Літарка
47 subscribers
73 photos
2 videos
46 links
Гэта тэлеграм канал першай беларускай онлайн кнігарні ў ЗША
https://litarka.com/
Download Telegram
Сябры, прапануем вам паўдзельнічаць у разыгранках да Дня Роднай Мовы 💥

📍Падарункі - сэртыфікаты ад Літаркі і
Audiobooks.by

📍Разыгранка ў Facebook

📍Разыгранка ў Instagram
6
1
🔻Дасьледчык беларускай ЛГБТК супольнасьці.
🔻Аўтар першага ў беларускай літаратуры твора гей-прозы.
🔻Дасьледчык фэмінізацыі беларускай мовы
🔻Дацэнт Эўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта
🔻Адзін з рэдактараў выдавецтва "Скарына"

Гэта 5 фактаў пра Уладзіслава Гарбацкага - беларускага сацыялінгвіста, палітоляга, пісьменьніка, перакладніка.

На Літарцы вы зможаце набыць творы Уладзіслава Гарбацкага:

Песьні тралейбусных рагуляў - першай кніга Уладзіслава Гарбацкага, якая стала ў свой час першай кнігай гей-прозы, апублікаванай па-беларуcку.

Mercks Graz – настальгічная аповесьць пра каханьне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух эўрапейскага места, натхнёная месяцамі, праведзенымі аўтарам падчас кавіднай ізаляцыі ў аўстрыйскім Грацы. Гэта – шчымлівая і эмацыйная гісторыя геройства і рамантычнай повязі капітана варты Якаба і шэравокага аптэкарчыка Маціяса.


Дарэчы, зараз праект Audiobooks.by займаецца агучкай другой Народнай аўдыёкнігі - "Мальцы выходзяць з-пад кантролю" - праекта Уладзіслава Гарбацкага, у якім ён сабраў творы прысьвечаныя жыцьцю і досьведу геяў Беларусі.
6
З Днём Роднай Мовы!
Давайце шанаваць прыгажосць і багацце беларускай мовы, якая злучае нас з нашай спадчынай і культурай.
Наведайце нашу кнігарню, каб адкрыць для сябе скарбніцу беларускай літаратуры і рэсурсаў, якія дапамогуць вам захаваць нашу родную мову.
Замаўляйце кнігі па-беларуску на нашым сайце 👇
https://litarka.com/

Таксама ў краме Hudson Valley Books for Humanity ёсьць палічка Літаркі.
Прыходзьце па адрасу 67 Central Ave, Ossining, NY 10562
10
📢 Сябры, у нас некалькі навін для вас.

"Літарка" едзе на Бізнэс-форум АBBA.
https://abbabusinessforum.com/
Сустрэнемся 1 сакавіка ў Вашынгтон ДзіСі 🙌

Наша онлайн крама часова прыпыняе працу да панядзелка 4-га сакавіка.

Калі мы ізноў адчынімся, у нашай краме вас будуць чакаць навінкі 🔥
4🔥3
128 гадоў таму, 20 сакавіка 1896, у Смаргоні нарадзіўся Майсей Кульбак.
Мойша Кульбак - адзін з "расстраляных" паэтаў. Ён быў шматграннай асобай: паэт, перакладчык, драматург, тэатральны рэжысэр і філёзаф.
Мойша пісаў свае творы на ідышы. Але яны былі перакладзеныя на вельмі шмат іншых моваў.

На сайце Літарка вы можаце набыць раман "Мэсія, сын Эфраіма" , пераклад якога на беларускую мову зрабіў Сяргей Шупа.
Дзея рамана-містэрыі адбываецца на пачатку ХХ стагодзьдзя ў лясах, палях і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць сьвет да прыходу Мэсіі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусьвет, абапіраючыся на старадаўні габрэйскі фальклёр, містычнае вучэньне кабалы, модную філязофію, дух беларускай прыроды і сваю багатую паэтычную фантазію.
https://litarka.com/Mesiya-z-rodu-Efraima-p567946598

Падрабязьней пачытаць біяграфію Майсея Кульбака і іншых расстраляных у 1937м годзе паэтаў вы можаце ў кнізе "(Не)расстраляныя" https://litarka.com/Ne-rasstralyanyya-p540746832
6
Дзеці, якім чытаюць кнігі кожны дзень, маюць багацейшы славарны запас, ўяўленне, і больш паспяховыя ў навучанні і жыцці.
Таксама кнігі - лепшы сродак, каб пазнаёміць дзяцей з беларускай мовай.
Чытайце дзецям кожны дзень !

