Літарка
47 subscribers
73 photos
2 videos
46 links
Гэта тэлеграм канал першай беларускай онлайн кнігарні ў ЗША
https://litarka.com/
Download Telegram
128 гадоў таму, 20 сакавіка 1896, у Смаргоні нарадзіўся Майсей Кульбак.
Мойша Кульбак - адзін з "расстраляных" паэтаў. Ён быў шматграннай асобай: паэт, перакладчык, драматург, тэатральны рэжысэр і філёзаф.
Мойша пісаў свае творы на ідышы. Але яны былі перакладзеныя на вельмі шмат іншых моваў.

На сайце Літарка вы можаце набыць раман "Мэсія, сын Эфраіма" , пераклад якога на беларускую мову зрабіў Сяргей Шупа.
Дзея рамана-містэрыі адбываецца на пачатку ХХ стагодзьдзя ў лясах, палях і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць сьвет да прыходу Мэсіі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусьвет, абапіраючыся на старадаўні габрэйскі фальклёр, містычнае вучэньне кабалы, модную філязофію, дух беларускай прыроды і сваю багатую паэтычную фантазію.
https://litarka.com/Mesiya-z-rodu-Efraima-p567946598

Падрабязьней пачытаць біяграфію Майсея Кульбака і іншых расстраляных у 1937м годзе паэтаў вы можаце ў кнізе "(Не)расстраляныя" https://litarka.com/Ne-rasstralyanyya-p540746832
6
Дзеці, якім чытаюць кнігі кожны дзень, маюць багацейшы славарны запас, ўяўленне, і больш паспяховыя ў навучанні і жыцці.
Таксама кнігі - лепшы сродак, каб пазнаёміць дзяцей з беларускай мовай.
Чытайце дзецям кожны дзень !

На нашым сайце https://litarka.com/ вы можаце знайсці дзіцячыя кнігі як беларускіх аўтараў так і перакладныя.
Кнігарня Літарка 2 і 3 красавіка дае зніжку ў 10% на ўсе дзіцячыя кніжкі па прома кодзе DZECI
🔥71
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Цудоўная навіна , сябры.

Слоўнік-каляндар "Мова Вольных 2024" можна набыць са зніжкай 65% на сайце Літаркі.

https://litarka.com/SLOUNICHAK-KALYANDAR-2024-MOVA-VOLNYKH-p609842872
4
Кнігарня Літарка віншуе вас з Сусветным днём кнігі, які штогод адзначаецца 23 красавіка.

Беларуская літаратура багатая на розныя творы як класікаў, так і сучасных аўтараў.

📢 Файны каляндар-слоўнік "Мова Вольных" як на фота зараз можна набыць са зніжкай 65%
https://litarka.com/SLOUNICHAK-KALYANDAR-2024-MOVA-VOLNYKH-p609842872

Замаўляйце беларускія кнігі для дзяцей і дарослых на нашым сайце
https://litarka.com/

Чытайце па-беларуску! 📚
4👍1
📢 Новыя паступленні ў кнігарні Літарка

Доўгачаканы пераклад на беларускую мову самага першага рамана Сашы Філіпенка - "Былы сын" 🔥

Саша Філіпенка - лаўрэат шматлікіх літаратурных конкурсаў, адзін з тых беларускіх аўтараў, якіх найчасцей перакладаюць на іншыя мовы

Раман "Былы сын" расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне на Нямізе і 10 гадоў праляжаў у коме. Ім апекавалася бабуля, якая, у сваю чаргу, старалася бачыць свет вачыма ўнука, каб усё яму распавесці, калі той ачуняе. Яна расказвае, а чытач узгадвае тое, што беларусы перажылі за гэты час: усё адно як цэлая краіна праляжала ў коме, бо не было нейкага імпульсу, які б прымусіў гэтае жывое цела ўстаць і нешта для сябе зрабіць. І наступствы гэтага ляжання даганяюць, нават калі ажываеш і з’яўляецца надзея.

