, што такое страта, страх і боль, і таму гульня яго сапраўдная. – Вальжына Морт.

📍Міхась Кавыль. Выбранае
https://litarka.com/Mikhas-Kavyl-Vybranae-p603819523
Выбранае» Міхася Кавыля (1915–2017), беларускага паэта — эмігранта ў ЗША, — першае пасьля больш як трыццацігадовага перапынку выданьне ягонай творчай спадчыны.

📍Ганна Комар "Мы вернемся"
https://litarka.com/My-vernemsya-p567946592
Зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў, якія пакінулі краіну цягам года пасля пачатку пратэстаў 2020 года.
👍1🔥1
📢 Літарка едзе на Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі , якая будзе праходзіць з 31 жніўня па 2 верасня ў Таронта.
❗️На сустрэчу вязем шмат 📚 як дарослых, так і дзіцячых
👍3🔥2
📢 У Дзень беларускай вайсковай славы жадаем прапанаваць вам скласці пазл малюнка "Бітва пад Воршай"
⚔️ У гэты дзень 510 год таму, войска літоўскае (продкі сучасных беларусаў) і польскае ў складзе 30 тысячаў чалавек разграміла ўшчэнт войска маскоўскае, склад якога налічваў 80 тысячаў чалавек. 💪🏼
🎨 Мастаком аднаіменнай карціны Варшаўскі музэй вызначыў Ганса Крэля, але гэта не дакладна
На малюнку можна адшукаць мастака, які лічыцца сведкам бітвы і скончыў працу праз 10-15 год пасля бітвы. Малюнак захаваўся не цалкам, мяркуецца, што з левага боку было адрэзана 20% палатна. 

🧩А колькі часу ў вас заняла скласці гэты пазл?
4
Ці ведаеце вы, што такое Цымус? 🧐

Цымус - гэта жаргоннае слова, якое прыйшло з Ідышу і стала агульным для беларусаў і габрэяў.
🍽️ Гэта старажытная габрэйская страва з ягадаў, садавіны і гародніны, якую гатавалі на вялікія святы як дэсерт. Яркая і салодкая яна гатуецца толькі для радасці.
🤌🏼Цымус лічыўся дэлікатэсам і самым смакам, таму сёння "Цымус" ужываецца ў значэнні “тое што трэба”, “самае лепшае”.
Ці ёсць у беларускай кухні цымес? Ёсць! У некалькіх мястэчках адшукалі рэцэпты цымасу, ужо з мясам.

У кнізе вы даведаецеся пра гісторыю двух народаў і як габрэі пазычылі некаторыя стравы ў беларусаў і потым далі ім дадатковую кар'еру па ўсім свеце. Вас чакаюць старажытныя і сучасныя рэцэпты:

🔻Цымесу і цымусу
🔻Дранікаў і латкес
🔻Смаргонскіх абаранкаў і бэйгал
🔻Бабцы і кугелю
🔻Фаршыраванай рыбы і гефілтэ фіш

Выбірайце старажытны або сучасны варыянт і гатуйце дома😋

💥Заказаць кнігу Алеся Белага "Самы цымус" можна ў інтэрнэт кнігарне Літарка
4
🍂Восень – час падводзіць літаратурныя вынікі года ✍🏼

📜16 верасня стаў вядомы доўгі спіс прэміі Гедройця.
У лонг-ліст увайшлі 10 кніг.

📚Некалькі кніг са спісу вы можаце замовіць на Літарцы:
🔻Валер Гапееў “Вольнеры.Прадвесце
Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго.

🔻Вал Клемэнт “Круглая square

“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць” Уладзімер Арлоў

🏆А ў гэтую пятніцу ў Варшаве пройдзе цырымонія ўручэння паэтычнай прэміі Наталлі Арсенневай.
У кароткі спіс за 2022-2023 увайші кнігі вершаў Альгерда Бахарэвіча, Вальжыны Морт, Насты Кудасавай і іншых.
📖На Літарцы вы можаце набыць «Вершы» Альгерда Бахарэвіча
І “Побач” Насты Кудасавай
👍2