❤35👍1
Доктар Эсперанта
165 гадоў таму ў снежні 1859 г. нарадзіўся Лазар Мордухавіч Заменгоф - чалавек, якому свет абавязаны мовай эсперанта.
📌 Ён нарадзіўся ў Беластоку ў яўрэйскай сям’і настаўніка нямецкай мовы. Вучыўся на афтальмолага, працаваў ў Польшчы, меў прыватную медычную практыку ў Гародні.
📌 У 1881 г. ён задумаў новы лінгвістычны праект, які быў апублікаваны 26 ліпеня 1887 г. — так свету стала вядомая мова эсперанта - найбольш папулярная з сканструяваных міжнародных моў.
Хто ведае, ці стаў бы доктар Лазар вынаходнікам такога цуду, каб не яго нараджэнне на зямлі, дзе суіснавалі побач ідыш, беларуская, польская мовы?
Вядома не😜! Так што свет абавязаны нашаму Краю яшчэ і такой цікавосткай!
#гісторыя

👍19🔥2👏1
🎄 З новым годам!
Сардэчна віншуем усіх нашых падпішчыкаў з Новым 2025-ым годам!🎅🏻
Зычым вам поспеху ў справах, імпэту ва ўсіх пачынаннях, дабрабыту і шацунку!🍰
Дзякуй за тое што былі з намі ў першы год існавання канала “Літархіў”, дзякуй што чыталі, дзяліліся нашымі допісамі і запрашалі сяброў! - нас ужо амаль 300, і спадзяемся, што ў новым годзе да нас далучацца новыя аматары літаратурных цікавостак! ☃️☃️☃️
Са святамі!🥂🥂🥂
#хроніка

🔥18👍8🙏3👏2
⭐️ Самыя чытаныя матэрыялы мінулага году
Сабралі топ-допісаў з 2024-га, якія выклікалі найбольшы інтарэс. Паглядзіце - мо вы нешта прапусцілі😜?
📒 Беларускі пісьменнік з Марса
📗Першая кніга Уладзіміра Караткевіча “Матчына душа”
📘 “Кухарка літоўская” - беларускаму кулінарнаму бестсэлеру 170 гадоў!
📕 Гарадзенскія дэсідэнты - Клейн, Быкаў, Карпюк і К.
📙 “Зорны” здымак: Стральцоў, Караткевіч, Зуёнак, Аўрамчык.
📒 Апошняе фота Адама Міцкевіча
📘 Зборнікі Валера Маракова
📗Бураўкін уручае партрэты Купалы і Коласа беларускай дыяспары ЗША
📕Быкаў пачынаў як фельетаніст - першая кніга выйшла ў “Вожыку”
📙 Рарытэт - малавядомы пераклад В. Дуніна-Марцінкевіча “Пана Тадэвуша”
📒Геніяльная цытата Сакрата Яновіча - цяпер да месца як ніколі.
❗️Дзяліцеся з сябрамі!
#агляд

🔥16👍8
Канал заўзятага калекцыянера 🧐
На ім вы знойдзеце інфармацыю пра разнастайныя паштовыя маркі, банкноты і манеты, як сучасныя, так і нашых продкаў🪙
Цікавы кошт манеты, знойдзенай на агародзе тваёй бабулі, і колькі куфаляў піва за яе мог купіць твой прапрапрадзед? Тады далучайся!
Vialikaje Kniastva Numizmatyki
#нашы_партнёры

👍8
📅 Да 120 годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Хадыкі
Паэт Уладзімір Хадыка (3 студзеня 1905 - 12 мая 1940) - адзін з найбольш вядомых і таленавітых маладых паэтаў свайго часу, “Маладняковец”. Загінуў у ГУЛАГу.
Пры жыцці выйшла 3 кнігі вершаў: “Суніцы” (1926), “Выбраныя вершы” (1932), “Радасны будзень” (1935). - усе яны на фота.
Пасля смерці паэта выходзілі зборнікі яго выбраных твораў. Першы ўбачыў свет у 1959 г., аднак, як адзначалі даследчыкі, у кнізе было шмат адвольных правак, скарачэнняў, тэкставай блытаніны, тое ж назіралася і ў другім зборніку, які выйшаў у серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” ў 1969 г.
Самае апошняе, найбольш поўнае выданне твораў паэта, укладзенае А.Л. Вераб’ём, “На ўзвеях дзён” (1986).
#вокладка