На нашым сайце https://litarka.com/ вы можаце знайсці дзіцячыя кнігі як беларускіх аўтараў так і перакладныя.
Кнігарня Літарка 2 і 3 красавіка дае зніжку ў 10% на ўсе дзіцячыя кніжкі па прома кодзе DZECI
🔥71
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Цудоўная навіна , сябры.

Слоўнік-каляндар "Мова Вольных 2024" можна набыць са зніжкай 65% на сайце Літаркі.

https://litarka.com/SLOUNICHAK-KALYANDAR-2024-MOVA-VOLNYKH-p609842872
4
Кнігарня Літарка віншуе вас з Сусветным днём кнігі, які штогод адзначаецца 23 красавіка.

Беларуская літаратура багатая на розныя творы як класікаў, так і сучасных аўтараў.

📢 Файны каляндар-слоўнік "Мова Вольных" як на фота зараз можна набыць са зніжкай 65%
https://litarka.com/SLOUNICHAK-KALYANDAR-2024-MOVA-VOLNYKH-p609842872

Замаўляйце беларускія кнігі для дзяцей і дарослых на нашым сайце
https://litarka.com/

Чытайце па-беларуску! 📚
4👍1
📢 Новыя паступленні ў кнігарні Літарка

Доўгачаканы пераклад на беларускую мову самага першага рамана Сашы Філіпенка - "Былы сын" 🔥

Саша Філіпенка - лаўрэат шматлікіх літаратурных конкурсаў, адзін з тых беларускіх аўтараў, якіх найчасцей перакладаюць на іншыя мовы

Раман "Былы сын" расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне на Нямізе і 10 гадоў праляжаў у коме. Ім апекавалася бабуля, якая, у сваю чаргу, старалася бачыць свет вачыма ўнука, каб усё яму распавесці, калі той ачуняе. Яна расказвае, а чытач узгадвае тое, што беларусы перажылі за гэты час: усё адно як цэлая краіна праляжала ў коме, бо не было нейкага імпульсу, які б прымусіў гэтае жывое цела ўстаць і нешта для сябе зрабіць. І наступствы гэтага ляжання даганяюць, нават калі ажываеш і з’яўляецца надзея.

Замаўляйце на Літарцы па спасылцы https://litarka.com/Byly-syn-p653227435

Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, каб сачыць за навінамі

Facebook: https://www.facebook.com/Litarka
Instagram: https://www.instagram.com/litarkabooks
8
Запрашаем пагуляцца ў беларускія настолкі ў сераду 8 траўня ў 6:30 па адрасе 882 1st Ave Мангэтан 10022
5
Forwarded from Спеўны сход
📚Як і дзе можна набыць вядомы „Дзіцячы сьпеўнік” Антона Грыневіча афлайн ці анлайн з дастаўкай?
▪️Мінск, Беларусь: Kniger.by

▪️Варшава, Польшча:
кнігарня KNIHAUKA (ul. Kłopotowskiego 4)
Беларуская кнігарня (Oleandrów 6/2)

▪️Вільня, Літва:
Кніжная крама "Гартайка"

▪️ЗША:
кнігарня Літарка

📨Акрамя таго замовіць „Дзіцячы сьпеўнік” з дастаўкай па ўсім свеце можна па гэтай форме.
Ужо заўтра 30 траўня а 18.30 pm (EST) вядомы беларускі пісьменьнік і стыпендыят Фулбрайта Віктар Марціновіч выступіць у Хантэр-каледжы Нью-Ёрку пра мастацтва, літаратуру і будучыню Беларусі. Ён раскажа і прачытае ўрыўкі сваіх твораў «Мова», «Параноя», «Рэвалюцыя».
Патрэбная папярэдняя рэзервацыя https://www.reechunter.com/current-events.html#Martinovich
7
Падарунак дзеткам  да Міжнароднага дня абароны дзяцей ад кнігарні Літарка

1-2 чэрвеня будуць дзейнічаць зніжкі 10% на ўсе дзіцячыя кнігі па промакоду DZECI24 🔥

У гасцёўні пад сталом
Мы сабе зрабілі дом.
З намі заяц даўгавухі,
Чабурашка з Віні-Пухам,
Бегемот і слон таксама...
Лезь да нас у госці, мама!
Андрэй Скурко "Пра сланоў і барсучкоў"

Гэтую і іншыя дзіцячыя кнігі са зніжкай можна набыць на https://litarka.com/
6