Замаўляйце на Літарцы па спасылцы https://litarka.com/Byly-syn-p653227435

Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, каб сачыць за навінамі

Facebook: https://www.facebook.com/Litarka
Instagram: https://www.instagram.com/litarkabooks
8
Запрашаем пагуляцца ў беларускія настолкі ў сераду 8 траўня ў 6:30 па адрасе 882 1st Ave Мангэтан 10022
5
Forwarded from Спеўны сход
📚Як і дзе можна набыць вядомы „Дзіцячы сьпеўнік” Антона Грыневіча афлайн ці анлайн з дастаўкай?
▪️Мінск, Беларусь: Kniger.by

▪️Варшава, Польшча:
кнігарня KNIHAUKA (ul. Kłopotowskiego 4)
Беларуская кнігарня (Oleandrów 6/2)

▪️Вільня, Літва:
Кніжная крама "Гартайка"

▪️ЗША:
кнігарня Літарка

📨Акрамя таго замовіць „Дзіцячы сьпеўнік” з дастаўкай па ўсім свеце можна па гэтай форме.
Ужо заўтра 30 траўня а 18.30 pm (EST) вядомы беларускі пісьменьнік і стыпендыят Фулбрайта Віктар Марціновіч выступіць у Хантэр-каледжы Нью-Ёрку пра мастацтва, літаратуру і будучыню Беларусі. Ён раскажа і прачытае ўрыўкі сваіх твораў «Мова», «Параноя», «Рэвалюцыя».
Патрэбная папярэдняя рэзервацыя https://www.reechunter.com/current-events.html#Martinovich
7
Падарунак дзеткам  да Міжнароднага дня абароны дзяцей ад кнігарні Літарка

1-2 чэрвеня будуць дзейнічаць зніжкі 10% на ўсе дзіцячыя кнігі па промакоду DZECI24 🔥

У гасцёўні пад сталом
Мы сабе зрабілі дом.
З намі заяц даўгавухі,
Чабурашка з Віні-Пухам,
Бегемот і слон таксама...
Лезь да нас у госці, мама!
Андрэй Скурко "Пра сланоў і барсучкоў"

Гэтую і іншыя дзіцячыя кнігі са зніжкай можна набыць на https://litarka.com/
6
Беларускі летнік! Мы будзем збірацца на тыдзень гэтым летам у маляўнічым месцы ў лесе з возерам, каля Charltan, MA.
🗓Даты правядзення: з 29 чэрвеня па 6 ліпеня
🧾Кошт: $595 з чалавека, дзеці да двух год – бясплатна.
📍Беларуская мова
📍Магчымасць запісаць дзяцей на заняткі Python/Scratch з 8-18 год
📍Трохразовае харчаванне, ўсходнеэўрапейскае меню
📍Пражыванне ў 4х местным пакоі з ваннай
📍Інтэрнэт з магчымасцю працаваць дарослым
📍Басейн і возера, каякі
📍Святкаванне Купалля
📍Фармат летніку – сямейны лагер. Дзеці прыязджаюць з дарослымі, дарослыя ўдзельнічаюць у правядзенні заняткаў.
❗️Як набыць квіток❗️
Запоўніце форму заяўкі, вы атрымаеце пацверджанне, пасля таго, як ваша заяўка будзе разгледжана і інструкцыі па аплаце
https://forms.gle/5YSquJa4GF7ZfRVX6
📍Калі ў вас няма дзяцей, але вы жадаеце паўдзельнічаць ці праспансаваць удзел сям’і з дзецьмі ці настаўніка беларускай мовы ў лагеры – калі ласка падтрымайце збор https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=C3Z3DYEWFSPNS
6
📢 Сябры, кнігарня Літарка расце і запускае брэнд Каласы 🥳