😢15🙏6💔3🕊1
Магіла Язэпа Драздовіча
На здымку надмагільны помнік вялікага беларуса - мастака і літаратара Язэпа Драздовіча, па смерці якога летась споўнілася 70 гадоў.
Помнік на магіле ўсталяваны ў 1982 г. - аўтарская работа беларускага скульптара Алеся Шатэрніка. Ён складаецца з 2-ух каменных пліт ўпрыгожаных адзіным мастацкім элементам - бронзавым барэльефам і надпісам «ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ 1888 – 1954».
👉 Магіла мастака знаходзіцца ва ўсходняй частцы могілак вёскі Ляпляне, справа ад дарогі з вёскі Малыя Давыдкі (Глыбоцкі раён).
❗️Будзеце вандраваць па ваколіцах - завітайце да Язэпа Нарцызавіча з букетам валошак. 💐
#здымак

❤35🙏3👍2💔2
📕 Дзядзька Антон, або гутарка...
Брашура выдадзеная ў 1892 г. у Тыльзіце пад назвай «Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць — не ведаем…»
Надрукаваная лацінкай, змяшчала 46 старонак невялікага фармату. На тытуле для канспірацыі месцам выдання пазначалася Вільня, друкарня Марыі Красоўскай, а на адвароце была пастаўлена прыпіска «Дозволено цензурою. Вильна. 10 ноября 1891 г.»
Твор напісаны ў форме навукова-папулярнай гутаркі па палітэканоміі з элементамі публіцыстыкі і мастацкай прозы. Утрымлівае народніцкі заклік змагацца супраць самадзяржаўя.
Цікавы факт: доўгі час аўтарства твора прыпісвалася Адаму Гурыновічу. Пазней выявілася, што гэта перапрацоўка польскамоўнай агітацыйнай брашуры «Ojciec Szymon».

👍25😎1
📸 Да 105 гадавіны з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка
На здымку 1973 г. пісьменнікі Мікола Аўрамчык, Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч.
(фота Ул.Крука).
Мікола Аўрамчык (14.01.1920-8.05.2017) паэт і перакладчык, які пражыў надзвычай доўгі чалавечы і творчы век.
📌 Ягонымі настаўнікамі былі яшчэ Я. Купала і Я. Колас, а ў канцы жыцця ён паспеў сказаць слова і ў найноўшай беларускай літаратуры ХХІ ст.
📌 Дарэчы, менавіта М. Аўрамчык у суаўтарстве з Н. Гілевічам быў аўтарам сатырычнага "Сказа пра лысую гару".

👍20❤12🔥1
Тутэйшыя - пачатак
Хто з беларусаў не чуў тэрміна "тутэйшыя"?
Гэта і колішняе самавызначэнне карэннага насельніцтва ў супрацьвагу панаехалым, гэта і славуты твор Я. Купалы, і аднайменны нонканфармісцкі творчы асяродак 1980-ых... Карацей, "тутэйшасць" гэта больш чым слова - гэта з'ява і парадыгма.
Але мы пра што? Пра тое, што архівіст Дзяніс Лісейчыкаў адшукаў верагодна самы ранні на сёння дакументальны прыклад выкарыстання гэтага тэрміну (пра што паведаміў у facebook):
""тутэйшыя" ў значэнні "мае/свае парафіяне", адшукаўся ў запісах царквы ў вёсцы Гарадзец каля Давыд-Гарадка. Гэта 1740-1750-я гады."
Так што крыніцы сведчаць пра амаль 300-гадовую гісторыю гэтага беларускага феномена😜
На здымку слова каля чырвонай птушачкі*
#архіў

👍18❤6👏3🙏2
📅 Да 120-годдзя Алеся Пальчэўскага
На тыдні споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Алеся (Аляксандр Восіпавіча) Пальчэўскага (16 студзеня 1905, в. Прусінава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 26 красавіка 1979).
А. Пальчэўскі ажно двойчы патрапіў пад палітчыныя рэпрэсіі - у 1936 і 1949 гг. Рэабілітаваны ў 1954 г. 3 1955 г. пасяліўся ў Мінску. У 1956 г. з надыходам “адлігі” падаў заяву на ўступленне ў саюз пісьменнікаў.
На здымках - яго фота і рэкамендацыі на ўступленне ад Рыгора Няхая і Алеся Якімовіча.

❤13👍8👏2🙏2