Мы вельмі спадзяемся, што вам прыйдуцца да спадобы нашыя дызайны, якія нагадаюць пра самае прыемнае, што звязана з Беларуссю 🤗
Таксама кажуць, што калі вы ў купальскую ноч адзенеце цішотку з нашым прынтам, то духі дзядоў залічаць гэта за адшуканую папараць кветку і выканаюць адно вашае жаданне ☺️

🔻 Набыць тавары брэнда Каласы
https://www.etsy.com/shop/Kalasy

🔻 Фэйсбук старонка брэнда
https://www.facebook.com/KalasyStore?mibextid=ZbWKwL

🔻Інстаграм
https://www.instagram.com/kalasystore?igsh=MWVueWNpZ3V6NGdqdQ==

Падпісвайцеся на сацсеткі Каласоў і сачыце за навінамі 🙌
🔥6
📢 Фінансавая падтрымка ўдзелу ў беларускім сямейным летніку Źnička 2024
🔻Дзякуючы нашым спонсарам мы можам дапамагчы вам аплаціць квіткі ў летнік
Як мінімум адна поўная сям’я можа атрымаць фінансавую падтрымку, і магчыма і больш, у залежнасці ад складу сем’яў
🔻Што вас чакае ў летніку:
📍Прафесійная беларуская настаўніца Юлія Букштынава – адна з заснавальніцаў Беларускай Школкі ў Варшаве і вядучая юцюб канала "Раю"
📍Правядзенне Купалля і аповед пра традыцыі і значэнне абрадаў ад арганізатаркі Купалля ў Ню-Ёрку
📍Пагружэнне ў беларускамоўную прастору, заняткі і гульні для дзяцей і дарослых.

🔻Умовы запыту фінансавай падтрымкі:
📍 Запоўніць форму заяўкі да 1pm EST 17 чэрвеня ⬇️
https://forms.gle/tUK7Tm6JhRBsNtr7A
📍 Быць абраным і атрымаць пацверджанне увечары 18га чэрвеня
📍 Пацвердзіць неабходнасць дапамогі
📍 Атрымаць запрашэнне на летнік і пацвердзіць удзел да канца дня 21га чэрвеня
📍Прыехаць ці прыляцець 29га чэрвеня
Прыярытэт будзе аддавацца сем'ям з беларускамоўнымі дзецьмі
Kyiv Independent апублікаваў спіс 10 самых уплывовых сучасных украінскіх аўтараў.
https://kyivindependent.com/10-authors-shaping-contemporary-ukrainian-literature/

Сярод іх Сяргій Жадан, Андрій Любка, Оксана Забужко, Ірена Карпа і іншыя.

Дзякуючы Андрэю Хадановічу мы можам чытаць вершы і кнігі Сяргія Жадана па-беларуску.

А дзякуючы Літарцы вы можаце набыць кнігу "Месапатамія" Сяргія Жадана ў ЗША! ⬇️⬇️⬇️
https://litarka.com/Mesapatamiya-p612479780

А раптам вы не знаёмы з творчасьцю гэтага выбітнага ўкраінскага паэта, пісьменьніка і фронтмэна гурта "Жадан і сабакі" і хочаце даведацца, як ён звязаны з Беларуссю, то раім паглядзець выпуск на канале Chadanovič
https://youtu.be/IwZPJ_FCKRQ?si=VZYS-nmQrBWgXbZx
👍3
Citydog апублікаваў падборку з топ-8 навінак беларускіх кніг, якія варта прачытаць гэтым летам.
Сярод іх пераклады кніг Сашы Філіпенка на беларускую, новая кніга Бахарэвіча і "Гражына" Адама Міцкевіча ў перакладзе Марыі Мартысевіч.
Цалкам сьпіс глядзіце тут ⬇️
https://citydog.io/post/9-belaruskih-knig/

Некаторыя кнігі з гэтай падборкі вы можаце знайсьці на Літарцы.

📍"Былы сын" Саша Філіпенка
https://litarka.com/Byly-syn-p653227435

📍"Гражына" Адам Міцкевіч
https://litarka.com/Grazhyna-p654328251
3